Падтрымка сем’яў, якія па розных прычынах апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці раённай улады. На асаблівым кантролі — выхаванне дзяцей, фарміраванне іх маральных і жыццёвых каштоўнасцей.
Алена Гуздзельская з аграгарадка Мажа выхоўвае пяцярых хлопчыкаў, двое малодшых з якіх — блізняты. Бяс-спрэчна, адной цяжка падняць на ногі маленькіх непаседаў. І хаця жанчына стараецца ўдзяліць кожнаму дзіцяці належную ўвагу, без старонняй дапамогі ўсё ж такі ёй не абысціся. Усебаковую падтрымку Алена Аляксандраўна атрымлівае ад Капыльскага сельвыканкама, раённай улады. Каб маладая мама паспявала рабіць усе хатнія справы: памыць бялізну, прыгатаваць ежу, прыбраць у пакоях, — тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадаставіў няню для мнагадзетнай сям’і.
У перыяд зімовых святаў усе дзеці чакаюць навагодняга цуда, падарункаў. Прыемнай нечаканасцю для хлопчыкаў і іх матулі стаў візіт намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алы Раеўскай, старшыні Капыльскага сельвыканкама Вольгі Купрыенкі і в. а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вікторыі Шостак. У рамках раённай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» яны ўручылі сям’і Гудзельскіх навагоднія падарункі, цацкі, а таксама неабходныя для заняткаў у школе і дзіцячым садзе канцылярскія прылады. Госці пацікавіліся ўмовамі жыцця, праблемамі, якія ўзнікаюць, а таксама пажадалі шчас-лівага Новага года.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии