У рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я — мая краіна» ў Блеўчыцкім сельвыканкаме адбылося ўшанаванне ўзорных сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета.
Такога гонару былі ўдастоены мнагадзетная сям’я
Уладзіміра і
Ірыны Казакевіч з дзецьмі
Віялетай,
Кацярынай і
Максімам, мнагадзетная сям’я
Яўгена і
Кацярыны Каленчыц з
Ягорам,
Настассяй і
Аляксеем, маладая сям’я
Давіда і
Ангеліны Бізевых з
Уладзіславам і
Маргарытай (дарэчы, у апошніх дзвюх сем’ях не вельмі даўно зарэгістраваны нованароджаныя).
Віншаванні, кветкі і падарункі ўдзельнікам урачыстасці адрасавалі начальнік аддзела загс Капыльскага райвыканкама
Вікторыя Траяновіч і кіраўнік спраў Блеўчыцкага сельвыканкама
Вольга Пяцігорац.
— Ёсць на зямлi вечныя каштоўнасцi, значэнне якiх з цягам часу разумееш усё больш, — гэта родны дом, бацькi, дзецi, сям’я. Дзякуючы родным людзям мы не адчуваем сябе адзiнокiмi ў гэтым свеце, — заўважыла Вікторыя Траяновіч. — Сям’я для нас — гэта жыццёвы падмурак, самае галоўнае багацце. Тое, дзе мы чэрпаем сiлы i мудрасць, тое, што надае нам упэўненасцi ў заўтрашнiм днi. Гэта самае важнае ў жыццi. Сям’я — гэта крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці. Дзякуючы ёй мацнее і развіваецца дзяржава. Менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як асобы. Тут чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна.
[caption id="attachment_132561" align="alignnone" width="840"]
Удзельнікі ўрачыстасці з памятнымі падарункамі[/caption]
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии