Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Молодая семья

15.10.2010
Клопаты і радасці жыцця Цёплы восеньскі дзень. На дзіцячай пляцоўцы ў гарадскім скверы Капыля як заўсёды шумна і весела. Дзеці-гарэзы бавяцца на горках-арэлях, а маладыя матулі, сабраўшыся чародкамі, абмяркоўваюць апошнія навіны, жыццёвыя праблемы. Смела накіроўваюся ў іх бок, бо таксама маю “пропуск” у свет жаночых клопатаў: чатырохгадовы сын настойліва цягне мяне да дзетак. Прыслухоўваюся: нехта будуе ўласнае жыллё, нехта імкнецца да лепшых заробкаў, а нехта проста стаміўся ад штодзённых клопатаў. Як падтрымаць маладую сям’ю ў сучасных няпростых умовах, даць падужэць, умацавацца? На сення ў раёне налічваецца  1352   маладыя сям’і, з іх   37 – мнагадзетныя.  Галоўная праблема, вядома, для многіх з іх – жыллёвая. У гэтым кірунку раённым кіраўніцтвам робіцца нямала. Выдзяляюцца льготныя крэдыты на паляпшэнне жыллёвых умоў. Толькі  за 8 месяцаў  бягучага года іх атрымалі больш за 100 чалавек ва ўзросце да 31 года, аказваецца фінанасавая дапамога маладым грамадзянам і маладым сем’ям. Па даных аддзела статыстыкі, у Капылі за ўказаны перыяд 2010 г. здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом ЖБК, 14 індывідуальных жылых дамоў, у сельскай мясцовасці – 57 кватэр і  3 індывідуальныя дамы. Шмат увагі надаецца і праблемам арганізацыі мэтанакіраванага вольнага часу сям’і,  прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод моладзі, выяўленню станоўчага вопыту сямейных адносін. Сталі традыцыйнымі ў раёне конкурсы “Супермама года”, “Супертата года”, конкурс на лепшае вясковае маладзёжнае падвор’е, сельскагаспадарчы праект  “Уладар вёскі”, спартландыі для маладых сямей “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, святочныя сустрэчы з мнагадзетнымі сем’ямі, маладымі матулямі. Дзейнічаюць у раёне сямейна-бытавыя клубы, сярод іх клуб “На- дзея” (РЦК), “Суседзі” (Лясноўскі СДК), “Сямейны калейдаскоп” (Песачанскі цэнтр культуры і адпачынку), “Лоцвінскія ўдалухі” (Лоцвінскі СДК), “Гаспадыня” (Семежаўскі цэнтр культуры і адпачынку). “Усё лепшае ў чалавека – ад сям’і”, - сцвярджае народная мудрасць. І ўсё лепшае – для сям’і, каб была моцнай і квітнеючай сям’я, а значыць наша  дзяржава. Няхай будзе менавіта так… Валянціна Балажынская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей