Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыбудзе ў Капыль 12 лістапада ў 11 гадзін.  hamitsevich_0362-copy Яго прыезд звязаны з асвячэннем памятнага знака на кургане роду Вайніловічаў. Шаноўныя госці і ўсе жадаючыя накіруюцца ў Савічы ў 11.10, дзе таксама пройдзе асвячэнне пахаванняў і кароткая малітва за ўсіх памерлых з роду Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Пасля вяртання ў Капыль, у 12 гадзін, пачнецца ўрачыстая Святая Імша ў касцёле Святых Пятра і Паўла за ўсіх памерлых з горада і навакольных мясцін. У 13 гадзін у раённым Цэнтры культуры адбудзецца духоўны канцэрт для вернікаў і ўсіх жадаючых.

Эдвард Антоні Леанард Вайніловіч — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі. Ён пабудаваў Чырвоны касцёл у Мінску ў пачатку XX стагоддзя ў гонар сваіх памерлых дзяцей — Сымона і Алены. У 2006 годзе ў касцёле перапахавалі яго астанкі згодна з апошняй воляй.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Старыца-Агра» паказала самыя лепшыя рэзультаты работы па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы за дзевяць месяцаў 2016 года. %d0%be%d1%82%d0%ba%d0%be%d1%80%d0%bc-%d0%b1%d1%8b%d1%87%d0%ba%d0%be%d0%b2 Гэта вынікі рэспубліканскага спаборніцтва, у якім удзельнічала 79 сельгасарганізацый. Нашы землякі маюць самы лепшы паказчык па прыросце жывой масы на адну сярэднюю галаву жывёлы з пачатку года — 297,33 кг. Сярэднясутачная прывага таксама самая высокая — 1105 г (+105 г да мінулагодняга ўзроўню). Дарэчы, у сярэднім па рэспубліцы гэтыя паказчыкі складаюць, адпаведна, 203,77 кг і 754 г.
На Капыльшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Зразумела, у гэты перыяд павінна стаць больш парадку на ўсіх тэрыторыях, а вось напярэдадні восеньскіх «Дзядоў» у асаблівае поле зроку трапляюць могілкі і месцы пахавання загінуўшых землякоў. [caption id="attachment_52957" align="aligncenter" width="560"]Ля брацкай магілы ў в. Дусаеўшчына Ля брацкай магілы ў в. Дусаеўшчына[/caption] Дагледжаныя месцы вечнага спачыну больш за ўсё патрэбны нам, жывым, таму што без сувязі з мінулым няма будучыні, а стан могілак — гэта адзін з важных паказчыкаў нашага стаўлення да мінулага. Падтрыманне парадку на могілках і прылеглых да іх тэрыторыях уваходзіць у кампетэнцыю шэрагу афіцыйных службаў, адной з іх з’яўляецца ДУ «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Калі людзі прыбіраюць магілы блізкіх, са смеццем яны паступаюць па-рознаму. Таму ў гэты час і праводзяцца рэйды. На гэты раз быў наведаны Капыльскі сельсавет. У першую чаргу павінна быць чыста на саміх могілках і на прылеглай тэрыторыі. Паміж магіламі і вакол іх не павінна быць бур’яну і хмызнякоў. Звонку, вакол агароджы, таксама не месца стыхійным звалкам і зараснікам. У ідэале каля могілак для часовага складвання рытуальнага смецця павінна быць абсталявана абгароджаная кантэйнерная пляцоўка з адным ці некалькімі кантэйнерамі. Хаця дастаткова проста зрабіць воданепранікальную (з бетонным або асфальтавым пакрыццём) пляцоўку і абгарадзіць яе з трох бакоў. Арганізацыя вывазу смецця (па меры яго назапашвання) з пляцовак на сельскіх могілках і кантроль над гэтым ускладзены на сельвыканкамы, хаця яны не знаходзяцца на іх балансе, аднак размяшчаюцца на іх адміністрацыйнай тэрыторыі. [caption id="attachment_52955" align="aligncenter" width="560"]На могілках у в. Дусаеўшчына На могілках у в. Дусаеўшчына[/caption] Засмучае той факт, што насельніцтва не заўсёды з разуменнем адносіцца да выканання патрабаванняў. Напрыклад, у в. Дусаеўшчына побач з таблічкай, якая ўказвае на забарону скідвання смецця, заўважылі несанкцыянаваную звалку, праўда, яна яшчэ была не вельмі вялікіх памераў. Аднак выкінуць смецце ў кантэйнер у нашых грамадзян, відаць, не хапіла сілы. Увогуле ж карціна на наведаных могілках у Скабіне і Мазалях назіраецца нядрэнная: відаць, што тэрыторыі падкошваюцца, смецце перыядычна вывозіцца, аварыйныя дрэвы спілоўваюцца (напрыклад, як у Мазалях, дзе пакуль што з-за адсутнасці тэхнікі яшчэ не паспелі звезці дровы, але яны складзены, каб нікому не перашка- джаць). [caption id="attachment_52958" align="aligncenter" width="560"]Спілоўваюцца аварыйныя дрэвы на могілках у в. Мазалі Спілоўваюцца аварыйныя дрэвы на могілках у в. Мазалі[/caption] Дарэчы, на тэрыторыі сельсавета клапоцяцца пра навядзенне парадку не толькі на грамадзянскіх могілках, але і на воінскіх пахаваннях, каля помнікаў аднавяскоўцам. Пацвярджэнне таму — правядзенне ўборкі ля брацкай магілы ў Дусаеўшчыне. Толькі вось магутныя таполі побач з лініяй электраперадачы выклікаюць занепакоенасць. Падчас рэйду таксама звярталася ўвага на навядзенне парадку на пустуючых і безгаспадарных домаўладаннях. Відавочна, што на тэрыторыі сельсавета работы па меры магчымасці праводзяцца. Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, згодна з Указам № 100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у рэгістр пустуючых пастаўлены пяць дамоў, па трох прайшлі суды, і пабудовы прызнаны безгаспадарнымі. Вядзецца актыўная работа па іх продажы, а таксама акультурванні прылеглай тэрыторыі. [caption id="attachment_52956" align="aligncenter" width="560"]Новая агароджа на вуліцы Кастрычніцкай у в. Дусаеўшчына Новая агароджа на вуліцы Кастрычніцкай у в. Дусаеўшчына[/caption] Увогуле з пачатку года санітарнай службай праведзена 539 абследаванняў суб’ектаў гаспадарання па навядзенні парадку, пры 362 маніторынгах выяўлены парушэнні. За гэты час выдадзена 371 рэкамендацыя і прадпісанне па ўхіленні парушэнняў, па 111 пратаколах спагнана штрафаў на суму 9786 дэнамінаваных рублёў. У рэйдзе прымалі ўдзел: Яўген БАГАДЗЯЖ, выконваючы абавязкі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна; Сяргей КОЗЕЛ, загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі газеты «Слава працы» Фота Сяргея КОЗЕЛА
Чорна-белыя фотаздымкі сярэдзіны ХХ стагоддзя… Што можа быць цікавей за іх? Яны ярчэй за сучасныя, каляровыя, расказваюць пра жыццё, пра падзеі. Замест прадмовы Вось такімі цікавымі фотаздымкамі падзяліўся з намі капылянін Мікалай Пятровіч Шкадарэвіч. І гэта невыпадкова. Справа ў тым, што дзядуля Мікалая Пятровіча — той самы Іосіф Шкадарэвіч, што стаяў ля вытокаў рэвалюцыйнага руху на Капыльшчыне. А тата Пётр Іосіфавіч, які зрабіў гэтыя здымкі, займаў адказныя пасады ў райкаме партыі ў 50-60-я гады ХХ стагоддзя. Здымкі Пятра Шкадарэвіча даволі часта друкавалі на старонках «Слава працы» ў 60-я гады. Сам жа Мікалай Пятровіч 43 гады добрасумленна адпрацаваў на адным месцы — у сельгастэхніцы. Як гэта было І сёння мы можам зазірнуць за тоўшчу мінулых гадоў і на свае вочы пабачыць, як капыляне святкавалі 45-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1962 г. Вось на плошчы калона медыцынскіх работнікаў. Адзін з тых, хто ўзначальвае яе, знакаміты галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Брыкальскі Антон Яўгенавіч. [caption id="attachment_52964" align="aligncenter" width="560"]Ідзе калона медыкаў. Першы злева ў другім радзе - А.