Асноўная ж маса занята на вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў. У дзень нашага наведвання гэтымі відамі работ займаліся звыш дзясятка адзінак.

— Утрыманне буйной рагатай жывёлы на глыбокай саламянай падсцілцы — гэта дадатковыя паўнавартасныя і танныя ўгнаенні, — расказаў аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Тароцька. — Спецыялісты агранамічнай службы адзначаюць, што высокія ўраджаі кукурузы, цукровых буракоў, якія атрымліваюць у некаторых гаспадарках, сталі магчымы дзякуючы мэтанакіраванай рабоце з арганікай. Таму гэтаму віду работ мы надаём заўсёды самую пільную ўвагу. Тэма застаецца актуальнай і сёння, калі засталіся лічаныя тыдні да пачатку веснавой сяўбы. Пра важнасць гэтага складальніка ўрадлівасці гаварылася не адзін раз. Як падлічылі вучоныя, нарматыўная прыбаўка ўраджаю ад 1 тоны арганікі для азімых збожжавых складае 25 кг зерня, бульбы — 105 кг, цукровых буракоў — 125 кг, кармавых караняплодаў — 200 кг, кукурузы на сілас — 190 кг зялёнай масы, усіх прапашных культур — 30 кармавых адзінак.
Безумоўна, пад большасць культур ураджаю 2020 года арганіка была ўнесена з восені, але ж застаюцца некаторыя прапашныя — да прыкладу, тая ж кукуруза ці буракі, якія вельмі добра адклікаюцца менавіта на гэты від сілкавання. На дадзены момант у ААТ «Прагрэс 2010» нарыхтавана 60 400 і вывезена ў бурты 59 000 тон арганікі. Вядома ж, вядзецца і яе ўнясенне: за дзень прыкладна дзве тоны раскідваецца па палетках і закрываецца дыскамі.
Прагрэсаўскія аграрыі спраўляюцца сваімі сіламі. Для гэтай мэты створаны два звяны, якія складаюцца з трактароў «Беларус-3022» з раскідвальнікамі ПМФ і «Беларус-82» з агрэгатамі ПРТ і пагрузчыкаў. У дзень нашага наведвання на полі працавалі механізатары Аляксандр Дубовік, Аляксандр Паграбіцкі, Яўген Сай, Уладзімір Кузьміцкі, Яўген Варвашэня, Генадзь Мароцкі, Уладзімір Руц. За работай на 50-гектарным палетку, дзе будуць пасеяны цукровыя буракі, сачыла адказная — аграном-хімік Ганна Лыч, перыядычна сюды наведваўся і аграном Сяргей Тароцька.
[caption id="attachment_86816" align="aligncenter" width="840"]
■ Звяно на вывазцы арганікі[/caption]
Круглы год вядзецца вывазка арганікі з жывёлагадоўчых аб’ектаў, для чаго выкарыстоўваюцца штодзённа трактары, пагрузчыкі. Звычайна ўсім звяном «адпрацоўваюць» адну ферму, пасля заканчэння работ на якой тэхніка накіроўваецца на іншы жывёлагадоўчы аб’ект. І так па крузе. Арганіка складзіруецца ў бурты на полі, а пры магчымасці — уносіцца. На МТФ «Кацельнікі» ў вывазцы задзейнічаны механізатары Аляксандр Маргалік, Аляксандр Гірко, Арцём Невядомскі, Дзмітрый Рымашэўскі, Сяргей Севасцьяновіч.
Паралельна ў гаспадарцы вядзецца падкормка азімых, шматгадовых траў, пачалася падрыхтоўка глебы і іншыя віды работ.
Сяргей КОЗЕЛ