Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мінулы чацвер быў знакавым на падзеі для жыхароў Пацейкаўскага сельсавета. Паколькі на вёсцы зараз гарачая пара пасяўной, старшыня Капыльскага райвыканкама  Сяргей Пілішчык падчас візіту ў гэтыя мясціны палічыў абавязковым наведаць палеткі. З ходам вясенне-палявых работ у ААТ «Прагрэс 2010» азнаёмілі дырэктар сельгаспрадпрыемства Валерый Тароцька і галоўны аграном Мікалай Краўчанка. У гаспадарцы ўжо пасеялі авёс, ідзе сяўба ячменю і зернебабовых. Усяго ж яравыя збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 2871 га і 690 га адпаведна. Кіраўнік раёна паглядзеў, як вядзецца падкормка азімага рапсу на палетку каля Крывога Сяла. Заканчвалася ўжо і першая падкормка азімых збожжавых, праз некалькі дзён пачнецца другая. Увогуле Сяргей Міхайлавіч даў станоўчую ацэнку ходу палявых работ у сельгаспрадпрыемстве. [caption id="attachment_100235" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык, Валерый Тароцька і Мікалай Краўчанка абмяркоўваюць ход пасяўной[/caption] У гэты ж дзень у цёплай добразычлівай атмасферы прайшла сустрэча Сяргея Пілішчыка з жыхарамі аграгарадка Пацейкі. Як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Сяргей Міхайлавіч узгадаў асноўныя палажэнні, на якія звярталася ўвага на форуме. Была закранута тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, мясцовага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Прагрэс 2010», падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак». Гаварылі і пра дэмаграфічную праблему, пра захворванне на каронавірусную інфекцыю. Не абышлося і без дыялога. Сустрэчы кіраўніка раёна ў Пацейках праходзяць не ўпершыню, таму многія пытанні яму ўжо знаёмыя і яны знаходзяцца на кантролі. Аднак ёсць і новыя. Напрыклад, жыхары в. Кацельнікі выказалі прапанову «прапісаць» іх населены пункт па медыцынскім абслугоўванні да Капыльскай ЦРБ, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў, а не дабірацца да Бабаўнянскай амбулаторыі. Сяргей Пілішчык паабяцаў вывучыць гэта пытанне. Адзін з удзельнікаў дыялога сутыкнуўся з праблемай: у Капылі, па яго словах, нельга набыць пяску для будаўніцтва. Пытанне вырашылася ў хуткім часе. Продажам пяску займаецца філіял ДРБУ №124.
Меркаваннямі ад сустрэчы падзяліліся яе ўдзельнікі Старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Раіса Лянько: — Сустрэча вельмі карысная. Ад першай асобы раёна мы даведаліся пра жыццё на Капыльшчыне. Усё расказана ясна і зразумела. Я звярнулася са сваім пытаннем да Сяргея Міхайлавіча наконт электраацяплення дома. На жаль, вырашыць яго пакуль нельга з-за тэхнічных магчымасцей, вялікая электранагрузка. Магчыма гэта толькі пасля рэканструкцыі электрасістэмы  населенага пункта. Педагог Пацейкаўскай СШ: — Па-першае, хацелася б падзякаваць кіраўніцтву раёна, што яны стрымліваюць слова. Гэта наконт станцыі абезжалезвання вады. Абяцалі — і пабудавалі. Спадзяёмся, што гэтак жа будзе даведзена да ладу і каналізацыйна-помпавая станцыя. Сустрэча спадабалася за простую гутарку, паважлівыя адносіны.                                                      Сяргей КОЗЕЛ
15 апреля с 10.00 до 12.00 прямую линию проведет Ирина Николаевна ПОБОКО, начальник отдела экономики райисполкома. Телефон 51-5-49.
15 апреля в административном здании Грозовского сельисполкома в кабинете председателя с 10.00 до 11.00 проведет прием граждан и прямую линию по телефону 21-2-74 управляющий делами Копыльского райисполкома Елена Станиславовна МИХАЙЛОВСКАЯ. Предварительная  запись на прием будет осуществляться по телефону 51-6-50.
17 апреля с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Анатольевич ДУБИНА, заместитель председателя Копыльского райисполкома. Телефон 55-5-66.
17 апреля с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Владимирович КРУЧАНОВ, заместитель председателя Миноблисполкома. Телефон (8-017) 500-41-60.
Страница 2170 из 4891