Унук Максімка любіць бабулі Ганне задаваць розныя пытанні. Прычым вельмі многа, што тая нават стамляецца на іх адказваць.
Вось і сёння.
– Бабуля! Колькі табе год?
– Сам здагадайся!..
– Ну, назаві хоць першую лічбу.
– Шэсць.
– А другую?
– Сем.
– А трэцюю? – просіць цікаўны ўнучак.
***
Ігар пытаецца ў бабулі:
– А вось як у ЗАГСе робяць мужам і жонкай?
Бабуля:
– Цёця спытае: “Ці згодны вы ўзяць жонкай, напрыклад, Ірынку?“ Калі скажаш “так” – Ірынка ўжо твая жонка…”
– А калі я скажу: “не!!!”, мне прапануюць іншую – Веру ці Кацьку?!!
Старэйшая Ірынка бачыць, што яе меншая сястрычка ў калысцы ляжыць ненакрытая. Кажа пра гэта маці:
– Мама, ведаеш, як гэта называецца?
– Ну як?
– Безадказнасць…
***
Маці просіць дачушку Алёнку пагля-дзець за меншым брацікам Андрэйкам.
Алёнка незадаволена:
– Ён мне брат, а не сын. Вось панараджаю сваіх дзетак, тады і буду сядзець дома з імі…
***
Марынцы пяць год.
Халодная восень. Маці апранае яе ў цёплае.
Марынка:
– Мама, а летам зноў будзем хадзіць амаль голенькія?
– Ну, да лета яшчэ дажыць трэба, – кажа маці.
Марынка:
– Можа, дажывём! Так дажыць хочацца…
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
педагог, г. Віцебск
Комментарии