Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

9 марта управляющий делами Минского облисполкома Владимир Гуринович проведет прямую линию

19.06.2025
прямая-линия-1 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 марта 2019 года: Владимир Александрович ГУРИНОВИЧ, управляющий делами Минского областного исполнительного комитета, тел. (8-017) 500-41-60.

Сотрудники Тимковичской сельской библиотеки старательно готовятся отметить Масленицу

19.06.2025
Масленіца — адно з нямногіх старажытных свят, якія былі прыняты хрысціянствам. Масленічны тыдзень пачынаецца за сем дзён да пачатку Вялікага посту. У гэтым годзе — з 4 па 10 сакавіка. Супрацоўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі старанна рыхтуюцца адзначыць гэтае самае «смачнае» свята, а заадно і Дзень жанчын, які сёлета прыходзіцца на ўказаны час.  [caption id="attachment_74873" align="aligncenter" width="580"]■ Аксана Красіна, Вольга Радкевіч і Ірына Шкуцько за кубачкам чаю ■ Аксана Красіна, Вольга Радкевіч і Ірына Шкуцько за кубачкам чаю[/caption] На прыкметным месцы — стэнд, дзе сабраны розныя кнігі і часопісы з рэцэптамі. Але загадчыца Вольга Радкевіч і супрацоўніца ўстановы Аксана Красіна самі ведаюць і гатуюць дома шмат разнастайных страў. Зусім невыпадкова ў бібліятэку завітала і Ірына Яўгенаўна Шкуцько, настаўніца Цімкавіцкай СШ і матуля Вольгі Уладзіміраўны. Ёй таксама ёсць чым падзяліцца: уласны кулінарны багаж жанчыны — вельмі цікавы і нават з гістарычнымі разыначкамі. Але пра ўсё па парадку.  Бліны ад Аксаны КРАСІНАЙ Спатрэбіцца: 750 г кефіру, 250 г малака, 1 чайная лыжка соды (пагасіць воцатам), 1 сталовая лыжка цукру, паўчайнай лыжкі солі. Гатуем. Замешваем цеста да гушчыні смятаны. Даём час, каб крыху пастаяла. Патэльню змазваем скваркай і выпякаем. Падаваць можна з цукрам і смятанай, засмажаным салам і яйкамі, мачанкай. Калі з гэтага цеста выпечы не вялікія бліны, а маленькія аладкі, іх можна змазваць салодкай смятанай. Атрымаецца страва, якая сама растае ў роце. Гатуе Вольга РАДКЕВІЧ Кулябяка Прадукты для цеста: 3 шклянкі мукі вышэйшага гатунку, 1 пачак сухіх дражджэй, 1/2 шклянкі малака, 1/2 шклянкі вады, 1 яйка, 1 ч. лыжка солі, 1 ч. лыжка цукру, 3 ст. лыжкі алею. Начынка: 500 г свежай капусты, па 1 сярэдняй цыбуліне і морквіне, 1/2 шклянкі таматнага соку, соль, цукар, перац на смак, алей — усе інгрэдыенты змяшаць, пратушыць і астудзіць. Гатуем. Калі цеста падыдзе, яго добра вымешаць, раскачаць, унутр пакласці астылую да пакаёвай тэмпературы начынку, загарнуць і зашчыпнуць краі. Зверху можна ўпрыгожыць рэшткамі цеста. Пакласці ў форму і даць кулябяцы падысці дзесьці 30–40 хвілін. Змазаць жаўтком. Потым паставіць у разагрэтую духоўку на 40–50 хвілін і выпякаць пры 180 градусах. Цеста для наліснікаў (можна загортваць любую начынку) Спатрэбіцца: 250 г малака, 250 г вады, 4 яйкі, 150 г мукі (10 ст. лыжак без горкі), 2 ст. лыжкі цукру, 3 г солі. Гатуем. Усё перамяшаць. Патэльню змазаць шмальцам або кавалачкам сала і выпечы бліны.  Расказвае Ірына Яўгенаўна ШКУЦЬКО: — Мая бабка Вольга Пятроўна Місевіч (Аксённік) нарадзілася ў 1895 годзе і яшчэ паспела папрацаваць у Вайніловічаў, была ў іх пакаёўкай. Яна гатавала шмат вельмі смачных і цікавых страў, і я з задавальненнем падзялюся яе рэцэптамі. Да бліноў перацірала ў спецыяльнай глінянай ступцы драўляным таўкачыкам мак. Ён быў белы, у вялікіх галоўках. [caption id="attachment_74874" align="aligncenter" width="400"]■ Вольга Пятроўна Аксённік (стаіць) з мамай Ганнай. 1920 г. ■ Вольга Пятроўна Аксённік (стаіць) з мамай Ганнай. 1920 г.[/caption] Рабіла зацірку з маку. Спачатку кіпяціла ваду, асобна замешвала цеста з мукі, яйка і вады, дадавала мёду ці цукру. Крыху падсольвала ваду і закідвала туды кавалачкі перацёртага цеста. Даводзіла да кіпення і закідвала перацёрты мак. Усё — зацірка гатова. Клёцкі. Нацерці на дробнай тарцы бульбу, адціснуць вадкасць, падсаліць. Зрабіць з бульбы маленькія шарыкі (дарэчы, бабуля ўмела адначасова дзвюма рукамі круціць па тры шарыкі, пакуль мы ледзь рабілі па адным). Ваду ці малако крыху пасаліць і ўкінуць туды шарыкі. Калі гатавалі ў пост, засмажвалі клёцкі цыбуляй з морквай, калі ў іншы час — дадавалі дробна парэзаныя скварачкі. Калдуны. Таксама нацерці бульбу і адціснуць вадкасць. Зрабіць невялікі дранік, пакласці на яго фарш, закрыць іншым і абсмажыць. Замест фаршу можна класці здробненае салёнае сала. Потым крыху пратушыць у чыгунку. Мачанка па-браткаўску Свіныя костачкі (лепш браць рабрынкі) адварыць разам з дамашняй каўбаскай, каб атрымаўся круты булён.  Туды ўкінуць прыправы: лаўровы ліст, каляндру, кроп. На патэльні абсмажыць цыбулю з морквай. Асобна замяшаць ваду з мукой і паступова ўліць у булён, дадаць «зажару». Абавязкова трэба памешваць, каб не было камячкоў. Пакінуць на некаторы час, каб набрала смаку. Яглы (што не еўшы спаць ляглі — так казала бабуля) Гэта такая страва, якую рабілі нам звычайна падвячоркам, каб не лажыліся спаць галоднымі. Каб яе прыгатаваць, бралі малако і кіпяцілі яго. Асобна, таксама ў малацэ, размешвалі яйка і муку, дадавалі крыху крухмалу. Затым залівалі ў малако, якое ўжо закіпела. Салілі. Атрымлівалася нешта накшталт салодкага амлету — адначасова смачна, лёгка і пажыўна. Падкалотка — гэта такая мачанка на скорую руку У глыбокай патэльні абсмажыць цыбулю і моркву з кавалачкамі сала, туды ўліць размешаную ў вадзе муку, перамяшаць. Бабуля гатавала падкалотку звычайна да ранішніх бліноў. А вось якія начынкі можна прыгатаваць да наліснікаў З грыбоў: здрабніць адвараныя грыбы, абсмажыць разам з морквай і цыбуляй, пасаліць. Загарнуць у тонкія бліны. З мяса: абсмажыць таксама з цыбуляй і морквай мясны фарш. Кожны наліснік спачатку абсмажыць, затым усе разам пратушыць. Блінныя сакрэты Вельмі смачна атрымоўваецца, калі тоўстыя бліны спачатку паліць сметанковым маслам, а потым паставіць, каб крыху патушыліся, у духоўцы ці печцы.  Закручвалі ў бліны і перацёрты мак, не тушылі, а проста ставілі, каб бліны насыціліся макавым малачком. Шпік Яго гатавалі са здору — нутранога сала. Бралі ліст такога сала, здымалі плеўку. Потым прапускалі сала праз мясарубку, змешвалі напалам з мясным фаршам і прыправамі, падсольвалі і вымешвалі. Затым выкладвалі на знятую плеўку атрыманы фарш і закручвалі ў форме батона. Клалі ў кубел разам з салам, дзе ён і захоўваецца. Шпікам можна было змазваць бліны ці лусту хлеба.               Дзіяна ТКАЧЭНКА

