■ Карціна народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага «Лаўскі бой»[/caption]
У канцы 1942-га фашысты вырашылі пакончыць з партызанскім рухам на Капыльшчыне. Партызанская брыгада імя К.Я. Варашылава пад камандаваннем маёра П.П. Капусты пасля шматлікіх баёў размясцілася ў Лаўскім лесе. Паблізу былі вёскі Калюга, Лавы, Язвіны, Руднікі. У Лавах размясціўся партызанскі шпіталь. Было шмат параненых і хворых, а таксама мірных жыхароў з дзецьмі і жывёлай. Планавалася тут зімаваць, але вораг не драмаў. У партызанскую зону засылаліся шпіёны, праводзілася разведка з самалётаў.
Раніцай 3 снежня 1942 года з боку Слуцка над партызанскім лагерам з’явіўся нямецкі самалёт «Фокке-Вульф 189» («Рама»). Карнікі сіламі да сямі батальёнаў з танкеткамі, бронемашынамі, гарматамі і мінамётамі пачалі абыходзіць размяшчэнне брыгады з трох бакоў. Левым флангам ворагі рушылі на вёскі Цялядавічы і Клецішча, каб далей наступаць на вёску Лавы і Лаўскі лес. Правым флангам — на вёску Калюга і лес. Яны занялі вёскі Пясочнае, Касцяшы, Восава, Лоцвіны. Камандаванне брыгады вырашыла вылучыць на больш верагодных шляхах з’яўлення праціўніка групы прыкрыцця. Кірунак Клецішча – Лавы быў давераны ўзводу (18 чалавек) вопытнага камандзіра атрада імя Катоўскага Вікенція Драздовіча. Партызаны замацаваліся на могілках вёскі Клецішча у 2 км ад вёскі Лавы, прычым тры чалавекі ў самой вёсцы. Партызаны выбралі зручныя пазіцыі для адбіцця атак ворага.
Палітрук роты атрада імя Катоўскага Філіп Дайнека прыбыў перад боем праверыць, як уладкавалася засада. Драздовіч далажыў яму, што ўжо заўважылі вялікую колькасць немцаў і наперадзе знаходзіцца дазор у складзе Івана Жыгалковіча (камандзір), Сяргея Духанава і Сяргея Пяткевіча. Дайнека пахваліў Драздовіча за гэта і сказаў партызанам, што на іх ускладваецца вялікая надзея, нельга даць ворагу прарвацца тут, трэба выратаваць нашых параненых таварышаў, вывезці іх з вёскі Лавы. Пратрымацца трэба дзве-тры гадзіны. Ён таксама паведаміў, што разведка даносіць аб руху з Капыля і Узды буйных сіл праціўніка. Усе, хто знаходзіўся ў засадзе, паабяцалі стаяць насмерць.
[caption id="attachment_62696" align="aligncenter" width="580"]
■ Вучні Слабадакучынскай СШ запалілі свечкі ў памяць аб героях Лаўскага бою ў храме Святой Троіцы вёскі Цялядавічы[/caption]
Размову абарвала доўгая кулямётная чарга, якая даносілася з боку Клецішча. Удалечыні паказаліся двое партызан. Па іх з кулямёта білі карнікі. За гэтым назіралі ў бінокль Дайнека і Драздовіч. Фашысты на санках рухаліся ў напрамку засады.
— Страляць толькі па маёй камандзе, — папярэдзіў таварышаў Драздовіч. — Беражыце патроны. Бачыце, колькі фашыстаў прэ?
Кулямётчыкі правяралі дыскі, кулямётныя стужкі. Калона карнікаў набліжалася да пагорка, на якім знаходзіліся могілкі. Тоўстыя высокія бярозы і нізкарослы хмызняк утварылі тут невялічкі астравок сярод шырокага поля. Гітлераўцы ішлі ланцугом, павольна, па глыбокім снезе, агінаючы засаду паўкругам. Драздовіч падаў каманду «Агонь!» і першым выстраліў з самазараднай вінтоўкі. Ударылі кулямёты Паўла Лыча і Дзмітрыя Цітко. Адну за адной перазараджаў кулямётныя стужкі былы лётчык-бамбардзіроўшчык (ваяваў у Іспаніі), ардэнаносец Мікалай Цяртычны. Коні кінуліся ў бакі, а карнікі кулем выляталі з санак, распаўзаліся, імкнучыся хутчэй схавацца ў снег. Але трапныя партызанскія стрэлы даганялі іх. У розных позах ляжалі забітыя, чуліся крыкі і стогны параненых. Дзмітрый Цітко перанёс агонь кулямёта на іншыя запрэжкі. Коні наскаквалі на сані з салдатамі, зломліваючы ўсё на сваім шляху.
Па засадзе фашысты адкрылі мінамётна-артылерыйскі і кулямётны агонь з Клецішча. Міны клаліся шчыльна, падкідваючы ўверх слупы зямлі, ламаючы крыжы і магільныя агароджы. Адна міна трапіла прама ў дрэва і з трэскам разарвалася, асколак наскрозь прабіў цела Валодзі Качаноўскага. Так загінуў самы юны ўдзельнік Лаўскага бою, які так ніколі і не сфатаграфаваўся. Карнікі кінуліся ў атаку, але зноў наткнуліся на пагібельны агонь групы Драздовіча.
Трэцюю атаку падтрымлівала гармата, якая не прынесла поспеху ворагам. Драздовіч паспеў адправіць Івана Жыгалковіча па дапамогу. Фашысты акружылі могілкі з трох бакоў. З вёскі Лавы артылерыя атрада імя Катоўскага адкрыла па ворагу агонь у адказ, імкнучыся адцягнуць артылерыйскі агонь праціўніка на сябе і палепшыць становішча засады. Да гітлераўцаў падышло падмацаванне. Тым часам на брыгаду Варашылава з двух бакоў рушылі карнікі з танкеткамі і гарматамі. Атрад Катоўскага не мог выйсці на дапамогу таварышам па адкрытым полі. Засада атрымала сігнал на адыход, але было ўжо позна. 4-я, 5-я, 6-я і 7-я атакі... У партызан больш за 10 загінуўшых, скончыліся патроны. Спачатку змоўк адзін кулямёт, затым другі. Бой прадаўжаўся ўжо чатыры гадзіны. Фашысты рушылі ў 8-ю атаку. У справу пайшлі дзве апошнія гранаты, затым шасцёра партызан, што засталіся ўжывых, з крыкамі «ўра» пайшлі на прарыў. Упаў, не дабегшы да варожага ланцуга, Канстанцін Шытыка; кулямётнай чаргой скошаны Вікенцій Драздовіч; Дзмітрый Цітко, Павел Лыч, Іван Туміловіч і Аляксандр Харытановіч сышліся ў рукапашнай, каб, загінуўшы, знішчыць яшчэ некалькі ворагаў. Усіх параненых партызан раз’юшаныя карнікі дабівалі штыкамі і дастрэльвалі ў патыліцу.
Партызаны знішчылі 85 гітлераўцаў, шмат было і параненых. Паліцаі сабралі людзей з навакольных вёсак з падводамі, каб вывезці сваіх забітых. Загінуўшых партызан ахоўвалі і не дазвалялі пахаваць. Жонка Драздовіча была побач і хацела кінуцца да загінуўшага мужа. Але аднавясковец прыпыніў яе:
— Падумай пра сына.
Яны загінулі, каб не прапусціць ворага ў тыл, дапамаглі таварышам стрымаць націск карнікаў, эвакуіраваць параненых партызан, мірных жыхароў. Брыгада імя К.Я. Варашылава ноччу выйшла ў Раёўскі лес, а затым у Чырвонаслабадскі раён. Пасля бою ў разбітым станковым кулямёце была знойдзена запіска: «Не здаёмся, паміраем за Радзіму. Лічыце нас усіх камуністамі і камсамольцамі». Яе напісалі кулямётчыкі Павел Лыч і Дзмітрый Цітко (ураджэнцы в. Касцяшы Уздзенскага раёна).
