Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

«Век живи — век учись тому, как следует жить», — некогда сказал римский философ. Эти слова и в наше время не теряют своей актуальности. Вот и мы, сотрудники редакции «Слава працы», не перестаем повышать свои знания. На этот раз я, ответственный секретарь Диана  Ткаченко, вместе с корреспондентом интернет-ресурса  Павлом Шеиным (на снимке) проходила учебу в «Мастерской BY-RU» — совместном проекте Белорусского союза журналистов, БРСМ, гражданской инициативы «Друзья – Сябры» и международного медиа­клуба «Формат А-3». rpt_vivid Посетив занятия, могу отметить, что это действительно содействует повышению профессио-нальных стандартов в области журналистики и созданию современных качественных информационных продуктов через повышение собственной квалификации. В течение каждого из девяти месяцев ведущие журналисты нашей страны и приглашенные профессионалы из России проводили интересные мастер-классы. Как в любой школе, были здесь и домашние практические задания. К примеру, мы писали эссе или готовили материалы. После мастера их оценивали. По итогам учебы, которая завершится в мае, всем, кто посещал занятия, будут выданы сертификаты об окончании школы. На протяжении полноценного учебного года мы имели возможность перенимать бесценный опыт журналистов, достигших высоких результатов. В их числе — российские журналисты программы «Агитпроп», канала «Россия», газеты «Комсомольская правда», журнала «Русский репортер» и других СМИ. Из белорусских коллег — представители газет «7 дней» и «Антенна». Но не ошибусь, если скажу, что наиболее запоминающимся стало посещение телецентра ЗАО «Второй национальный канал», а конкретнее — телестудии ОНТ. Своими профессиональными секретами поделились ведущая программы «Новости спорта» Мария Лемешева и ведущая программы «Наши новости» Дарья Бигун. Директор дирекции информационного вещания телеканала ОНТ Анатолий Занкович рассказал о том, как проходят съемки передач, как видеоинженеры монтируют новостные сюжеты. Ведь монтаж является самым сложным процессом после записи телепередач, но именно он позволяет расставить нужные акценты. Обращает на себя внимание и тот факт, что специалистов с базовым журналистским образованием на телеканале работает не так много — примерно 50%. Особенно приветствуется образование… экономическое, которое помогает анализировать и делать выводы. Сегодня главное — не быть «говорящей головой», время дикторов безвозвратно ушло. Нужно не только понимать, что написано в сценарии, но — и это в идеале — подготовить его текст самостоятельно.  Во время встречи с председателем правления ЗАО «Второй национальный канал» Маратом Марковым мы узнали много интересного из того, что называют закулисьем. Бесспорно, программа «Марков. Ничего личного» — лучшая на сегодня на белорусском телевидении. Над ее созданием трудится команда профессионалов. Успех ее создания строится на обоюдном доверии ведущего и гостя, благодаря чему разговор получается более глубоким и открытым. — Журналист — это призвание, а не строчка в дипломе, — подводя итоги, отметил Марат Марков. — Сегодня модно «хайпануть» — сделать новость из ничего, иногда при этом испортив репутацию человека. Но я — за честную журналистику. Трудно не согласиться с Маратом Сергеевичем, тем более что современная журналистика — уже не способ передачи информации (ее и так достаточно), а — и это главное — формирование мировоззрения, от которого и зависит умение жить.   Диана ТКАЧЕНКО
Воскресенье, 05 мая 2019 09:38

5 мая - День печати (CMigrator copy 1)

relevant8721 Уважаемые сотрудники редакции газеты «Слава працы»! Дорогие ветераны! Сердечно поздравляем вас с Днем печати. Роль средств массовой информации в жизни современного общества неизменно остается значимой. Сейчас как никогда велика ответственность тех, кто призван объективно отражать действительность на страницах газет, в интернет-изданиях. Желаем вам интересных и ярких работ, запоминающихся журналистских материалов и неиссякаемой творческой фантазии. Высокий профессионализм, грамотное отношение к делу, знание и понимание процессов, происходящих в обществе, — эти критерии должны всегда оставаться главными в вашей работе. Пусть слово каждого сотрудника районки работает на благо интересов Беларуси. Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов
Воскресенье, 05 мая 2019 12:00

"Районка как зеркало жизни"

Газету «Слава працы» амаль не трымаў у руках да выпадкова купленага ў капыльскім кіёску «Белсаюздруку» святочнага нумара 27 кастрычніка 2018 года. 135 Былому сакратару камітэта камсамола ў «абаронцы» (прамысловасць па выпуску ваеннай абарончай тэхнікі) кінулася ў вочы: «Да 100-годдзя ВЛКСМ». На першай паласе перадрукаванага нумара за 29 кастрычніка 1963 года пад здымкам сярод прозвішчаў дзесяцікласнікаў Цімкавіцкай школы ўбачыў: А. Семяновіч. Шурык! Цудоўны сябар-першакласнік з вёскі Доўгае, з якім лёс разлучыў пасля заканчэння трэцяга класа. Завітаў да галоўнага рэдактара Марыі Уладзіміраўны Шэінай. Станоўча ўразілі адносіны кіраўніка і ўсіх супрацоўнікаў газеты. Выпісаў раёнку на два месяцы ў сталіцу. Якая яна паўсядзённая? Цікава чалавеку, які  ў  дзяцінстве жыў на Капыльшчыне. Дзякуй Маргарыце Саковіч за падарунак — пашыраныя інфармацыі: «Пакінуў свой след на Капыльшчыне», «Самаахвярнасць сям’і Лушчыцкіх». Жадаю поспехаў вучню 11 класа з Салігорскага раёна Данілу Міхаленю. Проба «пяра» ў замалёўцы «Дом з чырвонай зорачкай» спадабалася. За разнажанравыя літаратурныя матэрыялы: «Каменные дети, или Несколько картин из жизни Нины Калесник», «праз усё жыццё любоў пранеслі», «Жыццё, прысвечанае людзям», «Заззялі факелы Цароў — факелы жыцця», «Вайна і мір Кацярыны Дзятловіч» — дзякуй, даражэнькая Дзіяна Ткачэнка, за асалоду, якую Вы падарылі падпісчыку, чалавеку сталага ўзросту. Кранальны аповед пра чалавека, якога помню з ранняга дзяцінства, — Кацярыну Яфімаўну Дзятловіч —нагадаў пра асабістае дзяцінства…   …Вяртаючыся зімою позна вечарам з працы ў кароўніку ў невялікую хату, удава-салдатка з вялікаю пяшчотаю расказвала нам, чатыром падрастаючым дзеткам, пра дзвюх худзенькіх, амаль дзяўчынак, былых вязняў нямецкага канцлагера Кацярыну Дзятловіч і яе сяброўку. Выпускніцы тэхнікума жылі на кватэры, іншым разам прыходзілі ў Агароднікі на ферму. Праз пэўны час Каця сваё дзявочае прозвішча змяніла на мужава ды стала жыць у Агародніках. У кастрычніку 1964 года разам з яе мужам Сяргеем Іванавічам у мацярынскай хаце, дарэчы, якая ў якасці лецішча захоўваецца мною, малодшым, як памяць пра ўсю сялянскую сям’ю, праводзілі мяне ў Савецкую Армію. Прыязджаючы ў вёску, партыйнаму сакратару ў «абаронцы» было прыемна чуць пра поспехі партыйнага сакратара саўгаса «Цімкавіцкі» Кацярыны  Дзятловіч.  Так, святы сяляне добра арганізоўвалі. Аднойчы разам з блізкім сябрам маёрам абласной міліцыі Анатолем Макаравічам Лапоткам удзельнічалі ў «Дажынках». Зараз, бываючы на рыбалцы на Мажскай запрудзе каля вёскі Доўгае, прыемна ўспамінаю былое кустоўе ды настольнікі-самабранкі з рознымі сялянскімі прысмакамі… Знаёмства з газетай прынесла хвіліны задавальнення. Жаданне быць падпісчыкам надалей захавалася. Уладзімір МАРОЗ,  г. Мінск
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Георгіевіч Кісялёў (на здымку) родам з Расіі, але ўжо больш за паўстагоддзя жыве ў Капылі, які стаў для яго другой радзімай. Киселев-3 А нарадзіўся ён 5 снежня 1925 года каля Чабаксар, што ў Чувашыі. У Горкаўскай вобласці прайшла яго маладосць. Калі пачалася вайна, Мікалаю было толькі 16 гадоў. У 1942 годзе скончыў курсы сувязістаў, атрымаў накіраванне ў Балагое пад Ленінградам. А з лютага 1943 года Мікалай у вайсковым страі: ваяваў у складзе І і ІІІ Беларускіх франтоў, вызваляў Баранавічы, іншыя беларускія гарады. Вайну закончыў у Празе. Затым прадоўжыў свой вайсковы шлях у Мінску, дзе пасля вучобы на паскораным курсе ваеннага вучылішча атрымаў званне лейтэнанта. Да 1958 года служыў у Маскоўскай ваеннай акрузе, а калі выйшаў у запас — пераехаў у Капыль. Гераізм і самаадданасць Мікалая Георгіевіча Кісялёва адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», шматлікімі юбілейнымі ўзнагародамі. Вайсковая загартоўка і імкненне быць у гушчы падзей заўсёды былі ўласцівы Мікалаю Георгіевічу. Таму дзе б ён ні працаваў — нязменна карыстаўся аўтарытэтам. А былі ў яго паслужным спісе праца ў раённым вузле сувязі, МПМК-194, сельгастэхніцы, адкуль і пайшоў на заслужаны адпачынак. З жонкай Соф’яй Фёдараўнай пражылі душа ў душу 41 год. У сям’і нарадзіліся двое сыноў, якіх Кісялёвы выгадавалі годнымі людзьмі, дапамаглі ім атрымаць вышэйшую адукацыю. Мікалай Георгіевіч заўсёды актыўна ўдзельнічае ў рабоце раённага Савета ветэранаў, вялікае значэнне надаючы патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, часта сустракаючыся са школьнікамі. Маргарыта САКОВІЧ
Гісторыка-краязнаўчы музей «Бацькаўшчына», створаны на базе ДУА «Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», — сапраўдная скарбніца, дзе беражліва захоўваецца памяць аб мясцовым мінулым. Значная ўвага тут адводзіцца адлюстраванню падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. [caption id="attachment_76346" align="aligncenter" width="580"]■ Ірына Тагіль (злева) з юнымі гісторыкамі каля экспазіцыі «Мы памятаем, мы ганарымся» ■ Ірына Тагіль (злева) з юнымі гісторыкамі каля экспазіцыі «Мы памятаем, мы ганарымся»[/caption] А ўсё дзякуючы намаганням нязменнага кіраўніка каменскага сховішча памяці Ірыне Тагіль. Яна, настаўнік пачатковых класаў, — чалавек, які і па адукацыі, і па прафесіі з гісторыяй звязаны вельмі пасрэдна. Аднак  Ірына Іосіфаўна і сама захапілася музейнай дзейнасцю, і для развіцця гэтай жывой, цікавай справы знаходзіць сярод школьнікаў нямала аднадумцаў, гатовых літаральна па крупінках збіраць мясцовую гісторыю і ў далейшым з непадробным натхненнем самім жа падчас экскурсій расказваць аб ёй наведвальнікам. Адной з асноўных крыніц папаўнення матэрыялаў школьнага музея было і застаецца супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі. Так і ў працэсе стварэння экспазіцыі «Мы памятаем, мы ганарымся», прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, нямала экспанатаў трапіла ў каменскую школу дзякуючы неабыякавасці насельніцтва. Большую частку выставы складаюць уласныя рэчы ўраджэнца в. Труханавічы Капыльскага раёна Пыжыка Гаўрыіла Кляменцьевіча, якому, дарэчы, 7 мая споўнілася б 105 гадоў. Ён спачатку прайшоў Фінскую вайну, а потым практычна з першага і да апошняга дня чарговага наступства — Вялікай Айчыннай — добраахвотна выконваў місію па вызваленні Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пры гэтым неаднаразова трапляў у, здавалася б, бязвыхадныя сітуацыі, але ўсё ж такі цудам заставаўся жывы. Тут захоўваюцца яго фотаздымак, зроблены ў Германіі ў чэрвені 1945 года, ордэнская кніжка, падзякі, узнагародныя лісты, медалі і ордэны. Гістарычную каштоўнасць уяўляе сабой і сшытак салдата Перамогі з яго ўласнымі запісамі-ўспамінамі аб падзеях ваеннага ліхалецця. З дапамогай праекта «Музей у чамадане» землякі Пыжыка ўжо не раз знаёмілі аматараў гісторыі з копіямі дакументаў Гаўрыіла Кляменцьевіча, дапоўненымі, што называецца, для агульнай карціны іншымі цікавымі прадметамі. Такі незвычайны спосаб дазваляе ў кампактнай форме «вывезці гісторыю» родных мясцін па-за межы школьнага музея, падчас міні-экскурсіі пазнаёміць з цікавай асобай — сапраўды заўзятым воінам.   