Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

(CMigrator copy 103)

01.07.2025
Кожны год навучэнцы Слабадакучынскай СШ добраўпарадкоўваюць тэрыторыю ля аднаго помніка, на якім выбіты словы: «Барацьбіту за савецкую ўладу». Тут пахаваны адзін з першых камсамольцаў на Капыльшчыне – Якім Пятровіч Салановіч (на здымку) з вёскі Слабада-Кучынка. 17-гадовым юнаком Якім уступіў у рады Чырвонай Арміі. Ваяваў з белагвардзейцамі і інтэрвентамі. 21 красавіка 1920 года жорстка забіты польскімі акупантамі на вачах аднавяскоўцаў. Нарадзіўся Якім у шматдзетнай сялянскай сям’і ў 1901 го-дзе. Скончыў двухкласнае народнае вучылішча. Хацелася далей пайсці вучыцца, але не было сродкаў. Чым жыла ў той час вёска? Беззямелле, цяжкая праца, галеча, нізкі ўзровень культуры. Разам з братамі кожную вясну, улетку, восенню перабіваўся часовымі заробкамі ў заможных сялян і паноў, узімку хадзіў на лясныя промыслы. Толькі там можна было атрымаць нейкія грошы. З перадавымі рэвалюцыйнымі поглядамі пазнаёміўся ад салдат, якія вярталіся дамоў параненымі і інвалідамі з Першай Сусветнай вайны. Сялянскія гаспадаркі прыйшлі ў яшчэ большы заняпад. Узнікала пытанне: за каго і за што гінуць простыя людзі? Новым штуршком да абуджэння свядомасці стала Кастрычніцкая рэвалюцыя, якую сустрэў з натхненнем і верай у светлую будучыню. Дайшлі да вёскі тэксты звароту да грамадзян Расіі У.І. Леніна і першыя дэкрэты савецкай улады, матэрыялы Слуцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Якім многа чытаў. Кнігі і газеты браў у мясцовых настаўнікаў Сяргея Самахвала, Міхаіла Гурыновіча і вясковага ўрача Сцяпана Кандыбовіча. Значны ўплыў на актыўную жыццёвую пазіцыю аказала сяброўства з будучым паэтам Адамам Бабарэкам. У  лютым  1918 года ў няпоўныя 17 гадоў ён становіцца чырвонаармейцам. Ваюе супраць польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага пад Слуцкам і нямецкіх войск, якія парушылі перамір’е і пачалі наступленне на заходнім фронце. У пачатку 1919 года Якім Салановіч як камсамолец у першых радах абаронцаў маладой савецкай рэспублікі ўдзельнічае ў савецка-польскай вайне, трапляе ў акружэнне. З невялікай групай чырвонаармейцаў прарываецца на радзіму. Разам з аднавяскоўцамі Астрэйкам, Бабарэкам, Калпаком, Коршукам, Кандыбовічам арганізоўвае камсамольска-маладзёжную падпольную  групу, а затым і партызанскі атрад, наладжвае сувязь з падпольшчыкамі Капыля, Слуцка, Пясочнага, Свінкі. Арганізацыя займаецца навучаннем маладых людзей абыходжанню са зброяй, арыентацыяй у баявых умовах. Патрыёты зрываюць планы новай улады па адабранні ў сялян прадуктаў харчавання, фуражу, жывёлы, нападаюць на абозы і патрулі ворагаў, перарэзваюць тэлефонную сувязь, разбураюць масты. Адным з важных напрамкаў у рабоце стала агітацыя і прапаганда сярод насельніцтва. Газеты, брашуры і лістоўкі дастаўляліся  кур’ерамі з-за лініі фронту. Але польская разведка не драмала і з дапамогай мясцовых паноў выйшла на след слабадакучынскіх падпольшчыкаў. У красавіку 1920 года легіянеры акружылі вёску, пачалі хапаць усіх дарослых і юнакоў. Арыштаваным звязалі рукі за спіной, паклалі тварам да зямлі ў адзін рад на рыначнай плошчы (цяпер  тэрыторыя побач з бібліятэкай-клубам).  Брат Рыгор паспеў скочыць у акно, а Якіма схапілі. У прысутнасці аднавяскоўцаў жандары моцна катавалі і здзекваліся над ім, білі шомпаламі ад вінтовак, выкручвалі рукі, патрабавалі выдаць камуністаў і сховішча зброі. Сцякаючы крывёю, пераносячы неверагодны боль, юнак не скарыўся акупантам, нічога не сказаў і нікога не назваў. Яму, губляючаму прытомнасць, загадалі лезці па лесвіцы на дах хлява, а затым  застрэлілі на вачах бацькоў і аднавяскоўцаў, тлумачачы гэта тым, што арыштаваны хацеў збегчы. Толькі пасля выгнання чужынцаў стала вядома, што ў Слуцку ў выніку здрады быў разгромлены падпольны камітэт камсамола, многія арыштаваны і пакараны. Там быў і адрас Салановіча Я.П. Так у 19 гадоў абарвалася жыццё мужнага камсамольца. Прайшло крыху больш за 100 гадоў, а памяць засталася. У школьным музеі захоўваецца адзіны фотаздымак героя і ўспаміны аднавяскоўцаў, а ў Капыльскім краязнаўчым музеі створана невялічкая экспазіцыя, прысвечаная мужнаму земляку. У час прыёму старшакласнікаў у члены БРСМ, заўсёды   ўспамінаюць імя першага камсамольца Якіма Салановіча як прыклад барацьбіта за свабоду беларускага народа. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

На Копыльщине с 7 сентября по 10 октября проводится ежегодная межведомственная акция «Старость без насилия»

01.07.2025
Отношение к пожилым гражданам во все времена было и есть показателем цивилизации общества, его нравственности и духовной культуры. К сожалению, в обществе нередки случаи пренебрежительного отношения членов семьи к пожилым гражданам. — С целью предотвращения насилия в отношении пожилых граждан, проживающих с лицами асоциального поведения, в районе с  7 сентября  по 10 октября 2020 года проводится ежегодная межведомственная акция «Старость без насилия», —  рассказывает заведующий отделением социальной адаптации и реабилитации Копыльского ТЦСОН Светлана Путейко. — Она также проводится, чтобы привлечь внимание широких слоев населения к названной проблеме, разъяснить и при необходимости  применить к лицам асоциального поведения меры индивидуальной профилактики правонарушений. [caption id="attachment_94376" align="aligncenter" width="840"] ■ Во время обследования домовладений пожилых в Бобовнянском сельсовете[/caption] Организатором и координатором акции является ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения». Проводится она совместно с Копыльской РО ОО «Белорусский союз женщин» в тесном взаимодействии с Копыльским РОВД, Копыльским РОЧС, сельисполкомами района. Рейдовые мероприятия пройдут во всех десяти сельсоветах Копыльского района. Уже обследованы домовладения пожилых людей, проживающих на территориях Бобовнянского, Докторовичского, Блевчицкого, Сл.-Кучинского, Потейковского и Бучатинского сельсоветов. — Результаты акции будут рассмотрены в присутствии асоциальных граждан в ходе заседаний советов ОПОП, которые пройдут на базе сель-исполкомов согласно утвержденному графику, — продолжает Светлана Анатольевна. — Такие рейдовые мероприятия позволят предупредить и обеспечить безопасность наших пожилых граждан. Татьяна БОХАН

23 сентября проведет прямую линию начальник главного управления торговли и услуг Минского облисполкома Татьяна Шевцова

01.07.2025
23 сентября 2020 г. с 12.00 по 13.00 состоится «прямая телефонная линия» по вопросам торговли, общественного питания с начальником главного управления торговли и услуг Минского облисполкома - Татьяной Николаевной Шевцовой. Номер телефона 8 (017) 253 97 65

Комсомольское движение в Копыльском районе начало свою историю в 1919 году

01.07.2025
Пасля таго, як у пачатку сакавіка 1919 г. у Слуцку была створана першая камсамольская група, а 12 красавіка 1919 г. адбыўся агульнагарадскі сход моладзі, пачалі стварацца камсамольскія ячэйкі ў іншых мястэчках. У Капылі бальшавікі Дз. Чарнушэвіч і М. Багдановіч арганізавалі ячэйку, у якую ўвайшлі маладыя актывісты М. Хведаровіч, М. Бычынскі, К. Мароз, К. Зарамбоўскі, Ю. Дземідовіч, М. Гамза, С. Хаткевіч і інш. У маі 1919 г. камсамольцы павета сабраліся на І Слуцкі павятовы з’езд камсамола. Быў выбраны павятовы камітэт на чале з І. Равічам. Як успамінаў наш зямляк, вядомы беларускі літаратар Мікола Хве-даровіч, ён пачаў хадзіць на адкрытыя сходы мясцовай камсамольскай ячэйкі падчас вучобы ў школе. А ў пачатку 1919 года прыехаў прадстаўнік павятовай арганізацыі камсамола. На сходзе моладзі ён расказаў аб задачах камсамола і прапанаваў арганізаваць ячэйку і ў Капылі. 3 гэтага дня блізкімі сябрамі сталі Кастусь Бухта, Мікола Марцулянчык, Купрэй Мароз, Юльян Траяк, Мікола Бычынскі, Хірысон Гамза, Купрэй Балошка. Так моладзь Капыля захапілася грамадска-палітычнай работай, якую праводзілі ячэйка і камсамол. Патроху ячэйка пачала папаўняцца новымі членамі. У камсамол уступілі Алесь Камінскі, Сяргей Бабарэка, рабочыя швейнай майстэрні і іншых. Кожны дзень вечарам яны збіраліся на палітвучобу і абмеркаванне арганізацыйных пытанняў: згуртаванне моладзі вакол ячэйкі камсамола, дапамога прадатрадам і фронту, барацьба з бандытызмам. Усё школьнае жыццё было падпарадкавана ўплыву ячэйкі. Бальшавікі былі клапатлівымі кіраўнікамі. Выхоўваючы, яны пасылалі камсамольцаў на самыя цяжкія і адказныя ўчасткі новага жыцця. У вучэбным савеце школы працаваў прадстаўнік камсамола, які абараняў інтарэсы бяднейшай моладзі. Хведаровічу было даручана звязацца з усімі мясцовымі майстэрнямі і арганізаваць работу па ахове правоў рабочай моладзі. Лепшую і больш свядомую частку з іх імкнуліся ўцягнуць у камсамол. [caption id="attachment_94366" align="alignleft" width="217"] ■ Мікола Хведаровіч[/caption] Аднойчы на сумесным сходзе партыйнай і камсамольскай ячэек, улічваючы цяжкае становішча на фронце і ў тыле, вырашана было стварыць ваенізаваную ахову. Пасля сходу ўсім камуністам і камсамольцам была выдадзена зброя. На вайсковыя заняткі збіраліся на плошчу насупраць рэўкама. Чатырнаццацігадовым хлапчуком Мікола рэгулярна праходзіў ваеннае навучанне ў спецыяльным камуністычным атрадзе, які быў створаны пры рэўкаме, і нават атрымаў трохлінейную вінтоўку са штыком. Улетку 1919 года над мястэчкам згусціліся чорныя хмары. Войскі генерала Доўбар-Мусніцкага прарваліся на Слуцкім напрамку. Старэйшыя камсамольцы Барыс Чарных, Іван Бахта пайшлі служыць добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію. Сяргей Бабарэка разам са сваім бацькам уступіў у конную армію Будзённага. Камсамольцы Бухта, Марцулянчык і Траяк збіраліся ў эвакуацыю. На ячэйцы было вырашана, што Мікола як самы малодшы застанецца дома для сувязі з падпольнай групай ячэйкі. Застаўся таксама і Алесь Камінскі. …Зноў над будынкам рэўкама ўзняўся  чырвоны сцяг. Ворага прагналі далёка на захад, там ішлі крывавыя баі. Камсамольцы працавалі ў прадатрадах, былі актыўнымі памагатымі партыі ў ажыццяўленні савецкіх дэкрэтаў. Яны складалі спісы беднякоў-сялян, якія не мелі сваіх коней, гаспадарак, не забяспечаных насеннем і інвентаром. Ушчэнт разбураная сельская гаспадарка не мела жывёлы. Толькі ў самых моцных гаспадароў былі плугі і калёсы. Усё знішчыла вайна. Даводзілася наладжваць дапамогу ў так званай цяглавай сіле. Гэта выклікала вострую незадаволенасць багацеяў. Але камсамольцы пад кіраўніцтвам партыйнай ячэйкі хоць і з вялікімі цяжкасцямі, але ажыццяўлялі гэтае рашэнне. …Неўзабаве маладыя актывісты атрымалі першыя камсамольскія білеты. Выдаваў іх старэйшы камуніст местачковай ячэйкі Іосіф Багдановіч. Гэта была маленькая кніжачка з шэрай паперы. На мяккай вокладцы карычневай фарбай быў надрукаваны зямны шар, перавіты істужкай, на якой выразнымі літарамі было надрукавана: «Камуністычны інтэрнацыянал моладзі» і «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» На першых старонках змяшчаўся Статут і Праграма камсамола. Камсамольская ячэйка папоўнілася хлопцамі з суседніх вёсак і налічвала ўжо больш трыццаці членаў. Разгортвалася палітасветная работа сярод вясковай моладзі. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, камсамольскі рух стаў настолькі масавым, што ніякая сіла яго стрымаць не магла. Гэты самы дух дапамагаў у барацьбе з ворагам і падчас падзей Вялікай Айчыннай. Камсамольскай працай у раёне спачатку кіравалі палітработнікі партызанскага атрада, пазней 27-й брыгады ім. Чапаева, са жніўня 1942 г. – Слуцкі міжрайкам ЛКСМБ, а з красавіка 1943 г. – Капыльскі падпольны РК ЛКСМБ (сакратары Віктар Сергіеня, Аляксандр Кандыбовіч, Уладзімір Лобан). Ва ўсіх атрадах і ў 15 ротах брыгады былі камсамольскія арганізацыі. Галоўным у рабоце ЛКСМБ з’яўлялася забеспячэнне перадавой ролі камсамольцаў у выкананні баявых задач. Многія і многія маладыя партызаны здзяйснялі подзвігі, на якія раўняліся астатнія. Напрыклад, Уладзімір Сыцько падарваў 6 эшалонаў праціўніка, а Ілля Чарапанаў з групай – 7. Не выпадкова з 97 лепшых партызан 27-й брыгады, прынятых з ліпеня 1943 па ліпень 1944 г. кандыдатамі ў члены партыі, 52 з’яўляліся камсамольцамі. Ячэйкі ствараліся і ў некаторых вёсках. Пасля вайны камсамольцы дапамагалі падымаць з руінаў знішчаную ворагам краіну, пазней – асвойвалі цаліну, будавалі байкала-амурскую магістраль. Але заўсёды менавіта яны, маладыя і актыўныя, былі на перадавой лініі жыцця. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2447 из 4915