Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Калектыў дзяржаўнай установы «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» заняў другое месца ў вобласці сярод аналагічных устаноў. Invalidy_akciya Ён прызнаны пераможцам сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод органаў сацыяльнай абароны насельніцтва і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Мінскай вобласці па выніках мінулага года і ўзнагароджаны дыпломам камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Сяргей КОЗЕЛ
Ва ўрачыстым пасяджэнні з нагоды трыццацігадовага юбілею Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, што прайшло 16 сакавіка ў Сеніцкім цэнтры культуры, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна пад началам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага. [caption id="attachment_56148" align="aligncenter" width="580"]ветераны Казіміра Мікалаеўна Ганчар (справа) сярод удзельнікаў мерапрыемства[/caption] У яе склад увайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, члены прэзідыума і старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна. Людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё і працвітанне Мінскай вобласці, шчыра вітаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, які параўнаў гісторыю ветэранскай арганізацыі са шматтомным падручнікам жыцця, складзеным з тысяч біяграфій ветэранаў вайны і працы. «Тая работа, якую вы праводзілі і праводзіце, садзейнічае ўмацаванню міру, згоды і талерантнасці ў Беларусі», — адзначыў Сямён Барысавіч. За вялікія заслугі і шматгадовую плённую працу людзей сталага ўзросту адзначылі ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама падзякамі старшыні Мінаблвыканкама. Сярод тых, хто атрымаў высокую ўзнагароду Мінаблсавета, і старшыня Капыльскага раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар. Прадаўжэннем урачыстасці стаў цікавы канцэрт, у якім прыняла ўдзел і прадстаўніца нашага раёна — ветэран працы, былы медработнік Вольга Ліс. Маргарыта САКОВІЧ
Этот день всегда выпадает на дни Великого поста, когда время особенного подвига поста и молитвы. Будем же укрепляться примером неуклонной верности Христу святых мучеников и станем верными совершителями заповедей Божиих и уставов Церкви, чтобы достойно поклониться Святому Воскресению. maxresdefault В этот день почитается подвиг сорока воинов, служивших в 313 году в провинции Армения. Они остались верными вере православной и, несмотря на терпимые муки, не отреклись от нее. Умирая от мучений, воины не переставали молиться и славить Истинного Бога… Тела святых были сожжены на костре, а кости брошены в реку. Господь внушил во сне епископу Севастийскому взять кости мучеников из воды. Придя к реке ночью, он увидел, что святые останки сияют на дне, как звезды. Он вынес их оттуда и предал честному погребению. Протоиерей Михаил МОРДВИНОВ, настоятель Свято-Никольского прихода, агрогородок Тимковичи
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе Дэкрэта № 3.  Яны абавязкова павінны быць вывераны. Ва ўвязцы з рэалізацыяй норм дэкрэта Прэзідэнт даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных. У яго вырашэнні павінны быць задзейнічаны прадстаўнікі шматлікіх структур. priemi-linii130sm Актыўна ўключыліся ў гэту работу дэпутаты ўсіх узроўняў. Напрыклад, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч разам са старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк і дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў праводзіць на тэрыторыі раёна сустрэчы з той катэгорыяй грамадзян, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні. Да разгляду спраў таксама прыцягнуты розныя службы. У склад спецыяльных камісій яшчэ ўваходзяць прадстаўнікі падатковых органаў, органаў унутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансісты, медыкі і інш. Сумесная работа накіравана на тое, каб даць аб’ектыўную ацэнку кожнай канкрэтнай сітуацыі. Імі дэталёва вывучаецца фінансавае, сямейнае становішча, стан здароўя. Выказваюцца прапановы па вакансіях, перанавучанні іншай прафесіі. Разглядаюцца аспекты, якім чынам прыцягнуць грамадзян да сезонных работ, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, па добраўпарадкаванні і г.д. Таксама тлумачыцца пра тое, як законна аформіць тую ці іншую справу. Напрыклад, такія тлумачэнні па рамесніцкай дзейнасці былі дадзены падчас пасяджэння ў Пацейкаўскім сельвыканкаме. — Вядома ж, у першую чаргу мы аказваем садзейнічанне тым, хто імкнецца і хоча працаваць, — каменціруе дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. — Рашэнне па кожным чалавеку, які звярнуўся, прымаецца індывідуальна, у адпаведнасці з законам. І тыя, хто не звярнуўся ў камісію, павінны ведаць, што яны могуць рэалізаваць правы, якія дае яму дзяржава. Наша задача растлумачыць кожнаму, што ён павінен працаўладкавацца і сваёй працай прымаць удзел у тым, што ствараецца ў краіне. Яшчэ раз нагадваем, што лю-дзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач. Атрымаўшы паведамленне, чалавек мае права прадставіць дакументы або тлумачэнні, якія могуць вызваліць яго ад выплаты збору. Для гэтага яму трэба звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама і напісаць заяву. Пры сабе ў абавязковым парадку трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, даведку са звесткамі аб даходах самога грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія з ім сумесна пражываюць, за 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу падачы заявы. Пажадана яшчэ мець дакументы, якія б пацвярджалі і цяжкае становішча асобы. Сяргей КОЗЕЛ
Вторник, 21 марта 2017 15:50

За вклад в культуру и духовность

Дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова стала адной з пераможцаў у намінацыі «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2016». шуракова Цырымонія ўзнагароджання прайшла 18 сакавіка ў Мінску. У рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года-2016» перамаглі 44 прадстаўніцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як адзначыў на цырымоніі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, у Беларусі жанчыны займаюць першыя пазіцыі ў палітыцы і бізнесе. У сваю чаргу намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар’яна Шчоткіна дадала, што беларускія жанчыны дабіваюцца прыкметных поспехаў ва ўсіх сферах. У конкурсе ўсяго шэсць намінацый, якія перыядычна змяняюцца. Так, на гэты раз з улікам правядзення Года навукі была ўведзена намінацыя «Жанчына ў навуцы». Названы таксама імёны найбольш паспяховых жанчын у намінацыях «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры», «За выхаванне дзяцей і моладзі», «За ўклад у развіццё вёскі», «Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын». Дарэчы, конкурс «Жанчына года» праводзіцца ў дзявяты раз. У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, у прыватнасці, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык, першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік і інш. На ЗДЫМКУ: намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік уручае ўзнагароду Валянціне Шураковай.
Страница 4091 из 4891