Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Среда, 09 мая 2018 15:10

Прямая линия (CMigrator copy 259)

прямая-линия В четверг, 10 мая, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с начальником отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома Александром Анатольевичем ДУБИНОЙ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 50-5-87.
Четверг, 10 мая 2018 14:02

Прямая линия (CMigrator copy 258)

Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 1440502476_pryamaya-liniya-2 12 мая 2018 года: Леонид Михайлович БУРАК, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-5-66.
Пятница, 11 мая 2018 11:58

Память не знает границ

Мінулае, калі яно звязана з памяццю пра самых родных людзей, заўсёды застаецца з намі. Мая Міхайлаўна Маскалькова ўсё сваё сумленнае жыццё імкнулася даведацца пра лёс свайго бацькі Міхаіла Фёдаравіча, якога яна бачыла ў апошні раз у чэрвені 1941 года перад тым, як яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. [caption id="attachment_66402" align="alignleft" width="225"]Мая Міхайлаўна Маскалькова Мая Міхайлаўна Маскалькова[/caption] …Ішлі першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Горад Глуск, дзе жыла сям’я Маскальковых, бамбілі варожыя самалёты. Маці, на руках якой засталіся трое дзяцей (шасцігадовая Мая і два яе малодшыя браты — аднаму споўнілася два гады, а другому толькі шэсць месяцаў), разам з іншымі бежанцамі імкнулася ўцячы ад ворага. Хаваліся ў лесе, натрапілі нават на партызан і нейкі час знаходзіліся ў іх лагеры. Затым бежанцаў прытуліла сям’я Гаўрыленкаў. Маці тайком збірала напалову спаленую збажыну і з яе гатавала ежу для дзяцей. Але доўгі час заставацца ў гасцінных гаспадароў не было магчымасці. Таму сям’я рушыла далей. — Памятаю, як мы патрапілі на нейкі хутар, — узгадвае Мая Міхайлаўна. — Там гаспадыня накарміла нас. Я і цяпер адчуваю пах і смак таго ператопленага масла, якім нас частавалі. Нічога больш смачнага, здавалася, няма. Паблукаўшы па наваколлі, маці вырашыла вярнуцца ў Глуск. Там ужо гаспадарылі фашысты. Памятае Мая Міхайлаўна, як іх разам з іншымі гараджанамі зганялі на плошчу, як расстрэльвалі яўрэяў… А пасля прыехаў дзядуля з Капыля і забраў сям’ю да сябе. Тут яны і жылі да заканчэння вайны. Ад бацькі вестак ніякіх не было. Не вярнуўся ён дамоў і пасля Перамогі. Спрабавалі знайсці хоць якую-небудзь інфармацыю пра яго, звярталіся ў ваенкамат, архівы. Але безвынікова. — Не магу перадаць тую радасць, якая перапоўніла маё сэрца, — са слязьмі на вачах гаворыць Мая Міхайлаўна, — калі некалькі тыдняў таму Барыс Мікалаевіч Дзенісюк, якому я неяк расказала пра свайго бацьку, патэлефанаваў мне і паведаміў, што ён знайшоў яго імя ў спісах тых, хто згінуў без вестак. На жаль, інфармацыі, дзе ён ваяваў і пры якіх абставінах загінуў, няма. Тым не менш такая навіна напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі вельмі парадавала. А яшчэ больш парадавала, што побач з намі ёсць такія неабыякавыя людзі, як Барыс Мікалаевіч, якія імкнуцца вярнуць сем’ям іх родных. Маргарыта САКОВІЧ
file_444da15 Международный день семьи — довольно молодой праздник, об учреждении которого было объявлено на Генеральной Ассамблее ООН в 1993 году. Инициатором стал Генеральный секретарь ООН Бутрос Бутрос-Гали. День в поддержку семей появился в начале 90-х не случайно. Во всем мире резко выросло число разводов и увеличился процент людей, достигших 30-летнего возраста и так ни разу и не вступавших в брак. Главная цель Международного дня — поддержка семей, привлечение внимания широкой общественности к сложностям и трудностям института семьи, возможность совместными усилиями найти оптимальные решения для поддержки и помощи семьям, проблемы которых, в сущности, похожи. Важнейшей функцией семьи является обеспечение условий для рождения и воспитания здорового ребенка. Здоровье детей — один из важнейших медико-социальных приоритетов любого государства. Татьяна Громова,                                         инструктор-валеолог ГУ «Копыльский районный центр гигиены и эпидемиологии»
