Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Жители д. Ужа отметили праздник деревни

03.09.2025
Доўгачаканая свята вёскі Ужа дало магчымасць гаспадарам і гаспадыням прадэманстраваць узоры сваёй творчасці, свайго сапраўднага народнага таленту. Каб павіншаваць вяскоўцаў, сюды завітала шмат гасцей. Вось яна, вёска Ужа: рэчка Вужанка, траская палявая дарога праз кукурузныя палі, прыгожыя дагледжаныя хаты. Каля кожнай — усмешкай вітаюць гаспадары і гаспадыні, з задавальненнем расказваючы пра свае вышыванкі, коўдры ці дываны, якія развешаны тут жа на платах. Побач стаяць і сталы з прысмакамі. [caption id="attachment_51718" align="aligncenter" width="580"]Жыхары вёскі і яе госці ідуць да месца святкавання. Наперадзе Міхаіл Міхайлавіч Валуевіч, Ніна Іосіфаўна Корбут, Ірына Мікалаеўна Кісляк, Сяргей Яўгенавіч Шарупіч Жыхары вёскі і яе госці ідуць да месца святкавання. Наперадзе Міхаіл Міхайлавіч Валуевіч, Ніна Іосіфаўна Корбут, Ірына Мікалаеўна Кісляк, Сяргей Яўгенавіч Шарупіч[/caption] Вось і першая імправізаваная выстава. Знаёмімся з гаспадыняй: — Ніна Іосіфаўна Корбут. Вышываць і ткаць мяне вучыла мама, а яе — таксама мама. Бачыце, тут ёсць коўдра-перабранка ажно з 1951 года! Каб яе зрабіць, трэба было 95 матузоў перагнаць. Раней я вязала кручком і прыгожыя абажуры на лямпачку. Ніну Іосіфаўну вяскоўцы вельмі паважаюць: разам з мужам Мікалаем Антонавічам гэтая працавітая жанчына выгадавала трох годных сыноў. Мяркуйце самі: Мікалай Мікалаевіч Корбут — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, Аляксандр Мікалаевіч — намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Сяргей Мікалаевіч — у сферы энерганосьбітаў. Так што ганарыцца Ніне Іосіфаўне і на самай справе ёсць кім. [caption id="attachment_51717" align="aligncenter" width="580"]Валянціна Аляксандраўна Корбут Валянціна Аляксандраўна Корбут[/caption] Крыху далей нас сустракае Ніна Мікалаеўна Цвірка, якая працавала загадчыцай фермы. Разам з мужам Антонам Антонавічам, былым вадзіцелем саўгаса, жывуць ужо 57 гадоў. Побач з імі на лавачцы — Алена Мікалаеўна Акуліч, якая адпрацавала ўсё жыццё даяркай, выгадавала чатырох годных дзяцей. А вось Валянціна Дзмітрыеўна Штэр прыехала з Латвіі ў 1993 годзе, уладакавалася на ферму даяркай, ды так і засталася. Запрашае да сваёй выставы і Людміла Арсеньеўна Корбут: — Добра ткалі і вышывалі мае мама Дубоўская Кацярына Сцяпанаўна і бабуля. Саматканкі —  гэта яе, а вышыванкі — маміны. Раней у нас быў станок, дэталі яго і зараз ляжаць на гарышчы. [caption id="attachment_51719" align="aligncenter" width="400"]Марыя Піліпаўна Клішэўская Марыя Піліпаўна Клішэўская[/caption] Грэецца ля хаты пад праменьчыкамі сонейка Марыя Піліпаўна Клішэўская — старэйшая жыхарка вёскі. У гэтым годзе яна адсвяткуе 96-ы дзень нараджэння. Ра-зам з ёй жыве дачка, Зоя Рыгораўна Смольская, якая і сама ўжо на заслужаным адпачынку. Марыя Піліпаўна ўсё жыццё працавала ў саўгасе, выгадавала дваіх дзяцей, мае чатырох унукаў, дзявяцера праўнукаў і нават аднаго прапраўнучка. Шчыра і ўсхвалявана пра творчасць самага блізкага чалавека расказвае Ала Сцяпанаўна Новік: —  Мая мама Марыя Мікалаеўна Уласевіч была добрым чалавекам, працавала настаўніцай, потым — у саўгасе: так склаўся яе лёс. Яна шмат вышывала і ткала. Любіла гэту справу, упрыгожвала сваю хату, каб яна была цёплай і ўтульнай. І сёння мы з задавальненнем прыязджаем сюды, зноў і зноў глядзім на яе работы, радуемся і заўсёды ўспамінаем матулю. Яна і мяне навучыла вышываць. Марыя Гардзееўна Крэпская таксама мае шмат прыгожых вышыванак. І яе навучыла мама, Марыя Маісееўна Русаковіч. — Я з Гарнастайлава, — расказвае жанчына, — сюды замуж прыйшла за Дзмітрыя Сцяпанавіча Крэпскага. Вышываць заўсёды любіла і ўмела. Але ў маладосці гэта рабілася неяк неўзаметку. [caption id="attachment_51716" align="aligncenter" width="580"]Марыя Гардзееўна Крэпская Марыя Гардзееўна Крэпская[/caption] Каля імправізаванай выставы сустракае і з гонарам распавядае Валянціна Аляксандраўна Корбут: — Гэта — мае работы. А гэта — маёй дачкі Алены Мікалаеўны Другаль, якая зараз жыве ў Маскве. Ткаць пачалі мы даўно разам з сястрою, яшчэ пры газніцах. Людзі казалі на вёсцы: вунь у Кірэевых (дзеда майго звалі Кірэй) усю ноч акно свеціцца. Шмат цікавых мастацкіх вырабаў прадстаўляла і Людміла Іосіфаўна Жаўрыд. Большасць з іх зроблена стараннымі рукамі яе мамы Святланы Уладзіміраўны. Пасля такога цікавага падарожжа па вёсцы склалася ўражанне, што жывуць тут даўно знаёмыя і ветлівыя людзі. А вось у пачатак Ужы, да месца святкавання, большасць яе жыхароў вярталася гуртам: наперадзе —  Ніна Іосіфаўна Корбут, побач з ёй — святар Сергій Чарный, старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, жыхары вёскі. — Дарагія ўжане! — з віншаваннямі звярнуўся старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч. — Сёння мы сабраліся разам, каб адзначыць такую важную падзею — свята вёскі Ужа. Кожны з вас ганарыцца роднай зямлёй і робіць шмат, каб яна працвітала. Павіншавалі вяскоўцаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, і айцец Сергій. А далей, як і на кожным падобным свяце, віталі самых адметных вяскоўцаў, калі можна так сказаць, па намінацыях. Гонар вёскі. Да названых ужо Корбутаў трэба дадаць і іншых ужанаў. Напрыклад, працоўны стаж Валянціна Антонавіча Цвіркі, 1933 г.н. — 45 гадоў. Ён узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, чатырма значкамі «Ударнік пяцігодкі», медалём «Ветэран працы». А вось Васіль Пятровіч Статкевіч працуе дырэктарам СВК «Аграфірма Лучнікі», Уладзімір Пятровіч Статкевіч — урачом-траўматолагам-артапедам вышэйшай катэгорыі Мінскай 6-й клінічнай бальніцы. Віктар Фёдаравіч Арлоўскі — Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (старшыня Слуцкага райвыканкама з 1974 па 1995 гг.). Уладзімір Яўгенавіч Арлоўскі — палкоўнік МУС у адстаўцы, узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 3-х ступеняў. Самыя маленькія. Такімі з’яўляюцца адразу двое хлапчукоў: Валодзя Семянцоў і Цімоша Віршыц. Дарэчы, сям’я Віршыц — самая маладая ў вёсцы: Ірына і Віталь узялі шлюб у лістападзе 2015 года. Старэйшыя жыхары. Разам з названай раней Марыяй Піліпаўнай Клішэўскай у гэтай намінацыі прагучалі імёны Ганны Піліпаўны Скрыдлеўскай (1923 г.н.) і Сафіі Паўлаўны Янавай (1925 г.н.). Шматдзетныя сем’і. Мікалай Людвігавіч і Ганна Іванаўна Пляцінскія зараз пенсіянеры. Абое працавалі ў Капыльскім райспажыўтаварыстве: ён — на працягу 42 гадоў вадзіцелем аўтамагазіна, яна — 35 гадоў загадчыцай магазіна ў в. Ужа. Выгадавалі траіх дзяцей, маюць шасцёра ўнукаў. Добрых слоў заслугоўвае і сям’я  Васцьянавых. Валянціна Уладзіміраўна працавала ў саўгасе рабочай, даяркай, нарадзіла і выхавала пяцёра дзяцей, мае 10 унукаў. А вось ужо названая сям’я Семянцовых пераехала жыць з Украіны. Максім працуе ў КСУП «Доктаравічы» механізатарам, Паліна знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за чацвёртым дзіцем. Самыя лепшыя гаспадары. Да  такога важнага свята вяскоўцы доўга рыхтаваліся і нават правялі конкурс на лепшыя двор, сядзібу і гаспадара. І хоць тут шмат дагледжаных двароў з добрымі гаспадарамі, усё ж на свяце падвялі вынікі. Так, лідарамі ў конкурсе сталі сем’і Васцьянавых, Пляцінскіх, Грамыка, Каваленка. Пра апошнюю сям’ю трэба крыху ўдакладніць: Аляксандр Андрэевіч і Валянціна Анатольеўна — ураджэнцы Бранскай вобласці, але сапраўднымі вужанамі лічаць сябе ўжо на працягу 10 гадоў. Аляксандр Андрэевіч — падпалкоўнік у адстаўцы, камандзір батарэі, Валянціна Анатольеўна — былы банкаўскі работнік. Зараз абое пенсіянеры. Свята завяршылася. А на памяць застануцца цікавыя падарункі, якія падрыхтавала для вяскоўцаў КСУП «Доктаравічы», і ўражанні ад музычных кампазіцый, што прэзентавалі самадзейныя артысты з Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу і Новадоктаравіцкага сельскага клуба. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

