Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

85

Бобовнянский сельсовет: что, где, когда...

26.06.2018
Gazeta ▪ Жыхары аграгарадка Пясочнае рыхтуюцца да свята вёскі, а Ляснога — да Дня моладзі. У населеных пунктах ідзе абкошванне пустуючых сядзіб, знос старых пабудоў, рамонт агароджаў. Работнікі культуры працуюць над распрацоўкай сцэнарыяў. ▪ У в. Цялядавічы працягваюцца работы па падрыхтоўцы да святкавання 220-годдзя мясцовай царквы. Днямі знесены стары пустуючы дом. Завезены матэрыялы, і пачалося будаўніцтва шляху да храма праз парк. ▪ Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшлі ўрачыстыя мітынгі ў Пясочным, Лясным, Бабоўні, на грамадзянскіх могілках у Клецішчы. ▪ Штотыдзень прымае гасцей зона адпачынку ў Лаўскім лесе. Тут для іх праводзяцца экскурсіі па зямлянках, наведвальнікі праходзяць па сцежцы здароўя, частуюцца салдацкай кашай і фітачаем. ▪ Працягваюцца работы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Так, ужо выкашана 10 сотак у Засцеб’і і 15 — на Выні. Зараз апрацоўваюцца ўчасткі ў Каласаўшчыне. ▪ У Думічах падчас сходу грамадзян звярнуліся да насельніцтва з просьбай сабраць фінансавыя сродкі. Яны пайшлі на абкошванне грамадзянскіх могілак і на высечку зарасніку. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей