Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 31 октября 2016 12:29

Погибли на пожаре (CMigrator copy 1)

0960083c-7948-45c9-a91c-bda041e54533_1

На протяжении двух дней пожары унесли жизни двух человек. 21 октября в 6 часов 34 минуты на центр оперативного управления Копыльского РОЧС поступило сообщение о том, что в д. Староселье Грозовского сельсовета горит жилой дом. Отделение ПАСП № 11 д. Комсомольская к месту происшествия прибыло в течение 15 минут. В результате пожара уничтожена крыша, крытая шифером, деревянный дом выгорел изнутри. В одной из комнат был обнаружен мертвым его 26-летний хозяин. Трагедия повторилась на следующий день в д. Новоселки Тимковичского сельсовета. Около пяти часов утра, прибыв на место пожара, спасатели обнаружили на кухне тело погибшего хозяина дома, 1976 г.р. Огнем уничтожена крыша на площади 40 м кв., повреждены потолочные перекрытия, выгорела изнутри комната (спальня), закопчены стены на кухне и сени. Сарай, который находился под одной крышей с домом, не поврежден. Оба дома не были оборудованы автономными пожарными извещателями, их хозяева относились к числу временно не работающих. Причины пожаров устанавливаются. Виталий БУНЯК, первый заместитель начальника Копыльского РОЧС
Дыпломам ІІІ ступені і каштоўным падарункам — камп’ютарам — па выніках XІІІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» узнагароджаны юныя музыканты з узорнага эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка. img_2510 Сёлета «Напеў зямлі маёй» сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў — 23 аматарскія калектывы і 700 артыстаў. Пры гэтым да ўдзелу дапускаюцца толькі вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя і фальклорныя ансамблі са званнем «народны» ці «ўзорны». Пастановачныя нумары ад кожнага раёна ацэньвалі прафесійныя музыканты і выканаўцы. Узначаліў журы ганаровы жыхар Пухавіцкага раёна — народны артыст Беларусі, кампазітар Ігар Лучанок. Фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» — адна  з  самых  адметных падзей у культурным  жыцці Міншчыны, таму яму надаецца вялікая ўвага Мінскім аблвыканкамам. Асноўная яго ідэя — раскрыць багацце, разнастайнасць і хараство жанраў у самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы. Сваімі ўражаннямі дзеліцца кіраўнік узорнага эстраднага аркестра Леў Канаплянік: —        Мне вельмі спадабаўся фестываль. Кожны калектыў выконваў адну музычную п’есу. У выкананні нашага аркестра слухачы пачулі кампазіцыю Луі Прыма «Пой, пой, пой». І дзеці, і настаўнікі, якія ўваходзяць у аркестр, прыклалі шмат намаганняў, каб музыка не проста гучала, але і зіхацела. Вельмі яскравае ўражанне пакінула выступленне Ігара Лучанка. З цяжкасцю падняўся ён на сцэну, выканаў сваю «Спадчыну» і адзначыў, што лепш за ўсіх яе выконваў Уладзімір Мулявін. Добрых слоў заслугоўвае выступленне ансамбля «Аношкаўскія музыкі» з Нясвіжскага раёна. Яны выконваюць музычныя кампазіцыі на гармоніках. Ды такіх прыгожых і яскравых, што радуецца не толькі слых, але і вока. Здорава! Эмацыянальна! Маляўніча! Таксама з Нясвіжчыны пакінуў добрае ўражанне і калектыў  лыжачнікаў, удзельнікі якога гралі і на маленькіх, і на вельмі вялікіх (амаль як лапата) лыжках. Да таго ж яны з гэтымі самымі лыжкамі выконвалі… сальта. Цікавым было і выступленне  харэаграфічнага калектыву з г. Салігорска пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава. Не магу не адзначыць і такую асаблівасць: калі «народныя» маюць стабільныя калектывы, то ва ўзорных  адбываюцца пастаянныя змены. Дзеткі вырастаюць, на іх месца трэба рыхтаваць іншых. Але нічога, працаваць на высокім узроўні мы заўсёды стараемся. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Па даўняй традыцыі яно праходзіць у адзін з дзён, калі адзначаюцца праваслаўныя Пакровы Прасвятой Багародзіцы. У цэнтры аграгарадка, дзе размясціўся мясцовы парк адпачынку, нягледзячы на не зусім цёплае надвор’е, чуліся радасныя воклічы дзяцей, якія весяліліся на надзіманай горцы, батуце. Тут можна было набыць цукровую вату, папкорн, паветраныя шарыкі. [caption id="attachment_52434" align="aligncenter" width="580"]Выступаюць самадзейныя артысты Выступаюць самадзейныя артысты[/caption] А тым часам у Цэнтры культуры і вольнага часу збіраліся госці, сярод якіх — старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, кіраўнік ініцыятыўнай групы па рэалізацыі конкурсу мясцовых ініцыятыў, прадстаўнік грамадскасці Ала Раеўская, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, ураджэнец Семежава, начальнік раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня. Не маглі пакінуць без увагі такую падзею і знакамітыя землякі, ураджэнцы  Семежава — доктар медыцынскіх навук, прафесар Міхаіл Рымжа і дацэнт кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Людміла Падгайская. Госці свята азнаёміліся з выставамі малюнкаў юных мастакоў, разнастайных вырабаў мясцовых народных умельцаў. [caption id="attachment_52433" align="aligncenter" width="580"]Паважаныя госці свята Паважаныя госці свята[/caption] Шчыра вітала ўсіх прысутных старшыня сельвыканкама Марыя Стружко, якая адзначыла, што Семежава — гэта адметны населены пункт, які ва ўсе гады славіўся сваімі людзьмі і традыцыямі. Цёплыя словы ў адрас вяскоўцаў гучалі і ад Ірыны Кісляк: «У нашым раёне стала добрай традыцыяй праводзіць святы вёсак. Заўсёды гэтай падзеі папярэднічае навядзенне парадку. Ваш аграгарадок славіцца не толькі землякамі, але і ўсімі вамі. У вас ёсць даволі моцнае сельгаспрадпрыемства, вядомы ўсім калядны абрад «Цары», раённы Цэнтр ткацтва і знакамітая семежаўская кухня». Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк паведаміла прысутным, што сёлета Семежаўскі сельсавет стане ўдзельнікам штогадовага абласнога конкурсу за званне лепшага. І семежаўцы павінны старацца, каб быць у ліку пераможцаў. А для гэтага неабходна кожнаму жыхару яшчэ больш упрыгожыць сваё падвор’е, навесці ўзорны парадак на кожнай вуліцы. [caption id="attachment_52432" align="aligncenter" width="580"]Залатыя маладажоны - сям,я Турбан Залатыя маладажоны - сям,я Турбан[/caption] «Мы заўсёды на такія святы прыязджалі ўтраіх — я, Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі і доктар медыцынскіх навук, прафесар Мікалай Манак, — адзначыў у сваім выступленні Міхаіл Рымжа. — На жаль, Міхаіла Сцяпанавіча ўжо няма побач з намі, а Мікалай Андрэевіч гэтымі днямі знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы. Мы заўсёды павінны памятаць пра свае карані, пра сваё роднае Семежава. Няхай тут заўсёды гучаць дзіцячыя галасы і яно працвітае». «Я вельмі ўдзячна вам, дарагія землякі, за таленты, за тое, што семежаўскія традыцыі прадаўжаюць жыць і сённяшняе свята — таму доказ, — падкрэсліла Людміла Падгайская. — Куды б вас не закінуў лёс, ніколі не губляйце сувязь з малой Радзімай, бо яна дае магутную энергію». Гісторыю семежаўскіх мясцін узгадаў у сваім выступленні старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Уладзімір Выскварка. Сваіх аднавяскоўцаў, працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, якія ўносяць значны ўклад у развіццё роднага краю, вітаў  дырэктар   ААТ «Семежава» Анатоль Жданеня. Дарэчы, сярод тых, хто ўсё сваё жыццё аддаў гэтым мясцінам, роднай гаспадарцы, —   Надзея Міхайлаўна і Генадзь Ціханавіч Турбан. Якраз у гэтыя пакроўскія дні яны адзначылі сваё залатое вяселле. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў сельвыканкаме адбылася рэгістрацыя гэтай падзеі, на якую завіталі дочкі, зяці, унукі, праўнукі і госці. На свяце быў ушанаваны і самы юны жыхар Семежава — Юрый Гаўрылюк. Па традыцыі былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую сядзібу. Яго пераможцамі сталі Л.П. і А.В. Бялкоўскія, А.І. і В.П. Мароз, Н.У. Мінец і У.Р. Чарніковіч, Т.М. Лук’янава. Яны атрымалі падарункі і восеньскія кветкі. А святочны настрой на працягу ўсяго мерапрыемства стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Сяргей КОЗЕЛ  Фота аўтара
В субботу, 15 октября, футбольная команда «Копыль» провела отложенную встречу с лидером чемпионата ФК «Звезда-Виктория» из Пуховичского района, а на следующий день, в воскресенье, — с ФК «Колос» (Червенский р-н). img_9342 Первая игра для копылян сложилась не самым удачным образом. Два наших игрока основного состава из-за перебора желтых карточек пропустили матч. В ворота ФК «Копыль» было забито 11 голов. Напротив — хозяева поля ответили только двумя забитыми мячами. Надо отметить, что это не повлияло на позиции в турнирной таблице обеих команд. А уже на следующий день, в воскресенье, ФК «Копыль» обрадовала своих болельщиков. Наши парни провели множество опасных атак у ворот соперника из Червенского района, и на 74-й минуте игрок ФК «Копыль» Артем Рахимов забил гол в ворота гостей. До конца матча соперники обменялись опасными моментами. Результат игры — 1:0 в пользу копылян. На данный момент ФК «Копыль» занимает 6-ю позицию в общей турнирной таблице. 23 октября ФК «Копыль» в выездном матче встретится с ФК «Старые Дороги». Пожелаем копылянам только победы! Павел ШЕИН Фото автора
Пятница, 21 октября 2016 21:04

Мы - за здоровый образ жизни!

Коллектив физкультурно-оздоровительного комплекса отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома занял второе место в республиканском смотре-конкурсе на лучшую постановку физкультурно-оздоровительной и спортивно-массовой работы в 2015 году. Небольшой и слаженный коллектив ФОКа постоянно стремится открывать новые возможности, чтобы привлечь большее количество людей к систематическим занятиям любительским спортом. img_4064 Успех главного центра здорового образа жизни, можно сказать, стал вполне закономерным: учреждение было признано победителем областного смотра-конкурса по итогам работы за 2015 год и удостоено Диплома и кубка управления спорта и туризма Миноблисполкома. К слову, посещаемость физкультурно-оздоровительного комплекса — один из главных критериев в оценке работы учреждения. Повышение этого показателя является основой для работы специалистов ФОКа. «Основная наша задача — организация физкультурно-оздоровительной работы в районе, — рассказывает директор учреждения Сергей Ярмолик. — К нам приходят люди различных возрастов, поэтому пытаемся создать для всех максимально комфортные условия. Для этого на ФОКе функционируют несколько направлений оздоровительной гимнастики: степ-аэробика, аквааэробика, шейпинг, современная хореография. Для пожилых людей создана группа здоровья, где опытные инструкторы подбирают программы занятий. Стараемся вовлечь широкие слои населения. Большое внимание уделяем обучению плаванию, для чего в этом году формируем группы детей в возрасте 8-9 лет. Также с ноября активно будут посещать бассейн учащиеся общеобразовательных учебных заведений». В летний период посетители физкультурно-оздоровительного комплекса имеют возможность разнообразно провести свободное время: взять напрокат велосипеды, детские электромобили, роликовые коньки, туристический инвентарь, лодки. Зимой спектр оказываемых услуг не менее привлекательный. Для многих копылян и жителей района уже стала привычной аренда спортивного зала, зала для тенниса, бильярда, посещение сауны, бассейна, занятий по гимнастике. Появилось множество приверженцев тренажерного зала. Уже в этом году заключено 39 договоров с предприятиями и организациями на оказание различных платных услуг. Чтобы привлечь больше посетителей, учреждение старается улучшать материально-техническую базу. Обновляется спортивный инвентарь, закупается оборудование для гимнастики, туризма и иного активного отдыха. Благодаря ремонту, который проводился как за свои средства собственными силами, так и хозспособом, проведено косметическое обновление гимнастического, спортивного залов, малого бассейна, душевых комнат. Высокая оценка работы коллектива Министерством спорта и туризма Республики Беларусь обязывает идти в ногу со временем. Поэтому привлечение населения к активному образу жизни по-прежнему будет главной целью специалистов  физкультурно-оздоровительного комплекса. Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Страница 4263 из 4910