Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна Жук з Капыля — звычайная сям’я. Ва ўсялякім разе, яны самі сябе так характарызуюць. Аднак гэта не зусім так, бо ўсё — пачынаючы з абставін іх вяселля амаль паўстагоддзя таму і заканчваючы неверагоднай цеплынёй у адносінах, якую яны захавалі да цяперашняга часу, — сведчыць аб неардынарнасці гэтай пары. [caption id="attachment_72089" align="aligncenter" width="560"]■ Ніна Паўлаўна і Вацлаў Антонавіч Жук, 2018 г. ■ Ніна Паўлаўна і Вацлаў Антонавіч Жук, 2018 г.[/caption] Упершыню сустрэліся маладыя людзі ў далёкім 1968 годзе ў Архангельску падчас удзелу ў савецкай маладзёжнай ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца». Яна — студэнтка, камсамолка, актывістка, і ён — статны салдат з блакітнымі вачыма, якія назаўсёды пакарылі сэрца дзяўчыны. MyCollages Тады іх шчасце залежала ад выніку… шахматнай партыі, якую Вацлаву прапанаваў згуляць прыхільнік прыгажуні, студэнт медыцынскага інстытута і, дарэчы, кандыдат у майстры спорту па шахматах. Калі хлопцы садзіліся за стол, яны нават і падумаць не маглі, што Ніна нечакана вырашыла для сябе: «Хто пераможа, той і будзе мой!» Фартуне трэба было стаць на бок Вацлава, які выйграў партыю ў моцнага саперніка дзякуючы таму, што той падышоў да справы нядбайна: то размаўляў, то гартаў часопісы. Вынікам гэтай лёсавызначальнай падзеі сталі працяглыя адносіны на адлегласці: Вацлаў вярнуўся ў вайсковую часць і маладыя людзі чатыры гады ўмацоўваліся ў сваіх пачуццях, дасылаючы адзін аднаму лісты. Незвычайнымі былі і абставіны стварэння маладой сям’і. Так, ім прыйшлося згуляць два вяселлі: першае — у лютым 1972 года ў расійскім Архангельску, дзе жыла нявеста, а другое, у жніўні таго ж года, — на радзіме жаніха, у вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна. [caption id="attachment_72084" align="aligncenter" width="350"]■ Падчас вяселля ў Архангельску, 1972 г. ■ Падчас вяселля ў Архангельску, 1972 г.[/caption] Ніна Паўлаўна рызыкнула — пакінула родную Расію і, ужо тады адчуваючы моцнае і надзейнае плячо, цалкам даверылася маладому мужу. І не прагадала, трапіла ў вельмі добрую і спагадлівую сям’ю. Многаму, канешне, прыйшлося з цягам часу навучыцца гарадской дзяўчыне, аднак заўсёды прыходзіла на выручку свякроў, ды і Вацлаў Антонавіч як толькі мог аберагаў сваю другую палавінку, ва ўсім падтрымліваў яе, дапамагаў, ніколі асобна не вылучаючы так званыя жаночыя хатнія абавязкі. Неаднаразова праверку на трываласць праходзілі пачуцці Жукоў падчас шматлікіх пераездаў і змены месц працы. Перш чым канчаткова асталявацца ў нашым райцэнтры, жылі на Магілёўшчыне, затым — у Капыльскім раёне. Вацлаў Антонавіч некаторы час працаваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы, больш за дзесяць гадоў паспяхова кіраваў калгасам «Іскра Леніна». Апошнім жа ў яго працоўнай біяграфіі стаў пост начальніка падатковай інспекцыі Капыльскага раёна. Вацлаў Жук стаяў ля вытокаў стварэння гэтай значнай дзяржаўнай структуры і за два дзясяткі гадоў, калі ён яе ўзначальваў, сваімі прыстойнасцю, кампетэнтнасцю, эрудзіраванасцю набыў важкі аўтарытэт. Пачатак кар’еры Ніны Паўлаўны, дыпламаванага педагога, быў пакладзены ў Магілёўскай вобласці, дзе яна працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Пасля пераезду на Капыльшчыну выкладала гэтыя ж прадметы ў Цімкавіцкай, Ванелевіцкай і Смаліцкой сярэдніх школах. У апошняй некоторы час давялося займаць пасаду дырэктара, пазней была назначана метадыстам аддзела народнай адукацыі, затым — намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама. Пасля выхаду на пенсію доўга дома не засядзелася — узначаліла раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа, дзе і да гэтага часу разам з такімі ж, як і сама, неабыякавымі людзьмі дорыць свае цяпло і дабрыню тым, каму яны неабходны. Падчас працы на розных пасадах Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна заўсёды прытрымліваліся немудрагелістага прынцыпу: не наслядзіць, а пакінуць след. Бадай, менавіта гэтая акалічнасць дазволіла ім замацаваць за сабой рэпутацыю добрых людзей — набыць такую даволі рэдкую і каштоўную ў наш час характарыстыку. Аднак галоўным дасягненнем Жукоў, безумоўна, з’яўляецца іх дружная сям’я. У атмасферы ўзаемапавагі, добразычлівасці, пяшчоты і спагады Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна выгадавалі траіх дзяцей. [caption id="attachment_72087" align="aligncenter" width="560"]■ Дзеці Антон, Уладзіслаў і Наталля, 1987 г. ■ Дзеці Антон, Уладзіслаў і Наталля, 1987 г.[/caption] Уладзіслаў, Наталля і Антон ужо і самі сталі бацькамі, падарылі бязмерную радасць — унукаў. Старэйшыя Кацярына і Уладзіслаў — студэнты. Малодшая Ульяна, якой усяго пяць гадоў, — сапраўдная аддушына для дзядулі и бабулі. Актыўная жыццёвая пазіцыя гэтай пары не дазваляе ім заседжвацца перад тэлевізарам. Пакуль жанчына займаецца арганізацыяй дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую сітуацыю, яе муж таксама не марнуе дарма час. Раніца Вацлава Антонавіча ў любую пару года нязменна пачынаецца з зарадкі і аблівання халоднай вадой. Магчыма, гэтыя звычкі даюць энергію, якой хапае на безліч спраў: ён і пчалярнічае, і паляваннем займаецца, і ва ўласным доме парадак падтрымлівае, і ў бацькоўскім, што ў Кудзінавічах, плённа працуе. Так, напрыклад, апошнім часам там з’явілася алея з дрэў грэцкага арэха, у планах жа — пасадка вялікага вішнёвага саду. Прадстаўнікі трох пакаленняў Жукоў любяць і ў будні, і ў святы збірацца разам. Асаблівай для іх заўсёды заставалася дата вяселля Вацлава Антонавіча і Ніны Паўлаўны. Ці не сапраўднае гэта шчасце: нягледзячы на жыццёвыя перашкоды, праблемы, непрыемнасці (у каго ж іх няма), пранесці праз дзясяткі гадоў пачуцці, якія перапаўнялі сэрца ў маладосці, захаваць тыя адносіны і стаўленне адзін да аднаго, якія дазваляюць крочыць поруч па жыцці і адчуваць пры гэтым неверагодную цеплыню і падтрымку блізкага чалавека? Ці не шчасце такая, здавалася б, простая рэч — букецік палявых кветак — як напамін аб каханні, як падзяка за сумеснае жыццё? А між іншым, Вацлаў Антонавіч ужо амаль пяцьдзясят гадоў радуе сваю другую палавінку рознакаляровымі кампазіцыямі, створанымі ўласнымі рукамі. Хіба ж многа трэба, каб парадаваць любімую жанчыну? Рамонкі, валошкі, званочкі, макі, якія лёгка камбінуюцца з галінкамі, лісцем... Быў нават букет з суніц. З чаго заўгодна можна стварыць такі сюрпрыз! Галоўныя ж кампаненты застаюцца нязменнымі — шчырыя пачуцці і жаданне ўбачыць узаемнасць і падзяку ў вачах дарагога чалавека. Матэрыял падрыхтавала Аксана Міхайлоўская
Александра Кукреш, ученица 11 класса Сш № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного, удостоена Диплома I степени по итогам областного этапа республиканской олимпиады по финансовой грамотности среди учащихся учреждений, реализующих программу общего среднего образования. 7493 — Для меня этот результат был немного неожиданным, — делится впечатлениями Александра. — В прошлом году на областном этапе олимпиады я получила Диплом III степени, поэтому материалом владела в достаточной степени. Поучаствовав единожды, я поняла, что финансы — это интересно и актуально. Готовиться к участию мне помогла учитель обществоведения из нашей школы Наталья Николаевна Мацкевич. И если в прошлом году мы обращались к банковским работникам, то сейчас обошлись собственными силами. Тем более на сайте Национального банка Республики Беларусь есть полезные ссылки, благодаря которым можно повышать уровень знаний. На этот раз задания были немного легче. Думаю, организаторы немного адаптировали их к возрасту участников. Олимпиадные задания были разделены на тематические блоки: семейный (личный) бюджет; наличные деньги; сбережения, вклады (депозиты); заимствования; цифровой банкинг; деятельность Национального банка, монетарная политика; страхование; налоги и сборы; инвестиции, ценные бумаги; финансовая математика. Кстати, как отмечают организаторы, средний балл, набранный участниками при выполнении заданий, в сравнении с прошлым годом увеличился. Всего в первых двух этапах олимпиады в этом году попробовали свои силы более 4 тысяч учащихся Минской области. В областном этапе принял участие 71 учащийся. Работы учащихся проверяло жюри, в состав которого вошли представители Национального банка Республики Беларусь и сотрудники Минского областного института развития образования. Председатель жюри — начальник отдела экономики МОИРО Ирина Николаевна Ветеорец. Александра Кукреш в составе команды Минской области примет участие на заключительном этапе республиканской олимпиады по финансовой грамотности среди учащихся учреждений общего среднего образования, который пройдет в Национальном банке Республики Беларусь 14 декабря 2018 года. Диана ТКАЧЕНКО
У дзіцячым аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы адкрылі іміджавы пакой Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Астравок бяспекі будзе ў поўным распараджэнні дзяцей, якія апынуліся на пэўны час у лячэбных палатах. [caption id="attachment_72258" align="aligncenter" width="560"]■ Юных пацыентаў вітаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч ■ Юных пацыентаў вітаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч[/caption] Ініцыятарамі адкрыцця такога цэнтра навучання правілам бяспекі сталі Капыльскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і адміністрацыя бальніцы. Як патлумачылі арганізатары, гэта невыпадкова, паколькі ў дзіцячых лячэбных установах дзеці нярэдка аказваюцца з траўмамі і захворваннямі з-за няведання або стаўлення з пагардай да асцярожнасці. Начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык удакладніў: — Менавіта ў такіх пакоях навучанне правілам праходзіць больш эфектыўна. Тут усё арыентавана на тое, каб прыцягнуць увагу дзяцей да ўласнай бяспекі. А разнастайныя па форме і змесце гульні ўводзяць дзіця ў круг рэальных жыццёвых сітуацый, вывучыўшы якія яно зможа правільна дзейнічаць. Гэтаму таксама паспрыяюць наглядная агітацыя і яркія малюнкі. Юных пацыентаў падчас урачыстасці віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацяйковіч. Адкрыццё пакоя прайшло ў фармаце гульні. Супрацоўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі нагадалі дзецям, як выклікаць патрэбныя службы, правялі віктарыны і конкурсы на веданне правіл бяспекі. Іміджавы пакой з’явіўся дзякуючы падтрымцы райвыканкама, філіяла «Лакнея», ААТ «Семежава», райспажыўтаварыства, кааппрама, індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Несцера, прыватнага прадпрыемства «Колмакс-буд». — Наш святы абавязак  — клапаціцца пра бяспеку дзяцей, — падкрэсліў адзін з прадстаўнікоў спонсараў, эканаміст філіяла «Лакнея» Дзяніс Паўлаў. — Таму мы з разуменнем аднесліся да просьбы і аказалі пасільную дапамогу. Спадзяёмся, што веды, набытыя ў гэтым пакойчыку, будуць прыменены дзецьмі з карысцю. Дарэчы, як запэўніў Віталь Ільючык, стварэнне іміджавых пакояў МНС на Капыльшчыне прадоўжыцца. На чарзе іх з’яўленне на рынку ПП «Колмакс-буд» і ва ўстановах адукацыі. IMG_9406 Сяргей КОЗЕЛ
Глава государства дал поручение руководителям всех уровней чаще проводить встречи в трудовых коллективах регионов областей с тем, чтобы на местах выявлять наболевшие проблемы людей и оперативно их разрешать. На текущей неделе заинтересованный разговор первого заместителя председателя Минского облисполкома Игоря Макара состоялся с трудовым коллективом ОАО «Старица-Агро» и сельчанами агрогородка. [caption id="attachment_72112" align="aligncenter" width="560"]■ Игорь Макар и Владимир Рудаковский ■ Игорь Макар и Владимир Рудаковский[/caption] На встречу также приехали председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк, первый заместитель председателя Копыльского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Виталий Ракевич, начальник отдела организационно-кадровой работы райисполкома Алла Кобушко и начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Лариса Юхо. В рамках встречи первый заместитель председателя облисполкома Игорь Макар подвел некоторые итоги уходящего года и поделился планами на ближайшее будущее. Он отметил, что сегодня в Минской области, как и в республике в целом, ставятся повышенные задачи, чтобы обеспечить поступательный рост и постоянное развитие агропромышленного комплекса, которое нацелено на выполнение основных прогнозных показателей.  Сегодня в области имеется 316 сельхозпредприятий разных форм собственности, 756 крестьянско-фермерских хозяйств. И каждое хозяйство на местах должно работать с полной отдачей сил. Несмотря на то, что погодные условия в этом году действительно были очень неблагоприятными, засуха внесла свои коррективы, Минская область по-прежнему удержала статус  основной житницы страны и получила более 1 млн 300 тыс. тонн зерна. Компенсировать потери по валовым показателям урожая зерновых области помог хороший урожай кукурузы. Кроме зерновых, аграрии Минщины уделяют повышенное внимание выращиванию пропашных культур: в этом году сложился неплохой урожай картофеля и сахарной свеклы. По производству льна область находится на третьем месте в республике. Говоря о сфере животноводства, первый заместитель председателя облисполкома в первую очередь отметил, что в области постоянно работают над совершенствованием технологий в данной сфере. С учетом ввода в эксплуатацию новых и реконструированных молочнотоварных комплексов запланирован прирост поголовья коров молочного стада в каждом районе Минской области. Резервы здесь огромные, и эта работа будет продолжаться. В своем выступлении директор ОАО «Старица-Агро» Владимир Рудаковский рассказал присутствующим о том, как сработало сельхозпредприятие за 10 месяцев текущего года, расставил акценты на следующий год и поделился планами на будущее. У представителей трудового коллектива была возможность задать первому заместителю председателя облисполкома волнующие вопросы. К слову, речь зашла о выделении пустующих земель крестьянско-фермерским хозяйствам, о станции обезжелезивания и качестве питьевой воды в агрогородке.  Заместитель директора по учебной работе Старицкой СШ Екатерина Завора высказала просьбу о приобретении мультиборда, что позволит значительно совершенствовать учебный процесс, сделав его более интересным и динамичным. А вот врач общей практики (заведующий) Старицкой участковой больницы Вероника Торотько просила помочь с приобретением транспорта и оснащением современным медицинским оборудованием, что позволит повысить качество и доступность услуг в участковой больнице. [caption id="attachment_72069" align="aligncenter" width="560"]■ Участники встречи ■ Участники встречи[/caption] Игорь Макар отметил, что поднятые вопросы взяты на контроль. — Они реальные, и их надо решать, — подчеркнул он. — А для этого есть все ресурсы: утверждены государственные программы по водоснабжению и водоотведению «Чистая вода», по модернизации медицинского оборудования наших лечебных учреждений, по техническому перевооружению учебных классов общеобразовательных школ и гимназий. Первый заместитель председателя облисполкома обратил внимание, что такие поездки помогают видеть развитие регионов  в динамике. На протяжении последних лет Копыльский район намного преобразился, уверенно развивается, стараясь выполнять поставленные задачи. Однако нам есть над чем работать. — Сегодня Копыльщина — это валообразующий регион не только для Минской области, но и в целом для республики, — обозначил Игорь Николаевич. — Многое делается по техническому перевооружению машинно-тракторного парка региона. Идет строительство новых современных молочнотоварных комплексов, что позволит увеличить поголовье дойного стада и поголовье КРС, соответственно возрастет и валовое производство молока не только в регионе, но и во всей Минской области. Повышается культура земледелия, благоустраиваются населенные пункты и наводится порядок на земле. Убежден, что через непродолжительное время район сможет достичь результатов в различных сферах деятельности и главное — обеспечить рост качества жизни копылян. Динамика в развитии есть, и это уже видно. Своим мнением о встрече с читателями «СП» поделилась юрисконсульт ОАО «Старица-Агро» Татьяна БЕЛЬКО: — Впечатления от прошедшей встречи очень яркие и запоминающиеся, ведь прошла она в теплой, дружеской атмосфере. Побольше бы таких бесед, чтобы можно было высказать свое мнение и просьбы. И куда более приятно, что поднятые вопросы учтены и взяты на заметку. Надеемся на положительный результат. [caption id="attachment_72070" align="aligncenter" width="560"]■ Во время интервью представителям СМИ ■ Во время интервью представителям СМИ[/caption] Татьяна БОХАН
Сельскохозяйственный филиал ОАО "Минскоблагросервис" - это пример создания новых хозяйств. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Мядельский район, передает корреспондент БЕЛТА. Сельскохозяйственный филиал ОАО "Минскоблагросервис" создан и зарегистрирован 22 ноября 2021 года. Для этого были выделены сельхозугодья неэффективно работающих сельскохозяйственных организаций Мядельского района. В настоящее время площадь сельхозугодий составляет 8,8 тыс. га, в том числе пахотных земель - 4,3 тыс. га, и в дальнейшем площадь будет увеличиваться. Основным направлением деятельности является производство продукции растениеводства с последующим обеспечением птицеводческих фабрик и свиноводческих комплексов Минской области зерном.
Страница 3343 из 4864