Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Копыльская РО ОО «Белая Русь» провела смотр-конкурс на лучшее выступление среди первичных организаций в 2019 году

03.07.2025
Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» правяла агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы сярод пярвічных арганізацый у 2019 годзе. Спецыяльна створаную камісію ўзначаліла старшыня РА РГА «Белая Русь» Алена Міхайлоўская. Было вырашана адзначыць дзейнасць па стварэнні пазітыўнага іміджу аб’яднання, праяўленыя ініцыятыўнасць і адказнасць пры выкананні ўстаўных задач пярвічных арганізацый Капыльскага сельвыканкама, гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі, СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага, Капыльскага ТЦСАН і Капыльскай ЖКГ. Маргарыта САКОВІЧ

На Копыльщине Белорусский союз журналистов наградил почетными наградами членов своей первичной организации

03.07.2025
Былому рэдактару газеты «Слава працы», ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, «Выдатніку друку» Віктару Адамавічу Семянкевічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў». Такое рашэнне прыняў сакратарыят гэтага грамадскага аб’яднання. Адпаведнае пасведчанне ветэрану ўручылі, наведаўшы яго дома. Віктар Адамавіч з’яўляецца членам журналісцкай арганізацыі з 1964 года, а калектыў рэдакцыі ўзначальваў з 1963 па 1987 год. А крыху раней яго вучаніца, «Выдатнік друку Беларусі», «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» галоўны рэдактар газеты «Слава працы» Марыя Уладзіміраўна Шэіна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Высокай узнагароды кіраўнік рэдакцыі ўдастоена за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці. Ганаровую грамату са словамі віншавання і пажадання ўсіх даброт на сумесным пасяджэнні Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Днямі адбыўся сход пярвічнай арганізацыі БСЖ, у якім прынялі ўдзел члены аб’яднання: былы намеснік рэдактара газеты Казімір Кухарчык, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, галоўны рэдактар Марыя Шэіна, яе намеснік Маргарыта Саковіч, адказны сакратар Дзіяна Ткачэнка, карэспандэнт Сяргей Козел, пазаштатны аўтар намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк. Адным з пытанняў парадку дня было ўручэнне яшчэ дзвюх узнагарод Беларускага саюза журналістаў, прымеркаваных да 90-годдзя з дня выхаду першага нумара газеты «Слава працы», якое мы адзначылі ў пачатку мая. Ганаровых грамат за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі былі ўдастоены члены аб’яднання: намеснік галоўнага рэдактара Маргарыта Саковіч і пазаштатны аўтар раёнкі Барыс Дзенісюк. Да таго ж пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў», створаная ў рэдакцыі газеты «Слава працы», папоўнілася двума новымі членамі. Членскія білеты і значкі былі ўручаны Таццяне Бохан, загадчыку аддзела па агульнай дзейнасці, і Паўлу Шэіну, рэдактару інтэрнэт-рэсурсу. Больш сталыя члены арганізацыі шчыра павіншавалі маладых калег і далі наказ на плённую працу на журналісцкай ніве. [caption id="attachment_89957" align="aligncenter" width="840"] ■ Члены Саюза журналістаў: Павел Шэін, Маргарыта Саковіч, Таццяна Бохан, Сяргей Козел, Барыс Дзенісюк, Марыя Шэіна, Казімір Кухарчык, Дзіяна Ткачэнка[/caption] Маргарыта САКОВІЧ Фота Таццяны БОХАН і Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ

На Копыльщине подведены итоги районного этапа конкурса работ творческой молодежи «Золотое перо «Белой Руси» – 2020»

03.07.2025
Председатель районной организации РОО «Белая Русь» Елена Михайловская вместе с главным специалистом организации Зоей Дайняк встретилась с конкурсантами и их педагогами и наградила их памятными подарками. [caption id="attachment_89941" align="aligncenter" width="840"] ■ Елена Михайловская[/caption] Было отмечено, что творческие работы всех участников конкурса выполнены в свободной, индивидуально-авторской манере изложения – в жанре эссе. Конкурсанты отразили индивидуальные переживания и свой взгляд по избранной теме, что не дает объективно исчерпывающий ответ на определенный вопрос, зато отражает собственное авторское мнение (как того и требует жанр эссе). В своих работах ребята размышляли о «Мифах и легендах Беларуси», используя при этом информацию, которая касается родной Копыльщины. Победителем признана работа Елизаветы Волнистой, ученицы 11 класса СШ №  2 г. Копыля им. Тишки Гартного (руководитель Т.П. Михайловская) на тему «Взгляд в прошлое, настоящее и будущее моего народа». Данная работа направлена для участия в областном этапе конкурса. Свои работы на суд жюри также представили Ангелина Жданович, ученица 7 «А» класса гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко (руководитель Ж.Н. Прохорова), Максим Летченя, ученик 9 «Б» класса гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко (А.В. Панащик), Виктория Скивицкая, ученица 9 класса СШ № 3 г. Копыля (Л.Л. Жилко). Как рассказала Елена Михайловская, конкурс проводился в целях популяризации культурно-исторических и духовных ценностей Республики Беларусь, а также поощрения и стимулирования творческой и общественной активности молодежи. В качестве организатора творческого состязания выступило РОО «Белая Русь» совместно с Белорусским союзом журналистов при поддержке Министерства образования и Министерства информации Республики Беларусь, а также Союза писателей Беларуси и редакций республиканских средств массовой информации. [caption id="attachment_89942" align="aligncenter" width="840"] ■ Елена Михайловская (слева) с победителями и участниками конкурса[/caption] Маргарита САКОВИЧ

В условиях пандемии личные приемы граждан председателем Копыльского райисполкома проходят в новом формате

03.07.2025
Ва ўмовах пандэміі каранавіруса асабістыя прыёмы грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам праходзяць у новым фармаце. Кіраўнік раёна ў тэлефоннай размове выслухоўвае праблемы жыхароў раёна, якіх, дарэчы, у сувязі з дыстанцыйным рэжымам не стала менш. Каб весці прадметную размову, грамадзяне агучваюць свае пытанні папярэдне па тэлефоне сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама 55-5-66. А ўжо ў сераду, непасрэдна ў дзень прыёму, заяўнікі звязваюцца са старшынёй райвыканкама ў прызначаны час. Нагадаем, прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшыня райвыканкама праводзіць двойчы ў месяц – кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8 да 13 гадзін. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэл. 55-5-66. На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў можна запісацца па нумары 55-4-98, а намеснікаў старшыні райвыканкама – 51-6-50. Жыхары Капыльшчыны ўздымаюць традыцыйныя пытанні: добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт дарог, транспартныя зносіны, выдзяленне зямлі, паляпшэнне жыллёвых умоў і шэраг іншых. Пытанні, якія агучваюцца на прыёме, пастаўлены на кантроль. Кожнае з іх прапрацоўваецца індывідуальна і даюцца заяўнікам абгрунтаваныя адказы аб прынятых рашэннях. Дарэчы, падчас апошняга прыёму (27 мая) быў разгледжаны зварот па добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі па вул. Пралетарскай, 39. Пасля выезду на месца кіраўнік раёна даручыў службе ЖКГ правесці неабходныя работы. Сяргей КОЗЕЛ

5 июня в Копыльском участке почтовой связи пройдет акция «День посткроссера»

03.07.2025
Акция пройдет в этот день во всех отделениях почтовой связи Беларуси. [caption id="attachment_89934" align="aligncenter" width="840"] Фото носит иллюстративный характер[/caption] В этот день при отправке десяти и более международных почтовых карточек предоставляется скидка 10%. Акция запланирована и в Копыле. Как сообщил начальник Копыльского участка почтовой связи Слуцкого регионального узла почтовой связи РУП «Белпочта» Игорь Бурак, у всех желающих будет возможность принять участие в данном проекте. Посткроссинг - это международный онлайн-проект по обмену почтовыми карточками и марками. Чтобы присоединиться, нужно зарегистрироваться на сайте postcrossing.com и получить пять случайных адресов из разных точек мира. Затем нужно отправить почтовые карточки по указанным адресам в любом отделении почтовой связи, оплатив пересылку марками. Открытки можно приобрести во всех отделениях почтовой связи или на сайте «Белпочты». Присоединяйтесь к проекту и получите возможность познакомиться с достопримечательностями других стран и городов, практики иностранных языков и найти друзей по всему миру! Отметим, что также акция «День посткроссера» в этом году запланирована 7 сентября и 7 декабря. Павел ШЕИН
Страница 2638 из 4917