Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Як не дзіўна, але сутнасць чалавека раскрываецца праз звычайныя дробязі. На традыцыйнае пытанне, ці будуць віншаваць праз газету сваіх працаўнікоў з прафесійным святам, дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч бадзёра адказаў: «Абавязкова! — і тут жа дадаў: — Але няхай гэта будзе крэатыўнае віншаванне, можна нават і з гумарам». [caption id="attachment_62082" align="aligncenter" width="580"]■ Дзмітрый Сіцкі, Валянціна Бархат, Сяргей Шарупіч ■ Дзмітрый Сіцкі, Валянціна Бархат, Сяргей Шарупіч[/caption] І так ва ўсім: малады «старшыня» шукае свае шляхі да вырашэння таго ці іншага пытання, імкнецца знайсці падыход да кожнага працаўніка сельгаспрадпрыемства і згуртаваць іх у адзіны дружны калектыў. На стале дырэктара стаіць фігурка сапраўднага гаспадара лесу — мядзведзя — падарунак калег. На падаконніку ў новенькім кашпо цягнецца да сонейка парастачак так званага «грашовага» дрэва. — Вось пасадзіў яго і назіраю: кветачка цягнецца да сонца, а мы — да дабрабыту, — усміхаючыся, гаворыць Сяргей Яўгенавіч. — Але ўсё ж такі грошы кожны павінен зарабляць сам, з неба яны не зваляцца. Перад тым, як нешта запланаваць, трэба ўсё добра пралічыць. [caption id="attachment_62081" align="aligncenter" width="580"]■ Ірына Гаўрук, Кацярына Макарэвіч, Іна Храмцэвіч ■ Ірына Гаўрук, Кацярына Макарэвіч, Іна Храмцэвіч[/caption] Тое, што Шарупіч — сапраўдны гаспадар і лідар, відаць па ўсім. Вось ён актыўна вырашае пытанні сельгаспрадпрыемства, вось дапамагае сваім падначаленым, а вось ужо амаль на хаду падпісвае дакументы: час не чакае. Сяргей Яўгенавіч у сельскай гаспадарцы чалавек невыпадковы: нарадзіўся і вырас у вёсцы Леніна Слуцкага раёна ды і ўся яго сям’я тым ці іншым чынам звязана з гэтай сферай. Дзяцінства прайшло ў звычайных сялянскіх клопатах: і сена трэба было нарыхтаваць для кароў і каня, і свіней пакарміць. Таму і пытанне аб прафесійным выбары не стаяла. Яшчэ падчас вучобы ў школе Сяргей вельмі хацеў вывучыць на практыцы вопыт работы сельскай гаспадаркі Германіі. Нават нямецкую мову пачаў вучыць самастойна, а калі надышоў час, паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, бо там было наладжана супрацоўніцтва з Германіяй. Мара ажыццявілася ў 2012 годзе — на працягу пяці месяцаў Сяргей Шарупіч працаваў у фермерскай гаспадарцы на Брандэнбургскіх землях. Уменне ставіць мэты і рабіць усё для іх ажыццяўлення яшчэ не аднойчы спатрэбіцца дырэктару. Пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі пэўны час працаваў у розных гаспадарках, пакуль лёс не прывёў яго ў 2016 годзе на Капыльшчыну. — Упэўнены, нашы людзі — вельмі старанныя і працавітыя. Разам з імі мы ўжо прайшлі дзве ўборачныя. Усе цяжкасці, якія ўзнікалі, імкнуліся вырашаць сумесна. Вельмі добра, што побач са мной працуюць вопытныя калегі — галоўны бухгалтар Вольга Жгун і намеснікі Рыгор Загорцаў і Канстанцін Мажэйка. Набіраецца вопыту і маладое пакаленне: галоўны ветэрынарны ўрач Кацярына Макарэвіч і заатэхнік Іна Храмцэвіч. Каб на свае вочы пабачыць, чым жыве гаспадарка, мы адправіліся ў невялічкую вандроўку. Прыпынак першы — жывёльна-раслінны. На працягу апошніх двух гадоў узначальвае ветэрынарную службу Кацярына Макарэвіч. «Падабаецца ўсё, — з запалам кажа жанчына, — але асабліва прыемна, калі жывёла ідзе на папраўку». [caption id="attachment_62083" align="aligncenter" width="580"]■ Калектыў МТФ «Доктаравічы» ■ Калектыў МТФ «Доктаравічы»[/caption] Аграном-агароднік Ірына Гаўрук працуе ў гаспадарцы ўжо тры гады: даводзіцца займацца і вырошчваннем агародніны, і закладваннем сянажна-сіласнай траншэі, і іншым. Але работа ёй падабаецца. У гэтым годзе рады аграрыяў папоўніла малады спецыяліст — галоўны аграном Валянціна Бархат. Яшчэ падчас вучобы ў Гродзенскім аграрным універсітэце каля пяці месяцаў была ў гаспадарцы на практыцы. Калі надышоў час размеркавання, Валянціну Паўлаўну запрасілі ў «Доктаравічы». Далі ўтульны пакой у інтэрнаце, дзе побач пражываюць іншыя маладыя калегі. [caption id="attachment_62084" align="aligncenter" width="400"]■ Повар Вольга Дземідзенка ■ Повар Вольга Дземідзенка[/caption] Прыпынак другі — машынна-трактарны. Пасля службы ў арміі ў 2007 годзе вярнуўся ў родную вёску механізатар Дзмітрый Сіцкі. З тае пары яго працоўны лёс неразрыўна звязаны з тэхнікай, і яму падабаецца шчыраваць на трактары, нягледзячы на тое, што іншы раз вяртацца дадому прыходзіцца позна. Калі ўзнікаюць пытанні, вырашае разам з калегамі — машыністамі-трактарыстамі Сяргеем Дзісяком і Міхаілам Саковічам. У канторы гаспадаркі на Дошцы гонару вісіць партрэт механізатара Аляксандра Шчэрбы. — Без яго не абысціся ні на ўборцы, ні на ворыве. Трактар у яго руках працуе амаль без перапынку, — так характарызуе кіроўцу галоўны інжнынер Валерый Ясючэня. А словам гэтага вопытнага спецыяліста не паверыць нельга: у гаспадарцы ён — ажно з 1982 года. Добра ведае кожнага свайго падначаленага. Сярод лепшых называе вадзіцеляў Юрыя Новіка і Вячаслава Дзямідчыка, механізатараў Васіля Абрамчыка, Івана Монака, Анатоля Курцікава. На пытанне, колькі часу працуе ў гаспадарцы, дыспетчар Зоя Макаранка з усмешкай адказала так: «Нават і не помню колькі!». Але жанчына тут жа сама і ўдакладніла: «З 1979 года. Работа няцяжкая, але ахоплівае ўсе бакі нашай гаспадаркі: мне дасылаюць звесткі і па колькасці малака, і колькі чаго вырашчана, і колькі заарана ці ўбрана збожжа. А я ўжо потым перадаю звесткі ў раён». Прыпынак трэці — малочны. Загадчыкам на МТФ «Вуглы» працуе Алена Марук, а з ёю побач — чатыры даяркі: Святлана Янцэвіч, Валянціна Захарык, Наталля і Святлана Саковіч. Дарэчы, Алена Мікалаеўна ўзначальвае ферму ўжо 15 гадоў, а да гэтага часу працавала тут жа асемянатарам. Таму працу знае дасканала, што вельмі дапамагае падтрымліваць дысцыпліну. Па выніках мінулага года ў гаспадарцы МТФ «Вуглы» была лідарам па надоі ад адной каровы. «Каб атрымаць высокі надой, трэба працаваць па прынцыпе, які агучыў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, — гаворыць жанчына. — Гэта кармленне, умовы ўтрымання і догляд». — Да каровы таксама трэба мець свой падыход, — упэўнена аператар машыннага даення Валянціна Захарык. — У мяне кожная рагуля мае сваё імя. Мне вельмі падабаецца работа, хоць яна і не лёгкая. На горад вёску ніколі не прамяняла б і не кінула б сваіх каровак. Гэта — мая зямля і мой лёс. Добра спраўляецца са сваімі абавязкамі ветэрынара-асемянатара Ірына Векавішчава. Прыпынак чацвёрты — цэнтральны. На МТФ «Доктаравічы» пад кіраўніцтвам Марыны Гірко працуе 20 чалавек. Тут абсталявана даільная зала Унібокс «Свінгер» тыпу «Паралель 2 на 16». Як сапраўдны кіраўнік, Марына Мікалаеўна ўтрымлівае дысцыпліну, імкнецца знайсці індывідуальны падыход да кожнага працаўніка. За маладняком да трохмесячнага ўзросту сочыць цялятніца Зінаіда Монак, якая забяспечвае высокую захаванасць пагалоўя. Дарэчы, зараз жанчына даглядае 127 цялят. На дарошчванні 410 бычкоў працуе памочнік загадчыка фермы Аксана Хмель. Прыпынак пяты — смачны. Каб добра працаваць, трэба добра есці, лічаць у гаспадарцы. Таму і харчаванне арганізавана якасна. Повар Вольга Дземідзенка і яе памочнік Наталля Амеляшчык пільна сочаць за тым, каб стравы былі  смачнымі і разнастайнымі: яны прыгатуюць і рыбу, і курыцу, і гуляш з ялавічыны. Гарачым харчаваннем забяспечваюць з пачатку сакавіка да сярэдзіны лістапада. Якасцю ежы механізатары і спецыялісты задаволены. Ад сябе дадам: абед і на самай справе смачны і сытны. Замест эпілога. — Не магу доўга заставацца на адным месцы, — падводзіць вынікі Сяргей Шарупіч. — Трэба пастаянна імкнуцца да нечага новага. Кожны з нас павінен развівацца. У наступным годзе запланавана правесці раённыя «Дажынкі» менавіта на тэрыторыі КСУП «Доктаравічы». Таму,  акрамя выканання сваіх прамых абавязкаў, старанна рыхтуемся да гэтай падзеі. Ды шмат чаго яшчэ хацелася б здзейсніць. Планаў, як кажуць, грамаддзё. І пры добрай падтрымцы калег і кіраўніцтва мы ажыццявім іх. Я ўпэўнены. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Дарагія супрацоўнікі! Ветэраны працы! Ад усяго сэрца віншуем вас са святам! Вядома: на бетоне пшаніцу не вырасціць, з ліхтарнага слупа яблыкаў не сабраць. Які б навукова-тэхнічны прагрэс ні крочыў па планеце, без сельскай гаспадаркі нават самаму сучаснаму чалавеку ніяк не пражыць. Дзякуй вам за вашу высакародную цяжкую працу! Жадаем вам вясёлкавых перспектыў, высокіх ураджаяў і ўсялякіх поспехаў! Будзьце здаровыя, шчаслівыя і каханыя! Са святам! Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт КСУП «Доктаравічы»
Районный конкурс мастерства среди работников по искусственному осеменению животных показал высокий профессионализм всех участников. Сорок четыре техника-осеменатора из хозяйств района разных возрастов и с разным опытом работы собрались, чтобы побороться за звание лучшего специалиста. Площадкой для соревнований стал Жилиховский сельский дом культуры. [caption id="attachment_114517" align="aligncenter" width="620"] ■ Во время конкурсных испытаний[/caption] Было видно, как техники-осеменаторы переживают за результат. Что и немудрено, ведь конкурс — это всегда волнение. Несомненно, каждый из участников на рабочем месте чувствует себя уверенно, понимая высокую цену своей ошибки. Здесь же экзамен пришлось держать наравне с теми, кто ничем не уступает, а может, и превосходит по уровню знаний и умений. Организаторами конкурса выступили управление по сельскому хозяйству и продовольствию Копыльского райисполкома и Копыльский РК профсоюза работников АПК. В качестве членов жюри были приглашены специалисты ветеринарной службы и райплемстанции. При подведении итогов учитывались результаты работы за прошлый год. В ведомостях напротив каждой фамилии был указан выход телят на 100 коров. Получается, что основная практическая часть конкурса длится целый календарный год, и победа достается не только за результат одного дня, когда ведущую роль вполне может сыграть фортуна. Конкурсантам пришлось ответить на два теоретических вопроса, учитывалось также соблюдение требований к санитарному состоянию пункта искусственного осеменения и ведение документации на пункте. В рамках конкурсной программы — подготовка рабочего места и инструментов, оттаивание и оценка семенного материала под микроскопом. То есть те, кто действительно хотел победить, все тонкости своей работы должны были знать, как говорят, на зубок. И даже немножко больше… Участники один за другим проходят испытания. Выходят — делятся впечатлениями, из которых становится понятно: и к корове подход нужен! Замыкает цепочку конкурсных этапов техник-осеменатор из ОАО «Скабин» Светлана Савченко. На вопросы члена комиссии специалист отвечает уверенно, хотя стаж работы в этой отрасли небольшой — три с половиной года. И жюри, и конкурсантам было непросто. В итоге члены судейской комиссии отметили, что все участники подтвердили довольно прочные знания. По итогам конкурса лучшим техником-осеменатором оказалась Елена Леонова из ф-ла «Лакнея», которая заняла первое место. У нее на обслуживании 880 коров и 470 телок. Победителем конкурса Елена Николаевна становится не впервые — лидирующие позиции у нее были и в прошлом году. Два раза подряд быть на высоте — это уже говорит о многом! [caption id="attachment_114514" align="aligncenter" width="840"] ■ Осеменаторы-победители Зоя Сергей и Елена Леонова[/caption] Второе место заняла Зоя Сергей из УП «ПИК-Лесное», ее имя хорошо знакомо не только в сельскохозяйственных кругах, но и читателям нашей газеты. В профессии уже 20 лет: опыт и умения соответствуют стажу. Замыкает тройку лидеров Николай Поскребко из ОАО «Пионер-Агро». На обслуживании у него — 551 корова, а осеменатором Николай Михайлович трудится уже 14 лет. Благодарность в этот день принимали и те, кто больше семнадцати лет в профессии. Это операторы по искусственному осеменению крупного рогатого скота Анна Давидовская и Марина Бельская из ОАО «Тимирязевский», Николай Сельванович из СХФ «Рудное», Наталья Юрченя и Алла Качан из ОАО «Скабин», Ирина Тимонова из ОАО «Семежево», Наталья Лобан из ОАО «Копыльское». Благодарность за многолетний добросовестный труд получила призер конкурса Зоя Сергей. [caption id="attachment_114515" align="aligncenter" width="840"] Виталий Ракевич вручает благодарность Николаю Сельвановичу из СХФ "Рудное"[/caption] [caption id="attachment_114513" align="aligncenter" width="840"] Техники-осеменаторы со стажем работы более 17 лет[/caption] Победителей и участников мероприятия поздравил и вручил подарки первый заместитель председателя — начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Копыльского райисполкома Виталий Ракевич, который отметил, что этот конкурс уже стал профессиональным праздником, дающим возможность не только продемонстрировать навыки и умения, но и обменяться опытом. Работники, от которых зависит задел животноводческой отрасли, должны иметь хорошую квалификацию и справляться с поставленными перед ними задачами. [caption id="attachment_114516" align="aligncenter" width="840"] Техник-осеменатор из ОАО "Семежево" Ирина Тимонова[/caption] — Особенно приятно, когда все ладится и получается, когда есть хорошие производственные показатели. Как говорится в таких случаях: марку надо держать! — обратилась к присутствующим  председатель Копыльского РК профсоюза работников АПК Ирина Степуро. [caption id="attachment_114512" align="aligncenter" width="840"] Во время концертной программы[/caption] Как добиться результатов в работе? На этот вопрос у победителей ответ один: главное — знать свое дело и чтобы оно тебе нравилось. Кристина ЖОГОЛЬ
Хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі сваёй самаадданай працай і гаспадарскім стаўленнем да зямлі забяспечваюць харчовую бяспеку, павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. Адзін з такіх яркіх прыкладаў поспеху ў сваёй нялёгкай рабоце дэманструюць працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Семежава». [caption id="attachment_62077" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатар Уладзімір Карсюк з намеснікам дырэктара Міхаілам Кулікам ■ Механізатар Уладзімір Карсюк з намеснікам дырэктара Міхаілам Кулікам[/caption] Агульная зямельная плошча прадпрыемства складае каля 7 тыс. га. Выручка за дзевяць месяцаў склала 8046 тыс. рублёў (102% да 2016 года), чысты прыбытак — 174 тыс. рублёў. [caption id="attachment_62074" align="aligncenter" width="580"]■ Іван Лянько (справа) прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк на раённых «Дажынках» ■ Іван Лянько (справа) прымае віншаванні ад старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк на раённых «Дажынках»[/caption] Асноўнымі напрамкамі ў галіне жывёлагадоўлі «Семежава» з’яўляюцца вырошчванне і адкорм буйной рагатай жывёлы з наступным атрыманнем малака і мяса, а таксама вырошчванне куранят-бройлераў. Пагалоўе жывёлы — 5,5 тыс. галоў. Па выніках дзесяці месяцаў гэтага года валавая вытворчасць малака склала 5437 тон (107,5% да мінулага года).
Карысны адрас: 223932, Капыльскі раён, аграгарадок Семежава, вул. Дуброўная, 3 Тэл. : (+375 1719) 20-9-16, 23-9-14, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Вырошчваннем птушкі ў сельгаспрадпрыемстве (дарэчы, адзіным у раёне) займаюцца ўжо даволі працяглы час. Трэба адзначыць, што гэта рэальная магчымасць зарабляць грошы. Сёння даходы ад птушкагадоўлі ў ААТ «Семежава» знаходзяцца побач з сумамі ад вырошчвання ялавічыны. За 45 дзён (столькі часу ідзе вырошчванне адной партыі), высаджваючы па 25,5 тысячы куранят, можна атрымаць 50 тон гатовага мяса, якасць якога старанна кантралюецца і адпавядае самым высокім стандартам. [caption id="attachment_62075" align="aligncenter" width="400"]■ Экіпаж камбайна ў складзе Мікалая Скамарохі і Міхаіла Хартановіча ■ Экіпаж камбайна ў складзе Мікалая Скамарохі і Міхаіла Хартановіча[/caption] У летні перыяд насельніцтва раёна забяспечваецца маладняком курэй. Нядрэнны прыбытак прадпрыемства атрымлівае ад раслінаводчай галіны. На палях ААТ «Семежава» вырошчваюць бульбу, цукровыя буракі, рапс, кукурузу і караняплоды. У 2017 годзе ўраджайнасць збожжавых склала 52 ц/га. Не адстае па паказчыках і вытворчасць цук-ровых буракоў. Сёлета агульны ўраджай склаў 24 000 т, што ў сярэднім складае 495 ц/га. Адгрузка караняплодаў на цукровыя камбінаты яшчэ працягваецца. Таксама ў гаспадарцы вырошчваюць бульбу, пры сярэдняй ураджайнасці 353 ц/га сабралі 1800 т. Парадаваў сёлета і рапс, ураджайнасць якога на 13,2 ц/га пераўзышла мінулагодні паказчык. [caption id="attachment_62078" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатар Алег Панцялейка з інжынерам МТП Аляксандрам Шайко ■ Механізатар Алег Панцялейка з інжынерам МТП Аляксандрам Шайко[/caption] У гаспадарцы створаны больш чым паўтарагадовы запас кармоў. На дадзены момант яшчэ засталіся тры мінулагоднія сянажныя траншэі. На наступны год плануецца абнаўленне на 130 га люцэрны, актыўна вядзецца перазалужэнне пашаў на балоцістых плошчах. Не забываюцца ў гаспадарцы пра будаўніцтва і добраўпарадкаванне. Так, сёлета пабудаваны дзве сянажна-сіласныя траншэі, заасфальтавана тэрыторыя ля Участка № 1. На жывёлагадоўчых памяшканнях Участкаў № 2 і № 3 на дахах зроблены ўстаўкі з полікарбанатнага шыферу, рэканструявана даільнае абсталяванне, стойлы. Заменены дах на бульбасховішчы. У перспектыве будуць зносіць пустуючыя гаспадарчыя пабудовы. Таксама значную дапамогу сельгаспрадпрыемства аказала ў прыбіранні старых сядзіб у в. Філіпавічы, участкі на іх месцы ўжо ўведзены ў севазварот. [caption id="attachment_62076" align="aligncenter" width="580"]■ Калектыў бухгалтэрыі (у цэнтры - галоўны бухгалтар Галіна Каражанец) ■ Калектыў бухгалтэрыі (у цэнтры - галоўны бухгалтар Галіна Каражанец)[/caption] «Адметнай рысай нашых вяскоўцаў лічыцца працавітасць. Пра гэта кажуць дасягнутыя неблагія паказчыкі, — падкрэслівае в.а. дырэктара ААТ «Семежава» Іван Лянько. — Зладжаная і хуткая праца калектыву — вось адно з асноўных складальнікаў поспеху. Усе працуюць на высокім узроўні, на змену вопытным кадрам прыходзіць моладзь, якая паспяхова авалодвае прафесійнымі навыкамі. З такім калектывам можна з аптымізмам глядзець у будучыню і прымнажаць нашы багацці». Сяргей КОЗЕЛ
Напярэдадні прафесійнага свята віншуем усіх працаўнікоў вёскі, работнікаў аграпрамысловага комплексу і ветэранаў галіны! Завяршаецца чарговы сельскагаспадарчы год. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам галіны, якія перадаюць свае веды і вопыт, прафесіяналізм і майстэрства маладым спецыялістам. Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, стабільнасці і ўпэўненасці, дастатку і дабрабыту. Жадаем заўсёды знаходзіцца на вышыні і не спыняцца на дасягнутым. Няхай радасць і святочны настрой не пакідаюць вас, а новыя перамогі і здзяйсненні дадаюць аптымізму і веры ў свае сілы! Адміністрацыя і прафкам ААТ «Семежава»
Коллектив ОАО «Преснаки», который уже второй год возглавляет Виталий Платун, ставит перед собой задачи не только улучшить социально-экономическое положение хозяйства, но и войти в число передовых сельхозпредприятий Копыльского района. [caption id="attachment_62067" align="aligncenter" width="580"]■ Механизатор Владимир Мисько ■ Механизатор Владимир Мисько[/caption] По валовому производству хозяйство за 10 месяцев удерживает показатели на уровне 126% к прошлому году (с учетом присоединенного хозяйства — ОАО «Суворово-Агро»). [caption id="attachment_62066" align="alignleft" width="172"]■ Виталий Платун ■ Виталий Платун[/caption] — В растениеводстве все запланированные работы и показатели мы выполнили. Наблюдается значительный рост производства зерна. По завершении летней уборочной кампании мы вышли на планируемую урожайность. В хозяйстве получено на 670 тонн больше, чем в минувшем году, — констатирует Виталий Викторович. —  По уборке кукурузы на зерно задание выполнено на 300%. Если в 2016 году мы получили всего 370 тонн зерна этой культуры, то уже сегодня мы имеем 1000 тонн. Хорошо справились с задачей по выращиванию рапса, выполнив задание на 250%. В этом немаловажную роль сыграл главный агроном Роман Бабуль. Следует отметить, что хлеборобы ОАО «Преснаки» одними из первых в районе завершили уборку зерновых культур. После своих хлебных нив комбайны сельхозпредприятия оказывали помощь Крупскому и Минскому районам. В животноводстве ОАО «Преснаки» также наблюдается положительная тенденция. В сельхозпредприятии имеется 1474 головы дойного стада. Современное здание и оборудование МТФ «Преснаки», где содержится 390 коров, позволяют занимать лидирующие позиции в производстве молока. Небольшой рост есть и в отделении «Камень». Неплохо стали справляться животноводы МТФ «Осовец». Здесь заметное улучшение показателей ожидают к концу года. Есть положительные результаты и по привесам крупного рогатого скота. Если за 10 месяцев 2016 года цифра равнялась 475 граммам, то уже сейчас она составляет 610 г. Повышается уровень производства мяса. Так, на МТФ «Загоровщина» поставлено на откорм 200 бычков, среднесуточный привес которых составляет 995 граммов. Верными помощниками руководителя в животноводческой отрасли являются заведующие МТФ Татьяна Овчинник, Татьяна Бошкатова, Наталья Лагунова и Галина Русакович. [caption id="attachment_62068" align="aligncenter" width="580"]■ Один из старейших работников хозяйства Михаил Куделко ■ Один из старейших работников хозяйства Михаил Куделко[/caption] Ответственно отнеслись аграрии хозяйства к заготовке кормов. «В этом году у нас кормовая база значительно лучше, чем в прошлом. На сегодня имеется 12,5 тысячи тонн силоса, 9 тысяч тонн сенажа, и все еще продолжаем заготовку. Кормов в хозяйстве достаточно, но главное — это их качество, — подчеркнул Виталий Платун. —  Для этих целей было построено семь сенажно-силосных траншей. Как показывают итоги анализов, сенаж у нас идет первым классом (в прошлом году был вторым и даже третьим классом из-за хранения в «курганах»). Упор делали на заготовку из бобовых компонентов, что, как правило, увеличивает его питательность. Соответственно, на производство мясо-молочной продукции будет идти меньшее количество корма».
