Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

«Лоцвінскія ўдалухі» приняли участие в областном фестивале-ярмарке «Дожинки-2019» в Борисове

21.06.2025
Кіраўнік аматарскага аб’яднання нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» Галіна Дрожжа і яго ўдзельніца Валянціна Шыманская прынялі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2019», які прайшоў у Барысаве. Пах шматлікіх сялянскіх прысмакаў, характэрных для вёскі Лоцвіны і прыгатаваных з мясцовым каларытам нашымі ўдалухамі,  разлятаўся вакол і прыцягваў да сябе «дэгустатараў». Якой смакаты тут толькі не было! Апетытнымі пахамі вабілі залацістыя бліны з рознымі начынкамі: з морквай па-карэйску, сырам і вяндлінай, курай, абсмажанымі грыбамі, цыбуляй і морквай, тварагом з разынкамі і інш. Прадставілі таксама  характэрныя для беларусаў мясныя прысмакі – свойская каўбаса «пальцам пханая», сушаная паляндвіца і мясны рулет. Дарэчы, адным з самых запатрабаваных пачастункаў нашых удалух стала салёнае сала, якое падавалася з зялёнымі марынаванымі памідорамі і часнаком. На «ўра» ішла і свежая агародніна. Даспадобы таксама прыйшліся мучныя вырабы: шышачкі, арэшкі, трубачкі, грыбочкі, шарлотка. [caption id="attachment_83871" align="aligncenter" width="840"] ■ «Лоцвінскія ўдалухі» Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская з «вясёлымі» хлопцамі - Віктарам Ганчаром, Уладзімірам Дрожжам і Станіславам Цвіркам[/caption] Паколькі «Лоцвінскія ўдалухі» ўсё робяць з адкрытай шчырай душой, то асаблівы каларыт на падворку нашага раёна наведвальнікам надавалі вясёлыя песні ў выкананні Станіслава Цвіркі, Уладзіміра Дрожжы і Віктара Ганчара. Сакрэтамі прыгатавання лоцвінскай ежы з чытачамі «Слава працы» дзеліцца Валянціна ШЫМАНСКАЯ. Бліны з сырам і мясам Пякуцца тоненькія блінчыкі. На 0,5 літра малака спатрэбіцца: 350 г мукі, дробка солі і цукру, два яйкі. Спосаб прыгатавання: яйкі крыху падсаліць і ўзбіць міксерам. Затым да цеста дадаць 1 ст. л. алею, усё перамяшаць і выпякаць бліны. Даць ім астыць, пасля чаго напоўніць начынкай. Для гэтага свежае мяса трэба адбіць, пасыпаць прыправамі і часнаком, пасля падсмажыць на патэльні або запячы ў духоўцы. Блінчыкі з тоненькімі палосачкамі сыру і мяса скруціць у канверцікі. Бліны падаюцца ў гарачым выглядзе, каб сыр расплавіўся. Шарлотка Інгрэдыенты: 7 яек, 2 шклянкі цукру, 2 шклянкі мукі. Яблыкі (пажадана антонаўка) пачысціць і нарэзаць кавалачкамі. Форму змазаць сметанковым маслам, выліць цеста, а зверху абкласці яблыкамі. Шарлотку ставім у духоўку, зверху трэба прыкрыць яе накрыўкай і выпякаць на павольным агні да поўнай гатоўнасці. Салёнае сала Сала скласці пластом у кубелец з соллю. Верх і бакі прыкрыць марляй (шкурку не трэба), затым прысыпаць вялікім слоем солі. Таццяна БОХАН

Нынешняя осень для воспитанников образцовой студии эстрадного вокала «Клио» стала богатой на награды

21.06.2025
Нынешняя осень для воспитанников образцовой студии эстрадного вокала «Клио» стала богатой на награды, насыщенной конкурсами, интересными проектами и мероприятиями. [caption id="attachment_83868" align="aligncenter" width="840"] ■ С наградами участники конкурса «Твой шанс»: Константин Шиманский, Виктория Жоголь, Виктория Трухан, Ксения Грицевич, Анастасия Душевская и Милана Иванова[/caption] III открытый фестиваль-конкурс искусств «Золотая нота», прошедший в Минском городском дворце культуры, порадовал высокими достижениями. Дипломом Лауреата I степени награжден ансамбль «Клио», а в сольном исполнении самые высокие награды конкурса, дипломы Лауреатов I степени, завоевали Виктория Жоголь, Виктория Трухан и Константин Шиманский. Дипломами Лауреатов II степени награждены Полина Солодуха и Анастасия Бочко. Дипломантом I степени стала Милана Иванова. Воспитанники студии приняли участие в XIX международном конкурсе-фестивале музыкально-художественного творчества «Славянские встречи». На праздник творчества приехали юные таланты из Беларуси, России, Казахстана и Латвии. Фестиваль организован творческим объединением «Триумф» — членом CID UNESCO — и состоялся при поддержке Парижской русской консерватории им. Сергея Рахманинова и Международной Академии Музыки Елены Образцовой. Юные дарования Копыльщины вернулись с победами! Диплом Лауреата І степени завоевали Полина Солодуха и Виктория Жоголь. Диплом Лауреата ІІ степени — Виктория Трухан, диплом Лауреата ІІІ степени — Анастасия Бочко. На V международном фестивале-конкурсе «Творчество без границ» продемонстрировала свой талант в народном вокале Анастасия Бочко. Результат — диплом Лауреата ІІ степени. В копилке наград и дипломы со II международного конкурса молодых исполнителей «Твой шанс». Получить заветный высший балл было непросто, в каждой возрастной категории — немало участников, которые съехались с разных уголков Беларуси и не только. Профессиональное жюри, членами которого являлись певица Анастасия Тиханович и белорусский композитор, аранжировщик, продюсер Максим Алейников, по достоинству оценило голоса и манеру исполнения копылян. В результате диплом Лауреата І степени в сольном исполнении завоевали Виктория Жоголь и Виктория Трухан. Диплом Лауреата ІІ степени — Полина Солодуха. Лауреатом ІІІ степени стал ансамбль образцовой студии эстрадного вокала «Клио» в составе Виктории Жоголь, Анастасии Душевской, Миланы Ивановой, Виктории Трухан, Константина Шиманского и Ксении Грицевич. Солистка студии Ирина Драцкая приняла участие в областном этапе фестиваля художественного творчества среди органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям учреждения «Минское областное управление МЧС», посвященного Году малой родины и 20-летию МЧС. Ирина представила патриотический и эстрадный конкурсные номера и в двух номинациях завоевала дипломы Лауреата І степени. И теперь представит Минскую область на республиканском этапе фестиваля. Интересный, полезный и очень позитивный опыт — съемки в клипе. Солисты студии Виктория Жоголь и Виктория Трухан работали на одной площадке вместе с музыкантами из «NaviBand». Именно эта популярная белорусская группа  представляла нашу страну на конкурсе песни «Евровидение» в 2017 году. Анкета, кастинг, поездка в столицу, съемочная площадка — для девочек это впервые, поэтому все было очень интересно, необычно и незабываемо. И, как всегда, зажгли в духе «Клио». А снимали клип к новому синглу группы «NaviBand» «Один из нас». Кристина ЖОГОЛЬ

Копыляне пытаются восстановить в Усово часовню рода Рейтанов

21.06.2025
Яна была пабудавана Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму. Як Рэйтаны з’явіліся ў Вусаве? Поводле звестак, якія прадстаўляе дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, даведваемся, што Станіслаў Рэйтан, герба «Рэйтан», выхадзец са старажытнага беларускага роду. Пляменнік Тадэвуша Рэйтана — дэпутата Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ. Род дзякуючы выбітным прадстаўнікам карыстаўся пашанай, а праз сувязі з Радзівіламі меў уплыў на шляхту ВКЛ. Бацькамі Станіслава — Карла (імя дадзена пры хрышчэнні 29 студзеня 1781 года) былі брат Тадэвуша Рэйтана, земскі пісар Міхаіл Ксаверы (1743–1809) і Ганарата з Багдановічаў. [caption id="attachment_83864" align="aligncenter" width="840"] ■ Знешні від сённяшняй капліцы ў Вусаве[/caption] Жыццё Станіслава Рэйтана стала ў пэўным сэнсе працягам таго сумленнага самаахвярнага шляху служэння Радзіме, што абраў яшчэ яго дзядзька Тадэвуш у апошнія часы Рэчы Паспалітай. У артыкуле «Нобіль, не ўзяты «на аловак» гісторыка, архівіста, калумніста газеты «Культура» Зміцера ЮРКЕВІЧА чытаем: «Доўгае жыццё галоўнага героя нашага аповеду прыпала на самыя драматычныя часы гісторыі. Ён бачыў другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанцаў Якуба Ясінскага і Тадэвуша Касцюшкі, сярод якіх быў і паплечнік Тадэвуша Райтана Самойла Карсак (менавіта так гучаць іх прозвішчы ў перакладзе на беларускую мову Міцкевічавага «Пана Тадэвуша», зробленым Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам), войскі на чале з Напалеонам, з якімі ў 1812 годзе на нашу зямлю вяртаўся ягоны брат — афіцэр Дамінік Рэйтан. Пазней на яго вачах каралі паўстанцаў 1831 года. Вучыўся Станіслаў Рэйтан, мяркуючы па ўскосных даных, у Вільні — у піярскім «Collegium Nobilium». Пісаў пад літаратурным псеўданімам «Пан Хіба». Потым была служба ў войску. У 1832 годзе Станіслаў у чыне капітана войска Каралеўства Польскага і паручніка баявога кірасірскага палка выходзіць у адстаўку. Ён узяў за жонку Саламею Рэйтан — далёкую сваячку, дачку Язэпа Рэйтана.  З 1840 года пачынаецца грамадская дзейнасць Станіслава, калі яго выбіраюць Слуцкім павятовым маршалкам — тытул, які пазней намінуюць па прынятым у Расійскай імперыі ўзоры як «уездный предводитель дворянства». Гэтую пасаду ў 1802 годзе займаў яго старэйшы брат Казімір, іншы ж брат Тадэвуш нейкі час з’яўляўся харунжым таго ж павета, а іх бацьку, Міхала, у 1795 годзе шляхта ранейшага Новагародскага ваяводства выбрала Нясвіжскім павятовым маршалкам. Таму на Случчыне, Капыльшчыне, у Нясвіжы прозвішча Рэйтан было, бадай, найбольш вядомым пасля Радзівіл. З артыкула «Страчаная спадчына: Капыль – Вусава» Валянціны ШУРАКОВАЙ даведваемся: «Пасяліўся ў сваёй сядзібе ў Вусаве. На жаль, гісторыя не захавала ні аднаго партрэта Станіслава, ні фатаграфіі вусаўскай сядзібы. Дзяцей у пары не было. Аднак сям’я Рэйтанаў была вельмі гасціннай. Яны прысутнічалі на ўсіх урачыстасцях у ваколіцах: радзіны, хрэсьбіны, вяселлі…» Яшчэ цікавы факт. У 1862-м Станіслаў ператварыў сваю сядзібу ў Вусаве пад Капылём у лякарню. Як ён сам пісаў у газетах, здарыўся ў тых мясцінах выпадак, які прывёў да смерці вялікай колькасці людзей. З хваробай не змаглі справіцца і тры запрошаныя лекары.  У  №  9  Мінскіх губернскіх ведамасцей за 3 сакавіка 1861 года друкаваўся артыкул пра шалёнага ваўка, які аб’явіўся ў межах маёнтка Станіслава Рэйтана ў Вусаве і Ванелевічах (так, гэта таксама ўладанні Станіслава). 