На ўрачыстасць сабраліся работнікі рэдакцыі, ветэраны, сябры выдання. Атрымалі запрашэнне на свята шаноўныя госці — прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, мясцовай улады, рэспубліканскіх, абласных і грамадскіх структур. Сярод удзельнікаў вечарыны былі і калегі з «Мінскай праўды», раённых газет з Клецкага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Салігорскага, Уздзенскага раёнаў.
[caption id="attachment_41162" align="aligncenter" width="580"]
Калектыў рэдакцыі[/caption]
Пачалася ўрачыстасць з наведвання рэдакцыі, дзе госці пазнаёміліся з умовамі працы калектыву, друкаванай прадукцыяй, якая выпускаецца ва ўстанове. Затым цэнтр увагі перамясціўся ў Капыльскую дзіцячую школу мастацтваў, дзе і прай-шла асноўная частка мерапрыемства. Увесь вечар гучалі віншаванні і ўручаліся заслужаныя ўзнагароды.
[caption id="attachment_41163" align="aligncenter" width="580"]
Шаноўныя госці на выставе з нагоды юбілею «СП»[/caption]
— Газета «Слава працы» — вельмі цікавая, — адзначыў падчас свайго выступлення Анатоль Жданеня, — і мне, як старшыні райвыканкама, вельмі лёгка працаваць з гэтым калектывам. Перш за ўсё таму, што галоўны рэдактар на сваім месцы, і ўсе, хто пад яе началам, адносяцца да сваёй справы як след. Лічу, што Марыя Уладзіміраўна Шэіна стварыла менавіта такую газету, якая нам неабходна.
[caption id="attachment_41164" align="aligncenter" width="580"]
А. Феакцістава знаёміць гасцей з паліграфічнай прадукцыяй[/caption]
Анатоль Іосіфавіч пажадаў супрацоўнікам раёнкі творчых поспехаў, каб яны і надалей плённа працавалі на карысць раёна, моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага. Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама была ўзнагароджана загадчык вытворчага аддзела Аксана Феакцістава, Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама — фотакарэспандэнт Сяргей Лазоўскі і старшы карэктар Вікторыя Стрэлкіна.
[caption id="attachment_41165" align="aligncenter" width="580"]
Вядучыя свята М. Саковіч і С. Козел[/caption]
Павіншаваў калектыў рэдакцыі з юбілеем газеты і Фёдар Рамашка — кансультант упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ён пажадаў калектыву памнажаць слаўныя традыцыі, набытыя супрацоўнікамі рэдакцыі мінулых гадоў, моцнага здароўя, аптымізму і жадання працаваць на карысць нашай дзяржавы. Згодна з загадам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь ён уручыў нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» галоўнаму рэдактару Марыі Шэінай, Ганаровую грамату — старшаму аператару электроннага набору і вёрсткі Алене Другаль.
[caption id="attachment_41166" align="aligncenter" width="580"]
Ганаровай граматы Міністэрства інфармацыі ўдастоена старшы аператар ЭНВ Алена Другаль[/caption]
Начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Ніна Грамузава таксама далучылася да ўсіх віншаванняў і пажаданняў і па даручэнні кіраўніцтва ўпраўлення ўручыла Ганаровую грамату аўтару гэтых радкоў і вадзіцелю аўтамабіля Валерыю Лазоўскаму.
[caption id="attachment_41167" align="aligncenter" width="580"]
С. Сверкуноў уручае значок члена БСЖ Дз. Ткачэнка[/caption]
Прыемным падарункам да свята стала яшчэ адна падзея: у гэты дзень новымі членамі ГА «Беларускі саюз журналістаў» папоўнілася пярвічная арганізацыя рэдакцыі газеты «Слава працы». Членскія білеты з рук адказнага сакратара аб’яднання Сяргея Сверкунова атрымалі адказны сакратар Дзіяна Ткачэнка і няштатны аўтар раёнкі Барыс Дзенісюк. Акрамя таго, Барыс Мікалаевіч, а таксама былы рэдактар газеты «Слава працы» Віктар Семянкевіч і загадчык аддзела радыё і інфармацыі Сяргей Козел былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ГА «Беларускі саюз журналістаў». Яшчэ аднаго ганаровага звання — «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» — была ўдастоена галоўны рэдактар выдання Марыя Шэіна.
[caption id="attachment_41168" align="aligncenter" width="580"]
М. Шэіна ўзнагароджвае ветэрана раёнкі І. Ігнатчыка[/caption]
Не засталіся ўбаку ад такой важнай падзеі ў жыцці раённага выдання і прафсаюзы. В. а. старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Настасся Халадок павіншавала прысутных са святам і ўручыла Ганаровыя граматы — ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў — Марыі Шэінай, ад грамадскай арганізацыі, якую яна прадстаўляла, — майстру Надзеі Шахаўцовай і бухгалтару-касіру Вользе Лосевай.
[caption id="attachment_41169" align="aligncenter" width="580"]
Віншуюць калегі — рэдактары з суседніх раёнаў[/caption]
За шчырую добрасумленную працу некаторыя члены калектыву былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ДУ «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны». Іх уручыла кіраўнік установы Марыя Шэіна. Марыя Уладзіміраўна павіншавала супрацоўнікаў рэдакцыі з такой важнай падзеяй, падзякавала ім за старанную працу, а ўсім прысутным — за віншаванні і шчырыя пажаданні ў адрас калектыву.
[caption id="attachment_41170" align="aligncenter" width="580"]
Гасцей радавалі чароўныя галасы квартэта «ІЛОНа»[/caption]
Словы прывітання і самыя лепшыя пажаданні работнікам рэдакцыі і ветэранам працы гучалі ў выступленнях удзельнікаў свята — члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Радамана, дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дом прэсы» Анатоля Шычко, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Анатоля Ладыгі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі Царковай, Благачыннага цэркваў Капыльскай акругі протаіерэя Сергія Чарнага. Свае віншаванні выказалі кіраўнікі рэгіянальных СМІ, якія былі запрошаны на свята, ветэран раёнкі, старшыня літаратурнага аб’яднання «Вясёлка» Казімір Кухарчык, дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова і інш.
Як водзіцца, усе госці прыйшлі на ўрачыстасць не з пустымі рукамі, а цудоўны святочны настрой сваімі музычнымі нумарамі дапамагалі ствараць настаўнікі і выхаванцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. У фае ўстановы адукацыі працавала выстава, падрыхтаваная Капыльскім раённым краязнаўчым музеем, якая расказвала пра старонкі гісторыі раёнкі. Наша шчырая ўдзячнасць кіраўніцтву і супрацоўнікам гэтых устаноў, а таксама СШ № 3 г. Капыля за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы свята.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА