Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Учащийся Копыльского государственного колледжа Егор Абабурко впервые принимает участие в выборах

16.06.2025
Учащийся Копыльского государственного колледжа Егор Абабурко сегодня не только впервые принимает участие в выборах, но и празднует свое совершеннолетие. Молодой человек очень ответственно отнесся к голосованию и решил сделать этот день для себя вдвойне особенным. Егор уверен, что это — правильный выбор. IMG_6619 — Мне кажется, что каждый житель республики по достижении 18 лет не столько имеет право принимать участие в выборах, сколько обязан исполнить свой гражданский долг, заполнив избирательный бюллетень. Приятно, когда на избирательном участке настолько внимательно относятся к нам, впервые голосующим, поясняют как правильно заполнить бюллетени. В целом, процедура голосования совсем не сложная. Считаю, что сегодня нельзя оставаться в стороне от общественной жизни. Ведь мы голосуем за будущее нашего района и в целом Минской области. Сергей ЛАЗОВСКИЙ

Жодино - город "белорусских богатырей" и трудолюбивых людей

16.06.2025
Напачатку лютага адбылася першая выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. А папярэднічаў ёй прэс-тур, падчас якога прадстаўнікі СМІ наведаліся на шэраг навуковых і прамысловых аб’ектаў горада Жодзіна. Прадукцыя «Світанка» – у карэйскім Пхёнчхане ААТ «Світанак» — прызнаны лідар краіны па вытворчасці бялізны і верхняга трыкатажу для дзяцей і дарослых. [caption id="attachment_64422" align="aligncenter" width="580"]■ Калекцыя адзення для ўсёй сям’і ■ Калекцыя адзення для ўсёй сям’і[/caption] Як расказаў дырэктар прадпрыемства Юрый Лукашэвіч, штомесяц тут выпускаецца 1 млн 200 тысяч трыкатажных вырабаў для ўсёй сям’і, 65% якіх экспартуецца ў Расію і краіны Еўрасаюза. Ён звярнуў увагу на высокую змяняльнасць асартыменту прадукцыі. Пры гэтым доля навінак кожны месяц складае каля 40% усяго аб’ёму вытворчасці. З 2016 года «Свiтанак» распрацоўвае чатыры сезонныя калекцыі, кожная з якіх уключае 350 – 400 мадэлей. Развіццё прадпрыемства забяспечвае мадэрнізацыя вытворчасці. У апошнія гады «Свiтанак» станавіўся пераможцам конкурсаў «Народная марка», «Брэнд года». Прадпрыемства прыняло ўдзел у распрацоўцы і стварэнні калекцыі параднай формы для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў супрацоўніцтве з дызайнерам Людмілай Лабковай. Юрый Лукашэвіч падкрэсліў, што гэта спартыўная вопратка будзе прадавацца ў Беларусі. Яна ўжо ёсць ва ўнівермагах Мінска і фірмавых магазінах прадпрыемства. [caption id="attachment_64421" align="aligncenter" width="580"]■ У швейным цэху ■ У швейным цэху[/caption] Ужо цяпер жодзінскае прадпрыемства  надае вялікую ўвагу школьнаму асартыменту  да новага навучальнага года.  «Напрыклад, сумесна з партнёрамі распрацавана спецыяльнае палатно для вытворчасці спартыўнага адзення. «Разумныя» ніткі дазваляюць адводзіць вільгаць ад цела, што забяспечвае доб-рае самаадчуванне ў працэсе заняткаў», — расказаў Юрый Лукашэвіч. Удзельнікі сустрэчы пабывалі ў самым вялікім швейным цэху з сучасным абсталяваннем. Тут у вытворчым працэсе занята каля 300 чалавек. Тэхналагічная лінія была адрэгулявана на выпуск дзіцячай бялізны, якая складае палову асартыменту «Світанка». У дэманстрацыйнай зале журналістаў пазнаёмілі з новымі калекцыямі адзення — для дзяцей «Гульня ў хованкі», для заняткаў спортам, у тым ліку мадэлі, у якія апрануты беларускія алімпійцы ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, а таксама з калекцыяй вячэрніх убораў для прыгожай паловы чалавецтва «Black and white street». У генетычным банку краіны Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве раскрыў журналістам таямніцы стварэння новых высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і распрацоўкі высокаэфектыўных тэхналогій іх апрацоўкі. [caption id="attachment_64419" align="aligncenter" width="580"]■ У генетычным банку насення ■ У генетычным банку насення[/caption] Генеральны дырэктар ?цэнтра Фёдар Прывалаў распавёў аб дзейнасці вучоных-аграрыяў, аб стварэнні імі новых гатункаў сельскагаспадарчых культур, пра перспектывы развіцця агранамічнай навукі ў рэспубліцы. У Цэнтры вынікова вядзецца селекцыя і насенняводства 42 культур. За апошнія гады распрацавана больш за 30 тэхналогій па абароне ад шкодных арганізмаў, створаны мікрабіялагічныя прэпараты для абароны раслін ад шкодных арганізмаў, больш за 10 біялагічных прэпаратаў укаранёна ў вытворчасць. Нам дазволілі паглядзець, як працуе лабараторыя, і даведацца, як захоўваецца насенне ў генетычным банку насення Рэспублікі Беларусь. Ён быў пабудаваны ў 2003 – 2004 гадах з мэтай стварэння ўмоў для надзейнага працяглага захавання насенных калекцый гаспадарча-карысных раслін, а таксама рэдкіх і знікаючых відаў. Гэта тры камеры доўгатэрміновага захоўвання, разлічаныя на доўгае захоўванне пры тэмпературы ад -23°C да -25°C (больш за 20 гадоў без выкарыстання) базавай калекцыі з 50 тыс. узораў. У якасці тары для захоўвання ўзораў базавай калекцыі служаць спецыяльныя трохслаёвыя вакуумныя пакеты. [caption id="attachment_64420" align="aligncenter" width="580"]■ У лабараторыі ■ У лабараторыі[/caption] Акрамя таго ёсць дзве камеры сярэднетэрміновага захоўвання, прызначаныя для захавання актыўнай калекцыі з 60 тыс. узораў пры тэмпературы ад -3°C да -5°C. Тарай для захоўвання служаць слоікі, якія герметычна закручваюць накрыўкай. Нацыянальны генафонд раслін фарміраваўся з нуля. Былі сабраны ўсе калекцыі, якія знайшліся ў Беларусі. Селекцыянеры інвентарызавалі іх, заклалі аснову. Да 2005 года ў сховішчах налічвалася ўжо 20 тыс. узораў, у 2010-м — 30 тыс., а ў 2013-м — 40,5 тыс. Сёння банк генетычных калекцый Беларусі займае сярод краін СНД чацвёртае месца па колькасці ўзораў і трэцяе — па рэгіянальнай разнастайнасці. Прагулка па Алеі ліхтароў Нават нягледзячы на пераменлівае надвор’е (дождж раз-пораз змяняўся снегам!), ніхто з удзельнікаў прэс-тура не адмовіўся ад прагулкі па Алеі ліхтароў, якая ў ліпені мінулага года з’явілася на праспекце Міру як уклад прадпрыемстваў і арганізацый Жодзіна ў добраўпарадкаванне горада. [caption id="attachment_64424" align="aligncenter" width="400"]■ На Алеі ліхтароў ■ На Алеі ліхтароў[/caption] Распрацоўкай эскізаў і ўстаноўкай ліхтароў, якіх тут 24, займаліся прадпрыемствы, а тэрыторыю навокал прыводзілі ў парадак работнікі ЖКГ. Гараджане і госці Жодзіна цяпер тут могуць убачыць тэматычныя ліхтары, прысвечаныя машынабудаўнікам, кавалям, хлебапёкам. Дызайн кожнага ліхтара ўнікальны. Новая алея прыцягвае ўвагу яшчэ і тым, што побач з ліхтарамі ў форме экскаватараў, печаў, кавалёў можна ўбачыць іншыя канструкцыі, напрыклад, «Эйфелеву вежу», «падкову шчасця» і інш. [caption id="attachment_64425" align="aligncenter" width="580"]DSCN6769 ■ Ліхтар ад ТЭЦ-1[/caption] Трэба дадаць, што на Алеі ліхтароў журналістаў чакалі цікавыя забаўляльныя міні-праграмы з сувенірамі, розыгрышамі прызоў і цікавымі конкурсамі, падрыхтаваныя мясцовымі ўстановамі адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання. Лядовая пляцоўка Пабывалі журналісты і  на Лядовай  пляцоўцы г. Жодзіна, якая з’яўляецца структурным падраз-дзяленнем ДУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву г. Жодзіна». [caption id="attachment_64423" align="aligncenter" width="580"]■ Юны хакеіст на трэніроўцы ■ Юны хакеіст на трэніроўцы[/caption] Крыты каток са штучным лёдам прызначаны для правядзення трэніровак і спаборніцтваў па хакеі з шайбай, шорт-трэку, а таксама для вольнага катання на каньках. Крытая Лядовая пляцоўка адкрылася ў канцы верасня 2015 года падчас святкавання Дня горада. Аб’ект пабудаваны па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, які ў 2013 годзе падчас наведвання Беларускага аўтазавода звярнуў увагу на неабходнасць развіцця спорту ў горадзе. Генпадрадчыкам выступіла славенская кампанія Duol. Спартыўны аб’ект, які размясціўся каля стадыёна «Тарпеда», уяўляе сабой сучасную паветраапорную канструкцыю з ПВХ, да якой прымацаваны адміністрацыйна-бытавыя пабудовы. На крытым катку плошчай 30 x 60 м (памеры стандартнага хакейнага поля) адначасова змогуць знаходзіцца да 50 чалавек. Улічваючы тое, што на Лядовую пляцоўку будуць прыязджаць людзі з бліжэйшых раёнаў, пабудавалі кафэ на 50 месцаў і аўтамабільную стаянку. Журналісты змаглі паназіраць за трэніроўкамі юных хакеістаў. БЕЛАЗ – сімвал Беларусі І, нарэшце, фінальным акордам стала наведванне ААТ «БЕЛАЗ». [caption id="attachment_64427" align="aligncenter" width="580"]■ БЕЛАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 т ■ БЕЛАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 т[/caption] За 70-гадовую гісторыю прадпрыемства выпу-шчана больш за 500 розных мадыфікацый кар’ерных самазвалаў і машын спецыяльнага прызначэння, сабрана 146 тысяч адзінак тэхнікі, геаграфія паставак якіх налічвае 72 краіны свету. Цяжка словамі перадаць тыя пачуцці, што ўзнікаюць, калі ты знаходзішся побач з гігантам, здольным перавозіць да 500 тон! Перш за ўсё — гонар за сваю краіну. І захапленне ад таго, на што здольна чалавечая думка. [caption id="attachment_64426" align="aligncenter" width="580"]■ На гэтых БЕЛАЗах можна і пакатацца ■ На гэтых БЕЛАЗах можна і пакатацца[/caption] На БЕЛАЗе ў якасці гіда выступіў намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце Станіслаў Якубовіч. Журналісты паглядзелі фільм, пазнаёміліся з рэдкімі экспанатамі, фотаздымкамі і дакументамі, што беражліва захоўваюцца ў музеі і даюць уяўленне аб тым, як завод развіваўся і набіраў моцы. Але акрамя гісторыі нашмат больш уразіў сённяшні дзень прадпрыемства, тэхнічнае абсталяванне цэхаў, дзе ішоў адладжаны да дробязей вытворчы працэс. Адной з самых знакавых мадэлей апошняга пяцігоддзя стаў кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-75710 з грузападымальнасцю 450 тон, створаны ў 2013 і занесены ў Кнігі рэкордаў Гінеса, СНД і Еўропы. На сёння гэта самая вялікая грузападымальнасць у свеце. Таксама створаны самы вялікі ў лінейцы прадпрыемства і на прасторах СНД франтальны колавы пагрузчык з аб’ёмам каўша 11,5 м3, здольны перавозіць 20 – 22 тоны. Працягваюцца работы па сумесным беларуска-расійскім праекце па стварэнні робатызаваных самазвалаў «БЕЛАЗ». Маргарыта САКОВІЧ

В Копыльском районе дан старт месячнику оборонно-спортивной и патриотической работы ДОСААФ

16.06.2025
Посвящен месячник 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь. Торжественное мероприятие состоялось в Копыльском государственном колледже. IMG_6003 Открывая встречу, председатель Копыльской РОС ДОСААФ Александр Касинский отметил особую роль добровольного общества в воспитании подрастающего поколения, начиная с его образования (ранее ―ОСОАВИАХИМ) и до наших дней. Его воспитанники внесли огромный вклад в становление и развитие Вооруженных Сил, подготовку будущих защитников Отечества. Только в оборонных организациях БССР в предвоенные годы были подготовлены сотни летчиков и десятки тысяч парашютистов, стрелков-снайперов, радистов, водителей. 72 воспитанника ДОСААФ Беларуси удостоены высокого звания Герой Советского Союза. Славные традиции структура продолжает и сейчас. Какую функцию выполняет белорусская армия в современном обществе, о ее численности, особенностях сообщил начальник обособленной группы военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов Сергей Маргалик. [caption id="attachment_64414" align="aligncenter" width="580"]■ Поет Александр Прыщик ■ Поет Александр Прыщик[/caption] Эмоциональным был рассказ воина-интернационалиста Александра Драко о службе советских солдат в Вооруженных Силах СССР, а также о том, что значил приказ и долг перед Родиной в суровых условиях Афганистана. На должном уровне поставлена работа в первичке ДОСААФ Копыльского государственного колледжа. Об этом сообщил ее председатель Анатолий Кравченко. Четко обозначила цель патриотического мероприятия председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк. «Главная задача — воспитать в ваших душах, сердцах любовь к Родине, мужество, героизм, патриотизм, — подчеркнула Ирина Николаевна. — Вы — будущее нашей страны. От вас зависит то, как мы будем жить завтра.  За то, как мы живем сейчас, благодарить нужно старшее поколение, воевавшее за свободу нашей страны. К сожалению, ветеранов становится все меньше. И сегодня мы сталкиваемся с такими ситуациями, когда об этих уважаемых людях забывают их внуки, правнуки. Будьте достойными потомками своих дедов и прадедов, учитесь на примерах воинов-интернационалистов любить Родину, выполнять воинский долг». [caption id="attachment_64413" align="aligncenter" width="400"]■ Александр Драко ■ Александр Драко[/caption] В торжественной обстановке активным участникам мероприятий военно-патриотической и спортивной  направленности Александр Касинский и Сергей Маргалик вручили билеты членов ДОСААФ. Прекрасным дополнением к официальной части стали номера художественной самодеятельности в исполнении Александра Прыщика, Вячеслава Курчика, Марии Усович и Яны Засимович. Завершилось мероприятие возложением венка к памятнику воину-освободителю. Сергей ЛАЗОВСКИЙ

16-02-2018

16.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/16.02.2018.mp3[/embed]

Академия МВД готовит специалистов и для службы в Следственном комитете Республики Беларусь

16.06.2025
Па словах намесніка начальніка Капыльскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Руслана Коршака, на дадзены момант ажыццяўляецца адбор жадаючых для паступлення ў 2018 годзе ва ўстанову на следча-экспертны факультэт па спецыялізацыі «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» з наступным прысваеннем кваліфікацыі «юрыст». i-9 Каб стаць курсантам Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, неабходна да 1 красавіка 2018 года звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта, дзе трэба прайсці гутарку з начальнікам дадзенага аддзела. Да 15 красавіка — падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю для афармлення асабістай справы. Таксама неабходна прайсці медыцынскі агляд і псіхафізічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку, прадаставіць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ў Акадэмію МУС. У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па наступных прадметах: руская (беларуская) мова, замежная мова, грамадазнаўства. З 9 па 15 ліпеня 2018 года асабіста з пашпартам прыбыць у Акадэмію МУС для падачы арыгіналаў дакумента аб адукацыі, сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе. Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання, да 20 ліпеня залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Следчага камітэта штодзённа, а 22 лютага — падчас Дня адчыненых дзвярэй. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3718 из 4899