27 студзеня 1861 года шалёны воўк пакусаў сялян Івана Богту і Лук’яна Лазюка ў Вусаве, а ў Ванелевічах — 58 чалавек. Для многіх укусы былі смяротныя. Дарэчы, гэта былі апошнія артыкулы, падпісаныя ягоным імем. Але быў і той час, калі імя Станіслава не сыходзіла са старонак часопісаў, газет…  Вяртанне культурнай спадчыны Сёння сядзібнага дома ў Вусаве, вядома, ужо няма. Гэтае месца даўно заарана. Некранутай засталася толькі капліца, пабудаваная Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму, дзе і завяршылі свой зямны шлях Станіслаў і яго жонка Саламея. У беларускай савецкай энцыклапедыі знаходзім: «Капліца — хрысціянская культавая пабудова, невялікая царква без алтара. Ставілася на плошчах, скрыжаваннях дарог на адзнаку якой-небудзь падзеі або на могілках як надмагільны помнік». Сумна ж тое, што будынак за гады свайго існавання прыстасоўваўся пад патрэбы часу, дарэчы, доўга выкарыстоўваўся для захоўвання збожжа мясцовым сельгаспрадпрыемствам, а сёння ўвогуле ў заняпадзе. 2019 год — юбілейны. Гэта добрая падстава, каб успомніць імя нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Наступны ж год увогуле значны — 280 гадоў з дня нараджэння выбітнага сына Беларусі. І было б сімвалічна, каб добрая справа па рэстаўрацыйных работах на архітэктурным аб’екце ў Вусаве распачалася менавіта ў юбілейны год. [caption id="attachment_83865" align="aligncenter" width="840"] ■ Эскіз мастака Алеся Родзіна да твора, прысвечанага Станіславу Рэйтану. Партрэтаў апошняга на сёння не выяўлена[/caption] — Мець на сваёй тэрыторыі такі аб’ект — вялікі гонар  для нашага раёна, таму адрадзіць і захаваць памяць аб знакамітым родзе Рэйтанаў — наш непасрэдны абавязак, — дзеліцца старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка. — І хоць капліца не значыцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але для нашага рэгіёну яна з’яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай. Безумоўна, капліца патрабуе рэстаўрацыйнай работы, пакуль не зруйнавалася цалкам. Каб выратаваць будынак ад разбурэнняў, спачатку трэба правесці нязначны рамонт даху, хаця каб вада ўнутр не трапляла. Для гэтага Капыльскі сельвыканкам запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян прыйсці на дапамогу. А  каб помнік архітэктуры мясцовага значэння ў далейшым выкарыстоўваць як аб’ект турыстычнага маршруту, які стане месцам правядзення разнастайных па напрамках i формах масавых мерапрыемстваў, трэба таксама аднавіць сцены, усталяваць вокны і дзверы, выканаць унутраныя работы і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, правесці азеляненне. — У Беларусі засталося не так шмат архітэктурных напамінкаў аб родзе Рэйтанаў: сядзіба і капліца ў Грушаўцы, капліцы ў Ляхавічах і ў Вусаве, — дзеліцца дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. — Яны патрабуюць і заслугоўваюць нашай увагі і адраджэння. Выказаць яе мы можам, узяўшы на сябе клопат аб тым, што захавалася. Бо як пісаў даследчык літаратурнай дзейнасці Станіслава Рэйтана Зміцер Юркевіч: «Калі знікнуць апошнія руіны, знікне і наша памяць…» Таццяна БОХАН

(CMigrator copy 73)

21.06.2025
Капыляне спрабуюць аднавіць у Вусаве каплiцу роду Рэйтанаў   Яна была пабудавана Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму.   