Афиша. В воскресенье, 10 марта, в центре Копыля пройдет районный праздник «Масленица»

19.06.2025
Масленица-3 10 сакавіка 2019 года ў 12.00 на плошчы Леніна пачнецца раённае свята «Масленіца». 11.00 – 12.00 — радыёканцэрт; 11.00 – 15.00 — святочны гандаль і праца пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя атракцыёны, правядзенне спартыўных і дзіцячых гульняў; 12.00 – 15.00 — тэатралізаванае прадстаўленне «Масленічны фэст», канцэрт мастацкай самадзейнасці, дэгустацыя масленічных страў, выстава-продаж сувеніраў. У сувязі з правядзеннем раённага свята «Масленіца» 10 сакавіка будзе перакрыты рух транспарту з 8.00 да 16.00 на пл. Леніна ў Капылі.   Рух  будзе  арганізаваны  па  вуліцах  Жылуновіча і Пралетарскай.                                                                             

Минщина удивительная: Пуховичский район

19.06.2025
XV. Пуховичский район пуховичский район Пуховичский район, расположенный на юго-востоке Минской области, для Беларуси уникален: только его название не совпадает с наименованием административного центра. Район был образован 17 июля 1924 года с центром в местечке Пуховичи, однако через год администрацию перенесли в Марьину Горку — поселок с большим потенциалом и более выгодным географическим положением. Сама Марьина Горка известна с XVI века, в свое время принадлежала Радзивиллам, Бужинским, Ратынским, Крупским. горка Существует несколько версий происхождения названия города. По одной из них, он назван во имя Марии Богоматери, по второй — по названию Марьиной горы, по третьей — от растения марь. Район богат достопримечательностями. Например, здесь можно найти географический центр Беларуси — специальный знак установлен в деревне Антоново. Привлекает и живописная природа. Так, около 40% территории занимают леса, красивейшие пейзажи можно наблюдать на берегах рек Свислочь, Волма, Титовка, Птичь, Талька. ОАО «Машпищепрод» чипсы ОАО «Машпищепрод» уже более 35 лет работает на белорусском рынке, при этом продолжительное время является одним из крупнейших производителей картофеля и единственным производителем сухого картофельного пюре в Беларуси. Продукция под брендом «Мира» пользуется большим спросом. Также здесь производят картофель сушеный, чипсы, снеки и многое другое. Предприятие является лидирующим производителем нестандартного пищевого оборудования — им заинтересовались и гости из Китая. Также предприятие является крупнейшим производителем ржаного солода. СООО «Морозпродукт» морозпродукт Предприятие — лидер производства мороженого в Беларуси. Его продукция хорошо известна не только в стране, но и за ее пределами. В 2016 году «Морозпродукт» был внесен в реестр организаций Европейского союза, что позволило экспортировать продукцию в западноевропейский регион. В год завод выпускает до 18 тысяч тонн мороженого. На перспективу предприятие готовится запустить полноценное производство замороженных полуфабрикатов. Музейный комплекс «Дудутки» дудутки Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий «Дудутки» расположен рядом с рекою Птичь в полутора километрах от деревни Дудичи. Шляхецкое имение в Дудичах известно с 1600 года. Его развитию поспособствовал привилей на три ярмарки в год и на торги по понедельникам. Поэтому уже в XVIII веке Дудичи становятся известным центром ремесел и ярмарок. Торговали здесь не столько хлебом и скотом, сколько разными сельскохозяйственными продуктами, изделиями местных промыслов. С октября 1994 года музейный комплекс «Дудутки» принимает гостей. Сегодня здесь можно увидеть мельницу, дома завозника и бортника, сыроварню, птичий двор, мастерские деревообработки, соломоплетения, валяния, лозоплетения и ткачества. Посетителей приглашают зайти в кузницу, конюшню и зоосад, взглянуть на работу бровара, гончара и кожевенника. Церковь Святой Живоначальной Троицы храм Среди памятников архитектуры славится церковь Пресвятой Богородицы в деревне Блонь, построенная в 1826 году в стиле классицизм. По преданию, в начале XIX века жителя деревни Исидора Лядцева исцелила от болезни Богородица, которая пришла к нему во сне. Он в благодарность построил часовню и написал ее икону. Во время пожара в часовне в период Отечественной войны 1812 года образ чудом уцелел, а все французские солдаты, участвовавшие в поджоге, ослепли. Позже на этом месте была возведена красивая деревянная церковь во имя Пресвятой Богородицы, где поместили образ. Во время  Великой Отечественной войны деревню постигли разрушения, но православная святыня осталась нетронутой. В настоящее время церковь в Блони действующая. Особенность храма в том, что в православных церквях вход сделан с запада на восток, а в этой — с юга на север. «Дукорский маентак» дукора А в местечке Дукора находится аутентичный комплекс «Дукорский маентак». По мнению некоторых историков, на этом месте в IX веке появилось капище, в XV — усадьба. Поместьем владели Кежгайлы, Сапеги, Завиши, Огинские. От большого дворца ничего не осталось, однако в музее местечка можно прочувствовать всю роскошь и богатство наших предков, увидеть костюмы, которые носили в Беларуси в эпоху Ренессанса, оружие, музыкальные инструменты. На память от предков остались четыре мастерские: кузница, дом гончара, мастерские восковых свечей и ткачества. Посетителей также приглашают попробовать алкоголь местного приготовления, посмотреть спектакль в батлейке, пройтись по веревочному городку, покататься на бричке или санях, заглянуть в перевернутый дом, попробовать в корчме блюда белорусской кухни. Подготовил Павел ШЕИН

Директор районного центра ткачества Татьяна Волкова получила почетное звание «Народный мастер Беларуси»

19.06.2025
Дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (на здымку) стала восьмым майстрам у раёне, які атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі». IMG_2207 1 Рэдка бывае, што захапленні чалавека супадаюць з яго працоўнай дзейнасцю. Але сустракаюцца выпадкі, калі ўсё гэта — адзінае цэлае. І тады можна канстатаваць: чалавек знайшоў сваё месца ў жыцці. Так склалася і на жыццёвым шляху дырэктара раённага цэнтра ткацтва Таццяны Волкавай. З самага ранняга дзяцінства дзяўчынка стала праяўляць цікавасць да творчасці. Ад матулі вучылася вязаць на прутках, потым сама асвоіла вязанне шыдэлкам. Цікава было сачыць і за заняткам бабулі, як тая прала ніткі, таму Таццяна спрабавала і сама. Ад бабулі атрымала і першыя навыкі па вышыўцы: гэта дэкаратыўныя швы і вышыўка гладдзю. А яшчэ шыла і вязала цацкі, розныя прадметы гардэроба. Таму яе творчыя работы неаднаразова экспанаваліся на школьных і раённых выставах, а таксама на выставах да дня вёскі Цімкавічы. Працоўная дзейнасць пасля заканчэння Салігорскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачалася ў раённым цэнтры ткацтва аграгарадка Семежава Капыльскага раёна. Спачатку была майстрам-метадыстам, а з верасня 2012 года ўзначаліла гэту ўстанову культуры. Паколькі ткацтва — візітная картка нашага раёна, то ўся працоўная дзейнасць Таццяны Волкавай накіравана на паглыбленне цікавасці да яго адраджэння, захавання і развіцця. Спектр яе дзейнасці даволі шырокі: пошукавая, культурна-асветніцкая і прапагандысцкая работа па народным мастацкім ткацтве і вышыўцы, арганізацыя работы гурткоў па навучанні моладзі старажытнаму рамяству, выпуск сувенірнай прадукцыі, удзел у святах і конкурсах рознага кшталту. — Як беларуска, ганаруся званнем «Народны майстар Беларусі», — кажа Таццяна Мікалаеўна. — Гэта вельмі вялікая ўзнагарода для мяне, вынік маёй самаадданай працы. За тры гады асвоіла майстэрства ткацтва на кроснах: ад пачатковага этапа снавання да запраўкі асновы і непасрэдна ткання вырабу. Сваімі настаўнікамі лічу народных майстроў Валянціну Міхайлаўну Кіеню і Валянціну Кузьмінічну Гладкую. Менавіта яны вучылі сакрэтам і тонкасцям ткацкага рамяства на кроснах.  Што тычыцца вырабу паясоў, то пэўныя веды былі атрыманы ў 2013 годзе падчас правядзення семінараў-практыкумаў па ткацтве паясоў «на бердзечку», «на ніту» і «на дошчачках», якія праводзіла выкладчык установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Асартымент тканых вырабаў даволі шырокі: посцілкі, ручнікі, дарожкі, сурвэткі, дываны, паясы, закладкі для кніг, сумкі, лялькі. У сваім рамястве Таццяна абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама. У час працы за кроснамі стараецца сумяшчаць традыцыі і сучасныя тэндэнцыі. На дыванах, вытканых «у матрушкі», плывуць лебедзі, імчаць коні, каля сваіх гнёздаў стаяць буслы, ідуць ільвы, буяюць кветкі. На ручніках — традыцыйная беларуская сімволіка, рассыпаныя па тканіне зоркі і кветкі, геаметрычныя матывы, палосы. — Пэўную частку творчасці займае ткацтва традыцыйных чырвона-белых закладных ручнікоў, якія ў 2010 годзе былі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, — дзеліцца народны майстар. — Гэта вельмі ганарова для Капыльшчыны і разам з тым накладвае вялікія абавязкі па захаванні яго для нашчадкаў. Каб майстэрства, якое бярэ пачатак з глыбінь стагоддзяў, не перарвалася, а цягнулася ў будучае, пад кіраўніцтвам Таццяны Волкавай навыкі майстэрства ткацтва перадаюцца майстрам цэнтра і юным прыхільнікам народнага мастацтва — навучэнцам «Школы ткачоў». Для дзяцей, якія наведваюць заняткі, выкладаецца гісторыя ткацкага рамяства рэгіёну, яго адметнасці, асновы працы на станку. Са снежня 2016 года на базе цэнтра ткацтва пачала працаваць школьная бізнес-кампанія «Семежаўскія ўзоры», якая была створана і працуе для выхавання эканамічна адукаваных, падрыхтаваных да паспяховай працы ў розных галінах і сферах дзейнасці, ініцыятыўных, адказных, прадпрымальных, упэўненых у сабе і ў будучыні сваёй краіны маладых грамадзян. А яшчэ Таццяна Волкава — актыўная ўдзельніца народнага клуба майстроў «Скарбонка», а таксама рэспубліканскіх, абласных і раённых свят, фестываляў, кірмашоў народнай творчасці.  Каб пералічыць нават пераможныя вехі шляху, які народны майстар прайшла за гэтыя гады, спатрэбілася б не адна газетная паласа. Сярод іх — гран-пры абласнога свята-конкурсу «Матчыны кросны» ў г. Старыя Дарогі і свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» у г. Клецку, шматлікія дыпломы і ганаровыя граматы. Хочацца спадзявацца, што менавіта дзякуючы такім апантаным людзям, якія любяць сваю справу, па парывах душы самастойна займаюцца тымі відамі народнай творчасці, што перайшлі ім у спадчыну ад старэйшых пакаленняў, будучыня застанецца за традыцыйнай культурай. Так захоўваецца і перадаецца нашчадкам родная культура, спрыт працавітых залатых рук, якія шчыра паважае наш народ. Таццяна БОХАН
Страница 3253 из 4904