Ісак Ісаевіч Рэйнгольд[/caption]
Няпростымі былі вехі гісторыі для прафесіянальнага рэвалюцыянера, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу рэвалюцыі і стварэнне савецкай дзяржаўнасці, асабліва на роднай Беларусі. Але напомнім адзін філасофскі выраз: «рэвалюцыя паядае сваіх дзяцей». Мы павінны помніць аб гібелі бязвінных людзей, пра тых, хто ўстанаўліваў савецкую ўладу, але трапіў пад рэпрэсіі Яжовых, якія кіраваліся сваім поглядам на законнасць.
Ён вяртаецца ў Мінск і становіцца членам часовага камітэта бальшавікоў, а затым Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Менавіта ў 1917 годзе, пасля буржуазнай рэвалюцыі, якая скінула з трона цара, у Мінску стала выпускацца беларуская газета «Звязда». Яе заснавальнікамі сталі наш зямляк І.І. Рэйнгольд, Р.В. Пікель, М. Гарэцкі і інш.І вельмі дзіўна, што Ісак Ісаевіч, актыўны змагар за савецкую ўладу, абвінавачваецца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. У 30-я гады мінулага стагоддзя былі рэпрэсіраваны яго калегі М. Гарэцкі, К. Ландэр, В. Фамін, з якімі ён пасля рэвалюцыі 1917 года стварыў газету «Звязда». Рэйнгольд і яго сябры па друку былі справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці складу злачынства, але зарубкі на іх лёсе ўсё ж такі засталіся. Нарадзіўся Ісак у яўрэйскай сям’і, але вучыцца пайшоў у Грозаўскае народнае вучылішча. Вучыліся ў ім будучыя генералы Іван Елізаравіч Давідоўскі і Ігнат Цімафеевіч Сцефановіч, аднакласнікамі Рэйнгольда былі і яўрэйскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта Янкель Фішэрман, Броха Почарк, Генах Палееў, Гіся Бірштэйн, Рахіль Дукорская, Хайка Крыкштэйн. Але лёс многіх з іх склаўся трагічна. Гітлераўцы, як маладых, так і старых людзей, расстралялі ў яўрэйскім гета. А вось Іван Новік і Трафім Цімошак загінуць пад Берлінам. У вучылішчы выкладалі вопытныя настаўнікі Міхаіл Сабалеўскі, Сільвестр Нераненя (некаторыя іх нашчадкі і сёння жывуць у Грозаве), Мікалай Струкоўскі. Можа таму Ісак закончыць вучылішча «на выдатна», што дасць яму пуцёўку ў Мінскае рэальнае вучылішча. Затым лёс закіне яго ў Петраград, дзе хлопец паступіць ва ўніверсітэт. Але рэвалюцыйныя падзеі не далі магчымасці працягваць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе. Ён вяртаецца ў Мінск і становіцца членам часовага камітэта бальшавікоў, а затым Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Менавіта ў 1917 годзе, пасля буржуазнай рэвалюцыі, якая скінула з трона цара, у Мінску стала выпускацца беларуская газета «Звязда». Яе заснавальнікамі сталі наш зямляк І.І. Рэйнгольд, Р.В. Пікель, М. Гарэцкі і інш. Дарэчы, Максім Гарэцкі, адзін з працаўнікоў друкаванага органа, пісаў матэрыялы па-беларуску. Лёс Рэйнгольда і Пікеля быў цікавым і непрадказальным. У 1919 годзе Рычард Вітольдавіч Пікуль стане рэдактарам «Звязды», а Ісак Ісаевіч Рэйнгольд бу-дзе актыўным журналістам, аўтарам цэлага шэрагу цікавых артыкулаў, якія ён пісаў пад псеўданімам Рэнеў.
У Маскве лёс звядзе яго з даўнім сябрам і калегам па газеце «Звязда» Р. Пікелем. Яны апынуцца на лаве падсудных па адной справе. Прозвішча Рэйнгольда ў судовым прыгаворы абазначыцца пад нумарам 9, а Пікеля — 10. Згодна з прыгаворам яны будуць расстраляны. Пройдзе шмат часу, і былыя звяздоўцы будуць справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці ў іх дзеяннях злачынства.Пазней, калі ён стане наркомам фінансаў у часовым урадзе Дзмітрыя Жылуновіча (Цішкі Гартнага) у 1919 го-дзе, Ісак сустрэнецца з Леніным і будзе весці размову па ключавых эканамічных пытаннях Беларусі. У пачатку 1918 года германскія войскі наступалі на Мінск, і рэдакцыя газеты «Звязда» 20 лютага перабралася ў Смаленск, яе рэдактарам на той час быў Мяснікоў. Але ў чужым горадзе газета пачала страчваць сваіх чытачоў, і расходы на яе выданне ўзраслі. Таму, зыходзячы з абставін, газета ператвараецца ў друкаваны орган Смаленскага камітэта кампартыі, і да яе пацягнуліся мясцовыя жыхары. Кватаравалі тут звяздоўцы 10 месяцаў. Германскія войскі былі выгнаны з Беларусі. З 1 сту-дзеня 1919 года І. Рэйнгольд разам з Дз. Жылуновічам, А. Чарвяковым і А. Мясніковым падпісалі Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, дзе абвяшчалася аб стварэнні беларускай рэспублікі ў складзе СССР. Ісак Рэйнгольд узначаліць наркамат фінансаў, а вось яшчэ адзін наш зямляк Дзмітрый Чарнушэвіч — наркамат унутраных спраў. Ва ўраджэнца Грозава хапала запалу і энергіі быць дэлегатам Усебеларускага з’езда Саветаў, членам ЦВК БССР і ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР. Затым, калі белапалякі пачалі наступленне на нашу краіну, Рэйнгольд ідзе ў Чырвоную Армію і займае там кіруючыя пасады. У 1920 годзе пад уплывам ідэй аб поўным вырашэнні нацпытання Рэйнгольд пасля адыходу ў мінулае рэспублікі Літбел прапанаваў Леніну ўтварыць беларуска-яўрэйскую рэспубліку, тым больш што ў Беларусі пражывала шмат яўрэяў, але яго план не быў прыняты. З 1921 па 1936 год таленавіты гаспадарнік узнімае эканоміку ў Данбасе, Маскве, Ульянаўску, Ташкенце. Працаваў Ісак Ісаевіч у наркамфіне СССР і нават начальнікам Паўднёва-Казахстанскага баваўнянага ўпраўлення ў Чымкенце. З гэтага горада на сваю бяду Рэйнгольд пераязджае ў Маскву, дзе быў абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. У Маскве лёс звя-дзе яго з даўнім сябрам і калегам па газеце «Звязда» Р. Пікелем. Яны апынуцца на лаве падсудных па адной справе. Прозвішча Рэйнгольда ў судовым прыгаворы абазначыцца пад нумарам 9, а Пікеля — 10. Згодна з прыгаворам яны будуць расстраляны. Пройдзе шмат часу, і былыя звяздоўцы будуць справядліва рэабілітаваны з-за адсутнасці ў іх дзеяннях злачынства. Цікава, што ў рамане А. Рыбакова «Трыццаць пяты і іншыя гады» аўтар піша пра асуджанага на смерць Рэйнгольда з несправядлівай ацэнкай. Пры сустрэчы з наркомам унутраных спраў Яжовым у паводзінах Рэйнгольда, як піша пісьменнік, адбываецца пералом, ён сябе агаворвае і быццам паклёпнічае на вядомых камуністаў. А вось родны брат Ісака Ісаевіча Саламон Ісаевіч, прачытаўшы раман, напісаў пісьмо аўтару, у якім гаворыцца: «Ніякага супрацоўніцтва са следствам у майго брата не магло быць, бо раман пісаўся Вамі да яго рэабілітацыі. І ці можна цалкам рэабілітаваных людзей падаваць з пазіцый старых стэрэатыпаў. Падумайце пра ўнукаў Рэйнгольда і іх маці Валянціну Глушкоўскую, што цудам засталіся ў жывых. Ім будзе невыносна чытаць Ваш раман. Я хачу сустрэцца з Вамі і абгаварыць усё». Пісьмо напісана ў лістападзе 1988 года. Але ці адбылася гэтая сустрэча? У архівах, акрамя пісьма Саламона, інфармацыя адсутнічае. Пра Рэйнгольда штосьці ў архівах засталося, а вось пра некаторых звяздоўцаў, якія згарэлі ў полымі грамадзянскай вайны альбо былі рэпрэсіраваны, засталіся нешматлікія звесткі, але калі на кагосьці яны ёсць, на іх навешаны такі ж ярлык, як на іх калегу. У рамане Рыбакова апісваюцца здзекі над арыштаванымі военачальнікамі Тухачэўскім і Якірам. Такія ж катаванні вытрымліваў і Рэйнгольд. Разам з ім былі закатаваны і расстраляны больш за 40 тысяч вышэйшых і старшых афіцэраў. У гэтым артыкуле раскрываецца таленавітая і шматгранная асоба нашага земляка, які ўнёс вялікі ўклад у нараджэнне нашай рэспублікі. Ісак Рэйнгольд быў таксама адным з першых старшынь Віцебскага аблвыканкама, праславіўся як журналіст-звяздовец і ўнёс вялікі ўклад у развіццё эканомікі краіны. І каб не трагічны лёс, зрабіў бы яшчэ шмат карыснага для сваёй Айчыны. Іван ІГНАТЧЫК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Сергей Семашко и Александр Майса[/caption]
— Уборку масличной культуры в нынешнем году мы начали вовремя, — говорит главный агроном хозяйства Виталий Гаврис, — поэтому потери минимальны. Есть поля, где рапс очень хороший, а есть, где чуть похуже. Планируем, что средняя урожайность составит примерно 18-19 центнеров с гектара. Всего необходимо обмолотить 620 гектаров. Около двухсот гектаров будут готовы к уборке через четыре-пять дней. Одно поле обжали по краям, чтобы пустить внутрь воздух, тогда процесс созревания пойдет веселее.
Вслед за ОАО «Тимирязевский» к уборке рапса подключились и аграрии ЗАО «Жилихово», филиала «Грозово». В нынешнем году в Копыльском районе культуру предстоит убрать на площади 6229 га.
Кристина ЖОГОЛЬ
Фото автора
Так, в актовом зале СШ № 3 для учащихся старших и младших классов проведена беседа о пользовании газом в быту. Начальник Копыльского района газоснабжения Николай Варвашеня рассказал школьникам об основных правилах, предупредил о возможных опасностях. Он обратил внимание учащихся на вещество, благодаря которому мы можем почувствовать запах бытового газа — одорант, используемый в качестве примеси. Вследствие этого человек может спокойно учуять запах возможной угрозы.
Николай Михайлович напомнил, что утечку газа нельзя устранить самостоятельно ни детям, ни их родителям. Необходимо сразу же вызывать работников газовой службы по номеру 104. Только они оперативно и качественно ликвидируют неполадки и тем самым помогут избежать трагедии.
Во время встречи все желающие смогли познакомиться с устройством спецмашины газовой службы, посмотреть оборудование, с которым работают специалисты на аварийных выездах.
В рамках акции специалисты газовой службы посетили учащихся первых классов всех городских школ, а также Семежевский УПК д/с-СШ и Тимковичскую СШ. Чтобы дети усвоили правила пользования газом, им раздали раскраски с иллюстрациями на тему безопасности использования бытового газа (на снимке).
Павел ШЕИН
Праўда, трэба адзначыць, што апошнім часам і на Капыльшчыне менавіта гэтаму эстэтычнаму напрамку добраўпарадкавання надаецца самая пільная ўвага. Магчыма, нехта і пабурчыць уціхамолку: маўляў, каму перашкаджаюць гэтыя кусты і дрэвы, навошта іх знішчаць? Але ж нельга ўвесь час жыць у адным вымярэнні, бо толькі паступальны рух наперад дае вынікі.
Так і пра дарогі. У свеце ўжо даўно стала добрым тонам бачыць іх роўнымі, без выбоін, з ачышчанымі ад лішняга кустоўя і небяспечных дрэў прыдарожнымі палосамі. Работы па прывядзенні дарог у належны стан вядуцца і ў Капыльскім раёне і знахо-дзяцца на пастаянным кантролі раённай улады.
У пераліку мерапрыемстваў, запланаваных у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які праходзіць на тэрыторыі раёна з 13 сакавіка па 30 красавіка, вялікая ўвага надаецца стану аўтамабільных дарог і палос адводу.Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, галоўнае, каб усё рабілі згодна з планам, без зрываў і прастояў. Дарогі раёна абслугоўваюць тры арганізацыі: філіялы РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» ДЭУ № 65 (Нясвіж) і ДЭУ № 64 (Слуцк) — пад іх кантролем знаходзяцца рэспубліканскія трасы, а таксама філіял КУП «Мінскаблдарбуд» — ДРБУ № 124 (Капыль) — у асноўным унутрыраённыя дарогі. Дарожнікі праводзяць ямачны рамонт, ліквідуюць месцы застою вады на праезнай частцы і абочынах, ачышчаюць дарогі ад рэшткаў супрацьгалалёдных матэрыялаў, рамантуюць дарожныя знакі, аўтапавільёны і аўтобусныя прыпынкі, пляцоўкі для адпачынку, фарбуюць бар’ерную агароджу і масты, аднаўляюць знятыя на зімовы перыяд сігнальныя слупкі.
У аснове прынцыпаў сучаснага добраўпарадкавання ляжаць самыя простыя і блізкія чалавеку паняцці — камфорт, зручнасць, гармонія.Паводле слоў Ірыны Мікалаеўны, зараз вялікая работа ідзе на дарозе Р43 — на тэрыторыі нашага раёна гэта адрэзак ад Гулевіч да Філіпавіч. Тут працуюць прадстаўнікі ДЭУ № 65: пілуюць дрэвы, якія сталі аварыйнымі або не маюць эстэтычнага выгляду, кустоўе і зараснікі. Задзейнічаны машыны на раскарчоўцы і здрабненні пнёў, шчапальныя агрэгаты. ЛДД-653, якая ўваходзіць у склад ДЭУ № 65, абслугоўвае дарогу ад Гулевіч да Старыцы і выезд у напрамку Узды. Там таксама ідуць работы па прывядзенні да ладу палос адводу. Напрыклад, з аднаго боку (ад Гулевіч да Дзярэчына) паласа ачышчана, ёсць спадзяванне, што такі ж выгляд да канца года набудзе і супрацьлеглы бок. Наводзіцца парадак на дарозе ад Блеўчыц да Цімкавіч — дрэвы ўжо спілаваны і ідзе раскарчоўка пнёў і раўнаванне прыдарожнай паласы. — Часам гэтыя работы прыпыняюцца, што нас не можа не хваляваць, — дзеліцца Ірына Кісляк. — Таму пастаянна сустракаемся з кіраўнікамі дарожных арганізацый, якія тут працуюць. [caption id="attachment_56551" align="aligncenter" width="580"]
Так пакуль выглядае прыдарожная паласа ў в. Філіпавічы[/caption]
Падчас адной такой сустрэчы давялося пагутарыць з начальнікам ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам. Хацелася даведацца, ці будуць дарогі нашага раёна такімі ж прыгожымі, як у суседзяў.
— З наступленнем веснавога перыяду мы перш за ўсё клапоцімся пра хутчэйшае правядзенне ямачнага рамонту і работ па стварэнні бяспекі дарожнага руху, — адзначыў Вячаслаў Фадзеевіч. — Да канца месяца іх неабходна закончыць. Не забываем, безумоўна, і пра работу ў паласе адводу. Мы абслугоўваем дарогі на тэрыторыі трох раёнаў — Нясвіжскага, Капыльскага і Клецкага. Тыя работы, якія ўжо пачаліся, плануем закончыць да 8 мая.
— Згадзіцеся, што пэўны кантраст паміж выглядам дарог на тэрыторыі трох названых раёнаў усё ж такі ёсць. І, на жаль, не заўсёды на нашу карысць. Што Вы плануеце зрабіць, каб ліквідаваць гэтую розніцу?
— Калі гаварыць пра дарогу, на якой мы знаходзімся (сустрэча адбывалася ў в. Філіпавічы. — Аўт.), то гэта, бадай, самая старая дарога на Беларусі. Яна будавалася яшчэ пры Кацярыне ІІ. І паласа адводу тут вельмі шырокая, да таго ж засаджаная дрэвамі, шмат расліннасці з’явілася і шляхам самасеву. Таму фронт работ вельмі значны. Мы распрацавалі графік выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў паласе адводу па аўтадарогах Капыльшчыны, якія абслугоўвае наш філіял. Узгаднілі яго з кіраўніцтвам Капыльскага райвыканкама. Пакуль што спланавалі работы на першую палову года, і іх мы абяцаем выканаць. Я прытрымліваюся правіла: калі даў слова — давядзецца яго трымаць. З пачаткам восені пачнём працаваць па новым плане. Летам грашовыя сродкі, матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы будуць у першую чаргу накіраваны на правядзенне абкошвання прыдарожных палос і забеспячэнне бяспекі руху.
Хочацца спадзявацца, што дадзенае слова кіраўнік стрымае, і падстаў для такіх міні-лятучак з удзелам зацікаўленых бакоў спатрэбіцца менш, а работа будзе ісці, не збіваючыся з зададзенага рытму.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
С праздником! Ветераны МЧС!
Отвагу и храбрость спасателей мы зачастую воспринимаем как должное и всегда уверены: если попал в беду, первыми придут на помощь работники МЧС. Работа спасателя – испытание на прочность: идти в плотном едком дыму, взбираться на крышу объятого огнём дома, разбирать завалы в надежде отыскать живую душу, укрощать пламя, взметнувшееся до небес. В сложной и быстро меняющейся обстановке только сильный духом человек преодолеет тяжёлые барьеры.
Не зря ветераны считают 17 апреля своим праздничным днем. Именно в этот день, в 1918 года был подписан декрет «Об организации государственных мер борьбы с огнем», который и положил начало этому профессиональному празднику. Сегодня это и работники, отслужившие в Министерстве по чрезвычайным ситуациям, и в военизированной пожарной службе, и в пожарной охране. Объединяет ветеранов-пожарных ветеранская организация «Спасатель», которая была создана в 2002 году с целью разнообразить жизнь на пенсии, передать опыт молодому поколению спасателей, оказать помощь ветеранам и создать преемственность традиций братства пожарных.
Многие ветераны и сейчас работают рядом с молодыми специалистами и передают им свой огромный опыт, несут почётную службу по обеспечению пожарной безопасности, ликвидации последствий аварий, защите, спасению жизни людей. Это свидетельствует тому, что и по сей день, они остаются неравнодушны к сложной и опасной профессии спасателя-пожарного, которая стала для них делом всей жизни.
От всего личного состава Копыльского районного отдела по чрезвычайным ситуациям, поздравляем копыльских ветеранов органов и подразделений по ЧС! В этот праздничный день, хочется пожелать крепкого здоровья, семейного счастья, мира и благополучия!
Александр ЗЕЛИНСКИЙ,
заместитель начальника по ИРиКО Копыльского РОЧС