У 1965 годзе Вікенцію Драздовічу — камандзіру групы — пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а ў вёсцы Лясное ўстаноўлены бюст Героя. Радавых байцоў прадставілі да ордэнаў Айчыннай вайны І ступені. У 1959 годзе на могілках вёскі Клецішча ўстаноўлены помнік загінуўшым партызанам. Уладзімір Качаноўскі быў пахаваны ў роднай Слабада-Кучынцы, дзе ў 2015 годзе з’явіўся новы помнік самаму юнаму партызану. У музеі ДУА «Слабадакучынская СШ» створана экспазіцыя, прысвечаная героям Лаўскага бою. Штогод прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі і госці Капыльшчыны наведваюць магілы партызан, праводзяць мітынгі, ускладваюць кветкі і ўшаноўваюць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Мяне, напрыклад, крыху здзівілі назвы даследаванняў: у дзвюх дзяўчынак фітонімы і фанфікі. 60 гадоў таму прафесар Л. Фіглоўская з БДУ на лекцыях па літаратуразнаўстве знаёміла нас з ямбамі, харэямі, амфібрахіямі і г.д. А пра фанфікі даведалася толькі ад вас, Даніэла Траяновіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Жанна Мікалаеўна Прохарава. Зразумела, што тэму гэту вы абралі невыпадкова. Разумееце сэнс свайго даследавання менавіта цяпер, у ХХІ стагоддзі. У сучаснай школьнай праграме, кажаце вы, няма нават паняцця аб масавай літаратуры, няма нават і твораў сучаснай літаратуры. Фанфік — гэта любы твор, напісаны па матывах, кажаце вы. Даніэла — малайчынка! Яна ўжо сама практыкуецца і напісала фанфік «Твой сэрца стук», прысвечаны вядомаму расійскаму спеваку Ягору Крыду. Віншую вас і жадаю цікавых фанфікаў!
Зацікавіла неардынарнае даследаванне лірыкі Сяргея Ясеніна ў Каці Уласавец і настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Таццяны Міхайлаўны Нядзелькі. Прыпомніла я сябе ў 16 – 17 гадоў. Томік Сяргея Ясеніна было даволі цяжка купіць ці ўзяць у бібліятэцы. А калі трапляў у рукі, адчувалі непаўторную асалоду ад яго вершаў. Яны натхнялі на дзівосную радасць жыцця, на светлыя пачуцці. У свае маладыя гады мы не задумваліся пра намінацыю дрэў у лірыцы геніяльнага паэта Сяргея Ясеніна. Ты, Каця, малайчына! Тваё даследаванне — сапраўдны навуковы позірк. Дыплом ІІ ступені — гэта высокая адзнака тваёй працы. Віншую цябе і тваю настаўніцу Таццяну Міхайлаўну.
Моцна кранула даследаванне Паліны Давідоўскай, шасцікласніцы з Лясноўскай СШ, і яе настаўніцы працы Ірыны Аляксееўны Дзямідчык. Іх даследаванне носіць прыкладны характар. А самае галоўнае, што Палінка верыць у значэнне вырабленай ёю рукатворнай паперы. Віншую з першымі вырабамі.
Напрыканцы віншую ўсіх вас, мілыя даследчыкі, жадаю крочыць яшчэ шпарчэй наперад.
Анна АРЛОЎСКАЯ,
старшыня ветэранскай арганізацыі гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі
Народная мудрость гласит: «Чисто не там, где убирают, а там, где не сорят». В ней, конечно же, заключена важная суть. Неправильно, что нередко наши усилия направлены не на то, чтобы не загрязнять окружающую среду, а на отдельно взятые уборки мусора на субботниках.
Как педагог, просто уверен: лучшим показателем экологической культуры учащихся, взрослых являются недопущение действий, наносящих ущерб природной среде, посильный вклад в преодоление негативных влияний на природу, разъяснение и пропаганда законов о ее охране. С этой целью необходимо постоянно проводить экологические мероприятия, природоохранные акции, в которых должны участвовать и дети, и взрослые.
Мне думается, что почти никто из постоянных участников таких акций не нанесет урон окружающей среде, не станет разбрасывать мусор там, где еще вчера убирал его...
В ХХІ веке мы должны наконец понять — настоящая экология, а не для галочки в отчетах, начинается с нас самих. С воспитания детей в семье и в школе.
Константин КОРНЕЛЮК,
внештатный корреспондент В агрогородке Тимковичи в рамках проекта ЕС/ПРООН «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь» проходит реализация местной инициативы «Воссоздание исторического центра деревни Тимковичи», исполняемой Тимковичским сельским исполнительным комитетом. [caption id="attachment_62680" align="aligncenter" width="580"]
■ Вид восстановленных Брамы-звоницы и каплицы[/caption] В ходе реализации данной инициативы планируется ремонт двух исторических памятников: каплицы и Брамы-звоницы, построенных в конце ХІХ столетия. Кроме того, запланировано оборудование стоянки для автотранспорта и разбивка сквера для отдыха местных жителей. Что и говорить, работа трудоемкая и кропотливая, требующая грамотного подхода и, конечно же, активной жизненной позиции инициаторов и исполнителей. Поэтому, чтобы из первых уст узнать о ходе реализации проекта, мы встретились с председателем Тимковичского сельского Совета Еленой Остриковой. — Елена Мечиславовна, кому принадлежала идея проекта? — Идея вернуть данным историческим объектам достойный вид зрела у меня уже давно. Не раз она обсуждалась с настоятелем прихода храма святителя Николая Чудотворца отцом Михаилом. На местных сходах граждан эту проблему прорабатывали с жителями агрогородка. Однако для ее реализации необходимы были финансовые средства, которых и не доставало. Идею подготовить проект подала мне председатель районного Совета депутатов Ирина Николаевна Кисляк. Сельисполком ее принял, и мы начали готовить необходимые документы. Первая наша попытка поучаствовать в проекте в 2016 году оказалась неудачной. Повторно, доработав, мы подали заявку на 2017 год, и как результат — проект был одобрен. [caption id="attachment_62683" align="aligncenter" width="580"]
■ На благоустройстве — Елена Острикова и прото- иерей Михаил Мордвинов[/caption] — Что принесет Тимковичам реализация проекта? — Главная идея инициативы — сохранение культурного и исторического наследия населенного пункта. Успешная ее реализация позволит решить основные задачи: воспитание у местного населения уважения к своему историческому прошлому и сохранение исторических традиций места, формирование активной жизненной позиции при решении общественно значимых для территории вопросов. Кроме того, данные объекты смогут привлечь к себе туристов. И не менее важным является приведение в надлежащий вид еще одного уголка населенного пункта — оборудование сквера с пешеходными дорожками, скамейками для отдыха, озеленение территории и ее цветочное оформление. — Каков социальный эффект? — Прежде всего, это участие в реализации проекта всех слоев населения в ходе проводимых субботников. Кроме того, реализация проекта повлияет на развитие и оказание туристических и экскурсионных услуг не только местному населению, но и жителям из других регионов Республики Беларусь, ближнего и дальнего зарубежья. А чтобы прорекламировать исторические объекты Тимковичей, мы планируем издание бук- лета. Информацию об этом обязательно разместим в интернете. Появится возможность включить данные объекты в районный зеленый маршрут «Міжрэчча Мажы і Морачы». Отмечу, что данная местная инициатива найдет свое продолжение в восстановлении еще одного исторического объекта агрогородка Тимковичи — старинного парка князя Радзивилла. [caption id="attachment_62682" align="aligncenter" width="580"]
■ На благоустройстве — Елена Острикова и протоиерей Михаил Мордвинов[/caption] — Елена Мечиславовна, когда вы приступили к реализации проекта? — Несмотря на то, что проект был ратифицирован в январе 2017 года, приступить к выполнению работ мы смогли только в октябре, так как необходимо было утвердить перечень проводимых работ в Министерстве экономики Республики Беларусь. — Кто и когда принимал участие в его реализации? — Строительно-монтажные работы по ремонту фасада и кровли выполняли бригады индивидуального предпринимателя А.А. Леоновича. Над оборудованием автостоянки трудились специалисты КУП «Копыльское ЖКХ», двери и ставни для окон изготавливает ИП Василевич А.М. Все остальные работы по благо- устройству были проведены на общественных началах местными жителями — работниками учреждений, организаций и предприятий, расположенных на территории агрогородка. Мы трудились во время субботников, в которых также принимал участие технический персонал Тимковичской СШ, участковой больницы, школы искусств, детского сада, специалисты сельских дома культуры и библиотеки. Большая нагрузка шла на сотрудников сельисполкома. Работники автопарка № 21 помогали укладывать тротуарную плитку, а два человека из ОАО «Копыльское» постоянно работают на объектах по наведению порядка. Это Галина Марукович и Надежда Соколовская. Также на благоустройстве объектов трудились работники оптово-распределительных складов и хлебоприемного пункта. К сожалению, не вся необходимая сумма нам была выделена, поэтому мы благодарны всем, кто оказал и оказывает помощь. Местный предприниматель Вадим Телеш помог с приобретением пиломатериалов, Сергей Войтович и Виктор Борисов — со штукатуркой и строительными смесями. СООО «БетонБокс» оказало спонсорскую помощь в выделении необходимого количества песка. Кроме того, финансовую поддержку нам оказали ИП Буяновский В.А. и ОАО «Клецкий комбикормовый завод», филиал «Автомобильный парк № 21» и ОАО «Копыльское». Райагросервис и ЖКХ помогли с техникой, а ЖКХ еще и оказало спонсорскую помощь в виде тротуарной плитки. Транспортные услуги нам предоставил ИП Занкевич А.Г. В изготовлении металлических решеток помог филиал «Великая Раевка», строительные работы по благоустройству помогает выполнять ОАО «Копыльское». Огромное участие в реализации проекта принимает и настоятель церкви отец Михаил. 
— Какие работы уже выполнены? — Согласно положению на реализацию проекта дается шесть месяцев со дня утверждения перечня, а это значит, что работы мы должны выполнить до марта 2018 года. Большую их часть смогли сделать до наступления холодов и выпадения снега. Уже восстановлены внешний вид Брамы-звоницы и каплицы. Установлен купол, кованые ворота. При ремонте Брамы-звоницы мы постарались сохранить элементы старинной бутовой кладки стен, сделали ее частью декора. А во время благоустройства территории при расчистке дороги обратили внимание на то, что дорога перед объектами выложена из бутового камня. Поэтому мы решили сохранить ее в первозданном виде. Завершены работы также по оборудованию автостоянки и сквера. Если позволят погодные условия, то работы мы завершим в ближайшее время. Хочется отметить, что все решения мы принимаем совместно с настоятелем прихода храма святого Николая протоиереем Михаилом Мордвиновым. Ведь названные объекты — часть духовного наследия. В решении же организационных вопросов огромную помощь и поддержку оказывает председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк.
Историческая справка
Тимковичи известны с 1499 года. В начале XVI века Тимковичи принадлежали Олельковичам, с 1585 — Ходкевичам, в первой половине XVII века — Сапегам, а во второй половине XVII века — Палубинским, с конца XVII по XVIII — Ра- дзивиллам. В XV ─ XVI веках Тимковичам был дан статус малого города. В его центре находилась площадь, на которой размещались торговые ряды и от которой расходились улицы. В ХVII столетии Тимковичи стали междугородским торгово-ремесленницким центром. По воскресеньям здесь проходили ярмарки. Над городком возвышалась униатская церковь Святого Ильи, которая позже была переведена в православие. К сожалению, от нее ничего не осталось. А на этом месте в настоящее время за средства прихожан построен новый храм Николая Чудотворца. Не сохранился до наших дней и другой памятник истории — костел Святого Архангела Михаила (1647 г. постройки), который сгорел в 1995 году
В средней школе есть музей 17 Погранотряда. Тимковичи являются родиной известного белорусского писателя Кузьмы Чорного. На территории сельсовета расположено захоронение знаменитого рода Войниловичей. В агрогородке действует литературный музей Кузьмы Чорного, а средняя школа носит его имя. В агрогородке проживает 1267 человек, воспитанных на богатом историческом и культурном наследии, которое необходимо сохранить, приумножить.
Но единственными памятниками, сохранившимися до наших дней, остались каплица и Брама-звоница, построенные в 1861 и 1888 годах соответственно рядом с церковью Николая Чудотворца. И, чтобы вдохнуть в них новую жизнь, им необходимо вернуть прежний достойный вид.
Диана ТКАЧЕНКО
Фото автора и из Тимковичского сельсовета
Алеся Дуброўская пастаянна ветлівая са сваімі кліентамі, а тыя заўсёды рады яе візіту. Людзі ведаюць, што яна заўсёды дапаможа не толькі ў выбары жаданай карэспандэнцыі, але і прапануе разнастайныя тавары паўсядзённага попыту, прыме аплату за камунальныя паслугі, выдасць пенсію, аформіць падпіску на перыядычныя выданні.
У прафесіі паштальёна Алеся даўно не навічок — пяты год працуе ў аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2». Да гэтага была сядзелкай і сацыяльным работнікам у Капыльскім ТЦСАН, але сваё прызванне знайшла менавіта тут. Як дзеліцца сама Алеся, калектыў зладжаны, яе акружаюць добразычлівыя калегі, і калі нейкія пытанні, то без падтрымкі не застанешся.
— З кожнага, хто ў нашай камандзе, можна смела браць прыклад, — з упэўненасцю адзначае Алеся. — Асаблівы ўзор сапраўднай працавітасці для мяне — гэта Ніна Васільеўна Аляксанава, якая працуе больш за 35 гадоў.
Як гаворыцца, было б жаданне — будзе ладзіцца і работа. Ва ўсіх справах яе падтрымлівае пазітыўная сям’я ў складзе мужа, які працуе ў раённай племстанцыі вадзіцелем, і дачкі Крысціны, вучаніцы СШ № 2.
Павел ШЭІН
Самая папулярная – раёнка
— Сярод шматлікіх часопісаў, газет і пісьмаў, якія кожны дзень дастаўляю чытачу, пачэснае месца займае і раёнка, гэта самае папулярнае ў вяскоўцаў выданне, — упэўнена паштальён аддзялення паштовай сувязі «Цімкавічы» Аксана Іванаўна Марозава.
— «Слава працы» — свая газета пра сваіх людзей, — працягвае жанчына. — Акрамя навін, у ёй прачытаеш неабходную інфармацыю ў рэкламных звестках, і самому можна даць аб’яву, а таксама павіншаваць родных ці сяброў з нагоды знамянальнай падзеі. І сельскія жыхары, а я абслугоўваю частку аграгарадка Цімкавічы і ўсю вёску Чарнагубава, ахвотна яе выпісваюць. Выпісваюць таксама рэспубліканскія і абласныя газеты. А я ў сваю чаргу не забываюся ім пра гэта нагадваць. А яшчэ дастаўляю тавары на дом.
Акрамя таго Аксана Іванаўна, калі можна так сказаць, з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра навакольнае жыццё. Яна раскажа пра навіны ў суседніх вёс-ках, пацікавіцца, якія тавары неабходны, і проста праявіць чалавечую ўвагу, спытаецца пра здароўе і пагутарыць.
— На жаль, не заўсёды атрымліваецца адвесці чалавеку дастатковую колькасць часу, выслухаць яго, — гаворыць Аксана Марозава. — Паколькі трэба ісці далей, дзе таксама чакаюць паштальёна. I, калі я кажу сваім кліентам: «Прабачце, я спяшаюся», яны не крыўдзяцца. Ведаюць, што ў іншы раз абавязкова знайду хвіліну, каб іх выслухаць, пагутарыць.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
І паштальён, і псіхолаг
Паштальён Песачанскага аддзялення паштовай сувязі Вольга Белазаровіч у любое надвор’е ідзе радаваць вяскоўцаў свежымі газетамі, пісьмамі, пенсіямі.
Вольга Белазаровіч статус работніка школьнай сталовай у 2009 годзе змяніла на прафесію паштальёна. І, як аказалася, ні разу аб гэтым не пашкадавала. Сёння ў яе на абслугоўванні ўвесь аграгарадок Пясочнае, яна тут нарадзілася і вырасла, таму ведае кожнага жыхара асабіста. Вольга ўпэўнена, што да людзей у дом заўсёды трэба заходзіць з усмешкай, і тады словы падзякі не прымусяць доўга чакаць.
Пенсіянеры для яе — катэгорыя адмысловая. Бо для пажылых людзей паштальён з’яўляецца свайго роду псіхолагам: заўсёды выслухае, падкажа і па магчымасці дапаможа.
Акрамя пісьмаў і газет, у сумцы Вольгі Белазаровіч часта аказваюцца «спадарожныя» тавары: прадукты харчавання, бытавая хімія, касметыка. Некаторыя людзі не могуць самі схадзіць па пакупкі, таму і тут паштальён — незаменны памочнік.
— За гады працы я ўжо прыкладна ведаю, які тавар, каму і ў які дзень прынесці, — усміхаецца жанчына.
Вольга Белазаровіч называе пастаянных падпісчыкаў раённай газеты «Слава працы». Гэта — Міхаіл Рак, Людміла Нічыпаровіч, Галіна Лазарэвіч.
— Наогул, гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга, — кажа Вольга Фёдараўна, — актыўнымі чытачамі з’яўляюцца амаль усе пенсіянеры. І кожны з іх чакае раёнку з нецярпеннем.
Літаральна адразу пасля нашай размовы паштальён зноў возьме сваю тоўстую сумку на рэмені і пойдзе радаваць вяскоўцаў свежымі навінамі.
Крысціна ЖОГАЛЬ
З добрым словам
У кожным доме заўсёды з нецярпеннем чакаюць Людмілу Душэўскую, паштальёна аддзялення паштовай сувязі «Камсамольская».
— Раней мне дапамагаў мой сын, — распавядае Людміла Душэўская, — пасля школы возьме цэлы стос газет і часопісаў і бяжыць разносіць навіны па паштовых скрынях. Цяпер вялікую дапамогу аказвае муж. Зімой, калі холадна і снег, двары аб’язджаем разам з ім на машыне.
Людміла Станіславаўна карыстаецца заслужанай павагай і ў калег, і ў вяскоўцаў. Яна — пісьменны і добрасумленны работнік. Працоўны дзень паштальёна пачынаецца а палове дзясятай раніцы. Як толькі прыязджае машына з райцэнтра, атрымлівае пошту і едзе па ўчастках. У яе на абслугоўванні — Сунаі, Пятрылава і Камсамольская.
Акрамя газет і часопісаў паштальён прынясе ў дом пад заказ любы тавар, які прадаецца ў аддзяленні. А яшчэ возьме аплату за камунальныя паслугі і за паслугі сувязі ў тых, хто па якіх-небудзь прычынах не можа сам прыйсці на пошту.
Сярод самых актыўных чытачоў «Слава працы» на ўчастку Людмілы Душэўскай — Мікалай і Алена Громавы. Абое педагогі, Мікалай Мікалаевіч (на здымку з паштальёнам) — былы настаўнік фізкультуры, а вось Алена Аляксандраўна фізіку і матэматыку ў мясцовай школе выкладае і сёння. Да пастаянных чытачоў можна таксама аднесці Зінаіду Давідоўскую, Мікалая Карпучка, Марыю Карпучок, Сяргея Душэўскага і іншых.
Крысціна ЖОГАЛЬ
Дастаўка на мотаколах
Аксана Мікалаеўна Кукула працуе на мотадастаўцы ўжо тры гады і абслугоўвае 10 вёсак: ад Мажы і да Чырвонай Дубравы.
Яна дастаўляе газеты і карэспандэнцыю, раскладае ў паштовыя скрыні і нават развозіць па хатах.
— Працаваць прыходзіцца часцей з пенсіянерамі, — расказвае Аксана Мікалаеўна, — але, напрыклад, у Мажы многа і працуючых. Вельмі актыўна падпісваюцца ў Мажскім вучэбна-педагагічным комплексе пачатковая школа – дзіцячы сад, не адстаюць ад калег і выкладчыкі з Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Упэўнена, што ў сучасным свеце канкурэнцыю друкаваным выданням складаюць электронныя, але добрая частка насельніцтва ўсё ж такі застаецца вернай менавіта папяровым выданням. «Слава працы» большасць людзей выпісвала на працягу доўгага часу, таму іх пераконваць не трэба: яны застаюцца вернымі раёнцы. Не ўсе жыхары вёсак па той ці іншай прычыне могуць даехаць да Капыля, таму ім вельмі цікава даведацца, якія змены адбываюцца ў райцэнтры, як прыгажэе наш гарадок. А паглядзець фотаздымкі — гэта як пабываць на экскурсіі. І для маёй мамы «Слава працы» — любімая газета.
Ездзім мы ў любое надвор’е: газеты і тавары людзі чакаюць заўсёды. Калі прыязджаеш (і асабліва ў аддаленыя вёскі), жыхары паважанага ўзросту любяць расказаць пра сваё жыццё, але, на жаль, уважліва паслухаць не заўсёды дазваляе час. Паштальён для іх — добры суразмоўца. Дапамагаюць нам і нашы вадзіцелі — сапраўдныя прафесіяналы, якія свой абавязак выконваюць добрасумленна.
Дзіяна ТКАЧЭНКА