Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Подобное мероприятие стало традиционным в нашем районе. [caption id="attachment_54473" align="aligncenter" width="580"]Веселый хоровод для детей организовали работники  РЦК Веселый хоровод для детей организовали работники РЦК[/caption] Дети из малообеспеченных, многодетных, приемных семей, дети-инвалиды кружили и танцевали, водили хороводы вокруг новогодней елки. Массу положительных эмоций вызвало театрализованное представление. Дед Мороз, Снегурочка и сказочные персонажи вместе с представителями районной власти поздравили ребят с Новым годом и Рождеством.  А затем начался веселый, шумный и яркий карнавал, в  котором смогли поучаствовать все мальчишки и девчонки. И, безусловно, в канун чудесного праздника не обошлось без новогодней сказки. [caption id="attachment_54474" align="aligncenter" width="580"]Участники хореографического кружка создавали настроение всем ребятам Участники хореографического кружка создавали настроение всем ребятам[/caption] Следует отметить, что новогоднее настроение и замечательное представление у елки и на сцене ребятам и их родителям подарили артисты РЦК Вячеслав Курчик,  Светлана    Попок, Людмила Давидовская, Вероника Гурло, участники драмкружка Яна Шакель, Александра Смаль, Даша Римашевская, Алина Рудаковская, Лиза Куклик, Матвей Гнетько и участники хореографического кружка РЦК (художественный руководитель Вероника Гурло), а также практиканты — студенты 4 курса Учреждения образования «Минский государственный колледж искусств» Дарья Лобач, Алеся Найденко и Ангелина Белезяко. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Цудоўным святам напярэдадні Новага года для ветэранаў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці стала традыцыйная цырымонія ўшанавання ветэранаў АПК цэнтральнага рэгіёну. Тыя, хто ўнеслі значны ўклад у развіццё эканомікі  беларускай вёскі, былі запрошаны на цёплы прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры ў рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы», што ў Лагойскім раёне. [caption id="attachment_54488" align="aligncenter" width="580"]Дэлегацыя Капыльскага раёна Дэлегацыя Капыльскага раёна[/caption]   Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра выказаў упэўненасць, што зямля дзякуе шчодрым ураджаем толькі тады, калі чалавек аддае ёй усе свае веды, сілы і любоў. «Вы ўпісалі нямала слаўных старонак у гісторыю нашай краіны і Мінскай вобласці. Многія з вас, даўно перасягнуўшы пенсійны парог, па-ранейшаму ў працоўным страі — на ферме, у майстэрнях, за рулём трактара, — адзначыў губернатар. — Вашымі імёнамі ганарылася і ганарыцца воб-ласць, таму было вырашана зрабіць традыцыйнымі такія сустрэчы, і сёння гэта ўжо трэцяе мерапрыемства. На іх ёсць магчымасць яшчэ раз падзякаваць вам за нялёгкую працу на зямлі і вернасць сваёй прафесіі. Акрамя таго, гэта яшчэ і своеасаблівая справаздача аб поспехах працаўнікоў АПК і праблемах, якія неабходна вырашаць, каб рухацца ў сваім развіцці далей». Нягледзячы на шэраг цяжкасцей, у тым ліку звязаных з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, Мінская вобласць, як і ў папярэднія гады, унесла дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Беларусі, падкрэсліў Сямён Шапіра. Па выніках працы за 11 месяцаў бягучага года тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў больш за 105%. Сямён Шапіра звярнуў асаблівую ўвагу, што ў развіцці рэгіёну адбыліся прыкметныя якасныя зрухі. Добраўпарадкаваны гарады і пасёлкі, пракладзены сучасныя аўтамагістралі, у сельскай мясцовасці з’явілася звыш 300 аграгарадкоў з развітой інфраструктурай. Старшыня Мінаблвыканкама запэўніў, што работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі працягнецца. «Кожны з тых, хто сёння тут, — асобная старонка гісторыі дзяржавы, — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы падчас віншавання ветэранаў. — Менавіта вы ў свой час зрабілі краіну. Вы пабудавалі падмурак, на якім сёння грунтуемся мы, умацоўвалі нацыянальную бяспеку. Гэта не толькі ваенная моц, абараназдольнасць, але і харчовая бяспека. Ніякая глыба золата не заменіць чалавеку кавалачак хлеба». У склад дэлегацыі Капыльшчыны ўвайшлі заслужаныя людзі раёна. Былы кіраўнік калгаса «Авангард», уладальнік ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», бронзавага медаля ВДНГ Уладзімір Майсейчык 47 гадоў аддаў працы ў сельскай гаспадарцы. Такі ж стаж і ў былога старшыні калгаса «Цімкавіцкі» Віктара Іванавіча Коласа, які ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», Залатым медалём імя Вавілава. 60 гадоў у калгасе «Пралетарый» адпрацавала неаднаразовая пераможца сацыялістычных спаборніцтваў Ніна Пятроўна Тарчыла (на заслужаны адпачынак пайшла загадчыцай свінатаварнай фермы). Заўсёды добрыя ўраджаі давалі палеткі, якія даглядаў былы галоўны аграном калгаса «Цімкавіцкі» Барыс Станіслававіч Стэфановіч. 46 гадоў у ветэрынарнай галіне саўгаса «Бабоўня» адпрацавала Марыя Ільінічна Карповіч. Звыш 40 гадоў узначальвала паляводчую брыгаду ў калгасе «Бальшавік» Тамара Аляксандраўна Крэпская. Заўсёды добрымі былі надоі ў аператара машыннага даення ААТ «Скабін» Марыі Васільеўны Дзямчук, і сёння яна яшчэ ў страі. На жаль, па ўважлівых прычынах трапіць на святочную цырымонію не змог былы брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Семежава» Васіль Васільевіч Сянюк. А ганарыцца яму таксама ёсць чым: ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу» і «За працоўную адзнаку». Падчас мерапрыемства ветэранам было пра што расказаць, што ўзгадаць і напярэдадні святаў цудоўна адпачыць. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Наталля Гарбацэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
2 марта с 10.00 до 12.00 состоится прямая телефонная линия с Сергеем Станиславовичем УЛЬДИНОВИЧЕМ, директором Копыльского опытного лесхоза. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 25-3-07.
Среда, 04 января 2017 19:27

Успех Анастасии Карпович

Цырымонія ўзнагароджання 20 дзяцей, удастоеных па рашэнні ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама звання «Вучань года Мінскай вобласці-2016», адбылася на абласным свяце ў Салігорску. Вучні-лідары атрымалі дыпломы, а таксама значкі. Традыцыя ўзнагароджання на галоўнай абласной ёлцы дзяцей, якія асабліва вызначыліся ў вучобе, творчасці, навуцы і спорце, была закладзена ў мінулым годзе. image-0-02-05-1dad8825654b2548f5a529829726d3c3cc3f64723d8ec8d999de25872b46db00-v Сярод тых, хто сёлета атрымаў ганаровае званне вучня года, і вучаніца 7 «А» класа гімназіі № 1 г. Капыля Настасся Карповіч, якая адзначана ў кірунку «Творчая дзейнасць». З самых ранніх гадоў Насця захапляецца музыкай, мае цудоўныя вакальныя даныя. У 2016 годзе яна заваявала першую прэмію VI Міжнароднага конкурсу «Jazz-Time», з’яўлялася пераможцай конкурсу песні «Золотая лира», ІІІ Міжнароднага конкурсу-фестывалю музычна-мастацкай творчасці «Славянские встречи», Міжнароднай алімпіяды «Мой мир — искусство», ІІІ Рэспубліканскага фестываля-конкурсу песні ДТСААФ «Воину-победителю поем мы славу». Жыццёвае крэда Настассі — «З песняй па жыцці». Увогуле на галоўнай абласной ёлцы ў Палацы культуры Салігорска сабраліся 740 хлопчыкаў і дзяўчынак з раёнаў Мінскай вобласці (15 з іх прадстаўлялі Капыльшчыну). Удзел у мерапрыемстве прыняў і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. Ён цёпла павіншаваў з надыходзячым Новым годам, пажадаў дзецям здароўя і поспехаў у вучобе, адзначыўшы, што ў Беларусі працягваецца будаўніцтва аб’ектаў адукацыі і спартыўных аб’ектаў, важнасць якіх відавочная. У цэлым дзяржавай робіцца многае, каб дзеці вырасталі ўсебакова развітымі людзьмі, асабліва падкрэсліў Сямён Шапіра. Пасля гэтага губернатар разам з ганаровымі гасцямі свята ўручыў дзецям падарункі. У гэтым годзе абласное дабрачыннае свята атрымала назву «Навагодняе падарожжа ў казачную краіну». Яго арганізатары стварылі для дзяцей незабыўную атмасферу. Дзеці прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме «Горад дзяцінства», сустрэліся з казачнымі героямі, азнаёміліся з выставамі творчых работ, паспявалі ў караоке, сфатаграфаваліся на памяць. Таксама для дзяцей паказалі прадстаўленне «Добрая казка чароўнага ліхтара». Сяргей КОЗЕЛ
Стало доброй традицией проводить новогодние огоньки в ГУДО «Центр творчества детей и молодежи Копыльского района» для ветеранов педагогического труда. Этот год не стал исключением. img_0756 Ветеранов-педагогов тепло приветствовали начальник отдела образования, спорта и туризма райисполкома Елена Михайловская и председатель райкома профсоюза работников образования и науки Людмила Каменко. Они поблагодарили присутствующих за многолетний труд в сфере образования, опыт, который должен передаваться молодым педагогам, а также поздравили собравшихся с наступающим Новым годом. img_0774 Игры, танцы, розыгрыши призов, новогодняя елка, украшенная гирляндами, Дед Мороз и Снегурочка, песни и праздничное представление создавали атмосферу настоящего праздника. Ветераны поблагодарили организаторов за такую чудесную встречу. Ведь такие мероприятия не только дарят хорошее настроение, но и собирают старых друзей — многие бывшие учителя рады снова видеть своих коллег за праздничным столом. Павел ШЕИН Фото автора
Страница 4836 из 5558