14 декабря 2017 года на 16-м километре автодороги «Копыль-Бобовня-Логовище» вблизи д. Бобовня Копыльского района в период с 11.00 по 14.00 планируется проведение следственного эксперимента по факту имевшего ранее место дорожно-транспортного происшествия. В связи с этим указанная дорога в месте проведения следственного действия будет перекрыта в обоих направлениях.
В случае невозможности проведения следственного эксперимента в указанный день по техническим причинам или иным обстоятельствам, день проведения следственного эксперимента будет переноситься на последующие дни до дня, пока он не будет проведен.
За причиненные неудобства приносим свои извинения и просим принять указанную информацию к сведению при планировании маршрута своего движения в указанный промежуток времени.
Благотворительная акция по сбору новогодних подарков, игрушек, письменных принадлежностей, одежды, обуви проводится с 1 декабря 2017 г. по 16 января 2018 г. Обращайтесь в Копыльскую РО БОКК по адресу: г. Копыль, ул. Максима Горького, 31. Телефон для справок (8-033) 632-39-25.
Нина ЖУК,
председатель РО БОКК
Преображается периметр площади, другие уголки города, а торговые точки, павильоны индивидуальных предпринимателей, окна многих предприятий, учреждений и организаций запестрили разно- цветными огнями.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
■ На сцэне — каманда «Мы ў цэнтры»[/caption]
Фестываль КВЗ цэнтральнага рэгіёну прайшоў ужо ў трэці раз. Сёлета ён быў у абноўленым фармаце: разам з камандамі працуючай моладзі ў гульні прынялі ўдзел і каманды навучэнцаў. За галоўны прыз пазмагаліся 16 каманд вясёлых і знаходлівых з розных куткоў Міншчыны.
Удзельнікі фестывалю паказалі свае таленты ў конкурсе «візітовак» у стылі «Фрыстайл» на зададзеную тэматыку з «Маладзёжным акцэнтам». Вызначальнымі крытэрыямі пры выбары пераможцы было раскрыццё тэмы фестывалю, гумар, знаходкі і крэатыўныя рашэнні, артыстызм удзельнікаў і мастацкае афармленне выступлення.
Галоўным рэдактарам абласнога фестывалю КВЗ выступіў Аляксей Святлоў — галоўны рэдактар Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска і піяр-менеджар тэлевізійнай міжнароднай лігі Міжнароднага саюза КВЗ.
У якасці спецыяльных гасцей фестывалю былі запрошаны каманды КВЗ «Зборная лінгвістаў ІН.ЯЗ» (г. Мінск) і каманда КВЗ «Чайка» (г. Кобрын): яны прадстаўляюць нашу краіну на розных гумарыстычных шоу і конкурсах міжнароднага ўзроўню. Іх выступленне стала не толькі прыемным падарункам для ўсіх каманд-удзельніц і гледачоў, але і паставіла планку, да якой самадзейным аматарам КВЗ неабходна імкнуцца, бо ў планах арганізатараў фестывалю стварыць абласную лігу КВЗ.
Арганізатарамі абласнога фестывалю КВЗ выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскі раённы выканаўчы камітэт, Мінскі абласны і Салігорскі раённы камітэты ГА «БРСМ».
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі дыпломы і падарункі, а таксама былі вызначаны прызавыя месцы. Такім чынам, чэмпіёнамі вобласці сталі дзве каманды з Салігорскага раёна — «Настаўнікі спецыяльнага прызначэння» і «Фіксікі», а таксама юныя аматары гумару з Лагойшчыны — «Адрэналін».
У рамках дабрачыннай акцыі «Клопат» валанцёрамі БТЧК, членамі ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» (на здымку) сумесна з іх партнёрамі — супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры — у Грозаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце праведзены канцэрт да Дня інвалідаў.
— Матэрыяльная падтрымка не заўсёды можа быць важнай, а вось пры далучэнні да музыкі людзі перажываюць сапраўды высокія, светлыя пачуцці, — працягвае Ніна Жук. — А ў такіх людзей, якіх мы сёння наведвалі, не заўсёды ёсць нагода для радасці. Адзначу, што нашы самадзейныя артысты правялі канцэрт так, каб ён не толькі запомніўся, але і даў зарад станоўчай энергіі. Творчыя нумары прыйшліся даспадобы гледачам, яны атрымлівалі асалоду ад душэўных песень і ў адказ дарылі бурныя апладысменты.
Сапраўды, дзякуючы ініцыятыўнай групе «Дабрадзеі» (кіраўнік Валянціна Зарамбоўская), супрацоўнікам РЦК Любові Галубовіч, Людміле Давідоўскай, Святлане Папок, Вераніцы Гурло, Аліне Лапушанскай, канцэртная праграма атрымалася насычанай і яскравай.
— Ад імя ўсіх пражываючых, а гэта людзі з рознымі лёсамі, сваімі жыццёвымі трагедыямі, хачу па- дзякаваць за цудоўны канцэрт, — падкрэсліла дырэктар інтэрната Ірына Давідоўская. — Мы вельмі чакалі артыстаў. Рады, што пра нас не забываюць. Самае галоўнае — адчуваць падтрымку і любоў іншых людзей. Уражанні цудоўныя, настрой таксама. Вядома, што кантынгент, які пражывае ў нашай установе, своеасаблівы. Але і сярод іх ёсць таленавітыя людзі. Яны таксама прымаюць удзел у канцэртах. А яшчэ вучацца, займаюцца ў гуртках, працатэрапіяй. Але не заўсёды маюць магчымасць сустракацца з іншымі людзьмі. Таму мы вельмі ўдзячны, калі хто-небудзь аддае ім хоць часцінку самога сябе.
Сяргей КОЗЕЛ