Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В четверг, 15 октября, с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет начальник Копыльского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Виталий Михайлович БУНЯК. Телефон 51-5-07.
В субботу, 17 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами Копыльского районного исполнительного комитета Елена Станиславовна МИХАЙЛОВСКАЯ. Телефон 55-5-66.
У беларускім народным календары гэта канец збору ўраджаю, пачатак зімы і вяселляў, дзень, калі даведваліся пра надвор’е  ажно да самай вясны. Па праваслаўным царкоўным паданні, свята Пакроваў Багародзіцы адзначаецца ў гонар выратавання Канстанцінопаля ад сарацынаў у 910 годзе. Калі вернікі маліліся аб перамозе над ворагам у храме, святы Андрэй убачыў Маці Божую, якая пакрывала хрысціян сваім амафорам (пакровамі). Разам з Першай і Другой Прачыстай Пакровы ўваходзяць у лік «багародзіцкіх святцаў». Гэты  дзень часам звалі Трэцяй Прачыстай. Што да святкавання Пакроваў для ўсёй Беларусі, складана выдзеліць нешта адметнае, характэрнае: наведвалі царкву, ездзілі на кірмашы. У каталіцкім календары свята Пакровы адсутнічае. Пакровы выступалі адным з каляндарных рубяжоў між восенню і зімой. Паводле павер’яў, у гэты дзень ужо мог ляжаць снег. Казалі: «Прыйшла Пакрова, пытае, ці ты да зімы гатова». «Пакроў правярае гаспадароў». «Прыйшла Пакрова — уціхла дуброва». Дзяўчаты маліліся да Божай Маці, каб пакрыла іх галаву вясельным вянком ці жаночым галаўным уборам, як пакрывае зямлю снегам: «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку вяночкам»; «Святы Пакроў, пакрыў ты траву лісцем, зямлю снегам, пакрый жа ты і мяне, маладу, чапцом!». Ад Пакроваў да Піліпаўскага посту (пачынаецца 15 лістапада) — пара вяселляў, Вялікая Вясельніца. Да гэтага часу ўжо збіралі ўвесь ураджай, было чым пачаставаць гасцей і быў час іх прымаць. Гэта адлюстроўвалася ў прымаўках: «Як прыйдзе Пакрова, то жыва-здарова, як прыйшлі жніва, то ляжу нежыва». У побыце просты народ увязвае дзень Пакроваў Найсвяцейшай Багародзіцы са снежным пакровам зямлі, заканчэннем сельскіх прац, зборам апошніх пладоў. Пакровы  — гэта прадзімак, магчыма наступленне халадоў, замаразкаў, снегападу. Шмат аб чым гаварылі народныя прыкметы: адлёт жураўлёў да Пакроваў — да ранняй і халоднай зімы. На Пакровы вецер з усходу — зіма халодная; з поўдня — да цёплай зімы, заходні — да снежнай. З Пакроваў руплівыя гаспадары пачыналі ўцяпляць хату на зіму: прысыпалі прызбы, канапацілі пазы мохам або пакуллем, прамазвалі рамы. Казалі: захапі цеплыні да Пакровы. Гаспадыні, падпальваючы печ у святліцы, прыгаворваюць адмысловыя словы: «Бацюшка-Пакроў, напалі нашу хату без дроў». Лічылі, што калі на Пакровы выпаліць печ яблыняй, то ў хаце ўсю зіму будзе цеплыня.  Да  Пакроваў  у хаце мылі, чысцілі, прыбіралі, наво-дзячы парадак. Рыхтаваліся пачастункі з пладоў новага ўраджаю, варылі мёд, брагу. Каб зберагчы дзяцей ад прастуды, перад Пакровам іх аблівалі на парозе хаты вадою скрозь рэшата. На Пакровы ў шматлікіх месцах пачыналіся Пакроўскія кірмашы, гандаль.
Ласкавыя словы «Марыйка, дачушачка» ды смак пухнатых тоўстых блінцоў – вось і ўсё, што засталося ад матулі. Гэта самыя дарагія ўспаміны, што на працягу 90 гадоў доўгага, насычанага рознымі падзеямі жыцця, саграюць сэрца Марыі Васільеўны Козел з аграгарадка Пацейкі. — Ад мамы ў гэтым свеце ўсё: і настаўнік, і рабочы, і… карэспандэнт, — ужо напрыканцы сустрэчы кажа жанчына. Сваю ж маму Марыя Васільеўна страціла, калі ёй было ўсяго 12… І гэтую не аддадзеную матулі любоў яна пранесла праз усё жыццё, каб потым шчодра падарыць і сваім родным сыночкам, і дзеткам, якіх вучыла. — Матуля мая Ганна Іванаўна была вельмі добрая, любіла мяне, ласкава называла дачушачкай або Марыйкай, — успамінае Марыя Васільеўна. — А яшчэ мама змагла стаць добрай мачыхай для чатырох зводных братоў, таму што замуж выйшла за ўдаўца Козела Васіля Тарасавіча. Ужо пасля шлюбу з ім нарадзіла мяне і Валодзьку, які і загінуў разам з ёй. [caption id="attachment_95051" align="aligncenter" width="840"] ■ Марыя Васільеўна разам з мужам. 70-я гады[/caption] …На двары стаяў сакавік 1943-га. Капыльшчына, як і частка Савецкага Саюза, знаходзілася пад нямецка-фашысцкім ярмом. Абодва старэйшыя браты змагаліся ў партызанах, а сем'і іх засталіся жыць тут, у Пацейках, разам са сваякамі. Дванаццацігадовая Марыя была ў цёткі ў Траянаве. Дома засталіся мама з двухгадовым Валодзькам, бацька і нявесткі з дзеткамі. Раніцай у дом убег тата і паспеў папярэдзіць, што да іх набліжаюцца немцы. Мама і нявестка Вольга схапілі дзяцей і пабеглі па вуліцы, а ён — не паспеў. Побач знаходзілася  папялішча ад спаленай суседскай хаты, дзе бацька неяк ухітрыўся схавацца. Таму ён і не бачыў, як немцы дагналі яго сям'ю, як вялі жанчын з заплаканымі дзеткамі. Ён не бачыў і тое, як іх парамі (маму з дзіцем) заводзілі ў іх жа ўласны хлеў. І гук выстралаў, што абрывалі жыццё родных, ён таксама не чуў… І не бачыў, як гарачым смяротным полымем  загарэўся той самы хлеў, падпалены нямецкімі катамі. [caption id="attachment_95052" align="aligncenter" width="650"] ■ Васіль і Сярожа. 60-я гг. ХХ ст.[/caption] А бычыў гэта праз акно сваёй хаты сусед, які з горам напалам пазней усё і расказаў. Вечарам сваякі прывялі Марыю. Абняўшыся з бацькам, яны стаялі над астанкамі самых дарагіх людзей. Стаялі і горка плакалі. ...Прайшло шмат часу, але Марыя Васільеўна і цяпер памятае смак маміных блінцоў. У той суровы час асаблівых ласункаў не было. Салодкае малако з хлебам ды куцця — вось і ўсё, што магло быць на вячэру. Але для сваёй адзінай дачушкі мама заўсёды знаходзіла што-небудзь смачнае. [caption id="attachment_95054" align="aligncenter" width="840"] ■ Свякроў Соф'я Якаўлеўна Варанко з унукам[/caption] — Мама мая працавала спачатку ў калгасе, а пасля таго, як пераехалі ў Пацейкі, пайшла ў школу прыбіральшчыцай, — працягвае ўспаміны жанчына. — Я разам з ёй часта бывала ў школе, глядзела на настаўнікаў. Як жа яны мне падабаліся! Памятаю, настаўнікі частавалі мяне чым-небудзь смачненькім. Напэўна, тады я і вырашыла выкладаць у школе… Пасля гібелі мамы тата зноў ажаніўся. Мачыха была жанчынай добрай, але ўсё ж не роднай мамай. Таму школу Марыя скончыла, жывучы ў дзіцячым доме ва Уздзе, дзе дырэктарам працаваў старэйшы брат Пётр. Там жа сустрэла і весткі аб вялікай Перамозе. Другой мамай для Марыі Васільеўны стала свякроў Варанко Соф'я Якаўлеўна, якая дапамагла выхоўваць дваіх унукаў Сяргея і Васіля.  Са сваім будучым мужам Мікалаем Васільевічам знаёмыя былі з самага дзяцінства. «Жаніх ды нявеста» — так называлі іх сябры. Пасля таго, як Марыя скончыла Нясвіжскае педвучылішча, а Мікалай адслужыў у арміі, ажаніліся. Жыць сталі ў доме мужа. — Сваю свякроў я называла мамай, бо жанчынай яна была добразычлівай. Дзякуючы разуменню мужа і Соф'і Якаўлеўны,  я магла займацца любімай справай — вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак гісторыі, — працягвае аповед Марыя Васільеўна. — Ужо замужам я скончыла педінстытут. [caption id="attachment_95053" align="aligncenter" width="400"] ■ Марыя Васільеўна Козел[/caption] Але праца педагога ў той час не абмяжоўвалася толькі ўрокамі. Настаўнікі хадзілі па фермах, праводзілі гутаркі, выпускалі так званыя баявыя лісткі. У 1953 годзе Марыя Васільеўна ўступіла ў КПСС, што дадало яшчэ больш працы і без таго адказнай «учыцельке», як называлі аднавяскоўцы. Але нягледзячы на вялікую занятасць, сыночкі без увагі дарагога чалавека не заставаліся. Разам з мамай рабілі ўрокі, адзначалі святы, нават і (па-савецку ціхенька) Вялікдзень, бо свякроў з вялікай павагай ставілася да рэлігіі. Памятае Марыя Васільеўна, як старэйшы Сярожа, гледзячы на свайго дзядзьку-лётчыка, казаў: «Я буду гаспадаром неба!» Так і здарылася. Добра ведаўшы дакладныя навукі, Сяргей скончыў Чарнігаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча, даслужыўся да падпалкоўніка. Служыць прыйшлося і на Амуры, і нават