Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Актывісты Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзначылі Дзень валанцёра. Старшыня раённай аргані-зацыі БТЧК расказала ўсім прысутным аб дзейнасці міжнароднай арганізацыі, аб мэтах і задачах, якія яна ставіць, аб развіцці валанцёрскага руху. Гасцям сустрэчы было цікава даведацца аб тым, што ў раёне валанцёрства распачыналася ў гімназіі № 1 г. Капыля. Зараз жа 92 неабыякавыя чалавекі аб’яднаны ў шэсць атрадаў і адну ініцыятыўную групу. — Часцінку сваёй душы аддаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія працуюць у групе «Дабрадзеі», — падкрэсліла Ніна Жук. — У асноўным моладзь  аб’яднана ў атрады і прадстаўляе пэўныя навучальныя ўстановы: «Мы разам» (Капыльскі дзяржаўны каледж), «Добрыя сэрцы» (Лясноўская СШ), «Данка» (Цімкавіцкая СШ), «Клопат» (Слабадакучынская СШ), «Імпульс» (гімназія № 1 г. Капыля) і «Міласэрнасць» (Капыльская ЦРБ). [caption id="attachment_84022" align="aligncenter" width="840"] ■ Падзяку атрымлівае валанцёр Галіна Хабінская[/caption] — Уся работа арганізацыі Чырвонага Крыжа ляжыць на плячах Ніны Паўлаўны Жук, з яе прыходам яна значна актывізавалася і развіваецца кожны год, — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас. — Але ёй значна дапамагаюць валанцёры, якія падтрымліваюць людзей, што маюць патрэбу ў дапамозе, спачуваюць ім і адыгрываюць не апошнюю ролю ў іх лёсе. Вельмі прыемна, што ў нашым раёне назіраецца пераемнасць пакаленняў у валанцёрскім руху: побач са старэйшымі працуюць і зусім юныя — школьнікі, якія вучацца ў іх рабіць дабро. [caption id="attachment_84017" align="aligncenter" width="840"] ■ Кіраўнік групы «Дабрадзеі» Валянціна Зарамбоўская (у цэнтры) дзеліцца сваімі справамі[/caption] — Нягледзячы на тое, што пажылыя валанцёры і самі ўжо даўно на заслужаным адпачынку, яны стараюцца дапамагаць у першую чаргу людзям сталага ўзросту, — расказала кіраўнік ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» Валянціна Зарамбоўская. — Яны дапамагаюць па гаспадарцы, набываюць у аптэцы лекі, прыбіраюць, аказваюць псіхалагічную дапамогу, выконваюць простыя медыцынскія працэдуры. Валанцёры віншуюць сваіх падапечных са святамі, дораць сувеніры, арганізоўваюць канцэрты. Стараюцца як мага часцей наведвацца ў бальніцу сястрынскага догляду, што ў Бабоўні, каб падзяліцца цеплынёй сваіх сэрцаў. Прадстаўнікамі навучальных устаноў з Цімкавіч, Слабада-Кучынкі і Ляснога былі прадэманстраваны мультымедыйныя прэзентацыі з фотаздымкамі, на якіх былі адлюстраваны добрыя справы валанцёраў, іх догляд за ветэранамі вайны і працы, уборка тэрыторый мемарыялаў, магіл і воінскіх пахаванняў, пасадка сквераў і алей, заняткі з малодшымі школьнікамі і многае іншае. [caption id="attachment_84019" align="aligncenter" width="840"] ■ Ніна Жук і Ірына Абас з валанцёрамі-школьнікамі[/caption] За распаўсюджванне ведаў аб асноўных прынцыпах руху Чырвонага Крыжа, за актыўны ўдзел у валанцёрскім руху Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа шэрагу ўдзельнікаў сустрэчы былі аб’яўлены падзякі, уручаны памятныя падарункі, некаторыя атрымалі пасведчанні валанцёраў. Сяргей КОЗЕЛ
Депутаты Палаты представителей седьмого созыва тайным голосованием избрали руководителей профильных комиссий. Их, как и в прошлом созыве, 14. Больше половины, а точнее восемь комиссий, возглавили новоизбранные парламентарии. Четырьмя комиссиями будут руководить женщины. Из прежних руководителей двое сохранили за собой руководящие посты. В частности, руководство постоянной комиссией по бюджету и финансам доверено депутату предыдущего созыва - Людмиле НИЖЕВИЧ.
Четверг, 12 декабря 2019 18:31

До +4°С будет 13 декабря

До 4 градусов тепла будет в Беларуси 13 декабря, сообщили в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. Будет облачно, местами пройдут небольшие осадки (мокрый снег, дождь). В отдельных районах ожидаются слабые туман и гололед. Ветер юго-восточный 5-10 м/с, в дневные часы порывами до 14 м/с. Температура воздуха в течение суток составит от минус 1 до плюс 4 градусов.
13 декабря в 12.00 в управлении ОАО «Беларуськалий» г. Солигорска состоится выставка-презентация областного этапа республиканского молодежного конкурса «100 идей для Беларуси», организатором которой выступает Минская областная организация БРСМ. Проект «100 идей для Беларуси» является базовым стартапом для развития национального движения молодых учёных, изобретателей, рационализаторов. Это отличная возможность заявить о себе на всю страну, получить помощь в развитии и сопровождении авторского проекта. Выставка-презентация 25-и молодежных проектов из 15 районов Минской области в различных сферах пройдет в одном  из самых молодых городов Республики Беларусь на одном из крупнейших производителей и экспортеров калийных удобрений в мире – предприятии «Беларуськалий». Справочно: Проект реализуется с целью активизации инновационного мышления молодежи, привлечения ее к решению задач социально-экономического развития Республики Беларусь, реализации государственной программы инновационного развития Республики Беларусь. Его основные задачи – мотивация и развитие молодёжного изобретательства, рационализаторства; выявление и внедрение в реальный сектор экономики инновационных проектов и научно-технических разработок, представляющих практический интерес для социально-экономического развития страны. В областной финал конкурса вошли разработки юных ученых области различных направленностей. К примеру, Дзержинский район презентует агропромышленный проект «Умный дом для животных» Анжелики Шиманской, учащейся 10 класса Негорельской СШ №1. Проект представляет собой систему, которая обладает сразу несколькими функциями: автоматической системой подачи корма и воды, а также контроль воздуха. Этот проект или отдельные его части можно применять на фермах, в сельскохозяйственных комплексах, в зоопарках, зоомагазинах, а так же в домашних условиях. Солигорский район презентует проект «Future food – еда будущего!» Александра Коробко. Александр предлагает упростить заказ блюд и взаимодействие посетителя с персоналом и выводит заказ блюд в ресторанах на новый уровень обслуживания. Традиционно инновационные проекты и разработки будет оценивать экспертный Совет, в состав которого войдут представители исполнительной власти, управления образования, общественных организаций, а также представители центра технического творчества г. Солигорска и предприятия «Беларуськалий». Все авторы проектов будут награждены ценными подарками. Проекты-победители будут представлены в республиканском финале конкурса. Насыщенная программа конкурса не позволит скучать ее участникам – оформление выставочной площадки, волнительная защита проекта перед экспертным Советом, и долгожданное подведение итогов на весь день захватят внимание молодежи Минщины, занятой развитием и продвижением науки в стране. По окончании мероприятия всех участников и гостей ждет не менее увлекательная экскурсия в музей Трудовой Славы ОАО «Беларуськалий». Павел ШЕИН
Музей імя І.С. Трацэўскага ДУА «Слабадакучынская сярэдняя школа» сёлета адзначае 35-гадовы юбілей, служыць справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Гэта быў першы музей, створаны ва ўстанове адукацыі Капыльскага раёна.  Яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў вучні і настаўнікі, мясцовыя жыхары пачалі збіраць экспанаты для музея гісторыка-краязнаўчага напрамку. Святочную стужку на адкрыцці перарэзалі Аляксандр Кандыбовіч – былы сакратар Капыльскага падпольнага райкама ЛКСМБ – і Марыя Арцюшэўская – сакратар парткама саўгаса «Крыніца». [caption id="attachment_83990" align="aligncenter" width="840"] ■ У школьным музеі Барыс Дзенісюк (у цэнтры) з навучэнцамі Слабадакучынскай СШ[/caption] З 1984 года музей размяшчаўся ў асобным будынку і межаваўся са школьнай сталоўкай. Значны ўклад у яго стварэнне ўнёс настаўнік гісторыі Рыгор Несцерчык, які зараз жыве ў вёсцы Лешня. Гэта ён правёў першую экскурсію. Афармленнем экспазіцый займаліся самабытны мастак Аляксандр Канавальчык і дырэктар школы Мікалай Іваноў. Прадоўжыла пошукавую дзейнасць Валянціна Кандыбовіч (цяпер дырэктар школы), якая адной з першых на Капыльшчыне стварыла летапіс школы. Пасля будаўніцтва новай школы (люты 1994-га) музей перанеслі ў невялічкі пакойчык плошчай у 12 квадратных метраў, а затым у прасторнае памяшканне ў 48 квадратных метраў. Экспазіцыя і архіўныя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю в. Слабада-Кучынка з 1707 года. Асабліва выдатна даследаваны перыяд Вялікай Айчыннай вайны. На аснове здымкаў, звестак  паказана гісторыя развіцця адукацыі з 1907 года, пачатак калектывізацыі з 1930 года, дзейнасць камсамольскай арганізацыі з 1924 года. Гонар музея – каменныя сякеры ІІ тысячагоддзя да н.э., закамянелыя ракавіны малюскаў, бязмен ХІХ ст. У музеі захоўваюцца звыш 500 унікальных экспанатаў. Сярод іх кіцель савецкага дэсантніка, камсамольскі білет першага дэсантніка СССР Шэйна У. Л. – удзельніка Сталінградскай бітвы і бітвы за Каўказ. Асабістыя дакументы і рэчы Арцюшэўскай М.І. – сакратара парткама (узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга), Змачынскага В.Ю. – ветэрана вайны, які  пад Будапештам у лютым 1945 года абясшкодзіў 210 мін і быў узнагаро-джаны медалём «За баявыя заслугі», узнагароды ветэрана вайны Гапонава В.П. Значнай каштоўнасцю з’яўляецца ікона Божай Маці, вытканая народным творцам Марынай Дубовік (Понтус), выпускніцай школы 1980 года. Марына Уладзіміраўна зрабіла гэты падарунак на 100-годдзе школы. У 2005 годзе, напярэдадні 60-го-ддзя Перамогі, музею прысвоена імя былога дырэктара школы Трацэўскага І.С. Іван Сцяпанавіч – выпускнік школы 1937 года, прайшоў усю вайну з першага да апошняга дня: абарона Масквы, Курская бітва, вызваленне Украіны, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Перамогу сустрэў у Вене. Сімвалічна, што ён быў паранены 1 верасня 1941 года. І ў той дзень даў сабе клятву: «Выжыву – стану настаўнікам!» Побач на стэндзе – здымак яго жонкі Любецкай Л.І., якая ўдастоена ганаровых званняў «Выдатнік народнай асветы», «Заслужаны настаўнік БССР». Яе імя назаўсёды ўнесена ў Беларускую энцыклапедыю. Прысваенне музею ганаровага імя пашырыла магчымасці патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Стэнд «Адам Бабарэка – крытык, празаік, паэт» паказвае гісторыю жыцця знакамітага песняра Бацькаўшчыны, які стаяў ля вытокаў беларускай крытычнай думкі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1999 го-дзе на 100-годдзе паэта музей наведалі яго дачка Алеся Бабарэка і дэлегацыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Многія выпускнікі школы, якія займаліся ў школьным музеі, знайшлі сваё месца і ўпэўнена крочаць па жыцці: Наталля Коршук – рубінавы дырэктар кампаніі «Фаберлік», Алеся Козіч і Таццяна Дзенісюк – перакладчыкі-рэферэнты, Віктар Трыгубовіч – інжынер-канструктар. Атрымалі адукацыю і вярнуліся працаваць настаўнікамі на Капыльшчыну  Анастасія Васілевіч і Святлана Кунцэвіч, медыкам – Аліна Дубовік. Наталля Леус (праводзіла экскурсіі на англійскай мове), Вольга Рыбак, Ульяна Кунцэвіч, Яна Коршук і Хрысціна Францкевіч, якія выдатна бралі інтэрв’ю, запісвалі цікавы краязнаўчы матэрыял, сёння з’ўляюцца студэнтамі ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны. Кацярына Рубкевіч станавілася пераможцай рэспубліканскага конкурсу па айчыннай гісторыі, падрыхтаваўшы ўспаміны свайго дзеда-франтавіка, Вікторыя Коршук выдатна пісала вершы і сцэнарыі для школьных мерапрыемстваў. У Год малой радзімы калектыў музея актывізаваў навукова-даследчую дзейнасць. Гістарычныя даведкі і артыкулы друкуюцца ў часопісах «Бібліятэчны свет» і «Образование Минщины», газетах «Слава працы», «Да новых перамог»,  «СБ. Беларусь сегодня», «На страже», матэрыялы ўключаны ў зборнік навуковых артыкулаў «Капыль: гісторыя горада і рэгіёну». З’явіліся ўласныя праекты выданняў: буклеты «Знакамітыя выпускнікі», «Воіны-інтэрнацыяналісты». Дзякуючы пошукавай дзейнасці і публікацыям любімай раёнкі адкрываюцца новыя і цікавыя старонкі  гісторыі роднага краю. Устаноўлены імёны загінуўшых воінаў і партызан (Дзясятава Фёдара  і Татура Віктара), магілы якіх наведалі родныя з Пскова і Старых Дарог. Прадстаўнікамі Консульства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь уручаны пасведчанні аб узнагароджанні (медалі «За адвагу» і «За баявыя заслугі») родным франтавікоў нашым землякам з Астраўца (Расціславу Герту) і Бабруйска (Мікалаю Юшкевічу). [caption id="attachment_83989" align="aligncenter" width="840"] ■ Унікальныя экспанаты музея[/caption] Дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі зборам і захоўваннем экспанатаў былых эпох, вывучае не толькі мінулае, ён упэўнена накіраваны ў будучыню. Унікальная магчымасць спалучэння ў сабе навукова-даследчых, культурна-асветніцкіх і забаўляльных функцый вызначае змест і перспектыўныя формы працы   краязнаўчага музея. З мэтай папулярызацыі творчасці песняроў бацькаўшчыны праводзяцца літаратурныя гасціныя. Кожны год выступаюць у музеі самабытныя паэты Капыльшчыны Ядвіга Малевіч і Мікалай Майсюк, вершы якіх вучні чытаюць на школьных мерапрыемствах. Дарэчы, радкі з верша «Дзіцячыя слёзы» Мікалая Пятровіча выбіты на помніку спаленым дзецям Роспаў, а Ядвіга Генрыхаўна напісала верш «Шумеў трывожна лаўскі лес» да адкрыцця помніка юнаму партызану Уладзіміру Качаноўскаму.  Пабывалі ў музеі члены саюза пісьменнікаў Алесь Марціновіч і Галіна Падвойская, док-тар мастацтвазнаўства Надзея Высоцкая, генерал-лейтэнант у адстаўцы Яўген Мікульчык. Работа калектыву школы па патрыятычным выхаванні адзначана граматай прафсаюза «За духоўнае адраджэнне», Дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама за рэалізацыю педагагічнага праекта. З кожным годам павялічваецца колькасць наведвальнікаў, расце цікавасць да гісторыі роднага краю, сваёй малой радзімы. Запамінальна і змястоўна  ў мінулым годзе прайшла сустрэча выпускнікоў 1968 года, сярод якіх былі заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь і Расіі – Надзея Караленка і Валянціна Хохалева. Цеснае шматгадовае супрацоў-ніцтва звязвае педагогаў і навучэнцаў школы з Беларускім саюзам афіцэраў. Намеснік старшыні рэспубліканскага Савета палкоўнік у адстаўцы Васіль  Скрыннікаў і старшыня РАС ДТСААФ маёр запасу Аляксандр Касінскі ўдзельнічаюць у правядзенні Урокаў мужнасці, у Вахтах памяці, сустрэчах з ветэранамі вайны і працы, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Сёлетні год – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Актыўны ўдзел прынялі ў рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», прайшлі здымкі на тэлебачанні – канал СТБ. Члены музейнай групы Вольга Францкевіч, Мікіта Коршук, Аляксандр Пратасевіч, Вікторыя Лазюк, Мілана Баркоўская ўдзельнічаюць у штогадовых акцыях «Абеліск» па доглядзе за брацкімі магіламі. У ліпені  сустракалі велапрабег курсантаў Ваеннай акадэміі. Прадаўжаецца плённае супрацоўніцтва з раённай газетай «Слава працы».  Вядучыя экскурсаводы музея Паліна Пратасевіч і Марыя Дашкевіч  удзельнічалі ў ХХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», дзе прадставілі «музей у чамадане», расказалі пра пісьмы з фронту. Разам са Слабадакучынскай бібліятэкай-клубам (загадчык Валян-ціна Барташэвіч) арганізуюцца тэматычныя выставы, конкурсы. Ва ўсіх пачынаннях нас падтрымліваюць прадстаўнікі мясцовай ветэранскай арганізацыі Святлана Астрэйка, Аляксандр Кандыбовіч, Зоя Салановіч. Да юбілею музея адкрыты новыя стэнды «Знакамітыя выпускнікі» і «Нашы настаўнікі», персанальная выстава спартыўных дасягненняў Кірыла і Данііла Кандыбовічаў. Дзейнічаюць клуб «Патрыёты Радзімы» і рэсурсны цэнтр вуснагістарычных даследаванняў. Першыя ў жыцці экскурсіі правялі Валянціна Казырыцкая і Лізавета Бурдзейка. Ветэран прафсаюзнага руху краіны Ганна Трацэўская, якая наведала ўстанову адукацыі, падзякавала школьнікам і настаўнікам за беражлівыя адносіны да народнай памяці і высока ацаніла праведзеную работу. Мы вельмі спадзяёмся, што наш музей унясе свой уклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, бо любоў да Радзімы пачынаецца з малога, з гонару за свой край, за людзей, якія ўнеслі ўклад у яго развіццё і росквіт. Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў» Фота Таццяны БОХАН
Страница 2877 из 4896