Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 17 декабря 2016 12:28

Я выбираю "Слава працы"! (CMigrator copy 2)

img_0477 Аляксандр Іваноўскі, індывідуальны прадпрымальнік: — Я заўсёды чытаю «Слава працы». Наогул, дадзенае выданне адно з самых папулярных у нашай сям'і.  Вельмі цікавыя матэрыялы на маладзёжную тэматыку, аб сямейных каштоўнасцях. Шчыра кажучы, прыемна нават проста ўзяць у рукі газету, у якой сучасны дызайн, цікавая вёрстка, шмат фотаздымкаў з удалымі ракурсамі. Мне, як   чалавеку, занятаму прадпрымальніцкай дзейнасцю, «СП» дапамагае ў працы. Я цікаўлюся рэкламай, прыватнымі аб'явамі. Вялікая колькасць ІП карыстаецца магчымасцю газеты давесці да насельніцтва інфармацыю пра свае паслугі ці вырабы, і затраты на рэкламу хутка акупаюцца.
Суббота, 17 декабря 2016 13:25

За продолжительность жизни

fe9c6f2d137b61283d00a67de6e85cff «Здароўе нацыі —  вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджванні і пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Беларусі» —  такая тэма чарговага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у мінулы чацвер на Міншчыне, у тым ліку і ў Капыльскім раёне. Дакладчыкі, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выехалі ў працоўныя калектывы, дзе вялі гаворку пра здароўе насельніцтва як адну з галоўных умоў эфектыўнай рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Тэма адзінага дня інфармавання акцэнтуе ўвагу на ўмацаванні прафілактычнай, рэабілітацыйнай работы сістэмы аховы здароўя, пашырэнні ахопу насельніцтва паслугамі першапачатковай медыцынскай дапамогі, на фарміраванні здаровага ладу жыцця і зніжэнні ўплыву фактараў рызыкі. Пры паспяховым выкананні ўсіх гэтых параметраў чакаецца, што да 2020 года сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі павялічыцца і перавысіць 75 гадоў. Марыя ШЭІНА
Кіраўніцтва раёна хвалюе жыццяздольнасць абслуговай арганізацыі, яе планы, нацэленыя на выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, якія ён зрабіў падчас наведвання райаграпрамтэхнікі ў горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці. У прыватнасці, гаворка ішла пра аднаўленне сістэмы райаграсэрвісаў па ўсёй краіне, пашырэнне імі пераліку аказваемых паслуг. Па словах кіраўніка дзяржавы, такія абслуговыя арганізацыі неабходна арыентаваць не толькі на сельгаспрадпрыемствы, але і на ўвесь раён, у тым ліку фермераў, асобных грамадзян. І кошт прапаноўваемых паслуг павінен быць канкурэнтаздольным і прывабным для патэнцыяльных заказчыкаў. img_8082 Чым жа жыве сёння Капыльскі райаграсэрвіс? Пра гэта мы гаварылі з дырэктарам прадпрыемства Анатолем ЧАРКАСОМ. — Па-першае, трэба канстатаваць, што ўдалося захаваць матэрыяльную базу і стабільны калектыў, здольны на выкананне пастаўленых задач, — адзначае Анатоль Адамавіч. — Я лічу, што гэта вялікая справа. Мы не зацыкліліся на аказанні дапамогі толькі свайму сельгасфіліялу «Руднае», а прапануем паслугі кожнаму, хто мае ў іх патрэбу. Наш мехатрад працуе на вывазцы і ўнясенні арганічных угнаенняў, вапнаванні кіслай глебы, мы аказваем дапамогу на нарыхтоўцы кармоў, вывазцы цукровых буракоў, выконваем разавыя заказы па заяўках кліентаў. Сёлета вапнаванне, згодна з заданнем, неабходна было правесці на плошчы 2460 га, думаю, што да 20–25 снежня мы яго выканаем. Калі гаварыць пра работы з арганічнымі ўгнаеннямі, то намі ўжо вывезена 180 тысяч тон — на 20 тысяч тон больш, чым летась. Унесена 215 тысяч тон супраць мінулагодніх 180 тысяч тон. Каб пашырыць свае магчымасці ў гэтым напрамку, плануем стварыць яшчэ адно звяно па ўнясенні арганікі. Для гэтага адновім тры гноераскідвальнікі з ліку спісаных, правядзём рамонт і тых дзевяці, якія сёлета працавалі на палетках Капыльшчыны. Калі ўжо больш падрабязна спыняцца на рамонце — а менавіта гэты від дзейнасці для нас з’яўляецца прыярытэтным, мы асвоілі ў гэтым го-дзе рамонт энерганасычаных трактароў «Беларус-3032» і «Беларус-3522», а таксама рухавікоў да іх. Заняліся гэтай справай некалькі месяцаў таму: ужо адрамантавалі 10 трактароў, два рухавікі. Думаю, што гэты від работ — добрая для нас перспектыва. Здаўна наша прадпрыемства спецыялізуецца на рамонце збожжаўборачных камбайнаў. Распрацаваны графік іх дастаўкі і вядзення работ, сёння ў рамонтным цэху стаіць 12 камбайнаў, над аднаўленнем якіх мы працуем. Усяго ж запланавалі давесці да ладу 22 камбайны «Палессе» і ДОН-1500. Безумоўна, як і кожным вытворцам і абслуговым арганізацыям хацелася б, каб за нашы паслугі і работы свое-часова разлічваліся, паколькі адсутнасць грашовых сродкаў не толькі запавольвае ход работ, але і не дае магчымасці развівацца нашаму прадпрыемству. А дэбіторская і крэдыторская запазычанасці ў нас вельмі вялікія. Аднак стараемся неяк спраўляцца з сітуацыяй. За 11 месяцаў бягучага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі па   прадпрыемстве склала 13 186 дэнамінаваных рублёў — гадавое планавае заданне мы ўжо выканалі на 96%. Сярэднямесячная зарплата за мінулы месяц склала 664 рублі (летась была 640 руб.), за год чакаецца — 554 руб. (544 руб. у 2015 годзе). У нашых планах пачаць абслугоўванне даільных залаў. Мы гэтым ужо займаліся, але ў пачатку 2000-х гадоў уся служба разам з неабходным абсталяваннем была перададзена ў падпарадкаванне масласырзавода. Таму зноў шукаем спецыялістаў, каб адраджаць справу. Існуе надзвычай актуальная для жыхароў нашых населеных пунктаў праблема — якасць вады. Магчыма, і тут мы змаглі б аказаць нейкую дапамогу. Праўда, пра будаўніцтва станцыі абезжалезвання пакуль гаварыць рана — для гэтага неабходна атрымаць шмат сертыфікатаў, ліцэнзій, ды і камплектуючыя: аўтаматыка, кампрэссары, ёмістасці са шкловалакна — каштуюць нямала. Але выконваць па заяўках асобных прадпрыемстваў, арганізацый, прыватных асоб заказы па ўстаноўцы альбо замене фільтраў мы маглі б. Дарэчы, прадстаўнікі нашай інжынернай службы ўжо наведваліся ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які займаецца гэтай тэмай, і вывучалі ўсе магчымасці са спецыялістамі. Хочацца верыць, што аспект праблем і задач, акрэсленых дырэктарам ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Анатолем Чаркасом, будзе паспяхова вырашаны. А прадпрыемства ў новым годзе здолее не толькі ўмацаваць свае пазіцыі ў занятай нішы, але здолее пашырыць кругазор, знайсці новыя маркетынгавыя прыёмы і рашэнні, каб дасягнуць значнага росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы. А для гэтага патрэбна на ўсё гля-дзець вокам гаспадара і, як кажуць, варушыцца. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Пятница, 16 декабря 2016 19:05

С жизненными проблемами

На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісалася шэсць чалавек.  Усе пытанні, якія хвалявалі людзей, можна аднесці да разраду жыццёвых: спілоўванне дрэва, аказанне дапамогі ў выдзяленні жылля і рамонце дома пасля пажару, абмежаванне руху аўтатранспарту і іншыя. %d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%b8%d1%81%d0%bf%d0%be%d0%bb%d0%ba%d0%be%d0%bc З улікам таго, што на прыёме прысутнічалі адказныя асобы, якія маглі даць абгрунтаваныя тлумачэнні па той ці іншай узнятай праблеме, нешта ўдавалася вырашыць адразу. Частка пытанняў засталася для больш грунтоўнага вывучэння, і адказы на іх заяўнікі атрымаюць пазней у пісьмовым выглядзе. Жыхарка Капыля Жанна Дзімітрук можа спадзявацца, што ў хуткім часе будзе спілаваны стары дуб, што расце непадалёку ад яе сядзібы. Такое даручэнне в.а. дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандру Вінніку даў старшыня райвыканкама, уважліва выслухаўшы  жанчыну. Мінчанка Зінаіда Басякова ўдакладняла, ці мае яна права набыць дом, дзе жылі яе бацькі, які належыць КСУП «Доктаравічы». Звярнуўся да кіраўніка раённай улады і Віктар Маскалік з аграгарадка Мажа. У жніўні бягучага года ў яго згарэў дом. Сам заяўнік з’яўляецца абавязанай асобай, і яго зарплаты, якая застаецца пасля ўсіх вылічэнняў, не хапае, каб завяршыць рамонт будынка. Кіраўнік ААТ «Мажа-Агра» Мікалай Гурыновіч пракаменціраваў сітуацыю: жадання старанна працаваць Віктар Маскалік не праяўляе, а таму і зарплата адпаведная. Анатоль Ліневіч параіў мужчыну самому прыкладваць намаганні, каб вырашыць праблему: «Фінансава дапамагчы не можам. Шукайце больш аплачваемую работу і рамантуйце свой дом». Не згодны з рашэннем в.а. дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Івана Бярозкі Сяргей Белкін, які да нядаўняга часу працаваў слесарам на мехдвары. Яго з 1 снежня перавялі слесарам на МТФ «Блеўчыцы». Дабірацца на працу ў 5 гадзін раніцы жыхару Капыля праблематычна. Анатоль Канстанцінавіч патлумачыў, што такі крок не супярэчыць заканадаўству, калі ёсць вытворчая патрэба. А менавіта такая прычына была ўказана ў загадзе аб пераводзе. Жыхаркі дома № 35 па вул. Партызанскай Капыля Валянціна Новік і Аляксандра Таран папрасілі абмежаваць рух аўтатранспарту ля іх дома: у ім знаходзяцца прыватная аптэка і магазін аўтазапчастак, і пакупнікі імкнуцца на аўтамабілях пад’ехаць да самай гандлёвай кропкі. Жыхароў дома вельмі непакоіць шум матораў, а таксама магчымасць аварыйнай сітуацыі. У гэтай праблеме па даручэнні кіраўніка раёна будзе разбірацца АДАІ Капыльскага РАУС. Не будзе пакінуты без увагі і зварот Ніны Шыхаўцовай, якая звярнулася з просьбай аб выдзяленні жылля, хаця б у інтэрнаце. Вывучаць сітуацыю будуць супрацоўнікі аддзела ЖКГ райвыканкама. Маргарыта САКОВІЧ
Обосновался Дед Мороз в лесном доме на базе крытой беседки «Место встречи охотников» в деревне Лавы Бобовнянского сельсовета. Встреча первых гостей состоялась уже 15 декабря. Ими стали мальчишки и девчонки из СШ № 3 г. Копыля, Лесновской и Потейковской СШ. Дети с радостью окунулись в чудесный мир сказки, где в театрализованном представлении их приветствовали не только Дед Мороз, но  и Снегурочка, Бабка Лукерья и даже Баба Яга. img_6520 Ребята с удовольствием соревновались в различных веселых конкурсах, забавах, водили хороводы, а за выполнение задания сказочных персонажей каждого ребенка ждал сладкий приз от Деда Мороза. И еще одну особенность новогоднего представления хотелось бы отметить. Резиденция Деда Мороза расположена в историческом месте. Именно здесь, за деревней Лавы, в 1942 году находился госпиталь бригады имени К. Ворошилова. Фашистам удалось обнаружить его расположение с помощью самолета. И началось вражеское наступление. Чтобы дать возможность эвакуировать госпиталь, командиру взвода отряда имени Котовского Викентию Дроздовичу было приказано сделать засаду на кладбище возле деревни Клетище. Восемнадцать отважных парней дали отпор наступавшим карателям. Но силы были неравные. И они погибли, но с поставленной задачей справились. Викентию Дроздовичу посмертно было присвоено звание Героя Советского Союза. img_6432 Детвора внимательно слушала рассказ о военных событиях, с интересом осматривала землянки, восстановленные работниками Копыльского опытного лесхоза. После небольшой экскурсии в прошлое ребята прямо на свежем воздухе отведали аппетитной солдатской каши, блинов и согрелись за чашечкой горячего чая. img_6463 Так что посещение резиденции Деда Мороза носит еще и патриотический характер. Нет сомнения в том, что каждый из ребят будет гордиться тем, что встретился не только с Дедом Морозом, но и прошелся по лесным тропам, овеянным славным подвигом наших предков. 2 img_6445 Идея «пригласить» на Копыльщину Деда Мороза принадлежит председателю райисполкома Анатолию Линевичу, которую с энтузиазмом поддержал Копыльский опытный лесхоз, создал все условия для обустройства резиденции,  по-настоящему превратив ее в сказочное место. К реализации задуманного подключился и отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, а также отдел образования, спорта и туризма. Большую лепту в организацию театрализованного действа внесли Любовь Голубович, Вячеслав Курчик, Татьяна Быченко, Валентина Шиманская, Елена Чистая, Андрей Летченя. Не остались в стороне и районная организация ОО «Белорусский союз женщин», коллектив магазина «Евроопт», которые стали спонсорами данного мероприятия. Составлен график посещения «лесного дома Деда Мороза» учреждениями образования района, но уже поступают заявки от частных лиц и от организаций. Резиденция будет работать по 30 декабря, а потом Дед Мороз отправится в дальний путь. Поэтому спешите. Если вы хотите устроить праздник для своих детей, звоните по номерам: (8-033) 63-26-075 (МТС), (8-029) 14-77-088 (velc.). И еще. Если у вас есть заветное желание, напишите письмо Деду Морозу, чтобы потом при посещении резиденции положить его в волшебный сундучок. И все должно обязательно исполниться. Мария ШЕИНА Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
Страница 4200 из 4904