у гарачай афрыканскай краіне Конга. Разам з сям’ёй жыве ў Баранавічах. Малодшы Васіль працаваў вадзіцелем на вялікагрузе. Ён і цяпер застаўся шафёрам, а жыве ў Нясвіжы. У ролі настаўніцы Марыя Васільеўна змагла стаць другой мамай для многіх вучняў: адданасць справе была бязмежнай. За высокі прафесіяналізм у 1968 годзе Марыя Козел была ўзнагароджана «Пачотнай граматай Вярхоўнага Савета БССР», а праз два гады ёй прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР». [caption id="attachment_95050" align="aligncenter" width="650"] ■ Пачотная Грамата Вярхоўнага Савета БССР[/caption] Але ўсё ж такі самая дарагая ўзнагарода — гэта любоў і памяць вучняў, многія з якіх і самі ўжо выйшлі на пенсію, іх паштоўкі і візіты. А яшчэ — прыезд дарагіх яе «хлопчыкаў», яе сыночкаў — Сярожы і Васіля, і ўжо іх дзетак. І, паверце, кожнаму — і вучням, і ўласным дзецям, і ўнукам, і нават ледзьве знаёмаму чалавеку — хапае любові і пяшчоты Марыі Васільеўны. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва М.В. Козел
13 октября 2020 года в Пресс-центре Дома прессы состоялась пресс-конференция на тему: «Будущее возобновляемой энергетики Беларуси».  Участие приняли:
  • Малашенко Михаил Петрович – заместитель председателя Государственного комитета по стандартизации Республики Беларусь – директор Департамента по энергоэффективности;
  • Гребень Сергей Николаевич – начальник управления энергоэффективности, экологии и науки Министерства энергетики Республики Беларусь;
  • Гульницкая Наталия Борисовна – начальник управления регулирования воздействий на атмосферный воздух, изменение климата и экспертизы Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь;
  • Миненков Андрей Владимирович – начальник отдела научно-технической политики и внешнеэкономических связей Департамента по энергоэффективности;
  • Булыка Денис Владимирович – заместитель начальника производственно-технического отдела Департамента по энергоэффективности;
  • Шевцова-Ронина Александра Дмитриевна – начальник отдела технического нормирования и стандартизации в электротехнике, радиоэлектронике и энергосбережении Белорусского государственного института стандартизации и сертификации (БелГИСС);
  • Любимов Максим Михайлович – главный энергетик-начальник управления энергетики РУП «Производственное объединение «Белоруснефть»;
  • Пронин Владислав Анатольевич – начальник отдела генерации РУП «Производственное объединение «Белоруснефть»;
  • Белоус Марина Владимировна – руководитель проекта международной технической помощи «Устранение барьеров для развития ветроэнергетики в Республике Беларусь».
Для Республики Беларусь вопросы обеспечения энергетической безопасности и повышения своей энергетической независимости за счет использования местных видов топлива, в том числе возобновляемых источников энергии (ВИЭ), диверсификации топливно-энергетического баланса и снижения энергоемкости ВВП весьма актуальны. В стране на законодательном уровне созданы благоприятные условия для развития возобновляемых источников энергии. За период интенсивного развития в Беларуси возобновляемых источников энергии доля ВИЭ в валовом потреблении ТЭР в 2019 году составила 6,7 % и увеличилась по сравнению с 2010 годом на 1,3 %. В рамках реализации Государственной программы «Энергосбережение» на 2016-2020 годы в Республике Беларусь к началу третьего квартала текущего года введено в эксплуатацию 280,5 МВт установок ВИЭ, производящих «зеленую» электроэнергию. Сегодня суммарная установленная электрическая мощность установок по использованию ВИЭ достигла показателя в 418 МВт, что почти в пять раз превышает показатель шестилетней давности – 88 МВт. На период 2021-2025 годы в рамках новой государственной программы в сфере энергосбережения предусматривается ввод в эксплуатацию энергоисточников на древесном топливе суммарной тепловой мощностью порядка 500 МВт, что позволит заместить порядка 174 млн. куб. м импортируемого природного газа. Во время пресс-конференции представитель Минэнерго сообщил, что с учетом предстоящего ввода в эксплуатацию Белорусской АЭС, одним из важных нововведений Указа Президента Республики Беларусь от 24 сентября 2019 г. № 357 «О возобновляемых источниках энергии» является привлечение с 1 января 2021 г. к участию в регулировании суточного графика покрытия электрической нагрузки Белорусской энергетической системы установок ВИЭ, созданных в пределах квот, распределенных в 2019 году, установленной электрической мощностью 1 МВт и более. Что будет с ВИЭ после ввода в эксплуатацию Белорусской АЭС? Когда в стране начнется применение энергии биогаза? Какие регионы Беларуси лидируют по количеству источников возобновляемой энергетики? Ответы на эти и другие вопросы, а также подробные выступления спикеров в видеозаписи пресс-конференции на YouTube-канале РУП «Дом прессы». Бородич Надежда
Страница 2412 из 4905