Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

За два дня досрочного голосования явка избирателей на выборах Президента Беларуси составила 12,75%. Такая информация размещена на сайте ЦИК, сообщает БЕЛТА. По данным Центральной комиссии, в Брестской области проголосовали 11,26% избирателей от общего числа включенных в списки по региону. В Витебской области явка составила 12,16%, в Гомельской - 16,44%, в Гродненской - 10,01%. В Минской области на избирательные участки за два дня досрочного голосования пришли 12,61% избирателей, в Могилевской - 14,61%, в Минске - 11,73%. Общее число избирателей, включенных в списки, составляет 6 836 585 человек. Досрочное голосование на выборах стартовало 4 августа и продлится по 8 августа включительно.
До 25 градусов тепла ожидается 30 июля. В четверг ожидается переменная облачность. Днем местами пройдут кратковременные дожди, в отдельных районах возможны грозы. Ветер прогнозируется западный 5-10 м/с с порывами до 14 м/с, в дневные часы местами - до 15-18 м/с. Температура воздуха ночью составит 11-17 градусов выше нуля. Днем будет 18-23 градуса тепла, по юго-востоку - до плюс 25. Павел ШЕИН Фото автора  
В целях принятия дополнительных мер по пресечению нарушений скоростных режимов водителями транспортных средств с 30 по 31 июля 2020 года на территории Копыльского района будет проведена профилактическая акция «Скорость». Также ОГАИ Копыльского РОВД сообщает, что 31 июля на территории района также будет проведен единый день безопасности дорожного движения, под девизом «Выбирай безопасную скорость», который в свою очередь, направлен на профилактику ДТП по причине нарушений скоростного режима. Анализ аварийности свидетельствует о том, что действительно основными причинами совершения дорожно-транспортных происшествий является превышение, либо неправильно выбранная скорость движения. Неправильно выбранная скорость движения становится основными причинами съездов в кювет, опрокидываний, встречных столкновений.   Как правило, такие происшествия характеризуются довольно высокой степенью тяжести наступающих последствий. Павел ШЕИН
Першымі ў раёне знакавай для хлебаробаў лічбы сёлета дасягнулі механізатары з УП «ПІК-Лясное» Сяргей Клочка і Мікіта Грушэвіч. Трыумфатараў жніва віталі на ўскрайку поля каля вёскі Бабоўня. З высокімі працоўнымі дасягненнямі іх павіншавалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і дырэктар гаспадаркі Леанід Буцевіч.   У гонар тысячнікаў прагучалі песні ў выкананні калектыву «Лоцвінскія ўдалухі». Такая ўвага да перадавікоў, шматлікія словы ўдзячнасці ў іх адрас, а таксама ўручаныя падчас цырымоніі дыпломы, падзякі, грашовыя прэміі і падарункі сталі яскравым пацвярджэннем таму, што нялёгкая праца хлебаробаў не толькі не застаецца без увагі, але і высока цэніцца. Дарэчы, акрамя традыцыйнай для такіх выпадкаў фотаздымкі для раёнкі, Сяргей Клочка і Мікіта Грушэвіч трапілі і ў аб’ектыў камеры галоўнага тэлеканала краіны «Беларусь 1». Так што аб плённай працы аграрыяў з Капыльшчыны будзе вядома далёка за межамі нашага раёна. І яны гэтага сапраўды вартыя. Так, імя Сяргея Клочкі ўжо не першы сезон значыцца ў ліку лепшых хлебаробаў. У мінулым годзе яны разам з братам Дзмітрыем нават устанавілі своеасаблівы рэкорд — сталі першымі ў раёне тысячнікамі, а неўзабаве ўзначалілі і спіс тых, хто пераадолеў двухтысячны рубеж. Сёлетні ж памочнік Сяргея Уладзіміравіча пасля службы ў арміі робіць толькі першыя крокі ў справе жніва. Аднак працавітасць, адказнасць і стараннасць хлопца дазволілі і яму ўнесці важкі ўклад ў каравай гаспадаркі. Акрамя гэтых герояў дня ў цэнтры ўвагі апынуўся і сямейны экіпаж Сяргея і Алены Мікулічаў. Хаця ў гаспадарцы муж і жонка працуюць даўно, у такім прафесійным тандэме яны аказаліся ўпершыню. І эксперымент ўдаўся — да запаветнай чатырохзначнай лічбы на момант мерапрыемства ў іх не хапала зусім крыху. Пасля цырымоніі ўшанавання аграрыяў з «Ляснога» Сяргей Пілішчык, Віталь Ракевіч і Ірына Сцяпура накіраваліся ў КСУП «Доктаравічы», дзе да іх далучыліся дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч і інжынер па ахове працы, старшыня прафкама Ларыса Прахарэня. У такім складзе яны завіталі на адно з угоддзяў гаспадаркі, каб з працоўнай перамогай павіншаваць чарговы экіпаж-тысячнік у складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейкі. Калі Уладзімір Аляксандравіч у гаспадарцы працуе пастаянна, то Сяргей Яўгенавіч, работнік Капыльскай ЖКГ, толькі на час летняга адпачынку прыходзіць на дапамогу ў гарачую пару жніва. У адрозненне ад сваіх лясноўскіх калег, якія курсіруюць па палетках на імпартным Нью-Холандзе, лідэры «Доктаравічаў» пакараюць хлебныя вяршыні на айчынным КЗС-1218. Пры гэтым дуэт вопытных работнікаў з году ў год нязменна трапляе ў спіс передавікоў. А днём пазней Віталь Ракевіч, Ірына Сцяпура і кіраўнік ААТ «Скабін» Аляксандр Хвіцько праслаўлялі вадзіцеля, які першы ў раёне адвёз ад камбайна тысячу тон зерня. Самым хуткім у сезоне-2020 аказаўся скабінскі работнік Мікалай Маліноўскі. Мікалай Васільевіч у гаспадарцы працуе ўжо чатыры дзясяткі гадоў. І за такі салідны стаж колькасць яго дасягненняў — у тым ліку і па заваяванні тысячных рубяжоу — падлічыць цяжка. Усе хлебаробы, якім давялося прымаць віншаванні, — вельмі сціплыя працаўнікі. Пры гэтым, як яны шчыра запэўнілі, нават не задумваюцца аб тым, на карысць якой вялікай справы працуюць — проста стараюцца добрасумленна выконваць свае прафесійныя абавязкі. Да празмернай увагі лідары жніва таксама не прывыклі. А вось застацца сам-насам з нівай, дзе яны могуць гектар за гектарам рухацца наперад да папаўнення хлебнай скарбніцы і, магчыма, да ўласных новых перамог — ім па душы. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
В Беларуси на 29 июля выздоровели и выписаны 61 442 пациента, у которых ранее был подтвержден диагноз COVID-19. Об этом сообщает БЕЛТА. Зарегистрированы 67 518 человек с положительным тестом на COVID-19. Всего проведено 1 278 583 теста. За весь период распространения инфекции на территории страны умерли 548 пациентов с рядом хронических заболеваний с выявленной коронавирусной инфекцией.
Страница 2519 из 4899