Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Светлая радость жизни

15.10.2010
У цяперашні час у Мінскай вобласці працуюць 32 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Інстытут прыёмнай сям’і даволі паспяхова прыжываецца ў рэгіёнах. З 2006 года колькасць выхаванцаў агульнаадукацыйных інтэрнатных устаноў скарацілася з 1293 да 564 чалавек. На сем менш стала і саміх інтэрнатаў. Ёсць добрая дынаміка павелічэння ліку дзяцей, якія вярнуліся ў родныя сем’і пасля рэабілітацыі ў дзіцячых сацыяльных прытулках: у 2009 годзе іх стала на 6,5 працэнта больш, чым у 2006-м. Сёння адна з форм уладкавання пакінутых роднымі бацькамі дзяцей – дамы сямейнага тыпу. У Капылі іх два. Раённая ўлада дапамагае іх жыхарам з вырашэннем важных жыццёвых пытанняў і спадзяецца, што дзеці вырастуць дастойнымі грамадзянамі, якія ніколі не забудуць пра сваіх апекуноў, тых, хто прытуліў і абагрэў у цяжкую хвіліну. Ужо не першы год свайго нараджэння святкуюць у добразычлівай сямейнай абстаноўцы Таццяны і Віктара Каленчыцаў двое сваіх і 10 прыёмных дзяцей. У мінулым годзе Саша выйшаў у самастойны шлях – паступіў на вучобу ў СПЛ. — Я проста люблю дзяцей, вось і ўсё. Мы з мужам з самага пачатку, як сталі бацькамі-выхавацелямі, стараліся на сваім прыкладзе навучыць іх паважаць адзін аднаго. Дзеці старанна працуюць разам з намі на агародзе, прыбіраюць у сваіх пакоях. Мы іх не песцім, але хочам і стараемся, каб у іх усё было для інтэлектуальнага развіцця. Я ўсіх дзяцей прымаю такімі, якія яны ёсць. Хачу бачыць іх прыгожымі і шчаслівымі. Яны ў мяне адкрытыя, пяшчотныя, добразычлівыя. Што ж, няхай у доме №13 па вул. Лугавой г. Капыля жыве шчасце, а на жыццёвым шляху абагрэтых любоўю дзетак не будзе ніякіх перашкод. Сямейны карабель Наталлі і Мікалая Максімчыкаў з г. Капыля, заснаваны на прынцыпах шчырасці, дабрыні, узаемапавагі, пад  ветразем надзеі і любові смела штурмуе прасторы жыцця. На борце яго 12 дзяцей: двое сваіх і 10 прыёмных. Адзін з выхаванцаў, Раман, паступіў у Ляхавіцкі сельскагаспадарчы каледж. У будучым годзе трое дзяцей збіраюцца працягваць вучобу ў спецыяльных навучальных установах. Наталля Сяргееўна гаворыць, што, калі зможаш наладзіць штодзённае жыццё аднаго дзіцяці, то іншых ужо лягчэй. З ранняй вясны ў Максімчыкаў усе працуюць на агародзе, а да восені ў склепе збіраецца шмат нарыхтовак з садавіны і агародніны. Трымаюць і хатнюю гаспадарку – парсючка, курэй. А лета – пара аздараўлення. Дзеці едуць у лагеры на тэрыторыі раёна, адпачываюць нават у Ірландыі. Адзін мудры чалавек сказаў, што шчасце заўсёды на баку адважных. Бясконцае служэнне свайму дзіцяці, сям’і, Радзіме –  не простая, а велізарная праца. Сем’ям Максімчыкаў і Каленчыцаў яна пад сілу.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей