Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Больш за 500 веласіпедыстаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці ўдзельнічалі ў абласным веласіпедным туры «Дарогамі Перамогі», прысвечаным Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Слуцкім раёне. [caption id="attachment_69272" align="aligncenter" width="560"]■ Каманда Капыльскага раёна ■ Каманда Капыльскага раёна[/caption] Усяго ў заездзе ўзялі ўдзел каля 30 каманд: работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, структурных падраздзяленняў Мінаблвыканкама, падраздзяленняў сілавых структур, а таксама арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў. На Міншчыне штогадовыя велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей розных прафесій, прыцягваюць да заняткаў спортам, спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, захаванню нацыянальных традыцый беларускага народа, прапагандзе веласіпеднага спорту як сродку актыўнага адпачынку і ўмацавання здароўя. Адкрыццё мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы Слуцка. Удзельнікаў велатура прывітала старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. З наказам да веласіпедыстаў звярнуўся і савецкі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён 1976 года ў Манрэалі, а таксама чэмпіён свету 1977 года Уладзімір Камінскі. Адкрыццё прадоўжылася ўскладаннем кветак да мемарыяла воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля ўрачыстай часткі быў дадзены старт масавага велапрабегу працягласцю 44 кіламетры, канчатковы прыпынак якога — зона кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства ў вёсцы Рудня. Усіх удзельнікаў пасля маршруту чакалі спартыўная і культурна-забаўляльная праграмы, якія ўключалі ў сябе спаборніцтвы па пляжным валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і падняцці гіры.  Самы актыўны ўдзел у веламарафоне па памятных мясцінах прыняла і каманда Капыльскага раёна. У ліку тых, хто непасрэдна адстойваў гонар нашага краю, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і Алена Васілеўская, начальнік фінансавага аддзела Андрэй Гірко, старшы інспектар кіраўніцтва спраў райвыканкама Ірына Грыцэвіч, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі, дырэктар ДЮСШ Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Була, супрацоўнік РАНС Яўген Дарашэвіч. Дзякуючы зладжанасці і вынослівасці ім удалося пераадолець даволі працяглы маршрут. Сяргей КОЗЕЛ
Як адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Аляксандр Дубіна, на працягу апошніх пяці гадоў сістэма адукацыі Капыльскага раёна дынамічна развіваецца. Педагагічны працэс у школах і гімназіі ажыццяўляюць 509 педагогаў (вышэйшую адукацыю маюць 466 (91,6%); вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю — 407 (80,0%). У 2017/2018 годзе навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна на абласным этапе алімпіяды атрымана 6 дыпломаў і 1 — на рэспубліканскім. За апошнія пяць гадоў 19 навучэнцаў раёна ўзнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў. У 2017/2018 навучальным годзе 17 вучняў атрымалі атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатымі (сярэбранымі) медалямі. 79% выпускнікоў паступаюць у ВНУ і ССНУ Рэспублікі Беларусь. Будзе прадоўжана аптымізацыя ўстаноў адукацыі з улікам магчымасцей падвозу навучэнцаў і набыцця школьных аўтобусаў. Не застанецца без увагі ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна: замена састарэлай камп’ютарнай тэхнікі, школьнай мэблі, спартыўнага інвентару. Плануецца пашырэнне спектра адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай, дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі. Неабходна актывізаваць работу па прадухіленні супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў праз уцягванне іх у дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый, спаборніцтвы, культурна-масавую работу, грамадска-карысную працу і г.д. Пытанне аб рабоце Капыльскага вопытнага лясгаса было разгледжана з выездам на аб’екты ўстановы. [caption id="attachment_69271" align="aligncenter" width="560"]■ Падчас наведвання ляснога гадавальніка ■ Падчас наведвання ляснога гадавальніка[/caption] Спачатку дэпутаты наведалі пастаянны лясны гадавальнік і дэндрапарк. У лясгасе, як расказаў яго дырэктар, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч, вядзецца мэтанакіраваная работа па стварэнні лясных культур цвердалістых парод. З гэтай мэтай штогод на плошчы каля 47 га праводзяцца пасадкі лясных культур: дуба, ясеня і клёна. Патрэбу ў якасным пасадачным матэрыяле плануецца поўнасцю вырашыць пры дапамозе ляснога гадавальніка. У 2017 годзе пачалася і сёлета праходзіць яго поўная рэканструкцыя. Там плануецца вырошчваць шырокі спектр дэкаратыўных парод, якія карыстаюцца пастаянным попытам у насельніцтва і розных арганізацый. Народныя выбраннікі таксама пабывалі на тэрыторыі Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва, азнаёміліся з дрэваапрацоўчай вытворчасцю ў Колаўскім лясніцтве. За перыяд 2011–2017 гадоў праведзена комплексная мадэрнізацыя цэха дрэваапрацоўкі. Гэта дазволіла пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі, павялічыць аб’ём перапрацоўкі сыравіны, вытворчасць і рэалізацыю піламатэрыялаў. Выручка цэха дрэваапрацоўкі на сёння складае каля 60% ад агульнай выручкі лясгаса. Як адзначыў Сяргей Ульдзіновіч, апошнім часам усе лясгасы значна павялічылі аб’ёмы лесанарыхтоўкі. Звязана гэта ў першую чаргу з усыханнем (пашкоджаннем караедам) лясных насаджэнняў. З працэсам высечкі, догляду і распрацоўкі пашкоджаных участкаў удзельнікі сесіі азнаёміліся на тэрыторыі Колаўскага лясніцтва. Шмат уражанняў пакінула экскурсія па экалагічнай сцежцы «Сцяжынка нашых адкрыццяў». Сяргей КОЗЕЛ
Вторник, 28 августа 2018 14:07

Их имена в названиях улиц

26 августа в Солигорске стартовал республиканский легкоатлетический забег «Шахтер-трейл». Этот эксклюзивный спортивный праздник был приурочен к празднованию юбилея Солигорска и 60-летия ОАО «Беларуськалий»! [caption id="attachment_69265" align="aligncenter" width="560"]img_4710_1 Сергей Мисюченко (слева) в момент награждения[/caption] В соревнованиях принимал участие и наш земляк Сергей Мисюченко. Он стал победителем на дистанции 5 км в возрастной категории 40+. Его время 19:17.
Город Иваново готов ко Дню письменности на 90%, сообщала в пятницу первый заместитель председателя Союза писателей Беларуси Елена Стельмах. 000023_1522386829_296432_big «У нас дописывается сценарий. Уточняется состав артистов, дипломатов — это и есть 10%. Город практически готов. Высажены все цветы, что крайне редко бывает. Обычно все высаживается в последнюю ночь», — рассказала Стельмах. День письменности пройдет 1 и 2 сентября в городе Иваново Брестской области. На празднование прибудут не только зрители из разных городов Беларуси, но и делегации из России, Венгрии, Молдовы. Размещать гостей и туристов планируется не только в самом Иваново, но и в Пинске. «Праздник, мало того, что это культурное событие. Для местных властей это очень важно — привести в порядок то, что не приведено», — добавила она. Тема нынешнего, 25-го Дня письменности — малая родина. В рамках празднования 1 сентября в музее Наполеона Орды в Вороцевичах пройдет международный круглый стол, в котором примут участие представители 13 стран мира, среди которых даже Иран и Эквадор. Тема дискуссии: «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». А в самом Иваново 2 сентября в режиме нон-стоп будут проходить презентации изданий и встречи с авторами. Также состоится финал республиканского конкурса юных чтецов «Живая классика», а на главной сцене вручат «Национальную литературную премию». Назван также город, который примет День письменности в следующем году — им станет Слоним.
Страница 4059 из 5472