Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Формула успеха от Инны Храмцевич, главного зоотехника КСУП «Докторовичи»

02.03.2018
— Мой сакрэт поспеху вельмі просты: я даўно працую ў сферы жывёлагадоўлі, таму назапашаны гадамі вопыт сёння мне вельмі дапамагае пры выкананні пастаўленых задач. Я добра ведаю іншых работнікаў, разумею, як і чым іх можна зацікавіць, каб праца ішла хутчэй. Разам з калегамі — загадчыцамі малочнатаварных ферм, іншымі жывёлаводамі і ветэрынарнымі ўрачамі — мы робім агульную справу, працуем у адной звязцы. Правільна кажуць, адзін у полі не воін. 6783 Дома мяне чакае сын Данііл, які вучыцца ў сёмым класе. Ён — мая добрая апора і падтрымка. А што тычыцца ненарміраванага графіка — да яго ён ужо прывык.

Формула успеха от Виктора Дробова, инженера-электроника Копыльского районного узла почтовой связи

02.03.2018
— На пасадзе інжынера-электроніка ў галіне паштовай сувязі адлік майго працоўнага стажу пачаўся з 2006 года. 0371 Век лічбавых тэхналогій патрабуе развіцця і самаўдасканалення. Успамінаю, як яшчэ гадоў 10 таму ў нас не было прамой сувязі з аддзяленнямі, зараз жа ўсё камп’ютарызавана. У нас працуе адзіная глабальная сістэма. Даводзіцца ўкараняць у практыку перадавую камп’ютарную тэхніку, суправаджаць праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі вытворчасці, ствараць базу даных і падтрымліваць яе ў рабочым стане. Работнікам аддзяленняў паштовай сувязі аказваю неабходную метадычную і практычную дапамогу. Для таго, каб ісці ў нагу з часам, стараюся інтэлектуальна развівацца: з’яўляюся пастаянным удзельнікам каманды па брэйн-рынгу абласнога філіяла «Белпошты».

Формула успеха от Анатолия Сенюка, тренера-преподавателя по биатлону ГУ «Копыльская СДЮШОР»

02.03.2018
— Лічу, што ў цяперашні час трэнер павінен быць не толькі выдатным тэарэтыкам і практыкам, але і валодаць нейкай універсальнай формулай, што дазваляе выхоўваць у дзіцяці любоў да спорту. 8849 Як трэнер-выкладчык Капыльскай СДЮШАР аддзялення біятлону і адначасова настаўнік СШ № 2 г. Капыля маю магчымасць прыкмеціць здольных выхаванцаў. Сістэматычныя трэніроўкі, мяркую, дапамагаюць ім не толькі быць у добрай фізічнай форме, але і дасягаць высокіх вынікаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Галоўнае — развіваць іх таленты, паступова выводзячы на пік формы.  Ганаруся сваімі выхаванцамі, якія звязалі сваё жыццё са спортам. А дасягненні былых вучняў, членаў Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Юркевіч і Антона Смольскага, з’яўляюцца добрым прыкладам і арыенцірам нашым юным спартсменам.

Формула успеха от Зинаиды Мысиной, заведующего ГУО «Дошкольный центр развития ребенка« Солнышко»

02.03.2018
— Для нашага калектыву (а працуе ва ўстанове адукацыі 37 чалавек) галоўнае слова — «трэба». IMG_6736 Гэта значыць, што, нягледзячы на нейкія асабістыя прычыны, мы павінны выканаць пастаўленую задачу. І не проста выканаць, а зрабіць усё на выдатна. Другога месца для нас проста не існуе, толькі — першае! Вельмі настойліва працуем над самаўдасканаленнем і самаадукацыяй. Гэта і метадычныя аб’яднанні, і семінары, і курсы павышэння кваліфікацыі. Нашы педагогі пацвярджаюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Па вялікім рахунку ўсё гэта — патрабаванні часу. Сёння бацькам ужо мала, каб іх дзеткі былі накормленыя, дагледжаныя. Яны клапоцяцца і пра эстэтычнае, фізічнае, духоўнае развіццё сваіх сыноў і дочак. І мы ім гэта можам прапанаваць, паколькі ў «Сонейку» ёсць нямала дадатковых адукацыйных паслуг.

Формула успеха от Светланы Малиновской, директора ГУ «Копыльский ТЦСОН»

02.03.2018
— Трэба проста старанна працаваць і выконваць свае абавязкі. Нашы асабістыя дасягненні — гэта вынікі таго ўплыву, які аказвалі і аказваюць на нас зараз бацькі і настаўнікі, тыя, хто навучыў і дапамагае думаць, разважаць, дзейнічаць. IMG_9487 У маім жыцці значную ролю адыгралі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Ірына Гарэльская і на той час начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Менавіта яны прымалі ўдзел у маім прафесійным станаўленні. Зараз побач у калектыве працуюць аднадумцы. Кожны, як кажуць, на сваім месцы. Ды і ўвогуле, у нашай справе абыякавы чалавек доўга не затрымаецца, бо трэба кожны дзень умець адчуваць боль іншага чалавека. Таму адзначу яшчэ такія складальнікі формулы поспеху, як калектыў моцных прафесіяналаў і, канешне, падтрымка сям’і.