Полезный адрес: 223926, Минская область, Копыльский район, деревня Преснаки. Телефоны: (8-01719) 24-5-32, 22-2-62.
Оперативно в хозяйстве провели озимый сев, выполнив работы на запланированных 1610 гектарах. Важным моментом для сельхозпредприятия является и тот факт, что под будущий урожай были внесены удобрения под полную потребность. Как отметил Виталий Платун, за счет этого в хозяйстве планируют получить урожай значительно выше, чем в текущем году. Несмотря на глубокую осень, все еще активно ведется вспашка полей. Эта работа проведена на площади более 700 гектаров (всего запланировано запахать около 1300 га). На следующий год останутся поля, которые отведены под кукурузу. В весеннюю посевную на запланированные под эту культуру 500 га будет производиться вывозка органики. Возделывание почвы, темпы работы напрямую зависят прежде всего от профессионализма и ответственности механизаторов. В период весенней и осенней посевной, а также уборочной кампании надежно трудятся Александр Давидовский, Михаил Гордей, Федор Кермер, Сергей Гончарик, Василий Уласевич, Юрий Чеботарев и многие другие. Виталий Платун уверен, что в ОАО «Преснаки» еще есть резервы для достижения высоких показателей как в растениеводстве, так и в животноводстве. На это нацелен и весь коллектив сельхозпредприятия. Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Любить то, что делаешь Поля, поля — без конца, без края… Представьте, для тракториста-машиниста открытого акционерного общества «Преснаки» Михаила Гордея они на всю жизнь стали рабочим местом. 5733-1 Около тридцати лет он в этой профессии, и к каждому порученному делу относится с ответственностью. Главная составляющая его работы — беречь технику, на которой работаешь, содержать ее в исправном состоянии. Только в этом случае и работа будет спориться. — Работа на земле — дело, конечно, нелегкое, но я привык, — делится впечатлениями Михаил Михайлович. — Все дни с весны до глубокой осени — в поле, ведь по-другому нельзя. Своими знаниями и опытом передовик с удовольствием делится с молодой сменой. И характер у него мужской и справедливый. Он любит то, что делает, не ищет поблажек. Просто с честью выполняет свою нелегкую работу. Татьяна БОХАН
Уважаемые аграрии района, труженики ОАО «Преснаки», ветераны труда! От всего сердца поздравляем вас с профессиональным праздником и благодарим вас за добросовестный труд. Примите слова признательности и уважения за преданность делу, добросовестное отношение к труду. Желаем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, счастья, неиссякаемой энергии в преодолении жизненных испытаний, благополучия и уверенности в завтрашнем дне. Администрация и профком ОАО «Преснаки»
Калгас імя Ціміразева быў арганізаваны ў 1929 годзе. У 1976 годзе да яго далучаны калгас «Праўда», а ў 2002-м да ціміразеўскіх земляў прымкнуў калгас «Кастрычнік». З 2003 года — СВК «Ціміразеўскі». У 2007 годзе да яго далучаны СВК «Войкава». У 2010 годзе рашэннем устаноўчага сходу акцыянернага таварыства змянілася форма ўласнасці прадпрыемства: гаспадарка стала адкрытым акцыянерным таварыствам «Ціміразеўскі». У лістападзе 2013 года было рэарганізавана ААТ «Малінава» шляхам далучэння да ААТ «Ціміразеўскі». [caption id="attachment_62059" align="aligncenter" width="580"]■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (у цэнтры) з экіпажам у складзе Сяргея Сямашкі і Аляксандра Майсы ■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (у цэнтры) з экіпажам у складзе Сяргея Сямашкі і Аляксандра Майсы[/caption] На дадзены момант агульная зямельная плошча сельгаспрадпрыемства складае звыш 12 тыс. га. З  іх сельгасугоддзяў — 10 317, у тым ліку ворыва — 7698, сенажацей і пашаў — 2517, садоў — 41 гектар. Асноўная вытворчасць, на якой спецыялізуецца гаспадарка, — вырошчванне збожжавых культур і малочны напрамак. У ААТ «Ціміразеўскі» маецца звыш 5000 галоў буйной рагатай жывёлы, з агульнага пагалоўя 2192 галавы,  складае дойны статак, які змяшчаецца на шасці фермах (тры МТФ абсталяваны даільнымі заламі). Маецца рамонтна-абслуговая база і цэнтральная рамонтная майстэрня. [caption id="attachment_62060" align="aligncenter" width="400"]■ Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава падчас наведвання ААТ «Ціміразеўскі» з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Анатолем Ладыгам ■ Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава падчас наведвання ААТ «Ціміразеўскі» з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Анатолем Ладыгам[/caption] Сёлета аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» збожжавыя ўбіралі на чатырох тысячах гектараў — на самай вялікай плошчы ў раёне. Перш за ўсё накіраваліся камбайны на рапсавыя палеткі, якія займалі ў гаспадарцы 620 гектараў. «Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Ладыга. — Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе «на выдатна». Таму аднымі з першых у раёне ў сціслыя тэрміны справіліся з даведзеным заданнем. Да таго ж атрымалі даволі добры  ўраджай — 25 ц/га». [caption id="attachment_62057" align="aligncenter" width="400"]■ Механізатар Сяргей Пяцігорац ■ Механізатар Сяргей Пяцігорац[/caption] Адразу ж пасля рапсу перайшлі да ўборкі збожжавых. Усяго сёлета на жніве былі задзейнічаны 11 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на адзін складала звыш 400 гектараў (гэта таксама адна з найбольшых у раёне). З 11 экіпажаў чатыры маладзёжныя. Менавіта яны задавалі тон у рабоце. Напрыклад, першым, хто ў раёне намалаціў тысячу тон збажыны, стаў экіпаж у скла-дзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча. [caption id="attachment_62058" align="aligncenter" width="580"]■ Экіпаж у складзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча ■ Экіпаж у складзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча[/caption] Ураджайнасць збожжавых на ціміразеўскіх палетках сёлета склала каля 30 цэнтнераў з гектара. «Усе нашы працаўнікі вельмі адказна адносяцца да даручанай справы, — падкрэслівае Анатоль Ладыга. — Яны разумеюць, што працаваць трэба з энтузіязмам, аптымізмам і ўпэўненасцю».
Гаспадыня комплексу Малочнатаварны комплекс «Быстрыца» пастаянна займае лідзіруючыя пазіцыі ў ААТ «Ціміразеўскі». 8889 З моманту яго адкрыцця, з 2011 года, узначальвае аб’ект брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Людміла Гардзей. У падпарадкаванні ў Людмілы Міхайлаўны працуюць 28 чалавек. У склад комплексу ўваходзяць два малочныя блокі (чатыры памяшканні для ўтрымання 550 галоў буйной рагатай жывёлы). Тут жа знахо-дзяцца 90 цялушак, 450 цялят да шасцімесячнага ўзросту. — У мае абавязкі ўваходзіць арганізацыя належнай работы комплексу, — адзначае Людміла Гардзей. — Неабходна прасачыць за тым, як корміцца жывёла, як наладжана тэхнічнае абслугоўванне, увогуле, як працуюць жывёлаводы. Думаю, што сумеснымі намаганнямі мы па выніках года павінны дасягнуць леташніх паказчыкаў. У ААТ «Ціміразеўскі» Людміла Міхайлаўна ўжо працуе 16 гадоў. Дзесяць з іх — заатэхнікам-селекцыянерам, так што з жывёлагадоўчай галіной добра знаёма. Давялося адной (муж рана памёр) гадаваць дзяцей: дзвюх дачок і сына. Ужо цешаць бабулю і двое ўнукаў. Сяргей КОЗЕЛ
Паважаныя аграрыі Капыльшчыны, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, працаўнікі і ветэраны ААТ «Ціміразеўскі»! Віншуем вас з прафесійным святам! Шчыра жадаем вам, вашым родным i блiзкiм моцнага здароўя, творчых i працоўных поспехаў. Няхай мацнее ваш дабрабыт i расце ўпэўненасць у трываласцi будучага, у сем’ях вашых хай заўжды пануюць лад i ўзаемная павага. Дзякуй вам за добрасумленную працу для росквiту нашага жыцця. Адміністрацыя і прафкам ААТ «Ціміразеўскі»
Страница 3783 из 4848