Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На Копыльщине состоялся районный праздник "Зажинки-2020" (ФОТОРЕПОРТАЖ)

07.07.2025
Прыгожа, самабытна, з песнямі, старажытнымі абрадамі і па-беларуску каларытна — так прайшло раённае свята «Зажынкі-2020». А месцам для правядзення традыцыйнага абраду сёлета была абрана хлебная ніва аднаго з сельгасугоддзяў ААТ «Семежава». Старажытны рытуал, прасякнуты ідэяй павагі да зямлі, працы і хлеба, здаўна папярэднічаў жніву. Так і цяпер, нягледзячы на шматлікія сучасныя тэхналогіі і «разумную» тэхніку, на капыльскай зямлі беражліва захоўваюцца звычаі, што на працягу дзясяткаў гадоў умацоўваюць надзею на добры ўраджай і настройваюць аграрыяў на пазітыўны лад. Упрыгожаная пляцоўка на ўскрайку поля аб’яднала не толькі семежаўскіх працаўнікоў, але і шматлікіх гасцей з усяго раёна. На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, а таксама члены райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак і старшыні сельвыканкамаў. Ганаровае месца было адведзена і галоўным героям свята – камбайнерам і механізатарам. [caption id="attachment_91523" align="aligncenter" width="840"] ■ Семежаўскія хлебаробы - галоўныя героі свята[/caption] Перад удзельнікамі мерапрыемства разгарнулася яркае, насычанае рытуаламі дзейства. Як павялося спакон вякоў, залатую ніву выйшаў вітаць гаспадар. У ролі яго выступіў Сяргей Пілішчык. Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на маштабах работы, для выканання якой трэба будзе прыкласці значныя намаганні: – Збожжавыя і зернебабовыя культуры з улікам кукурузы займаюць амаль 38 тысяч гектараў. Трэба намалаціць не менш за 140 тысяч тон зерня з улікам кукурузы. Папярэднія разлікі паказваюць, што Капыльшчына збярэ не менш за 40 цэнтнераў з гектара. У дапамогу людзям – надзейны парк тэхнікі са 137 камбайнаў. У сярэднім нагрузка на адзін камбайн з улікам уборкі рапсу складзе 290 гектараў. На палях будзе задзейнічана каля 120 адзінак аўтатранспарта для адвозу зерня. Будуць працаваць 33 зернесушыльныя комплексы, 18 з іх – на мясцовых відах паліва. Усім нам давядзецца трымаць экзамен на прафесіяналізм і арганізатарскія здольнасці, каб сумеснымі намаганнямі ў аптымальныя тэрміны і з мінімальнымі стратамі ўбраць шчодрую збожжавую ніву ў нашым рэгіёне. Шчырыя пажаданні і віншаванні прагучалі таксама ад Віталя Ракевіча, дырэктара ААТ «Семежава» Сяргея Цыганкова, настаяцеля праваслаўнага храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы протаіерэя Паўла Брагіна і настаяцеля парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі ксяндза Андрэя Калядкі. Па добрай традыцыі не абышлося і без бласлаўлення – прадстаўнікі духавенства прачыталі малітвы, адбылася і цырымонія асвячэння збажыны і ўборачнай тэхнікі. [caption id="attachment_91502" align="aligncenter" width="840"] ■ Павел Брагін праводзіць абрад асвячэння тэхнікі[/caption] Асаблівая ўвага, як здаўна павялося, была нададзена абраду зажынання першых снапоў, што сімвалізуюць  урадлівасць і багацце. Права гэта зрабіць было прадастаўлена жыхаркам аг. Семежава Зінаідзе Кравец, Ніне Паляшчук, Таццяне Волкавай, Таццяне Шауры, Юліі Стрэлкінай і Вользе Касач. Згодна з народнай прыкметай, калі гаспадару ўручалі першы сноп, ён павінен быў размясціць такі падарунак на ручніку, пакласці пад яго чатыры манеты, а затым тройчы пакланіцца, каб атрымаць багаты ўраджай. У гэтым рытуале ўдзел прынялі Сяргей Пілішчык і дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў. [caption id="attachment_91515" align="aligncenter" width="840"] ■ Першы сноп - у падарунак старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку[/caption] [caption id="attachment_91514" align="aligncenter" width="840"] ■ Першыя снапы ў падарунак Віталю Ракевічу і Сяргею Цыганкову[/caption] Добры настрой і музычнае суправаджэнне на працягу ўсяго мерапрыемства забяспечвалі вядучыя Вячаслаў Курчык і Святлана Шчукіна, а таксама артысты народнага ансамбля «Спадчына» Капыльскага РЦК і вакальнага ансамбля «Валошкі» Цімкавіцкага СДК. А што ж за свята без сувеніраў і гасцінцаў? На сёлетніх «Зажынках» ніхто не застаўся без яркіх букетаў палявых кветак, духмянага хлеба з мукі леташняга ўраджаю і, канечне ж, упрыгожаных рознакаляровымі стужкамі снапоў. Дарэчы, абраду спадарожнічала  сонечнае надвор’е, што прадвяшчае добры ўраджай. Ці спраўдзіцца прыкмета, пакажа час. А пакуль па бадзёрай камандзе кіраўніка гаспадаркі «Па машынах!» аграрыі накіраваліся да магутнай тэхнікі і, быццам караблі, паплылі па залацістых хвалях хлебнай нівы камбайны, набіраючы ў бункеры зерне – першы ўклад у каравай-2020. Няхай жа ён будзе важкім! У добры шлях, хлебаробы! Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Дожди и порывистый ветер ожидаются по востоку Беларуси 15 июля

07.07.2025
Дожди и порывистый ветер ожидаются по востоку Беларуси 15 июля, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. В среду будет облачно с прояснениями, преимущественно без осадков. Лишь по востоку пройдут дожди, в дневные часы в отдельных районах грозы. Ночью и утром местами ожидается слабый туман. Ветер прогнозируется северо-западный 5-10 м/с, по востоку с порывами до 14 м/с, местами - до 15-20 м/с. Температура воздуха ночью составит 7-13 градусов выше нуля. Днем будет от 13 по востоку до 25 градусов тепла по западу страны. Фото Павла ШЕИНА

В Беларуси выздоровели и выписаны 55 799 пациентов с COVID-19

07.07.2025
В Беларуси на 14 июля выздоровели и выписаны 55 799 пациентов, у которых ранее был подтвержден диагноз COVID-19. Об этом передает БЕЛТА. Зарегистрированы 65 тыс. 269 человек с положительным тестом на COVID-19. Всего проведено 1 млн 144 тыс. 696 тестов. За весь период распространения инфекции на территории страны умерли 474 пациента с рядом хронических заболеваний с выявленной коронавирусной инфекцией.

ЦИК зарегистрировал пять кандидатов в Президенты Беларуси

07.07.2025
Центризбирком сегодня на заседании зарегистрировал пять кандидатов в Президенты, передает БЕЛТА. Зарегистрированы Андрей Дмитриев, Анна Канопацкая, Александр Лукашенко, Светлана Тихановская, Сергей Черечень. Отказано в регистрации Виктору Бабарико из-за несоответствия представленной декларации о доходах и имуществе, а также из-за того, что в его избирательной кампании участвовала иностранная организация. Не зарегистрировал ЦИК и Валерия Цепкало: он не смог собрать в поддержку своего выдвижения более 100 тыс. достоверных подписей избирателей. Причина также в том, что в декларации о доходах и имуществе его супруги были указаны недостоверные сведения, которые имеют существенное значение. Как сообщалось, Палата представителей назначила президентские выборы на 9 августа. По календарному плану досрочное голосование на выборах состоится с 4 по 8 августа. Итоги Центризбирком должен подвести не позднее 19 августа. Второй тур, если в нем будет необходимость, по плану должен пройти не позднее чем в двухнедельный срок, то есть 23 августа.

Учащаяся гимназии № 1 г. Копыля Алена Круглик набрала 100 баллов на ЦТ по белорусскому языку

07.07.2025
На працягу двух гадоў запар вучні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля Жанны Мечыславаўны Лапоткі атрымоўваюць запаветныя 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Для былой вучаніцы гімназіі Алены Круглік пара праверкі ведаў амаль скончылася: усе тэсты здадзены. Зараз засталося толькі чакаць добрых лічбаў па хіміі і біялогіі: Алена марыць стаць медыкам. Каб дасягнуць такога высокага выніку па беларускай мове, дзяўчына старанна рыхтавалася. Ды і наогул пра стараннасць Алены гаворыць такі факт: па выніках вучобы яна ўзнагароджана залатым медалём. Таму вучыцца для дзяўчыны – зусім няцяжка. А да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні падрыхтоўка пачалася  яшчэ ў 9 класе. Затым на працягу 10-га разам з Жаннай Мечыславаўнай паўтаралі больш тэорыю, а ў 11-м класе акцэнт зрабілі менавіта на практыцы і выконвалі тэставыя заданні. Як высветлілася падчас размовы, да свайго поспеху яна ішла мэтанакіравана і ўпэўнена. І ўжо вынік на першым рэпетыцыйным тэсціраванні быў 96 балаў, на другім – такі ж высокі, а на трэцім нават удалося дасягнуць 100-бальнай адзнакі. [caption id="attachment_91486" align="aligncenter" width="840"] ■ Алена Круглік[/caption] – Мы працавалі шмат часу, – дзеліцца ўражаннямі Алена. – Серада, чацвер, пятніца, субота – большую частку дзён на тыдні старанна займаліся. За гэты час перарашалі вялікую колькасць тэстаў, таму асаблівай складанасці тэсціраванне для мяне не склала. А яшчэ я вельмі задаволена тым, што не спатрэбілася звяртацца да рэпетытара, і ўдзячна Жанне Мечыславаўне. Сам працэс праверкі ведаў быў арганізаваны з выкананнем патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыявання. У аўдыторыі нас знаходзілася ўсяго 10 чалавек. Аб тым, як даведалася пра запаветныя 100 балаў, не стрымліваючы радаснай усмешкі, Алена расказвае так: – Калі я ўбачыла свой вынік на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вельмі абрадавалася, нават не адразу і паверыла. Спачатку аб гэтым сказала маме, якая знаходзілася побач. Крыху пазней прыйшоў тата і таксама павіншаваў мяне. Атрыманне тваімі вучнямі два гады  запар па 100 балаў – задача для настаўніка зусім няпростая. Але за ўвесь шматгадовы час працы ў сістэме адукацыі ў Жанны Мечыславаўны склалася ўласная сістэма. [caption id="attachment_91487" align="aligncenter" width="840"] ■ Жанна Мечыславаўна Лапотка[/caption] – Ужо ў 5 класе пры вывучэнні той ці іншай тэмы я гавару дзецям, каб яны звярнулі на яе асаблівую ўвагу, бо заданні сустракаюцца на тэсціраванні, – каменціруе Жанна Мечыславаўна. – Пазней, пры замацаванні ведаў, выкарыстоўваю тэставыя заданні менавіта са зборнікаў цэнтралізаванага тэсціравання. З 8 класа прашу вучняў вызначыцца з тым, якую мову яны будуць здаваць: рускую ці беларускую. І ўжо затым пачынаем працаваць на вынік. У кагосьці атрымоўваецца лепш, у кагосьці горш. У мінулым годзе 100 балаў атрымала Юліяна Канончык, якая зараз вучыцца ў белмедуніверсітэце. [caption id="attachment_91488" align="aligncenter" width="650"] ■ Алена Круглік з дырэктарам гімназіі Тамарай Місько[/caption] Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2572 из 4920