Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

3 мая исполняется 100 лет со дня рождения Героя Социлистического Труда Надежды Ивановны Букатой

14.05.2025
Замест уступу З унучкай Надзеі Іванаўны Аксанай мы вучыліся ў адным класе СШ № 2 г. Капыля. Аднойчы на ўроку настаўніца аб’явіла, што бабуля нашай аднакласніцы мае ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Пачуўшы слова «герой», усе тут жа з іскрынкаю нейкай дзіцячай зайздрасці ў вочках паглядзелі на паружавеўшую Аксану. І тут жа пасыпаліся зацікаўленыя пытанні накшталт «А ці праўда?», «А якой была бабуля?», «А за што яна атрымала Героя?». Аднак Аксана мала што памятала пра легеIMG_3696ндарную сваячку: дзяўчынцы было тры гадкі, калі ў 1977 годзе не стала Надзеі Іванаўны.

Афіцыйна

Надзея Іванаўна Букатая была ініцыятарам руху за пераход на інтэнсіўны метад адкорму жывёл, з’яўлялася адной з першых свінарак-тысячніц. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года Н.І. Букатай першай у нашым раёне за выдатныя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Была ўзнагароджана таксама ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу».

Сёння памяць пра яе захоўваюць шматлікія нашчадкі. Сярод іх — дачка Надзеі Іванаўны — Галіна Мікалаеўна Мядзведская, якая жыве ў аграгарадку Пацейкі, а на зіму пераязджае да дачкі ў Чырвоную Дубраву. Жыццёвыя пуцявіны — Мая мама нарадзілася ў 1918 годзе ў Траянаве ў беднай сялянскай сям’і Козелаў, Марыі Іосіфаўны і Івана Вікенцьевіча, — дзеліцца ўспамінамі Галіна Мікалаеўна. — У яе яшчэ была сястрычка Марыя. Мама скончыла пяць класаў і рана пайшла на працу. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна паспела папрацаваць і паляводам у калгасе «Камуніст», і няняй, і выхавальніцай у калгасных дзіцячых яслях, нават і загадвала імі. У 38-м годзе выйшла замуж за настаўніка Мікалая Букатага, які прыехаў на працу ў Пацейкаўскую школу ажно з Магілёўскай вобласці. Праз два гады нарадзілася я. Пачалася вайна. Ледзьве паспеў скончыцца апошні экзамен у таты, як усіх настаўнікаў сабраў дырэктар школы і сказаў, каб яны не заставаліся дома, а выязджалі куды хто можа, бо немцы нікога не пакінуць у жывых. Тату з мамай далі каня з павозкай, і мы паехалі да яго на радзіму, у вёску Старыя Наборкі Клічаўскага раёна. Ехалі доўга. Мама расказвала, што ад той жудасці, якая адбывался навокал, ажно валасы ўставалі дыбам. Людзі ратаваліся  як маглі, некуды беглі, мітусіліся. Мы жылі ў бабулі, татавай мамы. У 42-м нарадзіўся брат Міша. А праз год тата памёр ад сухотаў, на якія доўгі час хварэў. Да вайны ён лячыўся, а потым… Вядома ж, ні ежы добрай, ні лекаў не было. У 1947 годзе мама вырашыла вярнуцца на Капыльшчыну. Спачатку жылі ў зямлянцы: хата згарэла ў войну. Бабуля пачала будаваць новую. У гэтым жа годзе я пайшла вучыцца ў школу, а мама ўладкавалася ў калгас «Радзіма» (пазней калгас «Прагрэс») цялятніцай. Яна ішла на працу па два-тры кілометра да фермы, падымалася ў 4 гадзіны раніцы. І гэтак — кожны дзень, у любое надвор’е. Мы калі-нікалі дапамагалі ёй на ферме. А з 51-га года яна працавала ўжо свінаркай. Цяжкія крокі да славы Калгас «Радзіма» моцна адставаў па вытворчасці мяса. Калі ў пачатку 50-х Надзея Іванаўна прыйшла працаваць на ферму, там было 15 свіней. Усё трэба было пачынаць спачатку. Але Букатая працы не баялася. І хутка, дзякуючы таму, што выкарыстала выгульнае ўтрыманне жывёлы, атрымала добрыя вынікі. А ўжо ў 1960 годзе колькасць свіней павялічылася — стала больш за 1000 галоў, мяса сталі атрымоўваць па 50 цэнтнераў на кожныя 100 гектараў сельгасугоддзяў. Галіна Мікалаеўна ўспамінае такі выпадак. Неяк на ферму, дзе працавала Надзея Іванаўна, прыехала супрацоўніца райвыканкама Мядзведзева з нейкай праверкай. Аднак так здарылася, што машына яе недзе затрымалася, і жанчына вымушана была правесці цэлы дзень на гэтай самай ферме. Яна хадзіла за Надзеяй Іванаўнай, назірала за яе работай — і на свае вочы ўбачыла, якая цяжкая праца свінаркі. Супадзенне ці не, але праз нейкі час Букатай Надзеі Іванаўне было прысвоена пачэснае званне Героя Сацыялістычнай Працы. [caption id="attachment_66187" align="aligncenter" width="560"]■ Першы сакратар ЦК КПСС М.С. Хрушчоў і сакратар ЦК КПСС М.Р. Ігнатаў пасля ўручэння ордэнаў і медалёў сярод узнагароджаных і Герояў Сацыялістычнай Працы Беларускай ССР 23 студзеня 1958 г., г. Мінск. Н.І. Букатая крайняя злева ў трэцім радзе ■ Першы сакратар ЦК КПСС М.С. Хрушчоў і сакратар ЦК КПСС М.Р. Ігнатаў пасля ўручэння ордэнаў і медалёў сярод узнагароджаных і Герояў Сацыялістычнай Працы Беларускай ССР 23 студзеня 1958 г., г. Мінск. Н.І. Букатая крайняя злева ў трэцім радзе[/caption] Так, праца жанчын у сельскай гаспадарцы ў той час была вельмі складанай. Каб накарміць свіней, Надзеі Іванаўне прыходзілася ўручную перацягваць вялікія металічныя тачанкі з кормам, якія ўверсе прымацоўваліся да жалезных рэек.        Працоўны дзень Надзеі Іванаўны на ферме не заканчваўся. Як дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання, яна дапамагала людзям вырашаць іх праблемы. Крыху аб асабістым  — Мама працавала ўсё сваё жыццё, — расказвае Галіна Мікалаеўна. — А на сябе не хапала часу. З-за яе пастаяннай занятасці на ферме нас выхоўвалі бабуля і цётка Марыя, якая так ніколі і не выйшла замуж. Нават уласную хату пабудавала мама толькі ў 61-м годзе. На ўваходзіны прыязджаў шмат хто з кіраўнікоў раёна. Сярод іх завітаў да нас і Сухій Мікалай Андрэевіч, які ў тую пару займаў пасаду старшыні выканкама Капыльскага раённага Савета народных дэпутатаў. А нехта з высокапастаўленых гасцей падарыў вялікі фікус, што доўга рос у нашай хаце. Усё сваё жыццё Надзея Іванаўна заставалася вясёлай. Яе звонкі голас заўсёды быў чуцён на вясковых вяселлях і святах. Але сама замуж больш не выйшла, нягледзячы на шматлікія прапановы. Пазней яе ўнучку Аксану за вясёлы нораў сваякі так і называлі — «баба Букаціха»: бабуля з дзяўчынкай вельмі пацешна спявалі разам. Але цяжкая праца не прайшла бясследна: жанчына   цяжка захварэла. Каб крыху падправіць здароўе, ёй даволі часта давалі пуцёўкі ў розныя санаторыі Савецкага Саюза. Адна з унучак Алена Міхайлаўна Новік, якая зараз працуе   ў  Капыльскім райспажыўтаварыстве, успамінае, як васьмігадовай дзяўчынкай часта наведвала бабулю ў бальніцы. Але хвароба перамагла, і 3 верасня 1977 года сэрца Героя Сацыялістычнай Працы Надзеі Іванаўны Букатай перастала біцца. Яна пахавана на могілках у родных Пацейках. Па-за часам …Ішоў 1982 год. У бухгалтэрыі калгаса імя Дзяржынскага працавала Таццяна Леанідаўна Бурак, дачка Галіны Мікалаеўны і адпаведна ўнучка Букатай. Па нейкіх справах у калгас прыехаў Сухій Мікалай Андрэевіч, які ўжо ўзначальваў выканкам Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Ён зайшоў у бухгалтэрыю, спыніўся і, калі даведаўся, што Таццяна Леанідаўна з Пацеек, узгадаў: у гэтай вёсцы жыла цікавая жанчына Букатая Надзея Іванаўна, і расказаў пра такі выпадак. Аднойчы, калі яшчэ працаваў у Капылі, ён прымаў грамадзян у выканкаме. Тут у кабінет уваходзіць сакратар і гаворыць, што да яго на прыём сядзіць Герой Сацыялістычнай Працы Букатая Надзея Іванаўна. А людзі з такім высокім званнем маглі заходзіць без чаргі. Мікалай Андрэевіч не паверыў і выйшаў з кабінета: так, на самай справе сярод іншых убычыў і Надзею Іванаўну. Ён вярнуўся на сваё працоўнае месца і сказаў сакратару, каб тая выклікала Букатую без чаргі. Але без чаргі на прыём Надзея Іванаўна так і не зайшла: «Не, тут шмат людзей чакае. Я пасяджу», — адказала яна сакратару. «Такіх сціплых людзей я не бачыў», — зрабіў вынік Мікалай Андрэевіч. А бухгалтару Таццяне Бурак — унучцы гераічнай жанчыны — дадаў: «Вы павінны працаваць так, як і Ваша бабуля».   Без перабольшвання можна сказаць, што наказ Сухага выкананы: многія з нашчадкаў Букатай працавалі і працуюць старанна і добрасумленна. Галіна Мікалаеўна рабіла лабарантам у роднай гаспадарцы на працягу 32 гадоў. Паштальён аддзялення паштовай сувязі «Навасёлкі» (унучка) Ніна Леанідаўна Карпінская прымала ўдзел у пятым Усебеларускім народным сходзе і прызнана «Чалавекам года Міншчыны-2015». Таццяна Бурак доўгі час узначальвала паштовае аддзяленне ў Чырвонай Дубраве. Мае ўласныя ўзнагароды і начальнік участка Капыльскага райспажыўтаварыства Алена Новік. І гэты спіс можна працягваць. [caption id="attachment_66221" align="aligncenter" width="560"]■ Галіна Мікалаеўна Мядзведская і Таццяна Леанідаўна Бурак разглядаюць фотаздымкі ■ Галіна Мікалаеўна Мядзведская і Таццяна Леанідаўна Бурак разглядаюць фотаздымкі[/caption] — Дзякуй за памяць, — на развітанне, калі мы пакідалі яе хату, сказала Таццяна Бурак. Але… дзякаваць павінны мы. За працу, за тое, што Вы, Надзея Іванаўна, не імкнуліся да лёгкага жыцця, што з’яўляліся і з’яўляецеся прыкладам для не аднаго пакалення беларусаў. А памяць зберагчы — гэта ўжо наш абавязак. Дарэчы, некаторы час адна з вуліц райцэнтра насіла імя Букатай, але чамусьці была перайменавана ў Вішнёвую. Вішнёвых ці Зялёных вуліц шмат у розных населеных пунктах, а вось вуліца імя гераічнай зямлячкі павінна быць менавіта ў Капылі. Дзіяна ТКАЧЭНКА

1 мая Янина Адамовна Зенькович (в девичестве Филазофович) из д. Корзуны отмечает 80-летний юбилей

14.05.2025
Перажыта многае: вайна, якая ўкрала ў яе дзяцінства, ударная праца даяркай у саўгасе «Крыніца», нараджэнне трох сыноў. Памятае, як у чэрвені 1944 года карнікі спалілі вёску. Пашанцавала выратаваць нешта з маёмасці і схаваць у лесе кароўку. Бацька Адам Дзянісавіч ведаў, што хутка пойдзе ў армію, таму зрабіў часовае збудаванне. Перад адпраўкай на фронт пацалаваў малодшую дачушку Аляксандру і загадаў жонцы Стафанідзе Аляксандраўне берагчы дзяцей. Праз тры месяцы ён загінуў у Польшчы. Пахавальны ліст паштальён прынёс прама на поле, дзе выбіралі бульбу. Праз месяц памерла малодшая Аляксандра (не было і двух гадоў), заставалася яшчэ тры дзяўчынкі — Яніна са старэйшымі Зінай і Альдоніяй. Было вельмі цяжка жыць. Увесь час хацелася есці. Збіралі крапіву, шчаўе, дары лесу. Малако з кавалачкамі паранай бульбы здаваліся далікатэсам. Усе справы леглі на плечы жанчын. Разам ішлі на балота нарыхтоўваць сена: маці касіла, а дзяўчынкі па ва-дзе пераносілі траву на сухое месца, сушылі, ставілі копы. Калі маці выбірала бульбу на калгасным полі, ірвала лён, яны выпальвалі ў печы, даілі карову і глядзелі агарод. На праполку буракоў выходзілі ўсёй сям’ёй. Радаваліся невялічкаму кавалачку сала і бохану хлеба, што выкройвала маці на Вялікдзень. Яніна ў 1945-м села за школьную парту разам з аднагодкамі і пераросткамі. Замест сшыткаў — рэшткі газет ці мяхоў з паперы, чарніла з сажы, адзін буквар  на ўвесь клас. З задавальненнем вывучала граматыку і чытанне, простыя матэматычныя дзеянні. Усе канікулы працавала ў калгасе. У сэрцы жанчыны захаваліся добрыя ўспаміны пра дырэктара школы Трыгубовіча Г.Ф., які заўсёды падтрымліваў дзяцей, страціўшых на вайне сваіх бацькоў. Скончыла сем класаў Ленявіцкай ПШ. Паўстала пытанне: ці прадоўжыць навучанне ў Старыцкай СШ за пяць кіламетраў, ці пайсці ў калгас. На сямейным савеце вырашылі, што трэба ісці працаваць, бо нават апрануцца дзяўчыне не было ў што, каб наведваць заняткі ў суседняй вёсцы.    Спачатку працавала ў паляводстве, затым цялятніцай і даяркай. Толькі пабудавалі новую хату, як ад завароту кішак памерла маці (было 44 гады), надарвала здароўе на працы: разам з мужчынамі цягала бярвёны. 14-гадовая Яня  і 17-гадовая Альдоня засталіся адны, старэйшая Зіна вучылася ў тэхнікуме. Неяк спраўляліся, выжывалі, трымалі гаспадарку. Вызначальным у жыцці для дзяўчыны стаў 1957 год. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Карзуны малады прыгожы хлопец Фёдар Зяньковіч. Вырашыў ажаніцца і разам з бацькам прыйшоў у сваты да Яніны. Доўга не думала, адразу дала згоду. Хвалявалася: што ж апрануць на вяселле. Пашылі сукенку з паркалю, аздобілі яе рознакаляровай  стужкай, а туфлі пазычыла ў сяброўкі. Распісаліся ў сельсавеце. За сталом сабраліся толькі блізкія. Бацькі мужа падарылі цялушку — гэта было такое шчасце! Дружна ўзяліся за будаўніцтва сямейнага ачага, ва ўсім падтрымлівалі адзін аднаго. [caption id="attachment_66182" align="aligncenter" width="560"]■ Яніна и Фёдар Зяньковічы (1957 год) ■ Яніна и Фёдар Зяньковічы (1957 год)[/caption] Разам з Фёдарам Вікенцьевічам пражылі 48 гадоў (механізатар, двойчы ардэнаносец). Асабістым прыкладам імкнуліся выхаваць у трох сыноў працавітасць, адказнасць, любоў да радзімы і людзей. Яніна Адамаўна заўсёды правярала ўрокі ў дзяцей, наведвала бацькоўскія сходы. Не шкадавала купляць цукеркі і пернікі — помніла сваё гаротнае дзяцінства. А хлопцы пасля заняткаў у школе дапамагалі маці на ферме даіць кароў, пераносіць бітоны з малаком, падкладваць кармы. Прыйшлося пахвалявацца і за іх. Старэйшы Анатоль служыў на кітайскай мяжы, сярэдні Аляксандр — на Паўночным флоце, малодшы Уладзімір — у Маскве. Усім справілі провады ў армію і вяселлі. IMG_2205 За 40 гадоў працоўнага стажу заўсёды знаходзілася ў ліку перадавікоў гаспадаркі (адзначана граматамі, падзякамі і прэміямі), бо працавала шчыра, з поўнай аддачай, ніколі не адмовілася ад тэрміновых заданняў. Калі ішла на пенсію, плакала, не хацела пакідаць, так уцягнулася ў працу. Перажытае пакінула  балючы след: перанесены інсульт, аперацыя, пакручаныя пальцы. Узімку Яніна Адамаўна жыве ў старэйшага сына ў Капылі, летам — у роднай вёсцы. Ганарыцца шасцю ўнукамі і двума праўнукамі. Ад сваіх родных пастаянна чуе добрыя словы і віншаванні са святамі. А маладым жадае працаваць добрасумленна, любіць сваю сям’ю і родныя мясціны. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Работают с честью труженики Копыльщины

14.05.2025
Чествование передовиков посевной кампании продолжается. В этот раз поздравления принимали лидеры из ОАО «Прогресс 2010» и СХФ «Рудное». [caption id="attachment_66190" align="aligncenter" width="560"]■ Александр Карпович (справа) приветствует песней Александра Гирко ■ Александр Карпович (справа) приветствует песней Александра Гирко[/caption] Районная агитбригада в составе председателя Копыльского РК профсоюза работников АПК Ирины Степуро и главного специалиста отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Вероники Лепетило приехала поздравить Виталия Погребицкого из СХФ «Рудное». Механизатор отличился на севе яровых зерновых культур. Руководство хозяйства отзывается о нем как о добросовестном и исполнительном работнике. Лидеру вручили «молнии»-благодарности от председателя райисполкома, председателя райкома профсоюза работников АПК и подарок, а самодеятельный артист Копыльского РЦК Александр Карпович подарил задорную песню. [caption id="attachment_66189" align="aligncenter" width="560"]■ Александр Дубовик и Александр Белаш ■ Александр Дубовик и Александр Белаш[/caption] А вот в ОАО «Прогресс 2010» на посевной кампании отличились целых четыре работника. Молодой механизатор Евгений Сай — один из лучших в районе на культивации, Александр Белаш — на севе яровых зерновых и зернобобовых культур, Александр Дубовик — на пахоте. Этих людей нам как раз удалось застать на мехдворе. А вот у Александра Гирко, который отличился на севе сахарной свеклы, самый пик сезона. В хозяйстве сейчас   активно сеют сладкие корнеплоды, под которые отведено 440 гектаров. [caption id="attachment_66188" align="aligncenter" width="350"]■ Евгений Сай ■ Евгений Сай[/caption] [caption id="attachment_66191" align="aligncenter" width="350"]■ Виталий Погребицкий ■ Виталий Погребицкий[/caption] Корреспонденты райгазеты на подобные поздравления-чествования вместе с агитбригадой выезжают регулярно. Хочу сказать, что многие лица уже давно знакомы. Это люди, которые добросовестно трудятся на земле, из года в год их имена звучат исключительно в числе передовиков. Многие их них сегодня просто не представляют свою жизнь без земли, полей и техники. И абсолютно неважно, что приходится вставать на заре, а спать ложиться к полуночи — они сложные испытания всегда проходят с честью. Кристина ЖОГОЛЬ

Поздравляем с Первомаем - Праздником труда!

14.05.2025
Уважаемые жители Копыльского района! Сердечно поздравляю вас с 1 Мая — Праздником труда! Dentruda Сменяются эпохи, сменяются поколения, но первомайские праздники каждый год приходят в наши дома, как еще одна яркая и радостная примета долгожданной весны. Первомай одинаково любим всеми поколениями и по праву считается всенародным праздником. Для людей старшего возраста 1 Мая по-прежнему символизирует трудовую солидарность, для молодежи — весеннее обновление и надежду на будущее. От всей души желаю вам счастья, благополучия, крепкого здоровья на долгие годы и новых свершений на благо Беларуси! Людмила НИЖЕВИЧ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ----------------------------------------------------------------------------- Уважаемые жители Копыльщины! Сердечно поздравляем вас с Праздником труда — 1 Мая! Этот весенний праздник наполнен солнечным светом и теплом, отмечен особым чувством солидарности всех, кто своими руками создает будущее, кто любит работать. Наше общее стремление достойно трудиться, обеспечить лучшую жизнь для детей, внуков, близких людей, жить в мире и согласии служит надежным фундаментом для благополучия наших семей, а общие достижения делают жизнь лучше и создают уверенность в завтрашнем дне. Примите пожелания крепкого здоровья, добра и любви, тепла и мира вам, вашим коллегам, родным и близким! Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов

Об особенностях оказания медпомощи пациентам в возрасте до 18 лет с инфекцией COVID-19 рассказали в Копыльской ЦРБ

14.05.2025
В Министерстве здравоохранения Республики Беларусь разработаны и утверждены новые рекомендации (временные) об особенностях оказания медпомощи пациентам в возрасте до 18 лет с инфекцией COVID-19. Более подробно об этом рассказала врач-педиатр участковый Юлия Шийч. — Симптомы инфекции COVID-19 у детей схожи с такими же, как и у взрослых, — комментирует Юлия Шийч. — Наиболее частыми являются лихорадка и кашель, из других — могут наблюдаться боль в мышцах, насморк, головная боль, тошнота или рвота, боли в животе, диарея, потеря запаха или вкуса, одышка. У детей чаще регистрируются желудочно-кишечные симптомы, конъюнктивит, ларингит и фебрильные судороги. Желудочно-кишечные симптомы могут проявляться без наличия респираторных симптомов. Возможны неспецифические кожные проявления. Юлия Александровна указала, что у большинства детей инфекция COVID-19 протекает бессимптомно либо в легкой или среднетяжелой форме и заканчивается выздоровлением в течение одной-двух недель. Тем не менее, возможно также и тяжелое течение инфекции COVID-19, а это зависит от возраста и наличия факторов риска. В возрасте до 9 лет характерны более легкие клинические проявления, редко регистрируются одышка, потеря запаха или вкуса. А в возрасте 10 лет и старше проявления могут быть более выраженными и продолжительными. У детей первого года жизни обычно наблюдается только повышение температуры с легкими респираторными симптомами, как при других острых респираторных вирусных инфекциях, включая грипп, а также с общими проявлениями, такими как вялость и отказ от еды. Наталья ДАВЫДЕНКО
Страница 3584 из 4858