Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

На Копыльщине состоялся районный праздник "Зажинки-2020" (ФОТОРЕПОРТАЖ)

14.07.2020
Прыгожа, самабытна, з песнямі, старажытнымі абрадамі і па-беларуску каларытна — так прайшло раённае свята «Зажынкі-2020». А месцам для правядзення традыцыйнага абраду сёлета была абрана хлебная ніва аднаго з сельгасугоддзяў ААТ «Семежава». Старажытны рытуал, прасякнуты ідэяй павагі да зямлі, працы і хлеба, здаўна папярэднічаў жніву. Так і цяпер, нягледзячы на шматлікія сучасныя тэхналогіі і «разумную» тэхніку, на капыльскай зямлі беражліва захоўваюцца звычаі, што на працягу дзясяткаў гадоў умацоўваюць надзею на добры ўраджай і настройваюць аграрыяў на пазітыўны лад. Упрыгожаная пляцоўка на ўскрайку поля аб’яднала не толькі семежаўскіх працаўнікоў, але і шматлікіх гасцей з усяго раёна. На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, а таксама члены райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак і старшыні сельвыканкамаў. Ганаровае месца было адведзена і галоўным героям свята – камбайнерам і механізатарам. [caption id="attachment_91523" align="aligncenter" width="840"] ■ Семежаўскія хлебаробы - галоўныя героі свята[/caption] Перад удзельнікамі мерапрыемства разгарнулася яркае, насычанае рытуаламі дзейства. Як павялося спакон вякоў, залатую ніву выйшаў вітаць гаспадар. У ролі яго выступіў Сяргей Пілішчык. Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на маштабах работы, для выканання якой трэба будзе прыкласці значныя намаганні: – Збожжавыя і зернебабовыя культуры з улікам кукурузы займаюць амаль 38 тысяч гектараў. Трэба намалаціць не менш за 140 тысяч тон зерня з улікам кукурузы. Папярэднія разлікі паказваюць, што Капыльшчына збярэ не менш за 40 цэнтнераў з гектара. У дапамогу людзям – надзейны парк тэхнікі са 137 камбайнаў. У сярэднім нагрузка на адзін камбайн з улікам уборкі рапсу складзе 290 гектараў. На палях будзе задзейнічана каля 120 адзінак аўтатранспарта для адвозу зерня. Будуць працаваць 33 зернесушыльныя комплексы, 18 з іх – на мясцовых відах паліва. Усім нам давядзецца трымаць экзамен на прафесіяналізм і арганізатарскія здольнасці, каб сумеснымі намаганнямі ў аптымальныя тэрміны і з мінімальнымі стратамі ўбраць шчодрую збожжавую ніву ў нашым рэгіёне. Шчырыя пажаданні і віншаванні прагучалі таксама ад Віталя Ракевіча, дырэктара ААТ «Семежава» Сяргея Цыганкова, настаяцеля праваслаўнага храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы протаіерэя Паўла Брагіна і настаяцеля парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі ксяндза Андрэя Калядкі. Па добрай традыцыі не абышлося і без бласлаўлення – прадстаўнікі духавенства прачыталі малітвы, адбылася і цырымонія асвячэння збажыны і ўборачнай тэхнікі. [caption id="attachment_91502" align="aligncenter" width="840"] ■ Павел Брагін праводзіць абрад асвячэння тэхнікі[/caption] Асаблівая ўвага, як здаўна павялося, была нададзена абраду зажынання першых снапоў, што сімвалізуюць  урадлівасць і багацце. Права гэта зрабіць было прадастаўлена жыхаркам аг. Семежава Зінаідзе Кравец, Ніне Паляшчук, Таццяне Волкавай, Таццяне Шауры, Юліі Стрэлкінай і Вользе Касач. Згодна з народнай прыкметай, калі гаспадару ўручалі першы сноп, ён павінен быў размясціць такі падарунак на ручніку, пакласці пад яго чатыры манеты, а затым тройчы пакланіцца, каб атрымаць багаты ўраджай. У гэтым рытуале ўдзел прынялі Сяргей Пілішчык і дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў. [caption id="attachment_91515" align="aligncenter" width="840"] ■ Першы сноп - у падарунак старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку[/caption] [caption id="attachment_91514" align="aligncenter" width="840"] ■ Першыя снапы ў падарунак Віталю Ракевічу і Сяргею Цыганкову[/caption] Добры настрой і музычнае суправаджэнне на працягу ўсяго мерапрыемства забяспечвалі вядучыя Вячаслаў Курчык і Святлана Шчукіна, а таксама артысты народнага ансамбля «Спадчына» Капыльскага РЦК і вакальнага ансамбля «Валошкі» Цімкавіцкага СДК. А што ж за свята без сувеніраў і гасцінцаў? На сёлетніх «Зажынках» ніхто не застаўся без яркіх букетаў палявых кветак, духмянага хлеба з мукі леташняга ўраджаю і, канечне ж, упрыгожаных рознакаляровымі стужкамі снапоў. Дарэчы, абраду спадарожнічала  сонечнае надвор’е, што прадвяшчае добры ўраджай. Ці спраўдзіцца прыкмета, пакажа час. А пакуль па бадзёрай камандзе кіраўніка гаспадаркі «Па машынах!» аграрыі накіраваліся да магутнай тэхнікі і, быццам караблі, паплылі па залацістых хвалях хлебнай нівы камбайны, набіраючы ў бункеры зерне – першы ўклад у каравай-2020. Няхай жа ён будзе важкім! У добры шлях, хлебаробы! Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей