Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 05 августа 2022 19:47

(CMigrator copy 140)

Эпізод v. Не перашкода цемната... У працы і клопатах пралятаюць дні для аграрыяў УП «ПІК-Лясное». Непрыкметна і хутка… Быццам нехта нябачны перагортвае лісткі календара, няўмольна набліжаючы летні час да восені. У пагодлівыя дні хлебаробы стараюцца як мага больш часу правесці ў полі, выпрацоўваючы змены да апошняй хвіліны і нават больш. Калі дазваляе надвор’е, а вячэрняя раса не пакрывае густа каласы, шум камбайнаў на хлебнай ніве чуецца і да поўначы. Яркае святло пражэктара, усталяванага на кабіне камбайна, рэзка разразае цемнату. А пасля плаўна слізгае па хлебнай ніве. Шум магутных рухавікоў разносіцца над полем, а жатка дынамічна «з’ядае» каласы. Гэтак жа чыста, як і днём, не пакідаючы ў полі ніводнай сцяблінкі. У адной з чатырох магутных машын – сямейны экіпаж. Муж Генадзь Шыдлоўскі і жонка Таццяна Пазнякова працуюць разам ужо другі сезон. Сама сабой напрошваецца думка аб тым, што праца камбайнавага экіпажа ў складзе мужа і жонкі – гэта ўсё ж рэдкі выпадак. І няхай гавораць, што разам працаваць складана, але, сустрэўшыся з Генадзем і Таццянай на жніве, разумееш, як выдатна і дружна ў іх гэта атрымліваецца. Не трэба быць празорліўцам, каб заўважыць, колькі радасці на іх тварах. – Мы заўсёды разам працуем дома, а цяпер і на жніве. Летась паспрабавалі, спадабалася, – з усмешкай тлумачыць Таццяна. – Хто ў кабіне галоўны? – пытаю я. – Я! Сачу за парадкам, – смяецца Таццяна і ўпотай пазірае на мужа, – а вось за тэхналагічныя працэсы адказвае Гена. Наогул, абавязкі на камбайне размеркаваны. У першы год была прыцірка, а зараз прыходзім на працу, і кожны ведае, хто і за што адказвае. Генадзь і Таццяна – шматдзетныя. З працы тату і маму чакаюць дочкі Валерыя і Настасся ды сыны Аляксандр з Максімам. А пакуль бацькі працуюць у полі, дзяцей даглядае бабуля, якая жыве побач. Вопытным камбайнерам нават цёмны час сутак – не перашкода. Бо збожжаўборачную машыну яны вядуць упэўнена, часта на інтуітыўным узроўні. Напрыклад, Іван Логаш нават з заплюшчанымі вачыма толькі па шуме машыны скажа, што яго жалезны таварыш працуе як гадзіннік. Жне механізатар там, дзе сам і сеяў. Свой камбайн Іван ласкава называе... Люся. – Чаму Люся? – пытаю я. – І сам не ведаю, – Логаш усміхаецца і глядзіць у бок тэхнікі з асаблівай цеплынёй. – Я з Люсяй размаўляю. Бывае сяду ў кабіну і прашу: «Ну давай, родная, яшчэ трошачкі». А ўвогуле працуецца нядрэнна, ды і напарнік у мяне добры. З Анатолем Сокалам не першы сезон разам убіраем спелы ўраджай. Час на гадзінніку набліжаецца да поўначы. Камбайнеры напаўняюць  апошнія на сёння бункеры і паціху падцягваюцца ў бок мехдвара. Хлебаробам трэба адпачыць, бо заўтра зноў у поле. Пах свежага збожжа, змешанага з начной прахалодай, ахутвае і дорыць пачуццё лёгкасці. Жніво ў цёмны час сутак напоўнена нейкай асаблівай атмасферай... Эпізод vІ. Тысячныя рубяжы на рапсавым полі Рапсавае поле каля вёскі Язвіны. камбайнаў тут практычна не бачна. Варта толькі ім ад’ехаць ад дарогі – яны адразу хаваюцца ў вышыні пасеваў. І нядзіўна: добры там рапс сёлета. Рослы, з прыгожымі, поўнымі насення струкамі. – на гэтым полі ўраджайнасць 45 цэнтнераў з гектара, – з гонарам кажа кіраўнік гаспадаркі Леанід Буцэвіч. – Хацелася б, каб і сярэдняя па гаспадарцы дасягнула такіх жа паказчыкаў, але гэта лічба вагаецца ў межах 36 цэнтнераў з гектара. Менш масланасення вязуць з песачанскіх палёў. Там ураджайнасць рапсу ў сярэднім 25 ц/га. Што зрабіць, глеба такая. Пясок вакол. У пару б кар’ер адкрываць, а не сельгаскультуры апрацоўваць. Тым не менш, нягледзячы на ўсе цяжкасці Леанід Буцэвіч з аптымізмам глядзіць у будучыню. І з энтузіязмам распавядае аб праведзенай працы. З-за густой рапсавай сцяны вынырвае камбайн «Нью Холанд». Кіруе ім адзін з ударных экіпажаў у сельгаспрадпрыемстве. Галоўны ў кабіне гэтага камбайна – Сяргей Клочка, а дапамагае яму малады спецыяліст Уладзіслаў Рудзько. Менавіта гэты экіпаж днямі пераадолеў тысячны рубеж. Хлебаробаў прама ў поле прыехаў павіншаваць Леанід Буцэвіч, падзякаваў за працу і ўручыў заслужаныя падарункі. Сяргей Клочка ўдзяляе некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымак і хоць крыху расказаць пра дзень сённяшні. – Якая па ліку ўборачная ў Вас? – пытаю механізатара. – Ды ўжо дваццаць трэцяя. Без перапынкаў. А агульны стаж працы ў гаспадарцы амаль трыццаць гадоў, – расказвае Клочка. – Значыць, сядзелі за рулём збожжаўборачнай тэхнікі з пачатку двухтысячных... – удакладняю я. – Так. І, безумоўна, мне ёсць з чым параўноўваць. Тэхніка, якая была два дзясяткі гадоў таму і сучасныя машыны – проста неба і зямля, — з энтузіязмам працягвае расказ камбайнер. – У «Нью Холанда» ёсць усе ўмовы для камфортнай працы. Кандыцыянер, пнеўмасядзенне, якое рэгулюецца так, як трэба таму, хто сядзіць за рулём, халадзільнік. Увогуле, усё тое, што трэба для выключнага камфорту. Толькі працуй! – У вас памочнік – зусім малады хлопец. Перадаяце вопыт навічкам? – я паказваю на Уладзіслава, які сціпла стаіць побач. – Ды ўжо не першы год моладзь у дапамогу ідзе. У мінулым годзе ў мяне таксама малады памочнік быў. Трэба ж перадаваць камусьці свае веды і ўменні. Без гэтага ніяк, у любой справе павінна быць добрая змена, – кажа Сяргей Клочка. Уладзіслаў Рудзько ў гаспадарку прыйшоў працаваць літаральна месяц таму. Хлопец нарадзіўся і жыў у Наваполацку, а пасля заканчэння ліцэя прыехаў працаваць у «ПІК-Лясное». І адразу на перадавую. – Да гэтага часу я быў выключна гарадскім жыхаром, – усміхаецца Улад. – Жніво, ды і наогул сельскагаспадарчую сферу, бачыў, як кажуць, толькі па тэлевізары. Але сёння я тут, і пакуль мне ўсё падабаецца! Адпускаем камбайнераў, і неабсяжных памераў жатка тут жа рухаецца ўглыб рапсавага поля. І пакуль бункеры напаўняюцца абмалочаным насеннем, на ўскрайку чакаюць МАЗы, гатовыя адвезці свежы ўраджай на ток. Вадзіцелі Анатоль Янушка і Віктар Янушка таксама пераадолелі тысячную мяжу. Віншаванні з працоўнымі перамогамі яны прымалі разам з камбайнерамі. На адвозцы Анатоль працуе больш за 20 сезонаў, а ў гаспадарцы – 35 гадоў. А ў Віктара гэтая ўборачная ўжо 34-я. Так што даставіць рапс на зернесушыльны комплекс хутка і якасна для іх – справа звыклая, а схема адпрацавана да дробязей. На ЗСК культуру ачысцяць і дасушаць, а пасля адправяць на рэалізацыю. У складскіх памяшканнях сельгаспрадпрыемства не застанецца нічога. На двары ўжо жнівень. А ўборачная яшчэ ў самым разгары. З лясноўскіх палёў убралі пакуль толькі трэцюю частку хлебнай нівы. Напружаны зараз час для працаўнікоў гаспадаркі. Асабліва цяжкім выдаўся гэты год. Унесла свае карэктывы позняя вясна. А капрызнае неба калі-нікалі палохае хлебаробаў дажджом – то шумным, густым і кароткім, то дробным і зацяжным. Але ва УП «ПІК-Лясное» ведаюць: усё будзе прыбрана, заарана, пасеяна. Крысціна ЖОГАЛЬ
