Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Копыльская рок-группа "Замковая гора" приняла участие в концерте в честь Владимира Мулявина

16.09.2025
Аматарскі вакальна-інструментальны ансамбль з РЦК «Замкавая гара» прыняў удзел у канцэрце «Дзень нараджэння сярод сяброў» у гонар вялікага песняра Беларусі Уладзіміра Мулявіна. Мерапрыемства прайшло ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Традыцыя праводзіць канцэрт у дзень нара-джэння Уладзіміра Мулявіна з’явілася ўжо пасля смерці легендарнага музыканта. Калегі па творчым цэху, родныя і блізкія не прапускаюць дату і кожны раз думаюць, чым здзівіць. Сёлета вечар прайшоў у фармаце джэм-сэйшна. Аўтар праекта — дачка музыканта Марына Мулявіна, рэжысёр канцэрта — Аляксандр Камлюк, вядучыя — Вольга Брылон і Павел Някрасаў. Прынялі ўдзел вядомыя ў рэспубліцы рок-гурты і выканаўцы. Сярод іх — Аляксандр Камлюк, Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка, Павел Заяц, групы «Тудэй Холідэй», «Замкавая гара» і іншыя. [caption id="attachment_110420" align="aligncenter" width="840"] ■ «Замкавая гара» на сцэне Белдзяржфілармоніі[/caption] — На канцэрт нас запрасіў Аляксандр Камлюк, бо мы неаднойчы выступалі на адной сцэне, — расказвае мастацкі кіраўнік «Замкавай гары» Андрэй Раеўскі.  — Удвая сімвалічна, што ў Год гістарычнай памяці мы не забываем легендарныя імёны. Рускі па нараджэнні, Мулявін па сваёй сутнасці быў беларусам і ўнёс прыклад яскравага таленту: з беларускай народнай песні зрабіў магутныя хіты, па якіх сёння пазнаюць, што мы — беларусы. І гэта памяць на ўсё жыццё, на стагоддзі. Госці вечара пачулі вядомыя хіты «Песняроў» — «За паўгадзіны да вясны», «Чырвоная ружа», «Касіў Васіль сена», «Нашы любімыя», «Я ўсё той жа», «Людка», «Завушніцы» і многія іншыя. Гучалі са сцэны і песні з уласнага рэпертуару выканаўцаў. — Галоўная ўмова канцэрту — трэба было выканаць песню з творчасці Уладзіміра Мулявіна, — працягвае Андрэй. — Выбралі  беларускую народную песню «Хлопец пашаньку пахае». Вядома ж, зрабілі аранжыроўку: дабавілі сваё гучанне, афарбоўку інструментаў, прыдалі рокавага гучання, каб песня адпавядала нашай музыкальнай палітры. Паколькі «Песняры» славяцца сваім мнагагалоссем, трэба было папрацаваць з бэк-вакалам, каб наша выкананне адпавядала ўзроўню сапраўдных майстроў жанру. Спадзяюся, што ў нас усё атрымалася. А вось з уласнага рэпертуару выканалі аўтарскую песню «Божа мой», якая выдатна ўпісалася ў канцэртную праграму. Вялікае шчасце атрымаць такі непаўторны вопыт: іграць у камернай зале — гэта зусім іншае выкананне, жывы гук. А ў канцы ўсе ўдзельнікі канцэрта дружнай талакой выканалі самы знакавы хіт «Песняроў» — беларускую народную песню ў апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна «Касіў Ясь канюшыну». Затым — «Александрыну» і «Волагду». — Прымаць удзел у свяце, дзе музыканты іграюць  жывую музыку — гэта зусім іншае ўражанне, — разважае Андрэй Раеўскі. — Гэта самабытны тэатр, у якім удзельнічаюць не толькі музыканты, але і ўсе тыя, хто знаходзіцца ў зале. Яны спяваюць разам з намі, становяцца героямі гэтага тэатра музыкі. Прыемна, што рок-групу добра ведаюць не толькі ў Капылі, але і за яго межамі. Сёння ўдзельнікі гурта працуюць над новай праграмай, пішуць новыя музычныя творы, натхняюцца выдатнымі вершамі беларускіх класікаў і нашых землякоў. — Спадзяёмся, што хутка мы парадуем прыхільнікаў нашай творчасці  новымі разнастайнымі і разнажанравымі музычнымі кампазіцыямі. Нам ёсць куды ісці і над чым працаваць, — працягвае Андрэй Раеўскі. —  Сведчанне таму — гэты канцэрт і тыя музыканты, якія былі на сцэне. Яны з’яўляюцца прыкладам яскравага майстэрства выканання як інструментальнага, так і вакальнага. І ўвогуле музыка — гэта шлях, як кажуць, на ўсё жыццё, трэба вучыцца і вучыцца. Вялікі дзякуй, што заўважылі наш калектыў, што запрасілі прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Для нас вельмі ганарова і ў той жа час хвалююча быць разам з выдатнымі музыкантамі і калектывамі на легендарнай сцэне. Як кіраўніку калектыву «Замкавая гара» асабліва прыемна было бачыць на канцэрце знаёмых капылян, якія  правялі вечар 12 студзеня разам з любімымі выканаўцамі. Вялікі дзякуй ім за падтрымку. Таццяна БОХАН

22 января прямую линию проведет заместитель председателя райисполкома Александр Дубина

16.09.2025
22 января с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Анатольевич ДУБИНА, заместитель председателя райисполкома. Телефон 55-5-66.

22 января прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Миноблисполкома Денис Курленко

16.09.2025
22 января с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Денис Николаевич КУРЛЕНКО,  заместитель председателя Миноблисполкома. Телефон (8-017) 500-41-60.

20 января прямую линию проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома Ирина Юхо

16.09.2025
20 января с 10.00 до 12.00 прямую линию проведет Ирина Анатольевна ЮХО, заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома. Телефон 55-2-06.

"Давайте думать о будущем наших детей". Лукашенко объяснил, почему важен референдум и обновление Конституции

16.09.2025
Президент Беларуси Александр Лукашенко на совещании по итогам всенародного обсуждения проекта изменений в Конституцию объяснил, почему для всех граждан важен этот документ и участие в предстоящем референдуме, передает БЕЛТА. "Давайте будем думать про наших детей. Мы не вечные, мы уходим: кто-то раньше, кто-то позже… А дети останутся. О них давайте думать. Вот в чем суть самого процесса", - подчеркнул глава государства. Президент убежден: надо объяснить людям, насколько важно при обсуждении проекта Основного закона сосредоточиться на глобальных вопросах, на принципиальных изменениях, а не размениваться на детализацию тонкостей, в которых должны разбираться только специалисты с юридическим образованием. "А если стараемся угодить людям или всех обучить за один или полтора месяца юриспруденции, праву… Слушайте, у нас за пять лет не все студенты обучаемы в этом плане. Даже крупные специалисты этим не могут похвастаться, даже Григорий Алексеевич (Василевич, доктор юридических наук, заслуженный юрист, член Конституционной комиссии. - Прим. БЕЛТА), который этим всем занимается, не может похвастаться, что он все знает", - сказал белорусский лидер. Глава государства еще раз сделал акцент, что не надо ставить целью сделать такой проект Конституции, чтобы угодить всем. "Если народ доверяет власти, он нас поддержит", - констатировал Президент. В то же время надо работать над тем, чтобы убеждать людей в необходимости поправок. "Надо людям объяснить, что хуже-то мы этими изменениями не делаем", - подчеркнул Александр Лукашенко. Это, по его словам, касается и закрепления конституционного статуса Всебелорусского народного собрания, которое, по сути, не является чем-то новаторским. "ВНС - это не из космоса пришедшая норма. Шесть Всебелорусских народных собраний прошли, и первое как минимум спасло страну и дало нам возможность почти 30 лет развиваться так, как мы развиваемся, и построить суверенное, независимое государство, - обратил внимание Президент. - Надо убеждать людей".