Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Отличительной чертой народного ВИА «Замковая гора» является то, что его участники продвигают авторские произведения

04.07.2025
Адметнасць народнага вакальна-інструментальнага ансамбля  «Замкавая гара» ў тым, што з першых дзён існавання ўдзельнікі прапагандуюць свае аўтарскія творы. Дарэчы, у абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які адбудзецца 24 кастрычніка ў Мар’інай Горцы, калектыў выступіць з новай аўтарскай песняй «Божа мой». [caption id="attachment_94884" align="aligncenter" width="840"] ■ Аднадумцы - Аляксей Траццяк, Андрэй Раеўскі, Аляксей Вайцешык, Аляксандр Куршаў і Сяргей Шкурдзе[/caption] «Божа мой» — гэта песня-роздум, твор, які павінен навесці кожнага на думку аб скарацечнасці і сэнсе нашага жыцця. Праца над ёй пачалася ў ліпені мінулага года. У аснову пакладзены адзін з вершаў капыляніна  Аляксея Траццяка. — Пераглядаючы рэпертуар калектыву, зразумеў, што ў нас мала песень на беларускай мове, — расказвае мастацкі кіраўнік «Замкавай гары» Андрэй Раеўскі. — А з Лёшам мы сябруем, і я ведаў, што ён пачаў пісаць на роднай мове. Вось і прапанаваў яму прынесці свае вершы. Сярод іх мне спадабаўся адзін верш. Але гэта не быў песенны твор, трэба было яго дапрацаваць, патрабаваўся яркі прыпеў, які б і стаў кульмінацыяй твора. Толькі ў студзені 2020 года скончылася праца над песняй. Было тры варыянты аранжыроўкі. Вельмі хацелася данесці гэты твор да слухача, але так, каб музыка не была слабейшая за словы, каб яны былі гарманічнымі. Увесь час рок-музыкант Андрэй Раеўскі з любоўю спазнае родны край, пастаянна шукае тое, што можна разгарнуць на музычнай хвалi. І дасягнуў гэтага: на яго думку песня «Божа мой» —  два крокі наперад у творчасці калектыву. Яе ўжо добра ведаюць беларусы, якія жывуць у Амерыцы, Кітаі і ў бліжнім замежжы. — Хацелася песню паказаць як адзіны вобраз, — працягвае размову Андрэй Раеўскі, — таму быў прыдуманы сцэнарый, і разам з Аляксеем Траццяком знялі відэа, у якім адлюстравалі наша бачанне як мастакоў, як аўтараў песні. Атрымалася ці не, лічыць гледачам, але, спадзяюся, што яна кране іх душу і сэрца. У рэпертуары «Замкавай гары» шмат песень і музычных кампазіцый. За час існавання было напісана некалькі праграм: патрыятычныя, сацыяльныя (прысвечаныя праблеме наркаманіі), але больш за ўсё — лірычныя, бо на каханні і свет трымаецца. Суаўтарам з’яўляецца Аляксей Вайцешык, які працуе ў калектыве з самага пачатку стварэння. Вынікам плённай і напружанай працы стала  напісанне больш за 80 аўтарскіх твораў. «Замкавая гара» —  гэта група аднадумцаў, калектыў таленавітых, зацікаўленых людзей. — Я вельмі ўдзячны лёсу, што ён падарыў мне спатканне з тымі людзьмі, з якімі сёння працую, —  адзначае Андрэй Раеўскі. — Кожным удзельнікам ганаруся, бо кожны з іх — гэта не толькі асоба, але і прафесіянал сваёй справы. Адным з першых, каго я запрасіў у свой калектыў, стаў саліст Аляксей Вайцешык. Гэта чалавек — творца, у мінулым —  супрацоўнік органаў унутраных спраў, які піша не толькі вершы і песні, але таксама пачаў выдаваць аповесці і раманы. З прыходам Сяргея Шкурдзе — вакаліста, барабаншчыка і канцэртмайстара, калектыў узмацніўся. Ён шматдзетны бацька, прафесійны музыкант, які больш за дзесяць год быў у складзе вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Бас-гітарыст Аляксандр Куршаў — музыкант ад прыроды, а Віталь Самахвалаў віртуозна іграе на ўдарных інструментах. Сёння рок-групу добра ведаюць не толькі ў Капылі, але і за яго межамі. Аднак спачатку яны пакаралі пляцоўкі нашага раёна, робяць гэта і цяпер. А наогул, ездзяць усюды, куды запрашаюць. У мінулым годзе «Замкавая гара» ўдастоена Дыплома I ступені па выніках вакальнага конкурсу «Rock-song (live)-2019». Насычаная канцэртная дзейнасць і ў 2020 годзе: прымалі ўдзел у фестывалі жывой музыкі «Ад блюза да року» ў г. Паставы, тэматычным канцэрце «Творчасць супраць наркотыкаў» у г. Кіраўску, канцэрце жывой музыкі «Рок-хітс» у Асіповічах. Сёння ўдзельнікі працуюць над новай праграмай і, па словах кіраўніка, гэта працяг усёй той тэматыкі, якую закранулі ў песні «Божа мой». А гэта значыць — у калектыва наперадзе новыя поспехі ў творчасці  і, вядома, удзячныя слухачы. Таццяна БОХАН

11 октября работники культуры Копыльщины отмечают свой профессиональный праздник

04.07.2025
У сферы культуры няма абыякавых і выпадковых людзей, тут працуюць таленавітыя, яркія, захопленыя і адданыя сваёй справе людзі. Прыклад таму — мастацкі кіраўнік раённага цэнтра культуры, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» Валянціна Зарамбоўская, а таксама кіраўнік гуртка «Нашы галасы» раённага цэнтра традыцыйнай культуры, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Вячаслаў Курчык. Сваёй творчасцю і любоўю да прафесіі яны ствараюць свята для людзей і дораць добры настрой. Таццяна БОХАН

Туман и до +15°С ожидается в Копыле в выходные

04.07.2025
В субботу будет облачно с прояснениями, преимущественно без осадков. Лишь по юго-востоку местами пройдут небольшие кратковременные дожди. В ночные и утренние часы на большей части страны ожидается туман, в связи с чем объявлен оранжевый уровень опасности. Ветер прогнозируется неустойчивый слабый.   Температура воздуха ночью составит 7-13 градусов выше нуля, при прояснениях - плюс 4-6. Днем будет 13-19 градусов тепла.

Проходит вакцинация в организациях Копыльского района

04.07.2025
Каждый человек, каждая организация или предприятие стараются защитить себя от заболеваний и вызванных ими перерывов в трудовом процессе. А всем известно, что один из надежнейших способов избежать заболевания гриппом и, как следствие, пропусков на работе это вакцинация. Копыльский ТЦСОН. Прививки от гриппа в организации делают уже на протяжении восьми лет. И если раньше это было, как говорят, не совсем осознанно, то сейчас сотрудники понимают ответственность не только перед собой или своими близкими, но и перед теми людьми, с которыми приходится работать. Значит, своей прививкой они защищают всех тех, кто находится рядом. – Несколько лет назад перед проведением вакцинации от гриппа о ее пользе нам рассказывали медработники, – делится опытом директор Копыльского ТЦСОН Светлана Малиновская. – Сегодня этого делать уже не надо, потому что пользу от прививок сотрудники видят сами. На протяжении всего периода мы стали меньше болеть гриппом и легче переносить заболевание. В то же время пришло и осознание важности вакцинации перед родными, близкими, коллегами и теми, кого обслуживают, ведь зачастую это пожилые люди. Сегодня о сознательном отношении к своему здоровью говорит и тот факт, что каждый сотрудник сам оплачивает стоимость вакцины. Перед тем, как сделать прививку, врач-терапевт Копыльской ЦРБ Алина Косач интересуется самочувствием, и только после этого медицинская сестра отделения профилактики поликлиники Елена Шиманская делает прививку (на снимке). Водитель Вадим Давидович вакцинируется уже на протяжении длительного времени. – Прививка помогает мне оставаться здоровым. Кстати, и моя семья таким же образом проводит профилактику от гриппа, – комментирует Вадим Давидович, пока медсестра делает ему укол. Солидарны с сотрудником и экономист названной организации Елена Савченя, и все те, кто ожидал своей очереди. Кстати, в этот день вакцину получили 40 человек, работающих в ТЦСОН. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 2429 из 4917