Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

163

И только вместе по жизни

15.10.2015
Цёплыя словы і шчырыя віншаванні з нагоды такога надзвычай сардэчнага свята атрымала ад сваіх мужчын (мужа і трох сыноў) і капылянка Кацярына Матус. У сваёй сям’і яна — адзіная і непаўторная жанчына. …Пра тое, што стане шматдзетнай маці, Кацярына Ралько не думала-не гадала. Але жыццё распарадзілася па-свойму. У канцы 90-х падчас вучобы ў Слуцку яна пазнаёмілася з Уладзімірам Матусам, які там жа працаваў міліцыянерам. Праз пэўны час ажаніліся, жыць вырашылі ў Капылі. На працу Кацярына Матус прыйшла ў райспажыўтаварыства загадчыкам магазіна ў Старым Капылі, крыху пазней — прадаўцом у адным з магазінаў райцэнтра. Ішоў час. У 2000 годзе з’явіўся першынец Кірыл. Праз пяць гадоў — Данііл, і яшчэ праз два гады — Давід. Вось такое мужчынскае царства. На пытанне, што значыць быць адзінай жанчынай сярод мужчын, Кацярына з усмешкай адказвае: — У гэтым ёсць свае плюсы: усе любяць, шкадуюць. Прыемна, што сыночкі вельмі добрыя, паслухмяныя. — А як трэба выхоўваць хлапчукоў? — звяртаюся з пытаннем да суразмоўцы. Крыху задумаўшыся, жанчына адказвае: — Па-першае, патрэбна строгасць. Неабходна заўсёды трымаць руку на пульсе. Але і пашкадаваць-прылашчыць таксама трэба. А яшчэ адзін з сакрэтаў сям’і Матус — заўсёды быць разам. IMG_6285 — Калі на прагулку — абавязкова разам, — кажа Кацярына. — І ў цырк ездзім, і адпачываць на мора. Любім арганізаваць на дачы ў Чарнагубаве шашлыкі. Хлапчукі разам з татам захапляюцца рыбалкай. Зразумела, і я з імі. Падабаецца ім і калясіць на веласіпедах па нашых капыльскіх пагорках. Хлапчукі вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля: Кірыл — у 10 класе, Данііл — у 4-м, Давід — у 3-м. Адзнакі ва ўсіх добрыя. Акрамя гэтага, у кожнага з іх свае захапленні. Кірыл наведвае трэнажорную залу ў СШ № 2 г. Капыля і басейн на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, Данік — мастацкае аддзяленне ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў, гурток мадэліравання ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, таксама захапляецца і спортам. Давід вучыцца іграць на саксафоне. Святы ў сям’і Матус таксама адзначаюць разам. На Новы год, нягледзячы на «салідны» ўзрост хлапчукоў, да іх прыходзяць Дзед Мароз і Снягурка. Сустрэчы з зімовым чарадзеем радуецца кожны. Па суботах у кватэры традыцыйная ўборка, у якой прымаюць удзел усе яе жыльцы. Тата і Кірыл выконваюць больш складаную працу, малодшыя Данік і Давід — заданні па сілах. У кватэры Матус — цёпла і ўтульна. Цёпла ад паразумення і ўмення вырашаць жыццёвыя праблемы разам. Утульнасць ствараюць самі: у акварыуме плаваюць рыбкі, у тэрарыуме корпаецца марская чарапаха, асаблівую атмасферу ствараюць кветкі. Дарэчы, менавіта іх продажам зараз і займаецца Кацярына як індывідуальны прадпрымальнік. На пытанне, а як маме ўдаецца сумяшчаць абавязкі бізнес-лэдзі і хатняй гаспадыні, яна з усмешкай адказвае: — Галоўнае — дапамагаць адзін аднаму. Калі ўзнікае неабходнасць, і муж, і дзеці, заўсёды прыйдуць на дапамогу. Бо ў маім бізнесе трэба ўсё зрабіць своечасова: прывезці кветкі, акуратна разгрузіць, падрэзаць сцяблінкі, стварыць неабходны мікраклімат. Таксама ўдзячна Кацярына і дзяржаве за дапамогу, якая аказваецца шматдзетным сем’ям. Напрыклад, напярэдадні 1 верасня супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН і ЖКГ (там вартаўніком скабінскага ўчастка працуе муж) дапамагаюць сабраць да школы канцылярскія тавары. Як шматдзетная сям’я  пабудавалі кватэру па льготным крэдытаванні. Але перш за ўсё Кацярына і Уладзімір разлічваюць на асабістыя сілы, бо разумеюць: адказнасць за выхаванне дзяцей — галоўны абавязак бацькоў. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей