Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Осознать свою вину

22.01.2015
foto-Alexandra-Sandu На першым у 2015 годзе пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх разгледжана восем матэрыялаў па складзеных  адміністрацыйных пратаколах. Усе яны — па артыкуле 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: распіццё і ўжыванне спіртных напіткаў. На жаль, гэта праблема хвалюе ўсё грамадства, у тым ліку і наш раён. Усе падлеткі, выкліканыя на камісію, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца ўпершыню, але невядома, што будзе далей. Як кажуць, цяжкі толькі пачатак. Гледзячы на іх, хочацца спадзявацца, што яны ўсвядомілі сваю віну, зразумелі памылку, задумаліся, і больш такое не паўторыцца. Акрамя пратаколаў аб распіцці спіртных напіткаў разгледжаны сем сем’яў, у якіх дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. На дадзены момант у сацыяльна-педагагічным цэнтры Капыльскага раёна знаходзяцца 28 выхаванцаў, што даволі шмат. Гэта тыя дзеці, якія забраны з сем’яў, у якіх не было належных умоў пражывання ці нават існавала пагроза іх жыццю і здароўю. Камісія разгледзела ўсе сем сем’яў і практычна ў кожнай з іх не знайшла ўмоў, якія б гаварылі пра адсутнасць прычын недабрабыту. Атрымліваецца, што пакуль дзеці знаходзяцца ў прытулку (прыкладна 2-4 месяцы), бацькі не выконваюць патрабаванні, прад’яўленыя ім камісіяй па аднаўленні неабходных умоў для выхавання. Праўда, у некаторых сем’ях ужо сталі на шлях выпраўлення, і праз пэўны тэрмін камісія мае намер прыняць рашэнне аб вяртанні дзяцей. Практычна палова разгледжаных сем’яў пражывае на тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета. — Гэта не гаворыць, што дадзены сельсавет працуе дрэнна, хутчэй наадварот, тут ёсць ранняе выяўленне, назіраецца занепакоенасць усіх зацікаўленых службаў станам дзяцей у сям’і, — падкрэсліла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк. — Яны рана б’юць трывогу, хадайнічаюць пра тое, каб дзяцей забралі з сям’і, а бацькі не поўнасцю трапілі ў страшэнную бездань п’янства і скандалу. Трэба адзначыць, што ўсе суб’екты прафілактыкі Блеўчыцкага сельсавета — старшыня сельвыканкама, кіраўніцтва ААТ “Капыльскае” і “Ціміразеўскі”, намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце гаспадарак, мясцовыя школы, участковы інспектар міліцыі — працуюць вельмі адказна. На пасяджэнні была закранута і праблема ўжывання курыльных сумясей. Разгледжаны два матэрыялы наконт ужывання спіртных напіткаў і спайсаў. На жаль, калі юнакам параілі пралячыцца, яны катэгарычна адмовіліся, ды і іх бацькі яшчэ поўнасцю не разумеюць увесь жах праблемы. Хаця ім прапанавана выратаванне: чым раней пачнецца лячэнне, тым больш шансаў пазбавіцца ад шкоднай звычкі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей