Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

92

Тэрапія ад Дзеда Мароза і Снягуркі

05.01.2014
Трыццаць падарункаў ад раённага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” атрымалі дзеці, якія напярэдадні Новага года знаходзіліся ў цэнтральнай раённай бальніцы. Традыцыйнае мерапрыемства стала сапраўдным святам для хлопчыкаў і дзяўчынак дзіцячага, хірургічнага і інфекцыйнага аддзяленняў установы аховы здароўя. Старшыню райвыканкама Анатоля Жданеню, намесніка старшыні Алу Раеўскую, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлю Гарбацэвіч, а таксама Дзеда Мароза і Снягурку дзеці вельмі чакалі. З гэтай нагоды яны апрануліся ў прыгожыя сукенкі і касцюмы. Вершы і песні пра навагодняе свята дарылі прысутным дзеці, а ўзамен пад шчодрыя апладысменты ганаровых гасцей, супрацоўнікаў аддзяленняў атрымлівалі салодкую “тэрапію” — доўгачаканыя падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Галоўныя пажаданні, якія прагучалі для хлопчыкаў і дзяўчынак, — хуткае выздараўленне і толькі выдатныя навіны ў наступным годзе. Асабліва прыемна было для гасцей убачыць у радзільным аддзяленні столькі шчаслівых усмешак жанчын, якія нядаўна сталі маці (напярэдадні наведвання ў аддзяленні нарадзілася шасцёра немаўлят). Здароўя і сямейнага дабрабыту жадалі прадстаўнікі раённай улады. Разам з найлепшымі пажаданнямі маладыя матулі атрымалі  навагоднія падарункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей