Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Шаноўныя жыхары Капыльшчыны!

18.10.2024
Завяршае свой імклівы бег 2010 год. Быў ён няпростым, але насычаным важнымі падзеямі, прыносіў поспехі і няўдачы, страты і знаходкі, радасці і расчараванні. Аднак, як бы складана ні было, сёння мы гаворым году адыходзячаму дзякуй за тое, што мелі магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Усе мы на год пасталелі, памужнелі. Стварыліся новыя сем’і, з’явіліся на свет новыя жыхары раёна, навідавоку перамены ў сацыяльна-эканамічным жыцці. З наступленнем Новага года кожны з нас звязвае спадзяванні на добрыя перамены, лепшую будучыню, каб усё дрэннае засталося ў мінулым і ніколі не паўтарылася.  Новы год аб’ядноўвае людзей, умацоўвае сяброўства, нагадвае пра справы зямныя і чалавечы доўг. Сёння, на парозе 2011 года, са шчырай удзячнасцю за самаадданую працу зычым усім моцнага здароўя, дабрабыту. Жадаем сустракаць святы ў добрым настроі, з верай, што будзе расці наш дабрабыт. Няхай праца заўжды будзе ў радасць, а шчасцем і каханем поўняцца вашы дамы. Раённы выканаўчы камітэт   Раённы Савет дэпутатаў

5,7 тыс. детей отдохнут в лагерях столичной области на зимних каникулах

18.10.2024
С 25 декабря по 9 января в этих лагерях, которые открыты на базе школ, смогут отдохнуть около 5,7 тыс. детей, в основном из многодетных и малообеспеченных семей. На оздоровление школьников областное управление Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению направило Br250 млн. Для ребят организовано трехразовое питание, проводятся различные культурные, спортивные, развлекательные мероприятия, турпоездки. Организуются новогодние представления с Дедом Морозом, Снегурочкой и подарками. Особое внимание уделено патриотическому воспитанию. На встречи с молодежью приходят ветераны Великой Отечественной войны. Оздоровительные лагеря в Минской области открываются на каждых школьных каникулах. Осенью в них отдохнули 7 тыс. детей, летом - более 70 тыс. В целом по области оздоровлением и санаторно-курортным лечением в каникулярный период были охвачены 47% детей в возрасте от 6 до 18 лет. Источник БЕЛТА

Президент Беларуси поставил задачу по недопущению роста цен в строительстве

18.10.2024
В частности, реагируя на некоторые заявления о том, что рост цен на природный газ приведет к удорожанию квадратного метра в строительстве, Александр Лукашенко сказал: "Давайте мы это дело забудем. И все повышение, которое будет на сырье, ресурсы и прочее, мы снивелируем за счет понижения себестоимости. А у нас в строительстве, как и в сельском хозяйстве, образно говоря, конь не валялся. Там еще можно сокращать себестоимость". "Поэтому при любом росте цен на энергоресурсы надо это покрыть сокращением затрат по другим направлениям", - подчеркнул глава государства. Источник БЕЛТА

Около 5,2 тыс. детей Минской области получили подарки к Новому году от Миноблисполкома

18.10.2024
Об этом сообщила корреспонденту БЕЛТА начальник отдела социальной и воспитательной работы управления образования Миноблисполкома Тамара Лойко. На приобретение подарочных наборов для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей, затрачено более Br100 млн. Также подарки вручены участникам областного благотворительного новогоднего праздника, который прошел в Борисове. На областную елку приехали ребята из всех районов столичного региона - победители районных, городских, республиканских и международных олимпиад, спортивных соревнований, конкурсов и фестивалей, дети-сироты, воспитывающиеся в приемных и опекунских семьях, ребята из многодетных и малообеспеченных семей. Всего было приглашено свыше 700 детей. Работали четыре игровые площадки ("Новогодние хлопушки", "Праздничные топотушки", "Заячьи попрыгушки", "Озорные покрикушки"), а также торговые ряды с блинами, попкорном, сладкой ватой, новогодними сувенирами. В программе мероприятия были шествие Дедов Морозов и Снегурочек, различные конкурсы и развлечения ("Татуаж салон", "Фотосюрприз", "Здоровая зима", "Снежная круговерть", "Караоке от Снегурочки, "Волшебная лотерея"). Завершил праздник новогодний спектакль "Приключение в королевстве елочных игрушек". Подарки от Миноблисполкома ребятам вручали зайчики - символы наступающего года. Поздравил юных жителей Минщины и председатель Миноблисполкома Борис Батура. Он пожелал им успехов в учебе, дал наказ любить свою родину, слушаться родителей. Тамара Лойко отметила, что благотворительные праздничные мероприятия проходят в преддверии Рождества и Нового года во всех районах Минской области. Их главные участники - дети-инвалиды, дети-сироты и оставшиеся без попечения родителей, дети из многодетных и опекунских семей. Для ребят подготовили культурно-развлекательные программы, утренники, театрализованные представления, где их ждут чудеса, сказочные герои, Дед Мороз и Снегурочка. Кроме того, проводятся благотворительные акции "Подарок другу" (Пуховичский район), "Чудеса на Рождество" (Молодечненский район), "Рука в руке" (для детей SOS-деревни и социального приюта Пуховичского района), "Наши сердца - больным детям", "Теплый дом" (Воложинский район). Повсеместно организуются выставки и конкурсы детского творчества на новогоднюю тематику, дискотеки, шоу-представления. Устраивают праздники для детей своих работников и предприятия. Воложинский райисполком совместно с консульским отделом посольства Польши в Беларуси и ОО "Польска матеж школьна на Беларуси" традиционно проводит торжественные мероприятия для детей, изучающих польский язык.

Апантаная археалогiя

18.10.2024
Аднаму з вядомых беларускіх археолагаў Людміле Дучыц, карані якой па матчынай лініі і на Капыльшчыне, споўнілася 60 гадоў. Людміла Уладзіміраўна нарадзілася ў сям’і беларускіх інтэлігентаў. Яе дзед, Мікалай Дучыц, - вядомы мастак. Бацька - арнітолаг. Сама Людміла Уладзіміраўна - археолаг, якая на працягу дзесяці гадоў апантана і паслядоўна вывучала археалагічныя помнікі самага маляўнічага кутка Беларусі - Браслаўшчыны. Два гарадзішчы: Маскавічы і Рацюнкі... На сёння гэта амаль хрыстамацыйныя помнікі, калі ўзнікае гаворка пра нарманскі след у Беларусі. Больш за паўтысячы курганоў у Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі, якія яна раскапала і даследавала. А яшчэ камяні-следавікі, камяні-«краўцы», каменныя крыжы, археалагічная мікратапаніміка, касцюм жыхароў старадаўняй Беларусі, археалагічныя помнікі на старонках перыёдыкі Беларусі пачатку XX ст., этнапсіхалогія і літаратурна-этналагічныя замалёўкі пра цыганоў... Пра тое, наколькі гэты чалавек апантаны ў працы, незважаючы на побыт, можна меркаваць хаця б па адным эпізодзе з яе ўласнага археалагічнага жыцця. 1976 год. Іказнь. Археалагічныя раскопкі Міхася Ткачова. Як вядома, Міхась Аляксандравіч быў чалавекам няўрымслівым, не мог доўга сядзець на адным месцы. Яго пастаянна цягнула вандраваць, адкрываць, спазнаваць новае... Ён пакідае сачыць за раскопкамі Людмілу Уладзіміраўну, а сам, як гаворыцца, лахі пад пахі і бывай сабе, пакінуўшы толькі бохан хлеба і бляшанку кансерваў. Праз колькі дзён ён вяртаецца назад. Раскопкі прадаўжаюцца... Заглядвае ў пакойчык, дзе тулілася Людміла Уладзіміраўна, і бачыць паўбляшанкі рыбных кансерваў і кавалак хлеба. «Люда, як ты жывеш, што ясі?» - пытаецца Міхась Ткачоў. I ў адказ чуе: «Міхась Аляксандравіч, не рабіце з ежы культу...» За шэсць гадоў да гэтага быў яе першы выезд у поле. Лукамль, 1970 год. Георгій Васільевіч Штыхаў вітаў прыезд на раскопкі Людмілы Уладзіміраўны словамі: «Ну вось, цяпер будзе каму мыць шкарпэткі...» На шчасце,  да гэтага не дайшло. Аказваецца, Георгій Васільевіч жартаваў... Затым было Тайманава - чысцілішча для ўсіх пачынаючых археолагаў, дзе мне тады пашчасціла працаваць з ёю. I той, хто вытрымліваў выпрабаванне - настойлівую прапанову Леаніда Давыдавіча Побаля, кіраўніка раскопак: «Кушайте, кушайте сало!», - той станавіўся археолагам. Затым былі раскопкі ў складзе археалагічных груп Я. Г. Звяругі, М.А. Ткачова і пасля 1976 года ўжо самастойныя даследаванні. Людміла Уладзіміраўна - наватар спецыфічных метадаў палявых даследаванняў. Яна, як славуты Жак Іў Кусто, апантана падводнай археалогіяй. Яна звяртаецца да мінскіх аквалангістаў і пры іх дапамозе даследуе «шэльф» Маскавіцкага гарадзішча на Браслаўшчыне. Праўда, знойдуцца і тыя, хто ўбачыць у гэтым толькі марную трату часу. На жаль, знайшліся і такія сярод калег археолага. Быў скепсіс і адносна выяўленых ёю рун і малюнкаў, зробленых скандынаўскім насельніцтвам Маскавічаў на костках жывёл. Але праўда ўсплыве на паверхню, а выказаны кімсьці недавер, як тая каламута, асядзе на дно. Людміла Дучыц, як той славуты Кроўфард - родапачынальнік паветранай археалогіі, захопіцца аэраархеалогіяй. Будзе зварот да спецыялістаў у Інстытут археалогіі АН СССР, затым доўгае хаджэнне па кабінетах, каб атрымаць дазвол на вывучэнне аэрафотаздымкаў з выявамі археалагічных помнікаў... I вось вынік: з вышыні палёту птушкі бачна гарадзішча Маскавічы, а на ім абрысы жытлаў, схаваных у нетрах культурнага пласта. Усё гэта потым знойдзе адлюстраванне ў яе манаграфіі «Браслаўскае Паазер’е ў IX-XIV стст. Гісторыка-археалагічны нарыс». Не забывае яна і свае карані па матчынай лініі - Капыльшчыну. Таму і прысвячае некалькі артыкулаў гісторыі гэтага краю. I, як высветлілася, яна была сваячніцаю беларускага археолага, даследчыка сельскіх паселішчаў Панямоння XIV-XVIII стст. Валерыя Шаблюка, радавод якога мае свае вытокі з Пясочнага. А беларускі паэт Анатоль Астрэйка - яе стрыечны дзядзька. Людміла Уладзіміраўна з тых навукоўцаў, якім цікава ўсё... I гэта пры тым, што яна ніколі пра гэта не заяўляе ў поўны голас. Яна паціху, скрупулёзна, з душою робіць карысную справу - прапагандуе археалогію, гісторыю і этнаграфію Беларусі, працягвае пісаць артыкулы, рыхтуе манаграфію. Яна, як тое жалеза, - схаваны ў прыродзе метал. Але якую якасць набывае гэтая сыравіна, калі стараннямі майстроў-металургаў, а затым і кавалёў ператвараецца ў гатовыя вырабы! Так і яе праца, матэрыялізаваная ў навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі, якіх на сёння ўжо больш за паўтысячу, яшчэ доўга будуць служыць навукоўцам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца мінуўшчынаю сваёй Бацькаўшчыны. 3 юбілеем Вас, Людміла Уладзіміраўна. Поспехаў Вам на гістарычнай ніве нашай Айчыны. Лявон Калядзінскі, аднакурснік па БДУ у 1969-1971 гг. і калега па сумеснай працы ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў 1974-2003 гг. На здымку: Л. У. Дучыц на раскопках у Маскавічах. 1980 г.
Страница 998 из 1058