Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Впервые в Минске

22.06.2025
В Минске проходит 111-й чемпионат Европы по фигурному катанию. [caption id="attachment_73809" align="aligncenter" width="560"]■ Яков Зенько ■ Яков Зенько[/caption] «Для нашей страны проведение таких престижных соревнований — большая честь, — подчеркнул во время церемонии открытия министр спорта и туризма Беларуси Сергей Ковальчук. — Мы постарались сделать все, чтобы чемпионат Европы прошел на высоком организационном уровне и все ожидания тренеров, спортсменов и болельщиков оправдались. Надеюсь, «Минск-Арена» станет местом, где откроются новые таланты». За медали континентального форума на льду «Минск-Арены» борются более 100 фигуристов. Белорусские фигуристы на домашнем чемпионате Европы представлены в танцах на льду парой Анной Кубликовой и Юрием Гулицким, а в мужском одиночном катании выступил Яков Зенько. БелТА

Что? Где? Когда? Новости Копыльского района (CMigrator copy 9)

22.06.2025
Былы кіраўнік ААТ «Ціміразеўскі» Анатоль Міхайлавіч Ладыга прыступіў да выканання абавязкаў старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта. [caption id="attachment_73800" align="aligncenter" width="580"]■ Анатоль Ісачанка (справа) віншуе Анатоля Ладыгу з прызначэннем на пасаду ■ Анатоль Ісачанка (справа) віншуе Анатоля Ладыгу з прызначэннем на пасаду[/caption] На пазачарговай сесіі Клецкага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 17 студзеня, за кандыдатуру Анатоля Ладыгі прагаласавалі аднагалосна. Прадставіў дэпутатам кіраўніка раёна і першым павіншаваў яго з новай пасадай старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Губернатар адзначыў, што Анатоль Ладыга зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст і ўмелы кіраўнік, валодае неабходнымі лідарскімі якасцямі і арганізатарскімі здольнасцямі, у тым ліку і ўменнем аператыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні, праяўляе настойлівасць у іх рэалізацыі. На Капыльшчыне Анатоль Ладыга тры гады займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, потым узначаліў ААТ «Ціміразеўскі».   Капыльскі вопытны лясгас наведалі кіраўнікі і спецыялісты ляснога сектара Арменіі. [caption id="attachment_73798" align="aligncenter" width="580"]■ Галоўны ляснічы Уладзімір Васілько (другі злева) з армянскімі лесаводамі ў дэндрапарку ■ Галоўны ляснічы Уладзімір Васілько (другі злева) з армянскімі лесаводамі ў дэндрапарку[/caption] Візіт быў арганізаваны ў рамках двухтыднёвага павышэння кваліфікацыі згодна з планам па рэалізацыі асноўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў – удзель-нікаў СНД у галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на перыяд да 2025 года. Госці з паўднёвай рэспублікі пазнаёміліся з мерапрыемствамі па лесааднаўленні, лесаразвядзенні і доглядзе за ляснымі насаджэннямі, наведалі гадавальнік, з цікавасцю прагуляліся па дэндрапарку. Іх таксама зацікавілі мерапрыемствы, якія праводзяцца ў вопытным лясгасе па ахове лесу, работа дрэваапрацоўчага цэха, дзе штомесячна перапрацоўваецца каля 5000 кубаметраў круглага лесу. Вывучэнне беларускага вопыту вядзення лясной гаспадаркі армянскія лесаводы прадоўжылі на базе іншых лясгасаў Мінскай вобласці.   Пятнаццаць арганізацый раёна будуць задзейнічаны ў навядзенні парадку ў вёсцы Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета. [caption id="attachment_73799" align="aligncenter" width="580"]■ Працуюць прадстаўнікі аблмехатрада ■ Працуюць прадстаўнікі аблмехатрада[/caption] Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. На працягу трох першых месяцаў года будуць весціся работы па расчыстцы пустуючых участкаў ад драўнінна-хмызняковай расліннасці і зносе струхлелых будынкаў. Сярод тых, хто непасрэдна будзе займацца гэтым, райаграсэрвіс, раён газазабеспячэння, Цімкавіцкі сельвыканкам, РАНС, ЖКГ, раён электрычных сетак, філіял ДП «Мінаблпаліва», Капыльскі РБУ, аўтамабільны парк № 21, ДРБУ № 124, энергасэрвіс, аблмехатрад, ПМК-11, Капыльскі вопытны лясгас, ААТ «Капыльскае». Як расказала старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, ужо прыступілі да выканання работ РЭС, філіял ДП «Мінаблпаліва», райаграсэрвіс, ПМК-11, аблмехатрад.   Гаспадаркі Капыльшчыны вядуць нарыхтоўку, вывазку і ўнясенне арганічных угнаенняў. Усяго назапашана 562 712 тон, што складае 75% да плана, вывезена на палеткі пад яравую сяўбу 520 729 тон — 93%, унесена — 175 873 тоны (34%), у тым ліку пад цукровыя буракі — 110 630 тон.  На вывазцы  па  стане на 24 студзеня было задзейнічана 36 адзінак тэхнікі, якая належыць гаспадаркам раёна. Найбольш паспяхова спраўляюцца з даведзеным заданнем па нарыхтоўцы арганікі ў ААТ «Прагрэс 2010» — выканана на 82%, СГФ «Руднае» — 80%, ф-ле «Лакнея» і ЗАТ «Жыліхава» — па 79%.   19 января в средней школе № 3 г. Копыля состоялось торжественное мероприятие, посвященное 20-летию Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь. По итогам 2018 года награды вручили наиболее отличившимся спасателям. Капитан внутренней службы, начальник пожарной аварийно-спасательной части (ПАСЧ) № 2 агрогородка Тимковичи Дмитрий Суденко получил очередное звание — майор. Командир отделения ПАСЧ № 1 г. Копыля Александр Римашевский и начальник пожарного аварийно-спасательного поста № 15 деревни Слобода-Кучинка Сергей Суботник удостоились нагрудного знака «Выдатнік». Почетной грамотой Минского областного управления были награждены диспетчер центра оперативного управления Алексей Логовой и начальник ПАСЧ № 1 г. Копыля Дмитрий Шавров. Также были вручены благодарности председателя Копыльского райисполкома — ими были отмечены начальник караула ПАСЧ № 2 аг. Тимковичи Денис Николайчик и водитель этой же части Дмитрий Моисеенко. Грамотой РОС ДОСААФ отметили старшего водителя ПАСЧ № 1 г. Копыля Евгения Борисевича и  водителя ПАСЧ № 2 Анатолия Нагорного, прапорщика запаса Олега Кашубу и бывшего начальника пожарного аварийно-спасательного поста № 14 д. Бучатино Анатолия Качура.   Команда учреждения «ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК» в составе Евгения Пешкура, Станислава Траяновича, Ивана Пилата, Артура Мирошника, Павла Перепецкого, Владислава Мажарова, Даниила Тарбецкого, Евгения Сергейчика, Александра Ленько, Дениса Курчевского под руководством тренера-преподавателя Александра Пилата стала победителем в первенстве Минской области по гандболу среди юношей 2006–2007 г.р., которое проходило в г. Слуцке. Соперниками копылян были команды Солигорского, Клецкого и Слуцкого районов. Все игроки нашей команды получили грамоты. Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Павел ШЭІН, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

С 25 по 29 января в Копыльском районе проводятся профилактические мероприятия по предупреждению ДТП

22.06.2025
С 25 по 29 января на территории Копыльского района проводится комплекс профилактических мероприятий по предупреждению ДТП с уязвимой категорией участников дорожного движения. 1543328902561475 В период проведения профилактических мероприятий со стороны сотрудников Копыльского РОВД  усилены работа по профилактике дорожно-транспортных происшествий, а также контроль за соблюдением ПДД пешеходами, велосипедистами и возчиками гужевого транспорта. Особенно в темное время суток!  Не забудьте про световозвращающие элементы. Стоит напомнить об административной ответственности, которая грозит за нарушение Правил дорожного движения. в отношении пешехода, который в темное время суток движется по проезжей части, не обозначив себя фликером, применяются штрафные санкции в размере от 25,5 до 76,5 рубля (от 1 до 3 базовых величин) или предупреждение. Такое же наказание понесет и велосипедист, который  движется без включенных фонарей на велосипеде в темное время суток или в условиях снегопада и (или) гололедицы. Если нарушение Правил дорожного движения повлекло создание аварийной ситуации, то размер штрафа составляет от 76,5 до 204 рублей (от 3 до 8 базовых величин). На сумму от 76,5 до 127,5 рубля (от 3 до 5 базовых величин) штрафуются пешеходы, велосипедисты, если они нарушают ПДД в состоянии алкогольного опьянения. Артем ЛАЗОВСКИЙ, старший инспектор ДПС ОГАИ Копыльского РОВД, ст. лейтенант милиции

Учитель Копыльской детской школы искусств Лев Конопляник - лауреат премии "Человек года Минщины-2018"

22.06.2025
Усё жыццё настаўніка Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Льва Канапляніка, яго мары і памкненні звязаны з музыкай. IMG_0168 Леў Міхайлавіч успамінае, што ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля, дзе ён вучыўся, быў вакальна-інструментальны ансамбль, і для яго, вучня пачатковых класаў, самай вялікай асалодай з’яўлялася магчымасць трапіць на рэпетыцыю. Сярод інструментаў заўсёды перавагу аддаваў гітары, майстэрства ігры на ёй адточваў у Маладзечанскім музычным вучылішчы. Атрымаўшы прафесію, у 1981 годзе вярнуўся ў родны горад і пачаў вучыць дзяцей ігры на любімым інструменце. Затым быў Мінскі інстытут культуры, пасля заканчэння якога ён атрымаў спецыяльнасць «кіраўнік самадзейнага духавога і эстраднага аркестра». У пачатку 90-х гадоў Леў Канаплянік арганізаваў невялікі дзіцячы ансамбль. Сёння — гэта ўжо досыць вялікі эстрадны калектыў, са сваім цікавым рэпертуарам, значнымі дасягненнямі, перамогамі і ўзнагародамі. Самая важкая — званне «ўзорны», якое калектыў атрымаў дзесяць гадоў таму і ўвесь час паспяхова пацвярджае. За гады існавання аркестра праз яго прайшло нямала хлопчыкаў і дзяўчынак, і кожны з іх пакінуў свой след у культурнай спадчыне. І адбываецца гэта дзякуючы нястомнай працы педагога, які вучыць дзяцей не толькі любіць музыку, але і быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Няма сумненняў, што выхаванцы Льва Міхайлавіча за гады працы ў аркестры здабываюць такія якасці характару, як настойлівасць, працавітасць, уменне даводзіць справу да канца, акрамя таго яны творчыя і тонкія асобы, здольныя ва ўсім бачыць прыгажосць. І ў гэтым заслуга педагога, музыканта, які мае значны пералік узнагарод і дасягненняў. Апошняе з іх — званне «Чалавек года Міншчыны», віншаванні з якім Леў Канаплянік прымаў літаральна на мінулым тыдні. Сціплы па натуры, Леў Міхайлавіч не лічыць, што ў гэтым толькі яго заслуга: — Мне, безумоўна, вельмі прыемна, што маю дзейнасць так высока ацанілі, але лічу, што ў гэтым заслуга ўсяго нашага калектыву. Разам са мной з аркестрам зай-маюцца канцэртмайстры Марына Сільвановіч, Алена Валчкевіч, Дзмітрый Масілевіч, Багдан Шыпай, Андрэй Канаплянік. Заняткі праходзяць і індывідуальна, і з групамі выканаўцаў, якія іграюць на аднатыповых інструментах, двойчы на тыдзень мы праводзім агульныя рэпетыцыі. Шмат працуе з вакалісткай Настассяй Карповіч і педагог  Таццяна Ермаловіч. Толькі дасведчаныя людзі могуць ведаць, што для кожнага інструмента Леў Міхайлавіч павінен напісаць сваю партыю, дакладна прадумаць аранжыроўку твора, каб надаць мелодыі тую дасканаласць і лёгкасць, якія адчуваюцца падчас кожнага выступлення калектыву. «Яны ігралі, нібы ў апошні раз…», — так ахарактарызавалі выступленне юных музыкантаў на першым Міжнародным конкурсе джазавай і эстраднай музыкі «JAZZ-TIME», які адбыўся ў 2008 годзе і не проста прынёс перамогу капылянам, але і ўмацаваў іх кіраўніка ў правільнасці абранага напрамку дзейнасці. І такіх конкурсаў і перамог у жыцці калектыву пасля было нямала: практычна з кожнага чарговага «JAZZ-TIME» яны вярталіся з узнагародай. Падтрымліваюць бацькава захапленне музыкай і сыны Льва Міхайлавіча — старэйшы Андрэй і малодшы Алег (абодва закончылі Дзіцячую школу мастацтваў і музычнае вучылішча). Добра вядомы аматарам душэўнай песні дуэт братоў Канаплянікаў — Льва і Барыса, якія на працягу многіх гадоў з’яўляюцца ўпрыгажэннем шматлікіх канцэртаў. Дарэчы, захапленне бардаўскай песняй  — гэта асобная, вельмі прыемная старонка ў жыцці Льва Канапляніка. І ўвогуле складваецца такое ўражанне, што любая справа, за якую бярэцца гэты надзвычай таленавіты, тонкі і інтэлігентны чалавек, асуджана на поспех, таму што робіцца яна ад усёй душы. Маргарыта САКОВІЧ Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Директор ОАО "Старица-Агро" Владимир Рудаковский - лауреат премии "Человек года Минщины-2018"

22.06.2025
Ці павінна быць у чалавека мэта? На гэта пытанне дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі адказаў сцвярджальна. Толькі проста планаваць будучае, на яго думку, недастаткова. Трэба абавязкова прыкладаць намаганні, каб задуманае ажыццявілася.  2068 Так і ідзе ён па жыцці: старанна працуе над рэалізацыяй пастаўленых задач. Нядаўна Уладзімір Рудакоўскі стаў лаўрэатам звання «Чалавек года Міншчыны-2018». Пра гэта ён, вядома, не марыў, але для таго, каб ААТ «Старыца-Агра» дасягнула высокіх вытворчых паказчыкаў, яго дырэктар амаль за 15 гадоў працы ў сельгас-прадпрыемстве паспеў ажыццявіць не адну сваю мэту… А дапамагалі яму, безумоўна, спецыялісты і працаўнікі сельгаспрадпрыемства. За ўвесь гэты час Уладзімір Анатольевіч зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны, ініцыятыўны кіраўнік, які ведае сельскагаспадарчую вытворчасць і валодае высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Ён адрозніваецца ўменнем бачыць перспектыву развіцця аграпрамысловага комплексу і ў няпростых сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. Нездарма сельгаспрадпрыемства, якое ён узначальвае, добра вядома не толькі ў нашым раёне, вобласці, рэспубліцы, але нават і за яе межамі. За шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Капыльскага раёна ў лютым 2013 года У.А. Рудакоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Уладзімір Анатольевіч пра сваю любімую працу можа расказваць бясконца. Ён не любіць сядзець у кабінеце, большую частку працоўнага часу праводзіць на фермах, палях, сустракаючыся з працаўнікамі. І ўвогуле з усім насельніцтвам, якое ў сваю чаргу вельмі давярае яму. Невыпадкова Рудакоўскі неаднойчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. Вырашаць набалелыя пытанні землякоў ён імкнецца незалежна ад графіка прыёму, да кожнага знаходзіць свой падыход. А яшчэ Уладзімір Анатольевіч любіць сваю малую радзіму. Нарадзіўся ён у Роспах, што на мяжы з Уздзенскім раёнам. Сімвалічна, што з нядаўняга часу землі, на якіх размешчана родная вёсачка, уваходзяць у склад сельгаспрадпрыемства, што ён узначальвае. Таму магчымасць пабываць у мілых сэрцу мясцінах бывае амаль кожны дзень. Любоў да зямлі маладому чалавеку прывілі бацькі: Анатоль Ануфрыевіч працаваў брыгадзірам мясцовай паляводчай брыгады, а Леаніда Фёдараўна прысвяціла сябе навучанню дзяцей у Мрочкаўскай пачатковай школе. Землі, дзе жыла сям’я Рудакоўскіх, былі забалочаны. Таму ў юнага Валодзі з’явілася думка што-небудзь зрабіць для іх паляпшэння. Ён прымае рашэнне паступаць на факультэт гідрамеліярацыі Беларускай сельгасакадэміі. Пасля заканчэння малады спецыяліст вяртаецца на Капыльшчыну. Працаваў майстрам, прарабам, галоўным інжынерам, а потым і дырэктарам ПМК-11, якая займалася меліярацыяй. Затым нейкі перыяд — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. І вось з 2004-га ўзначальвае ААТ «Старыца-Агра». Званне «Чалавек года Міншчыны-2018» Уладзімір Рудакоўскі нясе горда. Ён успрыняў яго як высокі давер. Яго ўзнёслы настрой падтрымалі жонка Наталля Віктараўна, сыны Уладзімір і Аляксандр з жонкамі Алёнай і Марыяй. Радуюцца за поспехі любага дзядулі шасцёра ўнукаў: Піліп, Уладзімір, Ангеліна, Аліна, Таццяна і Паліна. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3306 из 4905