Новости Копыльщины (CMigrator copy 6)

03.09.2025
135 Пакаштавалі смак капыльскіх сыроў Лепшыя сыры Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» годна былі прадстаўлены на сырным фестывалі, які праходзіў у Гродна ў чацвёрты раз. Гэта мерапрыемства стала часткай святочнай праграмы, прымеркаванай да Дня горада. Гродзенцы і госці горада змаглі пакаштаваць прапанаваныя сыры і набыць малочныя прадукты. У дапамогу прадпрымальнікам 27 верасня ў 10 гадзін у зале пасяджэнняў Капыльскага райвыканкама адбудзецца семінар для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, работнікаў юрыдычных служб па актуальных пытаннях прававога рэгулявання прадпрымальніцкай і гаспадарчай дзейнасці з удзелам прадстаўнікоў галоўнага  ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама. Адзначылі лепшых лесаводаў У абласным свяце, прысвечаным Дню работнікаў лясной гаспадаркі, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага вопытнага лясгаса. Яе ўзначальваў кіраўнік лесагаспадарчай установы Сяргей Ульдзіновіч. У гэты святочны дзень лепшым працаўнікам лясной гаспадаркі сталічнай вобласці (у тым ліку і нашым землякам) былі ўручаны граматы і падзякі, работнікам, якія пацвердзілі сваё прафмайстэрства — пасведчанні І і ІІ класа, ветэранам працы — нагрудныя знакі. Былі ўзнагароджаны і прафсаюзныя актывісты. Рыхтуемся да новага ацяпляльнага Каб пачаць ацяпляльны сезон, спажыўцы цеплавой энергіі павінны мець адпаведны «Пашпарт гатоўнасці». Па стане на 22 верасня іх аформілі і зарэгістравалі ў Капыльскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» 89%  ад  агульнай  колькасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 91% цеплакрыніц горада і раёна. Як паведаміў дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе Капыльскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Барыс  Талейка, дакументы неабходна аформіць да 1 кастрычніка ўключна. Дарэчы, у гэты дзень, нават нягле-дзячы на выхадны, інспекцыя будзе працаваць. Адновім святыні разам Студэнцкі валанцёрскі атрад з Капыльскага дзяржаўнага каледжа прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святыняў Беларусі», ініцыятарам якой стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Юнакі і дзяўчаты выконвалі будаўнічыя работы на тэрыторыі праваслаўнага прыходу храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў аграгарадку Цімкавічы. Дарэчы, 5 кастрычніка ў горадзе Фаніпаль пройдзе абласны этап акцыі, у якім таксама прыме ўдзел капыльская моладзь. Падрыхтавалі Маргарыта САКОВІЧ, Крысціна ЖОГАЛЬ, Марыя Шэіна

Семена трав – деньги для хозяйства

03.09.2025
Механизатор из ф-ла «В. Раевка» Николай Лукьянчик в эти дни трудится на комбайне «Полесье» возле деревни Нарути, убирает семенник многолетней травы — клевера лугового. Николай Николаевич в хозяйстве работает давно, поэтому с мощной техникой управляется ловко. Главный агроном ф-ла «В. Раевка» Николай Жук отзывается о нем, как о старательном, опытном, знающем толк в технике механизаторе. Благодаря упорному труду и ответственному отношению к работе, Николай Лукьянчик неоднократно становился передовиком в своем хозяйстве. Горячий сезон для труженика полей еще не закончен, впереди пахота и уборка кукурузы на зерно. Вот только с клевером необходимо управиться, и как можно быстрее, пока дождь не намочил созревшие семена. img_2625 Спектр использования семян многолетника достаточно широк: ими засевают поля, чтобы в дальнейшем получить зеленую массу, сенаж и сено, перезалужают пастбища, делая более качественным выпас крупного рогатого скота. Всего в сельхозпредприятии планируют получить после очистки не менее полутора тонн чистых семян клевера лугового сорта «Слуцкий» массовой репродукции. До недавнего времени семенников многолетних трав в сельхозпредприятии не было вообще, и только последние два года аграрии начали работу в этом направлении. Нынче под него в сельхозпредприятии отведено 5 гектаров. На будущий год уже заложен семенник площадью 25 гектаров. В ф-ле «В. Раевка» понимают, насколько важно получить качественный семенной материал своими силами, ведь покупать его гораздо дороже. В тему О том, как обстоят  дела  с  уборкой трав на семена в сельхозпредприятиях Копыльщины, в  комментарии  начальника  государственной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений Валентины КУХАРЧИК: — Всего по району план уборки клевера лугового составляет 230 гектаров, 194 из которых — уже обмолочены. Намолот составил 45 тонн. Наибольшую урожайность получили в ОАО «Скабин»: с 30 гектаров — 9,2 тонны неочищенных семян. Неплохие показатели и в СХФ «Рудное», с 15 гектаров намолотили 4,4 тонны. Всего сельхозпредприятиями района получено 97 тонн семян злаковых культур с 326 гектаров и 45 тонн — бобовых. Из всех запланированных к уборке семенников многолетних трав все площади сохранены и практически убраны. Услугами по доработке семян ОАО «Семена трав» воспользовались только в ОАО «Душево», потому что здесь уборке подлежал немалый объем — семенники тимофеевки, фестулолиума и клевера лугового общей площадью 50 гектаров, с которых намолочено около 15 тонн. В хозяйстве получают хороший семенной материал, который используют не только для своих нужд, но и имеют возможность продать или обменять на семена других культур. 17,7 тонны тимофеевки, ежи, костреца, овсяницы луговой намолотили также в ОАО «Старица-Агро». По требованию комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Минского облисполкома  до пятнадцатого октября все семена многолетних трав необходимо очистить и довести до посевных кондиций. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора

Заведующая Старицкой участковой больницей Вероника Торотько: "Радует, что государство поддерживает медработников"

03.09.2025
28 января состоялось Послание Президента к белорусскому народу и Национальному собранию. Своим мнением о выступлении поделилась заведующая Старицкой участковой больницей Вероника Торотько: - Посмотрев послание Президента Республики Беларусь, как медицинский работник, обратила внимание на то, что был сделан акцент на развитии здравоохранения, на которое в период распространения коронавирусной инфекции потрачено около 2 млн долларов. Очень радует, что в период борьбы с пандемией, государство поддерживает медицинских работников. Хочу отметить, что в настоящее время заболеваемость covid-19 находится под контролем. Препараты для проведения вакцинации населения имеются в достаточном количестве, поводов для беспокойства нет.

Скажи "НЕТ" заработной плате "В КОНВЕРТЕ"

03.09.2025
Минское областное управление Фонда социальной защиты населения разъясняет
                     НАНИМАТЕЛИ!                            ГРАЖДАНЕ!
Исключите риски административной и уголовной ответственности. Не соглашайтесь на зарплату «в конвертах», отстаивайте свои права на социальную защиту.
Начисляйте обязательные страховые взносы на все выплаты своим работникам и перечисляйте их своевременно в бюджет фонда.
Уклоняясь от уплаты страховых взносов, работодатель несет административную и уголовную ответственность (статья 12.15 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях и статья 243-3 Уголовного Кодекса Республики Беларусь)
 Трудовые отношения, не оформленные официально и получение заработной платы   в «конвертах» - ЭТО:
Отсутствие права на выплату: пособий по временной нетрудоспособности; и  по беременности и родам; и за работу во вредных условиях труда    Отсутствие страхового стажа;
и  Получение будущей пенсии в минимальном размере, а именно из официальной заработной платы, отраженной в бухгалтерском учете;
и  Проблемы с получением заемных средств в кредитных организациях;