Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Лидеры посевной принимают поздравления

21.04.2018
Традыцыйна лепшых удзельнікаў пасяўной кампаніі ўшаноўваюць прадстаўнікі раённай улады, прафсаюзнай і маладзёжнай арганізацый, для іх гучаць песні ў выкананні членаў агітбрыгад, створаных для гэтай мэты ва ўстановах культуры Капыльшчыны. Напрыканцы мінулага тыдня такая паездка была арганізавана ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Ціміразеўскі» і «Піянер-Агра», працаўнікі якіх апынуліся ў спісе лідараў вясенніх палявых работ. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Таццяна Дубовік, а таксама члены агітбрыгады Валянціна Зарамбоўская і Антон Шышмароў разам з прадстаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў сустрэліся з перадавікамі непасрэдна на іх працоўных месцах. [caption id="attachment_66046" align="aligncenter" width="560"]■ Івана Лазука віншуюць Кацярына Панцэвіч, Ірына Сцяпура, Валянціна Зарамбоўская і Антон Шышмароў ■ Івана Лазука віншуюць Кацярына Панцэвіч, Ірына Сцяпура, Валянціна Зарамбоўская і Антон Шышмароў[/caption] Механізатары Іван Лазук, Сяргей Новік і Уладзімір Казакевіч з ААТ «Ціміразеўскі», якія ў гэты дзень апынуліся ў цэнтры ўвагі гасцей з райцэнтра, займаюцца рознымі відамі работ, але іх аб’ядноўваюць вялікая працаздольнасць, адказнасць і ўнутраная дысцыпліна, якія  дапамагаюць мужчынам паспяхова выконваць даведзеныя заданні. За што ім і былі ўручаны «маланкі»-падзякі за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК, каштоўныя падарункі. Не засталося ўбаку ад такой важнай падзеі і кіраўніцтва гаспадаркі: в.а. спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Кацярына Панцэвіч таксама ўручыла падзячнае пісьмо ад імя дырэктара сельгаспрадпрыемства і сувенір. І, вядома ж, у гонар лідараў гучалі вясёлыя песні, паслухаць якія на некалькі хвілін прыпыняліся і іншыя ўдзельнікі пасяўной кампаніі. [caption id="attachment_66006" align="aligncenter" width="560"]■ Падзяку атрымаў Сяргей Новік ■ Падзяку атрымаў Сяргей Новік[/caption] [caption id="attachment_66007" align="aligncenter" width="560"]■ Уладзімір Казакевіч ■ Уладзімір Казакевіч[/caption] Падчас паездкі па ААТ «Піянер-Агра» прадстаўнікоў раённай улады і грамадскіх арганізацый суправаджаў аграном Сяргей Гурын. Паводле яго слоў, работы ў гаспадарцы распачынаюцца даволі рана — ужо ў сем гадзін раніцы практычна ўся тэхніка выходзіць на палеткі. Працуюць амаль увесь светлавы дзень. Усе работы неабходна весці паралельна. — Задзейнічаны тры пасяўныя агрэгаты, якія сеюць ячмень, — расказвае Сяргей Леанідавіч. — Пад гэту культуру ў нас адведзена 800 га. Паралельна ўносім мінеральныя ўгнаенні і праводзім закрыццё вільгаці. Плануем, што ў хуткім часе распачнём і сяўбу цукровых буракоў. Там, куды ўвосень не змаглі дабрацца, вядзём ворыва. А яшчэ нашы трактары працуюць на ўнясенні арганічных угнаенняў пад кукурузу. Правялі першую падкормку азімых збожжавых культур і рапсу. Сяргей Леанідавіч упэўнены, што з усімі работамі гаспадарка справіцца ў адведзеныя аптымальныя тэрміны, тым больш што механізатары ў пераважнай большасці тут вельмі вопытныя і разумеюць: веснавы дзень — год корміць. Для іх пастараліся стварыць добрыя ўмовы. На трох аўтамашынах двойчы на дзень развозяць смачныя абеды і падвячоркі, якія гатуюць у Ванелевічах. Усё падрыхтавана для таго, каб адкрыць сталовую і ў Мажы. [caption id="attachment_66008" align="aligncenter" width="560"]Андрэя Харошку віншуюць з працоўнай перамогай » Таццяна Дубовік і Наталля Гарбацэвіч Андрэя Харошку віншуюць з працоўнай перамогай Таццяна Дубовік і Наталля Гарбацэвіч[/caption] Толькі самыя лепшыя словы прагучалі з вуснаў агранома ў адрас лідараў пасяўной, ушанаванне якіх адбылося ў гэты дзень. Андрэй Харошка — яшчэ вельмі малады механізатар, але з ліку тых, за якімі, як лічыць Сяргей Гурын, і кантролю асаблівага не трэба. Усё выконвае дакладна, якасна і з душой. На асаблівым рахунку ў гаспадарцы і Сяргей Лазюк, які вядзе падкормку азімых на «Расе». І не проста якасна выконвае даведзенае заданне, але і праяўляе вынаходніцкія здольнасці. Невялікае ўдасканаленне, якое ён правёў, дазваляе значна паскорыць працэс запраўкі агрэгата вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі і, адпаведна, больш хуткімі тэмпамі выконваць работу. [caption id="attachment_66009" align="aligncenter" width="350"]■ Сяргей Лазюк ■ Сяргей Лазюк[/caption] У адрас лідараў пасяўной з ААТ «Піянер-Агра» ў гэты дзень таксама гучалі шчырыя віншаванні, пажаданні і заліхвацкія песні пад гармонік.   МЕРКАВАННІ Наколькі важнымі з’яўляюцца такія мерапрыемствы для ўдзельнікаў сельгаскампаній?  Вось меркаванні спецыялістаў: Наталля ГАРБАЦЭВІЧ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: — У нашым аддзеле складзены графік выездаў агітбрыгад, створаных для ўшанавання лідараў пасяўной. У іх склад уваходзяць работнікі раённага Цэнтра і сельскіх устаноў культуры, удзельнікі народных калектываў. Даўно вядома, што песня здольна не толькі стварыць добры настрой, але і нацэліць на плённую працу. Кожны чалавек варты таго, каб яго працоўныя поспехі не засталіся незаўважанымі. І мы імкнёмся не толькі несці станоўчыя эмоцыі, але і сочым за тым, каб як мага больш людзей ведала аб дасягненнях працаўнікоў вёскі. Тут і Дошкі гонару, і флагі ў гонар перадавікоў на мехдварах або ля адміністрацыйных будынкаў гаспадарак. Усё гэта працуе на высокі рэзультат. Ірына СЦЯПУРА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: — Даўно вядома, што дух спаборніцтва спрыяе высокім дасягненням. Але не менш важным з’яўляецца таксама стварэнне для ўдзельнікаў пасяўной кампаніі неабходных умоў для быту, забеспячэнне іх гарачым харчаваннем, работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму. На гэта звяртаем  пільную ўвагу падчас наведвання сельгаспрадпрыемстваў. Дадзеныя пытанні заўсёды знаходзяцца пад кантролем і прафсаюзнага актыву на месцах. Ну і добрае слова ў адрас перадавікоў мае вялікае значэнне. Таму з задавальненнем разам з прадстаўнікамі іншых службаў віншуем лідараў пасяўной. Таццяна ДУБОВІК, першы сакратар РК ГА «БРСМ»: — Разам з райкамам прафсаюза работнікаў АПК мы штодня збіраем інфармацыю аб лідарах вясенніх палявых работ. Вядома ж, нас у першую чаргу цікавяць маладыя ўдзельнікі пасяўной. Выязджаем у складзе групы для ўшанавання пераможцаў. Лічу, што вельмі важна, каб маладыя людзі ведалі пра поспехі сваіх калег, былі прыкладам для іншых і даказвалі: на вёсцы можна дабівацца высокіх рэзультатаў, тут можна цікава жыць і плённа працаваць. Маргарыта САКОВІЧ

Доска почета на весенних полевых работах на 20 апреля 2018 года

20.04.2018
Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК images На сяўбе яравых культур лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам «HORSCH» пасеяў 490 га — 62% да задання. На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Паўлавіч БУГЛАК, які на трактары «Беларус 952» пасеяў 123 га — 50% да задання. На перадпасяўной апрацоўцы глебы паспяхова працуюць механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 575 га — 115% да задання, і механізатар з ААТ «Праснакі» Канстанцін Мікалаевіч МАГЛЫШ, які на трактары «Беларус 3022» з агрэгатам КШП-6 апрацаваў 528 га — 103% да задання. На ворыве лідзіруе механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандр Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары «Беларус 3022» заараў 194 га — 81% да задання. Паспяхова выконвае работы па пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ, які пагрузчыкам «Амкадор-352С» пагрузіў 25 551 тону арганікі — 28% да задання.

ЦИК: белорусы смогут досрочно отдать голос на референдуме по проекту Конституции

25.01.2022
Белорусы смогут досрочно отдать свой голос на референдуме по проекту Конституции, сообщил заместитель заведующего отделом правовой, аналитической и методической работы аппарата Центризбиркома Беларуси Иван Толкач во время передачи "По существу" на телеканале СТВ, передает БЕЛТА. "На референдуме, так же как и на выборах, предусматривается досрочное голосование. Время такое же - с 10.00 до 14.00 и с 16.00 до 19.00 со вторника по субботу и в воскресенье - основной день голосования. Здесь ничего не меняется", - сказал Иван Толкач. Заместитель заведующего отделом пояснил, чем проведение референдума отличается от проведения выборов президента. "Прежде всего отсутствует блок кандидатов и все, что связано с агитацией за кандидатов. Остается агитация только в части "за" решение, вынесенное на референдум, либо "против", - отметил он. "Если проводить параллели с выборами, то на референдуме, чтобы принять изменения и дополнения в Конституцию, которые вынесены, нужно обязательно соблюсти два условия. Первое - чтобы в референдуме приняло участие более половины граждан, включенных в списки. В этом случае референдум состоится. Второе - проголосовать "за" должны более половины опять же от внесенных в списки. Если на президентских выборах просто от принявших участие в голосовании, то здесь от внесенных в списки", - сказал Иван Толкач. Как сообщалось, республиканский референдум по вопросу внесения изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь назначен на 27 февраля 2022 года. На референдум выносится вопрос: "Принимаете ли Вы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь?" Решение, принятое республиканским референдумом, вступает в силу через 10 дней после его официального опубликования. Оно является неотъемлемой частью Конституции.

Даниил Кандыбович: "Труд приносит честь и славу"

01.02.2022
Даниил Кандыбович, студент 2 курса факультета географии и геоинформатики БГУ: - Горжусь, что в этом году впервые буду принимать участие во всенародном голосовании на избирательном участке №5 в Слобода-Кучинке. Испытываю положительные эмоции после Послания Президента народу и Парламенту. Важно, чтобы молодежь двигала страну вперед. Она способна интенсивно развиваться, опираясь на опыт старших поколений. Во времена СССР очень развито было студенческое движение. И многие после стройотряда становились другими людьми. Считаю, что молодежь надо воспитывать трудом, ведь труд приносит не только материальные блага, но и честь, и славу.

Почетное звание "Человек года Минщины 2017" было присвоено 20 представителям центрального региона. Среди них и наши земляки

20.04.2018
У ліку тых, хто ўдастоены ганаровага звання, нашы землякі — дырэктар ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлана Станіславаўна МАЛІНОЎСКАЯ і старшыня праўлення Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Віктар Васільевіч СМУСЯНОК. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 18 красавіка ў Маладзечне. Віктар Смусянок паўтара года таму быў прызначаны выконваючым абавязкі старшыні праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства, а ў сакавіку гэтага выбраны яго старшынёй. Па выніках мінулага года яму прысуджана ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны 2017». [caption id="attachment_66003" align="alignleft" width="207"]Віктар Смусянок Віктар Смусянок[/caption] Віктар Васільевіч закончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум, у сістэме спажывецкай кааперацыі з 1977 года. Працоўную дзейнасць пачынаў на сваёй малой радзіме — у Брагінскім раёне намеснікам старшыні сельскага спажывецкага  таварыства.  У Мінскую вобласць, а менавіта ў Капыльскі раён, Смусянкі пераехалі 32 гады таму, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У сям’і на той момант ужо было трое дзяцей, чакалі нараджэння чацвёртага. Таму вырашылі знайсці найбольш бяспечнае месца для жыцця. З магчымых варыянтаў выбар трапіў на Капыль. Тут Віктар Васільевіч уладкаваўся на працу ў райспажыўтаварыства. У 2004 годзе ён узначаліў кааппрам. Дзякуючы яму за кароткі тэрмін былі не толькі вырашаны праблемы, што існавалі ў галіне, але і адкрыты новыя вытворчасці. — Калі прыйшоў на гэту пасаду, структурнае падраздзяленне займалася вытворчасцю хлебабулачных, каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, кукурузных палачак, рыбнай прадукцыі, — узгадвае Віктар Смусянок. — Але ў нейкі момант мы зразумелі, што можам больш, і вырашылі пачаць вытворчасць цвікоў. Потым пачалі выпускаць металічную сетку «Рабіца». За час працы на прадпрыемстве была праведзена газіфікацыя і тэхнічнае перааснашчэнне ўсіх вытворчасцей. Затым на кар’ернай лесвіцы Віктара Васільевіча стала райспажыўтаварыства. Капыльскае раённае спажывецкае таварыства — прадпрыемства шматгаліновае. Тут займаюцца гандлем, грамадскім харчаваннем, закупкамі сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырабам тавараў народнага спажывання і транспартнымі перавозкамі. Па выніках 2017 года выкананы ўсе даве-дзеныя паказчыкі развіцця. Так, рознічны тавараабарот гандлю на прадпрыемстве склаў звыш 23 млн рублёў і павялічыўся да 2016 года — 101,5% у супастаўных цэнах. У 2011, 2012, 2014 і 2015 гадах калектыў Капыльскага райспажыўтаварыства атрымаў залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак»; у 2016 годзе — Гран-пры, залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «СМАКАТА 2016»; у 2017 го-дзе — стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў сферы паслуг Капыльскага раёна. — На абслугоўванні Капыльскага райспажыўтаварыства знаходзіцца 76 гандлёвых аб’ектаў і больш чым 28 тысяч чалавек, — працягвае Віктар Смусянок.  —  Жыхароў 150 населеных  пунктаў абслугоўваюць аўтамагазіны. Бывае, у вёсачцы з насельніцтвам у дзесяць чалавек вадзіцелю даводзіцца рабіць два, а то і тры прыпынкі, каб пажылому чалавеку не даводзілася ісці ў другі канец вёскі. Нашы аўтамагазіны рэалізуюць тавары ў любое надвор’е і пры любым фінансавым выніку. Капыльскае райспажыўтаварыства больш за 90 гадоў клапоціцца пра жыхароў і задавальняе попыт пакупнікоў. Яшчэ адна асаблівасць райспажыўтаварыства: тут не толькі не спяшаюцца аптымізаваць магазіны ў невялікіх вёсках, але і імкнуцца аднавіць тыя, што некалі былі зачынены. Згадзіцеся, аб’ект гандлю ў вёсцы заўсёды адрозніваецца асаблівай атмасферай. Гэта месца, дзе людзі могуць сустрэцца, пагутарыць, падзяліцца навінамі. Летась па просьбе мясцовых жыхароў і пры падтрымцы райвыканкама ў вёсцы Калінаўка далі другое жыццё даўно зачыненаму магазіну. Апошнім часам спажыўкааперацыя робіць упор на гандлёвыя аб’екты з пэўным асартыментам. У Капылі адкрыты мясная і рыбная лаўкі, магазін па продажы алкагольных напіткаў. Пастаянна праводзяцца дні скідак. Гэта дазваляе канкурыраваць з буйнымі сеткавымі і прыватнымі магазінамі. Зараз супрацоўнікі райспажыўтаварыства працуюць над вялікім праектам па павелічэнні магутнасці забойнага цэха. Новае аблічча атрымае і тэрыторыя вакол аб’екта, дзе будзе разбіта зялёная паркавая зона — своеасаблівы падарунак капылянам у Год малой радзімы. Сяргей КОЗЕЛ