Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Покупателям предлагают большой ассортимент новогодних товаров. Жители и гости Копыля с удовольствием посещают этот магазин, чтобы приобрести искусственные елки, гирлянды, елочные шары и другие новогодние атрибуты, без которых не обходится ни одно зимнее торжество. img_0390 Приходите в универмаг — и вы обязательно сделаете Рождество и  Новый год еще более красочными и веселыми! Павел ШЕИН Фото автора
Мантаж галоўнай ёлкі праводзілі работнікі КУП «Капыльская ЖКГ». Камунальнікі таксама аздобілі цэнтр горада рознакаляровымі гірляндамі. img_6286 Плануецца, што навагоднія агеньчыкі асвецяць плошчу Леніна ўжо 10 снежня. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
135 Конкурс проводится в целях увеличения подписного тиража на газету «Слава працы» на 1-е полугодие 2017 года; определения и поощрения самых активных почтальонов, оформивших наибольшее количество подписанных экземпляров газеты. Организатор конкурса — ГУ «Редакция газеты «Слава працы» и программы радиовещания «Ранiца Капыльшчыны». В конкурсе принимают участие почтальоны отделений почтовой связи г. Копыля и Копыльского района. Конкурс проводится с 1 по 31 декабря 2016 года в период подписной кампании на 1-е полугодие 2017 года. Победителями признаются почтальоны, оформившие наибольшее количество подписанных абонементов на газету «Слава працы», но не менее чем в период подписной кампании на 1-е полугодие 2016 г. Конкурсная комиссия оценит победителей согласно данным, предоставленным Копыльским РУПС. Победителям конкурса будут вручены красочная печатная продукция «СП» и сертификаты  на приобретение товаров в магазинах Копыльского райпо: 1-е место — сертификат на сумму 3 б.в.; 2-е место — на сумму 2 б.в.; 3-е место — на сумму 1 б.в.
Пятница, 09 декабря 2016 18:40

Новости Копыльского района

Инициатива – за молодежью В районе объявлен конкурс проектов в сфере реализации государственной молодежной политики. Организацию и общее руководство конкурсом осуществляет отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи, отдел образования, спорта и туризма райисполкома, РК ОО «БРСМ». В конкурсе примут участие организации, предприятия, коллективы, общественные организации и молодежные формирования, целью деятельности которых является реализация различных направлений государственной молодежной политики  на территории района, первичные организации ОО «БРСМ»,  Советы молодых специалистов. Лучшие работы по номинациям примут участие в областном конкурсе проектов в сфере реализации государственной молодежной политики. Кристина ЖОГОЛЬ   І зіма – не перашкода Нягледзячы на надвор’е, працягваюцца работы па навядзенні парадку ў вёсках Какорычы, Калінава.  Асаблівая ўвага звернута да Савіч. У Савічах большасць арганізацый раёна займаецца спілоўваннем дрэў, высечкай хмызнякоў, разборкай старых сядзіб. Аднак яшчэ не прыступалі да працы брыгады прадпрыемства меліярацыйных сістэм, раёна электрычных сетак, ДРБУ № 124 і лясгаса. Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч падпісаў распараджэнне аб навядзенні парадку на тэрыторыі раёна на прыдарожных палосах і ў лясных масівах, што прылягаюць да аўтадарог. За арганізацыямі і прадпрыемствамі замацаваны пэўныя ўчасткі. Сяргей КОЗЕЛ   Для бяспекі на дарозе Пры ўездзе ў аграгарадок Семежава вядзецца ўборка аварыйна небяспечных дрэў. img_6271 Як паведаміла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Марыя Стружко, у сельскі Савет неаднаразова паступалі звароты грамадзян з просьбай спілаваць старыя таполі, размешчаныя ўздоўж дарогі, якая вядзе да населенага пункта. Падчас парывістага ветру, моцных снегападаў галіны дрэў часта ламаліся, ствараючы складаную сітуацыю для аўтамабілістаў. Паколькі дадзены ўчастак дарогі знаходзіцца ў падпарадкаванні філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», туды быў накіраваны зварот з просьбай спілаваць таполі. Зараз брыгада дарожнікаў працуе на валцы аварыйна небяспечных дрэў. Да канца бягучага года ім неабходна прыбраць больш за 200 таполяў, якія будуць выкарыстаны для ацяплення ўстаноў сацыяльнай сферы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара   Бежит строка... На здании районного Центра культуры г. Копыля установлен светодиодный экран. img_6294 На нем в бегущей строке отражается вся информация по проводимым мероприятиям, а также анонсы предстоящих событий в учреждении культуры. Копыляне и гости города смогут узнать температуру воздуха, дату и реальное время. Впоследствии на этом электронном оборудовании все желающие смогут заказать поздравление своим родным и близким со значимыми событиями в жизни. А в преддверии зимних праздников бегущая строка поздравляет всех с Рождеством и Новым годом.   Для зручнасці пацыентаў У хуткім часе з’явіцца зручная стаянка аўтатранспарту для наведвальнікаў цэнтральнай раённай бальніцы. img_6185 Гэта пытанне сёння надзвычай актуальнае, паколькі часам людзям нельга прыпаркаваць свае аўтамабілі на дзеючых стаянках. Таму яны пакідаюць аўтатранспарт уздоўж праезнай часткі, што стварае пэўныя цяжкасці для ўдзельнікаў дарожнага руху. Цяпер на месцы будынкаў былых пральняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі медустановы, ідуць падрыхтоўчыя работы: брыгада работнікаў камунальнай службы зносіць невыкарыстоўваемыя будынкі. Для гэтага задзейнічаны аўтакран, пагрузчык «Амкадор», некалькі адзінак тэхнікі для вывазу рэшткаў будынкаў і будаўнічага смецця. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара   «Это было недавно, это было давно...» Торжественный вечер, посвященный 80-летнему юбилею ГУО «Средняя школа № 2  г. Копыля имени Тишки Гартного», состоится 10 декабря 2016 года. В 13.00 в школе встретят гостей — знаменитых выпускников, ветеранов педагогического труда, родителей учеников, словом, всех тех, кому дорога история учебного заведения. Далее состоятся экскурсия по школе «Пройдем по тихим школьным этажам» и школьная ярмарка. Праздничный концерт начнется в  14.00 в районном Центре культуры.   Грипп не страшен Закончилась кампания по вакцинации населения нашего района от вируса гриппа. Как сообщила заведующая поликлиникой УЗ «Копыльская  ЦРБ»  Марина  Гайдель,  всего привито 11 936 человек (41,07% населения). Из них за счет республиканского бюджета — 4094 человека. Сделать прививку за счет средств местного бюджета смогли 5510 копылян и жителей района. Кроме того, 2332 работникам вакцинацию оплатили предприятия и организации.   Пусть всегда будет мир По итогам районного этапа смотра-конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!» наиболее талантливые артисты представят Копыльщину на зональном этапе. В номинации «Хореографическое творчество» участниками станут воспитанники танцевального коллектива «Незабудки» Центра творчества детей и молодежи (руководитель С. Полонская). В номинации «Вокальное творчество», во время которого исполнители представляли два произведения: гражданско-патриотической направленности и по выбору руководителя — также отобраны лучшие исполнители. Это образцовый коллектив «КЛИО», Анастасия Карпович, Ирина Драцкая, Виолетта Туровец (Т. Ермолович); Яна Канько, Анастасия Чайковская, Дарья Магамбетова (В. Москвичев). Также примут участие Светлана Иванова из Семежевского УПК д/с-СШ, Надежда Драко и Иван Крук из Ванелевичской СШ. В номинации «Инструментальная музыка» наш район представит ансамбль «Узгорак» СШ № 2 г. Копыля (М. Сильванович). Диана ТКАЧЕНКО
Інфармацыйныя тэхналогіі даўно прыйшлі на дапамогу сельгасвытворцам. Іншая справа, што ўкараняць гэтыя дасягненні прагрэсу імкнуцца нямногія. І тут значную ролю адыгрывае чалавечы фактар. Каб неяк выправіць гэтую сітуацыю, па даручэнні старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры ў Капыльскім раёне пачынаецца ўкараненне комплексу праграм «Карал», распрацаванага ў Расійскім дзяржаўным аграрным універсітэце — МСГА імя К.А. Ціміразева, і ў першую чаргу той яго часткі, якая тычыцца распрацоўкі збалансаванага рацыёну. А дапаможа ў гэтым капыльскім жывёлаводам першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяржынскага райвыканкама Алена Брыкальская. [caption id="attachment_53808" align="aligncenter" width="580"]Удзельнікі нарады Удзельнікі нарады[/caption] У мінулы аўторак Алена Мікалаеўна разам з прадстаўнікамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама сустрэлася з кіраўнікамі і зоаветспецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, каб расказаць і на прыкла-дзе паказаць магчымасці праграмы і эфектыўнасць яе прымянення. Гасцей  прадставіў першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга. Як інфармацыю да роздуму можна прывесці наступныя факты, якія агучыла Алена Брыкальская. Сёння сярэднясутачны надой ад адной каровы ў жывёлаводаў Дзяржынскага раёна амаль 19 кг малака. Чакаецца, што на канец года тут будзе рэзультат у сярэднім па раёне больш за 7000 кілаграмаў. Лепшая гаспадарка надоіць недзе па 9100 кг, горшая — па 5400 кг. [caption id="attachment_53809" align="aligncenter" width="500"]Алена Брыкальская Алена Брыкальская[/caption] Праграму «Карал» у Дзяржынскім раёне выкарыстоўваюць на кожным сельгаспрадпрыемстве. Яна дапамагае аўтаматызаваць разлікі і аналізаваць рацыёны, кіраваць пагалоўем буйной рагатай жывёлы на ферме, планаваць кармавую базу ў гаспадарцы і кіраваць ёю, дыягнаставаць у кароў хваробы і фарміраваць рэкамендацыі па барацьбе з імі. Алена Мікалаеўна вельмі разлічвае на тое, што і на Капыльшчыне ўдасца вярнуць высокі ўзровень тэхналогіі ўтрымання дойнага статка, якой яна славілася напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя — у той час, калі сама Алена Брыкальская пакінула пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Капыльскага райвыканкама. Таму дапамогу капыльскім сельгасвытворцам яна будзе аказваць на працягу ўсёй зімы. І пачне ўжо на бягучым тыдні. Штодзень па пяць прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна (згодна з распрацаваным графікам) будуць выязджаць у Дзяржынск, дзе з дапамогай Алены Мікалаеўны распрацуюць збалансаваныя рацыёны кармлення для ўсіх груп дойнага статка. Абавязковае патрабаванне — мець з сабой рэзультаты аналізаў усіх відаў кармоў, якія прымяняюцца пры кармленні статкаў, і дакладна ведаць колькасць галоў у кожнай групе. І, безумоўна, няўхільна выконваць распрацаваны рацыён і ўсе патрабаванні тэхналогіі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 4178 из 4874