[caption id="attachment_8010" align="aligncenter" width="443" caption="Віталь і Алёна Ільючыкі."]

[/caption]
На адной з капыльскіх вуліц я сустрэўся з маладой сям’ёй. Твары мужа і жонкі ззялі шчаслівай усмешкай. Яны весела аб нечым размаўлялі і зачароўвалі сваёй непаўторнасцю ўсіх навокал. Мне вельмі захацелася пагутарыць з імі, даведацца пра сакрэт іхняй чароўнай сілы і гармоніі.
Прыгожую пару завуць Віталь і Алёна Ільючыкі. Віталь працуе намеснікам начальніка Капыльскага РАНС, а Алёна – галоўны спецыяліст арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. А сакрэт іх маладой і дружнай сям’і заключаецца ў тым, што яны заўсёды ўступаюць адзін аднаму. “Хочацца пажадаць, каб як можна большая колькасць маладых людзей знайшлі сваю палавінку. Каб іх каханне цякло пад мірным, шчаслівым небам, а самыя светлыя мары ператварыліся ў сапраўднае жыццё”, — сказала ў заключэнне нашай размовы сямейная пара Ільючыкаў.
Ігар РУСАКОВІЧ,
вучань ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”
Фота аўтара
Комментарии