Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» правяла агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы сярод пярвічных арганізацый у 2019 годзе.

Спецыяльна створаную камісію ўзначаліла старшыня РА РГА «Белая Русь» Алена Міхайлоўская. Было вырашана адзначыць дзейнасць па стварэнні пазітыўнага іміджу аб’яднання, праяўленыя ініцыятыўнасць і адказнасць пры выкананні ўстаўных задач пярвічных арганізацый Капыльскага сельвыканкама, гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі, СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага, Капыльскага ТЦСАН і Капыльскай ЖКГ.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии