Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Административно-территориальное деление Минской области

24.11.2017
Административное деление области представлено 22 районами, 1 городом областного подчинения, 2 городами районного подчинения, 18 поселками городского типа, 5207 сельскими населенными пунктами. 80-летие-2 (1) Представительная власть: областной Совет депутатов — 1, районные Советы депутатов — 22, городской Совет депутатов — 1; городские Советы депутатов городов районного подчинения — 2, поселковые и сельские Советы депутатов — 222. Исполнительная власть: областной исполнительный комитет — 1, районные и городской исполнительные комитеты — 23, исполнительные комитеты городов районного подчинения — 2, поселковые и сельские исполнительные комитеты — 222.

Прямая линия (CMigrator copy 210)

24.11.2017
1440502476_pryamaya-liniya-2 27 ноября 2017 года с 12.00 до 13.00 по телефону (8-01770) 23-5-36 состоится прямая телефонная линия с  начальником Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Вячеславом Михайловичем СТЕПУРОЙ по вопросам справочно-консультационного характера, связанным с деятельностью инспекции.

Прием граждан (CMigrator copy 103)

24.11.2017
138475633972983-i0 Очередной профсоюзный прием граждан будет проводиться 30 ноября 2017 года с 9.30 до 11.30 — в КУП «Копыльское ЖКХ» по адресу: г. Копыль, ул. Максима Горького, 1, каб. 3; с 11.30 до 13.30 — в Копыльском районном объединении профсоюзов по адресу: г. Копыль, ул. Максима Горького, 1, каб. 39. Прием будет проводить главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского проф-союза работников строительства и промышленности строительных материалов Алла Игоревна ДЕМИНСКАЯ. Предварительно записаться на прием можно по телефонам Копыльского районного объединения профсоюзов: 51-2-31, (8-029) 854-79-41.

Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан (CMigrator copy 1)

24.11.2017
Нагадаем, што праходзіць ён штомесяц у другую і чацвёртую сераду. 138475633972983-i0 На гэты раз да кіраўніка раёна паступіла пяць зваротаў грамадзян. Падрабязныя адказы і тлумачэнні на зададзеныя надзённыя пытанні разам з Анатолем Канстанцінавічам давалі адказныя спецыялісты. Так, жыхарцы г. Капыля, інваліду ІІ групы, дадзены падрабязныя тлумачэнні наконт аказання матэрыяльнай дапамогі па аплаце за наведванне яе дзіцем дзіцячага сада. Паколькі ўсе магчымыя сродкі за гэты год жанчыне ўжо выплачаны, то ёй рэкамендавана звярнуцца ў органы сацыяльнай абароны ў пачатку наступнага года. З просьбай дапамагчы працаўладкавацца па месцы жыхарства звярнуліся дзве жыхаркі аграгарадка Быстрыца. Як адзначыў Анатоль Ліневіч, іх пажаданні пачуты. З боку сектара занятасці і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама будуць вывучаны ўсе варыянты магчымых вакансій і прапанаваны заяўніцам. Пытанне рамонту дарогі па вул. Палявой у в. Навасёлкі Доктаравіцкага сельсавета ўзнімаецца з 2012 года. Як запэўніў дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, у хуткім часе яна сіламі гаспадаркі будзе падпраўлена. А на наступны год, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, гэта дарога будзе ўключана ў план рамонту як вуліца населенага пункта. Сёлетнія дажджы стварылі шмат праблем з падтопліваннем домаўладанняў па вул. Юбілейнай у аграгарадку Пацейкі. Анатоль Ліневіч паабяцаў выехаць разам са спецыялістамі на месца і прыняць адпаведнае рашэнне па гэтым пытанні. Як і падчас прыёму кіраўніком спраў Мінаблвыканкама Уладзімірам Гурыновічам, прагучаў аналагічны зварот ад жыхароў в. Руднае, якія стварылі кааператыў па газіфікацыі. Яны прасілі аказаць дапамогу па падвядзенні паліва да іх населенага пункта. Магчымыя шляхі вырашэння пытання будуць дэталёва вывучацца. Увогуле канчатковае вырашэнне зваротаў знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Сяргей КОЗЕЛ

На приеме у управляющего делами облисполкома

24.11.2017
У мінулую сераду правёў сустрэчу з калектывам Капыльскага рамонтна-будаўнічага ўчастка і прыём грамадзян у Цімкавіцкім сельвыканкаме кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва Уладзімір Аляксандравіч расказаў працаўнікам будаўнічай арганізацыі пра развіццё ў Беларусі і вобласці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Беларусі і стану работы па прадухіленні гібелі людзей. [caption id="attachment_62283" align="aligncenter" width="580"]■ Уладзімір Гурыновіч (другі справа) з прадстаўнікамі мясцовай улады падчас выезду на месца жыхарства заяўніка ■ Уладзімір Гурыновіч (другі справа) з прадстаўнікамі мясцовай улады падчас выезду на месца жыхарства заяўніка[/caption] Работнікі РБУ цікавіліся магчымымі шляхамі падтрымкі прадпрыемстваў у рэгіёнах, доляй замежнага інвеставання, развіццём аграэкатурызму. Падчас прыёму ў Цімкавіцкім сельвыканкаме звярнуліся два чалавекі. Першае пытанне — па газіфікацыі в. Руднае. Яно патрабуе вывучэння сітуацыі. Другое — па аказанні дапамогі ў вывазцы смецця пасля пажару ў гаспадарчай пабудове. Яно, дарэчы, Уладзімірам Гурыновічам разам з прадстаўнікамі мясцовай улады разгледжана з выездам на месца жыхарства заяўніка. Напрыканцы прыёму кіраўнік спраў аблвыканкама прааналізаваў сітуацыю са зваротамі грамадзян на тэрыторыі Капыльскага раёна. — Капыльскі раён не самы шматлікі па колькасці пытанняў, што задаюцца грамадзянамі. Актуальных, сур’ёзных праблем не так многа, як у іншых рэгіёнах, — адзначыў Уладзімір Аляксандравіч. — І тым не менш, узнікае пытанне, чаму людзі мала звяртаюцца па дапамогу да ўлады. Па-першае, напэўна, таму, што ўсе пытанні вырашаюцца. А па-другое, магчыма, ёсць недавер з боку насельніцтва. Вядома, што з-за недахопу фінансавых сродкаў не заўсёды ўдаецца вырашыць усе пытанні. Адзначу, што ў раёне лічаная колькасць паўторных зваротаў, менш іх і ў вышэйстаячыя органы рэспублікі і вобласці. Сваю станоўчую ролю ў гэтым адыгралі прамыя лініі, якія праводзяцца аблвыканкамам і райвыканкамамі кожную суботу. На маю думку, мясцовым органам улады трэба актыўна ўнікаць у праблемы насельніцтва, быць бліжэй да яго. Таму сустрэчы неабходна праводзіць не толькі ў райвыканкаме, але часцей выязджаць і на прадпрыемствы, у арганізацыі, на вёску. Трэба знаходзіць час, каб вырашаць пытанні людзей, і тады яны будуць падтрымліваць уладу. Сяргей КОЗЕЛ