По общему намолоту лидируют:
Несвижский (125 359 тонн), Слуцкий (100 527 тонн), Копыльский (95 792 тонны), Минский (80 201 тонн), Клецкий (77 701 тонн)
По урожайности лидируют:
Несвижский (60,0 ц с га), Дзержинский (49,0 ц с га), Клецкий (48,0 ц с га), Минский (45,0 ц с га), Молодечненский (42,0 ц с га)
По урожайности среди хозяйств:
■ Хлебаробы ААТ «Старыца-Агра» камбайнер Аляксандр Рончык і вадзіцель[/caption]
Дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі ўважліва слухаў выступленне Кіраўніка дзяржавы. Слухаў — і з пункту гледжання вопытнага кіраўніка з усім сказаным згаджаўся.
— Прэзідэнт правільна сказаў, што ў гэтым годзе ўборка — адна з самых складаных, таму што вясна была хоць і ранняя, але зацяжная, — каменціруе Уладзімір Рудакоўскі. — Сёлета мы пачалі ўбіраць на тыдзень-паўтара пазней, чым летась. Свае карэктывы ўнесла засуха, але мы абавязкова справімся і ўбяром хлеб у вызначаныя тэрміны. Збожжа імкнёмся не толькі прадаць, але і захаваць у якасці фуражу для жывёлы, каб атрымаць неабходныя прывагі і якаснае малако. Трэба ўбраць салому, потым унесці ўгнаенні і адразу ўзворваць пад будучы ўраджай. Асноўную думку Прэзідэнта — убраць якасна і без страт — я падтрымліваю на ўсе сто. І паралельна трэба рыхтаваць кармы. Пра гэта таксама гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Будуць кармы — будзе малако. Да ўзроўню мінулага года мы ўжо нарыхтавалі на дзве кармавыя адзінкі больш, мы заўсёды нарыхтоўваем двухгадовы запас кармоў. Улічваючы, што ў нас каля 9000 галоў буйной рагатай жывёлы, нам прыходзіцца нарыхтоўваць каля 35 000 тон сенажу, столькі ж сіласу і 1500 тон сена. На сёння мы ўсё выконваем і ўжо маем каля 1774 тон сена і каля 25 000 тон сенажу. Спадзяёмся на добрае надвор’е, а ўсё для выдатнай працы ў гаспадарцы ёсць. Але, як справядліва адзначыў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка, вельмі дорага абыходзіцца нам таварны крэдыт на паліва. Бу-дзем спадзявацца, гэтае пытанне, як і пытанне сабекошту сельгаспрадукцыі, вырашыцца паспяхова.
Каб пераканацца, што ў «Старыцы-Агра» ўсё робіцца па-прэзідэнцку, мы наведалі ўрочышча «Вошкаты», дзе ідзе ўборка пшаніцы. Свой асабісты ўраджай збірае і яшчэ адзін гаспадар — бусел, амаль не звяртаючы ўвагі на машыны побач. Прывыклі адзін да аднаго, ды і хлебнае поле ўсіх накорміць. Здавалася б, звычайны каласок, а колькі ў ім схавана жыццёвай сілы. Менавіта пасля таго, як сарваны сам, ён дае жыццё чалавеку. Як тут не берагчы кожнае зярнятка.
«Арганізаваць так, каб мы маглі ў прыярытэце ўбраць збожжавыя. Але паралельна, як бы ні было складана, ва ўсіх гаспадарках арганізаваць масавую ўборку травяністых кармоў». А. Лукашэнка— Звярніце ўвагу, — спыняецца Уладзімір Анатольевіч, — колас важкі, добры. Думаю, на гэтым участку мы возьмем не менш за 60 цэнтнераў. Тут працуюць тры экіпажы «Лексіёнаў»: Віктар Дарашэвіч, Сяргей Рыбак і Аляксандр Рончык. Гэтыя працаўнікі заўсёды паказваюць высокія вынікі і ўбіраюць без страт, пры добрым надвор’і штодня намалочваюць па 80–100 тон збожжа. На адвозцы заняты вадзіцелі Сяргей Пратасевіч, Яўген Сасіновіч і Уладзімір Серы.