Як Рэйтаны з’явіліся ў Вусаве? Поводле звестак, якія прадстаўляе дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, даведваемся, што Станіслаў Рэйтан, герба «Рэйтан», выхадзец са старажытнага беларускага роду. Пляменнік Тадэвуша Рэйтана — дэпутата Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ. Род дзякуючы выбітным прадстаўнікам карыстаўся пашанай, а праз сувязі з Радзівіламі меў уплыў на шляхту ВКЛ. Бацькамі Станіслава — Карла (імя дадзена пры хрышчэнні 29 сту-дзеня 1781 года) былі брат Тадэвуша Рэйтана, земскі пісар Міхаіл Ксаверы (1743–1809) і Ганарата з Багдановічаў. Жыццё Станіслава Рэйтана стала ў пэўным сэнсе працягам таго сумленнага самаахвярнага шляху служэння Радзіме, што абраў яшчэ яго дзядзька Тадэвуш у апошнія часы Рэчы Паспалітай. У артыкуле «Нобіль, не ўзяты «на аловак» гісторыка, архівіста, калумніста газеты «Культура» Зміцера ЮРКЕВІЧА чытаем: «Доўгае жыццё галоўнага героя нашага аповеду прыпала на самыя драматычныя часы гісторыі. Ён бачыў другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанцаў Якуба Ясінскага і Тадэвуша Касцюшкі, сярод якіх быў і паплечнік Тадэвуша Райтана Самойла Карсак (менавіта так гучаць іх прозвішчы ў перакладзе на беларускую мову Міцкевічавага «Пана Тадэвуша», зробленым Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам), войскі на чале з Напалеонам, з якімі ў 1812 годзе на нашу зямлю вяртаўся ягоны брат — афіцэр Дамінік Рэйтан. Пазней на яго вачах каралі паўстанцаў 1831 года. Вучыўся Станіслаў Рэйтан, мяркуючы па ўскосных даных, у Вільні — у піярскім «Collegium Nobilium». Пісаў пад літаратурным псеўданімам «Пан Хіба». Потым была служба ў войску. У 1832 годзе Станіслаў у чыне капітана войска Каралеўства Польскага і паручніка баявога кірасірскага палка выходзіць у адстаўку. Ён узяў за жонку Саламею Рэйтан — далёкую сваячку, дачку Язэпа Рэйтана.  З 1840 года пачынаецца грамадская дзейнасць Станіслава, калі яго выбіраюць Слуцкім павятовым маршалкам — тытул, які пазней намінуюць па прынятым у Расійскай імперыі ўзоры як «уездный предводитель дворянства». Гэтую пасаду ў 1802 годзе займаў яго старэйшы брат Казімір, іншы ж брат Тадэвуш нейкі час з’яўляўся харунжым таго ж павета, а іх бацьку, Міхала, у 1795 годзе шляхта ранейшага Новагародскага ваяводства выбрала Нясвіжскім павятовым маршалкам. Таму на Случчыне, Капыльшчыне, у Нясвіжы прозвішча Рэйтан было, бадай, найбольш вядомым пасля Радзівіл. З артыкула «Страчаная спадчына: Капыль – Вусава» Валянціны ШУРАКОВАЙ даведваемся: «Пасяліўся ў сваёй сядзібе ў Вусаве. На жаль, гісторыя не захавала ні аднаго партрэта Станіслава, ні фатаграфіі вусаўскай сядзібы. Дзяцей у пары не было. Аднак сям’я Рэйтанаў была вельмі гасціннай. Яны прысутнічалі на ўсіх урачыстасцях у ваколіцах: радзіны, хрэсьбіны, вяселлі…» Яшчэ цікавы факт. У 1862-м Станіслаў ператварыў сваю сядзібу ў Вусаве пад Капылём у лякарню. Як ён сам пісаў у газетах, здарыўся ў тых мясцінах выпадак, які прывёў да смерці вялікай колькасці людзей. З хваробай не змаглі справіцца і тры запрошаныя лекары.  У  №  9  Мінскіх губернскіх ведамасцей за 3 сакавіка 1861 года друкаваўся артыкул пра шалёнага ваўка, які аб’явіўся ў межах маёнтка Станіслава Рэйтана ў Вусаве і Ванелевічах (так, гэта таксама ўладанні Станіслава). 27 студзеня 1861 года шалёны воўк пакусаў сялян Івана Богту і Лук’яна Лазюка ў Вусаве, а ў Ванелевічах — 58 чалавек. Для многіх укусы былі смяротныя. Дарэчы, гэта былі апошнія артыкулы, падпісаныя ягоным імем. Але быў і той час, калі імя Станіслава не сыходзіла са старонак часопісаў, газет…   Вяртанне культурнай спадчыны Сёння сядзібнага дома ў Вусаве, вядома, ужо няма. Гэтае месца даўно заарана. Некранутай засталася толькі капліца, пабудаваная Станіславам Рэйтанам у 1840 годзе ў стылі класіцызму, дзе і завяршылі свой зямны шлях Станіслаў і яго жонка Саламея. У беларускай савецкай энцыклапедыі знаходзім: «Капліца — хрысціянская культавая пабудова, невялікая царква без алтара. Ставілася на плошчах, скрыжаваннях дарог на адзнаку якой-небудзь падзеі або на могілках як надмагільны помнік». Сумна ж тое, што будынак за гады свайго існавання прыстасоўваўся пад патрэбы часу, дарэчы, доўга выкарыстоўваўся для захоўвання збожжа мясцовым сельгаспрадпрыемствам, а сёння ўвогуле ў заняпадзе. 2019 год — юбілейны. Гэта добрая падстава, каб успомніць імя нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана. Наступны ж год увогуле значны — 280 гадоў з дня нараджэння выбітнага сына Беларусі. І было б сімвалічна, каб добрая справа па рэстаўрацыйных работах на архітэктурным аб’екце ў Вусаве распачалася менавіта ў юбілейны год. — Мець на сваёй тэрыторыі такі аб’ект — вялікі гонар  для нашага раёна, таму адрадзіць і захаваць памяць аб знакамітым родзе Рэйтанаў — наш непасрэдны абавязак, — дзеліцца старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка. — І хоць капліца не значыцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але для нашага рэгіёну яна з’яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай. Безумоўна, капліца патрабуе рэстаўрацыйнай работы, пакуль не зруйнавалася цалкам. Каб выратаваць будынак ад разбурэнняў, спачатку трэба правесці нязначны рамонт даху, хаця каб вада ўнутр не трапляла. Для гэтага Капыльскі сельвыканкам запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян прыйсці на дапамогу. А  каб помнік архітэктуры мясцовага значэння ў далейшым выкарыстоўваць як аб’ект турыстычнага маршруту, які стане месцам правядзення разнастайных па напрамках i формах масавых мерапрыемстваў, трэба таксама аднавіць сцены, усталяваць вокны і дзверы, выканаць унутраныя работы і добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, правесці азеляненне. — У Беларусі засталося не так шмат архітэктурных напамінкаў аб родзе Рэйтанаў: сядзіба і капліца ў Грушаўцы, капліцы ў Ляхавічах і ў Вусаве, — дзеліцца дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. — Яны патрабуюць і заслугоўваюць нашай увагі і адраджэння. Выказаць яе мы можам, узяўшы на сябе клопат аб тым, што захавалася. Бо як пісаў даследчык літаратурнай дзейнасці Станіслава Рэйтана Зміцер Юркевіч: «Калі знікнуць апошнія руіны, знікне і наша памяць…»   Таццяна БОХАН

В Копыльском районе стартовала республиканская акция «Безопасный Новый год!»

21.06.2025
В течение месяца инспекторы Министерства по чрезвычайным ситуациям будут напоминать взрослым и детям правила безопасности. Акция будет проводиться в несколько этапов. Со 2 по 6 декабря работники Копыльского РОЧС организовывали профилактические мероприятия с лицами преклонного возраста на базе территориального центра социального обслуживания населения. С 9 по 17 декабря пройдут встречи в общеобразовательных учреждениях, домах-интернатах с родителями и их детьми в тех семьях, где дети находятся в социально опасном положении. С 18 по 24 декабря сотрудники РОЧС будут работать в местах продаж пиротехнических изделий, на вод-ных объектах, а также посетят детские учреждения здравоохранения. А с 26 по 28 декабря пройдут финальные мероприятия в местах массового пребывания людей. Приглашаем всех принять участие в акции и провести праздники не только интересно, но и безопасно! Копыльский РОЧС
Страница 2892 из 4905