Усе рэчы і дакументы Гаўрыіла Кляменцьевіча трапілі на музейны стэнд (а копіі — у «Музей у чамадане») дзякуючы яго сыну і нявестцы, якія і да гэтага часу жывуць у в. Камень. Пры садзейнічанні яшчэ адной мясцовай сям’і — былога старшыні Камсамольскага сельсавета Міхаіла Чарніцкага і яго жонкі Ніны Паўлаўны — таксама адбылося важкае папаўненне экспазіцыі выставы. Чарніцкія перадалі школьнаму музею фотаздымкі, дакументы і іх копіі роднага дзядзькі Ніны Паўлаўны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Дудзінскага Мікалая Афанасьевіча, які пахаваны ў брацкай магіле ў далёкай Растоўскай вобласці. Сапраўднае багацце каменскага школьнага музея — шматлікія фотаздымкі загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны землякоў. А іх, трэба адзначыць, нямала. У свой час знойдзеныя ў розных месцах і зараз беражліва аб’яднаныя пад шклом выставачнага стэнда, яны дазваляюць захаваць памяць аб салдатах, з’яўляюцца сапраўдным падмуркам грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і павышэння яе інтарэсу да старонак гісторыі роднага краю. Бо гэта не проста выявы незнаёмых людзей — пад пажаўцелымі ад часу фотакарткамі цяперашнія каменскія вучні пазнаюць прозвішчы сваякоў, далёкіх і блізкіх.          Усе без выключэння матэрыялы экспазіцыі па-свойму цікавыя. Не менш цікавыя і гісторыі іх з’яўлення ў каменскім музеі. Так, да таго як папасці пад шкло выставы, адзін з каштоўных экспанатаў — датаваны 10 мая 1945 года выпуск газеты «Праўда» з размешчаным у ім зваротам з нагоды Вялікай Перамогі Іосіфа Сталіна да савецкага народа — адразу доўга праляжаў  на  гарышчы  адной  з хат у в. Труханавічы Капыльскага раёна. Пасля таго, як знакавы экзэмпляр быў выпадкова знойдзены гаспадарамі хаты, ён на некаторы час «перасяліўся» ў сельскую каменскую бібліятэку і толькі пасля яе закрыцця — у школьны музей.   Прадстаўлены ў музеі і, напэўна, не менш каштоўныя, чым самі экспанаты, даследчыя работы вучняў школы — вынікі мэтанакіраванай, сістэматычнай, доўгачасовай і карпатлівай працы па аднаўленні імёнаў загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны,  устанаўленні невядомых і забытых пахаванняў партызан. Такія гістарычныя расследаванні тут вядуцца пад кіраўніцтвам сапраўднага энтузіяста і патрыёта сваёй малой радзімы Ігара Крэпскага, настаўніка матэматыкі і інфарматыкі.  Зараз Ігар Віктаравіч з юнымі гісторыкамі акрамя таго, што працягваюць пошукава-даследчую работу, працуюць яшчэ і над стварэннем фільма пра салдат-землякоў. Грунтоўны падмурак для гэтай нялёгкай і маштабнай справы створаны падчас некалькіх гадоў папярэдняй работы — гэта, напрыклад, і шматлікія звесткі, атрыманыя пры напісанні даследчых работ, і сабраныя матэрыялы школьнага музея. Словам, гісторыка-краязнаўчая работа ў невялікай сельскай школе пастаўлена на даволі высокім узроўні. Да таго ж жаданне захаваць памяць аб земляках з цягам часу тут не слабее — пошукава-даследчая работа працягваецца. Турбуе толькі тое, што бязлітасны час, на жаль, вельмі хутка памяншае шэрагі непасрэдных удзельнікаў і відавочнікаў той ужо такой далёкай вайны. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Страница 3748 из 5472