— Уборачная кампанія праходзіць у нас у штатным рэжыме, — працягвае Уладзімір Рудакоўскі. — Яшчэ перад яе пачаткам мы ўсе камбайны прывялі ў належны стан, ва ўсіх ёсць супрацьпажарная кашма, аптэчка, рыдлёўка, ручнікі, скрынкі з зямлёй, каністры з вадой. Каб лішні раз не ганяць тэхніку, камбайны застаюцца на тых палях, дзе і працуюць: ахова арганізавана добра. У сем гадзін раніцы (раней не трэба, бо чалавек павінен адпачыць) механізатараў правярае медыцынскі работнік. І ўжо пасля таго, як спадае раса, камбайны выходзяць у поле. Працуюць да 20–21 гадзіны. Пасля работнікаў дастаўляюць у майстэрні, дзе пры жаданні яны могуць прыняць душ. І затым так званыя дзяжурныя машыны развозяць іх па родных вёсках. Для працаўнікоў арганізавана гарачае двухразовае харчаванне, амаль уся прадукцыя свая. Ды і каштуе ежа танна, а сам механізатар плаціць 20% ад кошту, астатняе — гаспадарка. На полі каля кожнага звяна стаіць спецыяльная тэхніка, якая пры неабходнасці зможа затушыць пажар.
Практычна адначасова мы пачалі ўбіраць як рапс, так і збожжавыя культуры. На плошчы 500 га было задзейнічана 9 камбайнаў. Намалацілі больш за 2500 тон рапсу. Ура-джайнасць склала 49,4%. Каб падсушыць яго, бо вільготнасць была велікаватай (18–20%), прапускалі яго праз сушылкі. Упэўнены, у гэтым кірунку мы папрацавалі добра. У асноўным карысталіся гібрыднымі гатункамі імпартнай селекцыі. Мы і самі з’яўляемся элітгаспадаркай па вытворчасці насення рапсу, супрацоўнічаем з інстытутам земляробства. Такое насенне дае большую ўраджайнасць, канешне, пры захаванні ўсіх тэхналагічных норм і правіл. Ужо сёння мы пачынаем ўзворваць глебу пад ураджай 2020 года, своечасова сеем і даглядаем.
«Залог поспеху — дакладная арганізацыя працы, высокая працоўная і тэхналагічная дысцыпліна». А. ЛукашэнкаШто тычыцца ўборкі збожжавых, то мы імкнёмся ў першую чаргу ўбіраць на лёгкай глебе. На сёння ўжо ўбрана больш за 56%. Працягваем ўборку і трыцікале, і жыта, якое дае неблагую ўраджайнасць на тарфяніках, — да 45 ц/га. Частку (больш за 2000 тон) зерня здрабнілі і паклалі як фуражнае на корм жывёле на комплексе «Чарнічнае». Зараз пайшлі ўбіраць пшаніцу і ячмень. Пшаніца дае добрую ўраджайнасць — за 50 ц/га. Нам трэба выканаць дзяржзаказ — больш за 1000 тон пшаніцы і 400 тон жыта. Каб праверыць клейкавіну, мы здалі першую партыю на Барысаўскі КХП. Вынік — клейкавіна складае больш за 26%. Гэта трэці клас. Упэўнены, дзяржзаказ мы выканаем у бліжэйшыя дні. Паралельна займаемся прасаваннем саломы. Працуюць восем прэсаў, у іх ліку два імпартныя. Адначасова два звяны звозяць салому з палёў. Пачалі рабіць лушчэнне ржышча. З камбайна ў кузаў машыны льецца збожжа. Карціна на самай справе маляўнічая. Пасля таго, як зерне заняло сваё месца ў кузаве, да нас падыходзяць механізатары. — Працуем старанна, — даволі сціпла расказвае Аляксандр Рончык, механізатар з вялікім стажам. — Для мяне гэта ўжо 28-я ўборачная кампанія. Як звычайны вясковы чалавек, які вырас на зямлі, я разумею значнасць хлеба і ведаю яго сапраўдны кошт. Побач усміхаецца прыгожы юнак — вадзіцель на адвозцы збожжа Яўген Сасіновіч, які, нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо паспеў папрацаваць тры гады на камбайне і год вадзіцелем. — Сёлета я скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці «інжынер-механік» і вярнуўся ў родную гаспадарку, — гаворыць Яўген. — Асаблівай розніцы паміж працай камбайнера і вадзіцеля не заўважыў: усюды трэба старацца. Працаваць добрасумленна навучыўся ад бацькі — вадзіцеля Аляксандра Сасіновіча, які паказвае добрыя вынікі на нарыхтоўцы кармоў. Па ўсім бачна, працаўнікі — людзі сціплыя, немнагаслоўныя. Іх мова — гэта справа, таму пра кожнага больш падрабязна расказаў Уладзімір Рудакоўскі: — Асноўная работа Аляксандра Рончыка — вадзіцель намесніка дырэктара па жывёлагадоўлі. Калі патрэба ў старанных працаўніках узрастае, садзіцца за руль больш магутнай тэхнікі: вясной — шчыруе на «Расе» на падкормцы вадкімі ўгнаеннямі, летам — пераходзіць на камбайн «Лексіён». Заўсёды выконвае свае заданні якасна. Гэта ўжо сапраўдная дынастыя: у гаспадарцы працавалі мама і тата, зараз працуе і брат. Прыемна, калі побач такія прафесіяналы. Гэтыя словы адносяцца і да Сасіновічаў. Асноўнае месца працы старэйшага з іх, Аляксандра Іванавіча, — за рулём ГАЗ-53, а ў гарачы ўборачны час ён садзіцца на «Джон Дзір» і нарыхтоўвае на ім кармы. Заўсёды выходзіць перадавіком. Сын Яўген яшчэ падчас вучобы прыходзіў да нас і дапамагаў на ўборцы памочнікам камбайнера. Рукі ў хлопца залатыя! Пасля вучобы ўзяў старэнькі МАЗ, адрамантаваў яго і зараз працуе на ім так, як і патрабуе Кіраўнік дзяржавы. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Так, в воскресенье, в гостях, наши футболисты одолели соперников из Пуховичского района — команду «Энергия». Итог матча ― 4:0 в пользу копылян. В этой игре отличились Евгений Паньков, Дмитрий Шафранович и Александр Лагун. Напомним, ранее команды уже встречались на поле Копыльского физкультурно-оздоровительного центра. Тогда «Строитель» также обыграл пуховичских футболистов с разгромным счетом ― 12:1.
Сейчас наши игроки уверенно занимают первое место в группе Б. В рамках чемпионата копыльская дружина примет команду «Неман-ДЮСШ» из Столбцовского района уже в эту субботу, 3 августа. Начало игры в 16.00.
Хотелось бы отметить и матч в рамках Кубка Минской области, который пройдет уже в эту среду, 31 июля, на поле Копыльского ФОЦа, где наши футболисты сразятся с «Колосом» из Червенского района за выход в финал. Начало игры в 19.00. Приходите поддержать родную команду!
Павел ШЕИН
Молодежный экипаж-тысячник в составе Александра Майсы и Сергея Семашко (в центре) принимает поздравления от председателя РК профсоюза работников АПК Ирины Степуро, директора ОАО «Тимирязевский» Виталия Гавриса и специалиста по идеологической работе хозяйства Екатерины Панцевич[/caption]
Механизаторы, перешагнувшие рубеж в тысячу тонн, накануне прямо на рабочих местах принимали поздравления и подарки от председателя Копыльского РК профсоюза работников АПК Ирины Степуро, главного специалиста отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Вероники Лепетило, работника районного центра культуры Светланы Щукиной, а также представителей руководства сельхозпредприятий, в которых работают лидеры нынешней жатвы.
Среди тех, кто в числе первых в районе осилил заветную тысячу, оказался и молодежный экипаж — победу на двоих разделили механизаторы ОАО «Тимирязевский» Александр Майса и Сергей Семашко. Парни уже третий сезон работают в одной команде, при этот демонстрируя отличные результаты во время уборочной страды и неизменно становясь передовиками-тысячниками по намолоту зерна.
[caption id="attachment_78730" align="aligncenter" width="840"]
Водитель-тысячник УП «ПИК-Лесное» Вячеслав Жук[/caption]
— Хлеб никогда легко не давался, но мы к таким условиям уже привыкли, — рассказывают молодые люди. — Да и условия для работы созданы хорошие, а это тоже немаловажно.
Нынешняя уборочная кампания стала успешной и для механизатора из УП «ПИК-Лесное» Вячеслава Жука. В отличие от водителей, работающих в полях на мощных МАЗах, молодой человек первым в районе перевез тысячу тонн зерна на тракторе МТЗ-3522. И хотя в хозяйстве парень работает лишь немногим больше года, его целеустремленность и трудолюбие могут послужить отличным примером для более опытных коллег. В ближайших планах у новоявленного лидера — покорение вершины в две тысячи тонн зерна. Хочется верить, что энтузиазма и энергии молодого механизатора хватит для достижения поставленной цели!
Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