В праздновании юбилея православия на белорусских землях в Заславле принимали участие Патриарший Экзарх всея Беларуси Митрополит Минский и Заславский Вениамин и епископ Слуцкий и Солигорский Евсевий. Символично, что участниками праздничных мероприятий стали и копыляне. [caption id="attachment_117385" align="alignnone" width="840"] ■ Патриарший Экзарх Вениамин, архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий и Владыка Евсевий[/caption] Нынешний год для Белорусской православной церкви — юбилейный. Верующие отмечают 1030‑летие православия на белорусских землях. Знаковое событие уже отпраздновали ранее в Полоцке, приурочив его ко дню памяти преподобной Евфросинии. Теперь эстафету принял еще один древний город страны — Заславль. Центральным событием стало праздничное богослужение в кафедральном соборе Преображения Господня, которое возглавил Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. А на улицах Заславля после литургии начался духовно-просветительский фестиваль. Гостям предложили развлечения на любой вкус. В центральном сквере города работали выставки, мастер-классы, творческие гостиные для детей и родителей. В центре сквера каждый район представлял макеты православных храмов и церквей. Особое внимание прохожих вызывали и макеты храмов, сделанные педагогами Центра творчества детей и молодежи Копыльского района. Здесь были представлены такие достопримечательности, как  Спасо-Вознесенский  храм г. Копыля, храм Святого великомученика Георгия Победоносца в д. Лешня, храм Святой Живоначальной Троицы деревни Телядовичи. А еще в Городе мастеров Заславля можно было не только оценить работы ремесленников и умельцев, но и попробовать изготовить что-то самим. [caption id="attachment_117386" align="alignnone" width="840"] ■ Татьяна Василенко (справа) приглашала горожан на выставку копылян[/caption] — Наш мастер-класс  «С ангелом в сердце» по росписи мыла ручной работы и выставка-продажа букетов из мыла привлекали внимание посетителей и гостей праздника, — поделилась впечатлениями директор ЦДТ Татьяна Василенко. — Ребята и взрослые смогли не только расписать мыло в форме ангела, но и получить его в подарок. Татьяна БОХАН
Прыемна, што нашы публікацыі знаходзяць водгук у чытачоў. Адзін такі матэрыял, у якім гаворка ішла пра вытокі развіцця спартыўнага руху на Капыльшчыне і які быў змешчаны ў нумары 55 ад 23 ліпеня, выклікаў цікавасць у тым ліку і ў былога старшыні Капыльскага райвыканкама Уладзіміра Віктаравіча Сасноўскага. Уладзімір Віктаравіч – адзін з тых, хто шчыра спрыяў развіццю спорта. Менавіта па яго ініцыятыве і пры яго непасрэдным удзеле быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Расказваем, як гэта было. [caption id="attachment_117380" align="alignleft" width="196"] ■ Уладзімір Сасноўскі[/caption] Ад першай асобы – На пасаду старшыні райвыканкама я быў прызначаны ў 1985 годзе, – пачынае расказ Уладзімір Віктаравіч. – Сам я родам з Чарнагубава. І да роднай Капыльшчыны заўсёды ставіўся з асаблівай цеплынёй і любоўю. Таму для сябе вырашыў: трэба зрабіць для роднага краю што-небудзь значнае, тое, што спатрэбіцца ні аднаму пакаленню. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс стаў менавіта такім аб’ектам. Тым больш, што развіццю спорта заўсёды ўдзялялася шмат увагі. Спачатку была ідэя – У другой палове 80-х гадоў у калгасах і прадпрыемствах мелася добрая фінансавая база, узаемадзеянне паміж вёскай і горадам было вельмі цесным. Але не абыходзілася і без сваіх цяжкасцей: не хапала будаўнічых матэрыялаў, складана было і ўвайсці ў праграму будаўніцтва. Адным з прадпрыемстваў, у якога былі наладжаны шэфскія адносіны з нашым раёнам, быў Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва. Узначальваў названую ўстанову дырэктар Юрый Васільевіч Шпіт. З ім нам даводзілася часта сустракацца, абмяркоўвалі, што зрабілі, што плануецца. І аднойчы ён мне кажа: «Слухай, Уладзімір Віктаравіч, што мае дзяўчаты з манікюрам могуць зрабіць у сельскагаспадарчым раёне? Давай лепш прыдумаем і ажыццявім што-небудзь маштабнае і цікавае». У пачатку шляху – І вось сярод розных ідэй адабралі адну – будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Паездзілі з Юрыем Васільевічам па Капылі, паглядзелі розныя  месцы. У той час галоўным архітэктарам быў Уладзімір Чарняўскі, вельмі разумны і добры спецыяліст. Выбралі менавіта тое месца, дзе і знаходзіцца зараз ФАЦ. Чаму менавіта тут, на старых могілках? Як не паглядзі, а гэта амаль цэнтр горада, ды і будынак жывапісна ўпісваўся ў ландшафт. Побач і школы, і шматпавярховыя дамы. Такім жа было рашэнне і праекціроўшчыкаў. Справядлівасці дзеля трэба адзначыць, што яшчэ разглядвалі месца каля ваенкамата – але яно далёка, ды  іншыя не падыходзілі. [caption id="attachment_117382" align="alignnone" width="840"] ■ Уладзімір Сасноўскі і Уладзімір Чарняўскі абмяркоўваюць работы[/caption] Будоўля – агульная – Шпіт прапанаваў узяць за аснову тыпавы праект фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які быў у Навасібірску, бо сам прымаў удзел у яго стварэнні. Калі праект быў падрыхтаваны, падышла чарга ажыццяўлення. Каб справа зрушылася з месца, было вырашана кожнаму прадпрыемству раёна даць свой участак працы. Трэба адзначыць, што ў той час кіраўнікі былі вельмі адказныя і старанныя, да ідэі пабудаваць для горада свой фізкультурна-аздараўленчы комплекс яны аднесліся з разуменнем. Шмат зрабілі і Уладзімір Рудакоўскі, які ў той час узначальваў ПМК-11, і начальнік ДРБУ-124 Уладзімір Батвінаў, і дырэктар завода жалезабетонных вырабаў Аляксандр Дзярызямля, і дырэктар масласырзавода Іван Валетка. Працэс пайшоў – Аб’ёмы земляных работ былі вельмі вялікімі. Аднак нам удалося падключыць трэст Салігорсквадбуд, кіраваў якім Вячаслаў Адамавіч Царанкоў. Менавіта гэта прадпрыемства зрабіла катлаван для стадыёна: у іх была вельмі магутная тэхніка, якой не меў ніхто ў раёне. Кожнаму прадпрыемству Капыльшчыны была распісана свая частка работы. Напрыклад, навучэнцы гарадскіх школ рабілі трыбуны для стадыёна. А бетон вазілі свой. Калі падышла чарга да ўзвядзення будынка, я зразумеў, што самі мы яго не агораем. Таму што басейн плануецца на другім паверсе, а пад ім – станцыя ачысткі вады. Я пазнаёміўся з дырэктарам будтрэста №3 г. Салігорска Мікалаем Ашэйчыкам. Гэта было вельмі сур’ёзнае прадпрыемства, якое будавала «Беларускалій». Амаль па-сяброўску ён узяўся дапамагчы пабудаваць і комплекс. Пакрыццё для бегавых дарожак мы ўзялі ў Кіеве. Асвятляльныя мачты вырабіў Маладзечанскі завод металаканструкцый. І першы час пражэктары на мачтах працавалі. Па трасе біятлоннай – Саму біятлонную трасу ў зоне адпачынку дапамог будаваць старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце Мінаблвыканкама Мікалай Віктаравіч Шэпелевіч. Дзякуючы яго садзейнічанню прыслалі спецыялістаў з Раўбіч, таму што зрабіць прафесійную трасу для лыжаў зусім не проста. Пры яе будаўніцтве павінна ўлічвацца шмат фактараў: вуглы, павароты, хуткасць, устойлівасць асфальтавага пакрыцця. Капыльскі лясгас прыбраў дрэвы і падрыхтаваў само месца для трасы. У той час  міністрам прамысловага будаўніцтва БССР быў ураджэнец вёскі Яўсеевічы Іван Міхайлавіч Мазаляка. Ён прыехаў, паглядзеў, ацаніў маштабы. Як вы ведаеце, траса праходзіць па зоне адпачынку, а фізкультурна-аздараўленчы комплекс знаходзіцца на другім беразе возера. Таму само іх аб’яднанне, так сказаць, прасілася ў рэальнасць. Але сіламі раёна зрабіць такі мост было амаль немагчыма. Іван Міхайлавіч падказаў, што недзе ў Сібіры ёсць пантонны мост. Мы знайшлі, дзе, цягніком прывезлі ды злажылі каля ваенкамата. Да пары ён так і ляжаў. Наступны этап – укладка асфальта на той самай лыжаролернай трасе. Справа ў тым, што ён павінен быць асаблівым: вытрымліваць высокія тэмпературы і не дэфарміравацца. Па дапамогу я звярнуўся да намесніка старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Станіслава Васільевіча Брыля. Прыехала яшчэ адна камісія, паглядзелі і вырашылі: для такой важнай справы трэба знайсці асфальт высокай якасці і ўсю неабходную тэхніку. Сказалі – зрабілі. Акрамя таго – уся траса была забяспечана святлом ліхтароў. Трэба адзначыць, што першы час усё функцыяніравала: і ліхтары свяцілі, і людзі вечарамі там хадзілі. Старшынёй Дзяржкамітэта СССР па фізічнай культуры і спорце ў той час з’яўляўся выхадзец з Плешчаніц Мікалай Іванавіч Русак. Ён таксама аказаў садзейнічанне ў будаўніцтве і забеспячэнні комплексу абсталяваннем. Вось табе і… ананімка! – Калі вы памятаеце, у той час было своеасаблівае двоеўладдзе: з аднаго боку – партыйнае кіраўніцтва, з другога – выканкамаўскае. У абласны камітэт Камуністычнай партыі прыйшла ананімка: глядзіце, Сасноўскі сабе помнік пры жыцці робіць! Першы сакратар абкама Анатоль Аляксандравіч Малафееў прыслаў у раён камісію, узначаліў якую Уладзімір Іванавіч Голубеў. Да гэтага часу ўжо зроблена добрая частка комплексу і трыбуны. Было бачна, што працэс ідзе. Праз нейкі час у раён прыехаў і сам Малафееў, пабачыў на свае вочы, што, дзе і як робіцца, што нават і мост ужо падрыхтаваны. І трэба адзначыць, Анатоль Аляксандравіч зрабіў свае высновы. Ён сказаў, што ўсё, што робіцца – на карысць капылян і жыхароў раёна, да таго ж у гэтым амаль усенародным будаўніцтве ўдзел прымаюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Такая высокая адзнака на ўзроўні абкама партыі дазволіла прадоўжыць будаўніцтва без перашкод. Ад комплексу – да Амерыкі – Калі ўжо ўсё было пабудавана, да адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу падключыліся рэспубліканскія ўлады. На свята прыехалі старшыня Дзяржкамітэта СССР па фізічнай культуры і спорце Мікалай Іванавіч Русак, першы сакратар абкама Анатоль Аляксандравіч Малафееў, сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі Валерый Андрэевіч Пячэннікаў. Арганізавалі канцэрт, куды сабралася шмат жыхароў з раёна. Мне ўручылі Ганаровы знак за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту і пуцёўку ў ЗША. Ды не проста пуцёўку, а на другія летнія Гульні добрай волі, якія праходзілі ў Сіэтле з 20 ліпеня па 5 жніўня 1990 года. Замест рэзюмэ – Усяго будаўніцтва доўжылася гады два з 1988  года па 1990, – бачна, што Уладзімір Віктаравіч, як і раней, шчыра перажывае за сваю працу і для яго справы капыльскія маюць свой асаблівы сэнс. – І па сённяшніх мерках гэта няшмат, а для таго часу і наогул зусім мала. Упэўнены, Капыльшчына багата на біятлонныя таленты, у тым ліку і дзякуючы таму, што ў свой час мы пабудавалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс і лыжаролерную трасу. Да таго ж мы пераманілі заслужанага трэнера Расійскай Федэрацыі Аляксандра Ісаева. Зараз маладых спартсменаў рыхтуюць таксама добрыя трэнеры. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота паўла ШЭІНА, а таксама з архіва Уладзіміра САСНОЎСКАГА і Аляксандра БОХАНА
10 августа с 12.00 до 13.00 прямую телефонную линию проведет  Тамара Михайловна АБРАМОВИЧ, директор  УП «Копыльский кооппром». Телефон 55-3-18.
10 августа с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет  Сергей  Валентинович АБРАМОВИЧ, директор  КУП «Копыльское ЖКХ». Телефон 55-4-67.
Страница 1575 из 4923