Я. Брыкальскі Ідзе калона медыкаў. Першы злева ў другім радзе - А.Я. Брыкальскі[/caption] А гэта маршыруюць прадстаўнікі райспажыўсаюза. Як і медыкі, яны нясуць чырвоныя сцягі, партрэты лідараў КПСС. Звяртае на сябе ўвагу, што мужчыны апрануты амаль у аднолькавыя паліто і капелюшы. Размахваюць сцягамі супрацоўнікі сельгастэхнікі. З   партрэтамі    У. Леніна   і  К. Маркса, з самаробнай чырвонай зоркай, на якой напісана «Міру — мір», стаяць працаўнікі камбіната бытавога абслугоўвання і райпрамкамбіната. [caption id="attachment_52962" align="aligncenter" width="560"]Капыляне ўважліва слухаюць дакладчыкаў Капыляне ўважліва слухаюць дакладчыкаў[/caption] Але ярчэй за ўсіх выглядаюць школьнікі. Яны трымаюць самаробныя эмблемы Кастрычніка, лозунгі з надпісамі: «Да здравствует дружба между народами!»,«Пионеры и школьники! Упорно овладевайте знаниями, любите и уважайте труд! Готовьтесь стать активными борцами за дело Ленина, за Коммунизм!». У іх руках сімвалы выдатнай вучобы — адзнакі «5»! [caption id="attachment_52963" align="aligncenter" width="560"]Вучні і настаўнікі Капыльскай СШ № 2    Вучні і настаўнікі Капыльскай СШ № 2[/caption] На трыбуне, што ўстаноўлена каля раённага Дома культуры,  калоны працоўных калектываў сустракаюць першы сакратар РК КПБ Сухій М.А., намеснік сакратара і загадчык ідэалагічнага аддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Валністы Я.Г., намеснік сакратара і загадчык аргаддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Грыневіч Я.М., старшыня райвыканкама Сыраквашын С.В., старшыня гарсавета Апанашчык А., старшыня калгаса «Піянер» Макарчук І.Я., старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Капыльскага ўпраўлення Бурак І.П. [caption id="attachment_52961" align="aligncenter" width="560"]На трыбуне ‒ Бурак І.П., Валністы Я.Г., Макарчук І.Я., Сыраквашын С.В., Апанашчык А., Сухій М.А., Паскрыбка, Грыневіч Я.М. На трыбуне ‒ Бурак І.П., Валністы Я.Г., Макарчук І.Я., Сыраквашын С.В., Апанашчык А., Сухій М.А., Паскрыбка, Грыневіч Я.М.[/caption] Самае адметнае, што звяртае на сябе ўвагу, — амаль на кожным здымку — шчырыя ўсмешкі, радасць ад таго, што сабраліся разам, каб адсвяткаваць гэту падзею. [caption id="attachment_52960" align="aligncenter" width="560"]На маршы -  моладзь Капыльшчыны На маршы - моладзь Капыльшчыны[/caption]

Паважаныя капыляне і жыхары раёна! Можа вы пазналі сябе на гэтых фотаздымках? Ці маеце свае цікавыя фотаімгненні гісторыі? Звяртайцеся ў рэдакцыю — мы з задавальненнем раскажам пра вас на старонках газеты!

Падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка
Паважаныя жыхары Капыльскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! 4506_or Людзі старэйшага пакалення паважліва ставяцца да гістарычнай падзеі, якая ўпершыню абвясціла свабоду ад эксплуатацыі, прыгнёту і бяспраўя. Рэвалюцыя 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, укараніла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша рэспубліка развіваецца і рухаецца наперад да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян. Ад усёй душы жадаем усім жыхарам Капыльшчыны здароўя, дабрабыту, міру, дабра і поспехаў у працы на карысць нашага раёна. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
Страница 4248 из 4910