Ужо адно тое, што ён ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вартае нашай увагі і падзякі. Але Павел Адамавіч Германовіч (а гаворка ідзе менавіта пра яго) мае асаблівасць: ён — самадзейны мастак. Пасябраваў з мастацтвам Паша яшчэ падчас вучобы ў Бучацінскай сямігодцы, дзе да вайны паспеў скончыць 6 класаў. Аднак тады яго малюнкі былі чорна-белымі, бо працаваў ён простым алоўкам. Да фарбаў звярнуўся шмат пазней. [caption id="attachment_66401" align="aligncenter" width="560"]■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды ■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды[/caption] Аб тым, што пачалася вайна, 15-гадовы Паша даведаўся ў Чырвонаслабадской бальніцы, дзе ў той час лячыўся. Вокны лячэбніцы свяціліся ў цемры, таму па будынку страляла нямецкая авіяцыя. Хуценька хлопчык пабег дамоў. Страшную карціну ўбачыў юнак: вось праз родную вёску ідуць параненыя савецкія салдаты — яны адступаюць. Мясцовыя жыхары шкадавалі салдацікаў, таму і імкнуліся іх накарміць.   — Мы, мясцовая пацанва, выбягалі на дарогу, каб толькі паглядзець на вайскоўцаў, — успамінае ветэран. — Мой бацька Адам Цярэнцьевіч быў сувязным у партызан, хадзіў разам з імі на розныя заданні. У 43-м годзе немцы разам з іншымі спалілі і нашу хату. Гэта ворагі так адпомсцілі. І вось чаму нямецкі гарнізон стаяў у Семежаве. Адтуль яны часта ездзілі ў Смалічы на аблавы. Аднойчы ўсе іх машыны накіраваліся на Жыліхава, а адна пайшла на Лютовічы. За ёй сачылі партызаны і расстралялі яе. Вадзіцель выратаваўся ды пабег у паліцыю. Праз нейкі час прыйшлі немцы і спалілі паўвёскі. А дахі былі саламяныя, таму агонь хутка перакідваўся з аднае хаты на другую. Вяскоўцы пахаваліся ў лесе. Шмат жыхароў з Лютовічаў забралі ворагі на работы ў Германію.   У 44-м годзе ў рады Чырвонай Арміі прызвалі спачатку тату і брата. Дарэчы, бацька мой загінуў у тым жа 44-м пад Варшавай. 10 снежня 1944 года прызвалі і мяне. Тры месяцы я знаходзіўся ў 23-м запасным стралковым палку. Гэта быў па-свойму цяжкі час: амаль не было ежы. Недзе ў красавіку-маі нас накіравалі на фронт. Але замест заходняга кірунку мяне чакаў усходні — на Далёкі Усход. Мы не ведалі, куды нас вязуць. Дарэчы, пра Перамогу даведаліся па дарозе ў цягніку. Калі прыбылі ва Улан-Удэ, цэлы месяц яшчэ нас вучылі, адаптавалі да мясцовых умоў. А яны, скажу я вам, вельмі цяжкія! Спякота 40 оС, вады зусім мала, да таго ж яшчэ і флягі шкляныя часта біліся. Ішлі пешшу, а побач — мангольскія салдаты: на аднаго ваяку — тры кані. На адным едзе, на другім — вязе амуніцыю, а трэці ідзе адпачывае. Вось як! Неяк мы пераадолелі горны хрыбет Вялікі Хінган. Пайшлі ў першую атаку амаль без падрыхтоўкі. Але яна захлынулася, японцы аказаліся мацнейшымі: супраць нас была Квантунская армія — самая шматлікая і магутная групоўка сухапутных войскаў Імператарскіх узброеных сіл Японіі. Ды і наогул японцы — бясстрашныя салдаты: здаралася, яны з мінай на плячах кідаліся пад танкі. Мы былі на перадавой з 9 жніўня па 2 верасня. За гэты, здавалася б, зусім невялікі час людзей загінула шмат. У атакі хадзілі не аднойчы. Нарэшце мы разбілі абарону Квантунскай арміі, і 2 верасня было аб’яўлена аб капітуляцыі Японіі. Вярталіся мы зноў праз Хінган. Увесь час ішлі пехатою. Да Порт-Артура дайшлі ў лістападзе 45-га. У Кітаі я праходзіў службу да 1951 года. Вярнуўся ў родныя Лютовічы Павел Адамавіч у жніўні 52-га года і адразу ўладкаваўся працаваць у Бучацінскую школу. Спачатку бухгалтарам, а крыху пазней, скончыўшы педвучылішча ў Оршы, настаўнікам выяўленчага мастацтва, працы і чарчэння. На працягу 46 гадоў Бучацінская школа заставалася для Германовіча родным домам. Дарэчы, і жонка яго Сыраквашына Ніна Мікалаеўна працавала побач — вучыла шкаляроў нямецкай мове. У сям’і вырасла чацвёра дзяцей. Але вернемся да захаплення Паўла Адамавіча. Так, маляваць ён пачаў яшчэ хлопчыкам. Пазней, калі служыў ва Узброеных Сілах СССР, афармляў розныя плакаты. А маляваць па-сапраўднаму пачаў недзе ў пачатку 50-х гадоў. З тае пары ўласная галерэя паступова папаўнялася новымі карцінамі. Але зараз на сценах яго хаты засталося зусім няшмат твораў: мастак не шкадуе іх і з радасцю дорыць знаёмым. Яго пейзажы знайшлі свае месцы ў Маскве, Мінску, Капылі. На жаль, у апошні час Павел Адамавіч усё радзей бярэцца за пэндзлік: стала крыху падводзіць здароўе. Аднак ён не здаецца і лічыць, што натхненне яшчэ не аднойчы завітае да яго, бо душа застаецца па-ранейшаму маладой. Дзіяна ТКАЧЭНКА Р.S. Павел Адамавіч Германовіч паабяцаў напісаць карціну спецыяльна для раёнкі. Што ж, будзем спадзявацца: работа лютовіцкага ветэрана з’явіцца і ў нас.
Страница 4225 из 5508