Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

pryamaya_liniya1-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 февраля 2019 года: Виталий Александрович РАКЕВИЧ, первый заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета – начальник управления райсельхозпрода, по телефону 55-5-66.
pryamaya_liniya1-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 9 февраля 2019 года: Владимир Александрович ГУРИНОВИЧ, управляющий делами Минского областного исполнительного комитета, по телефону (8-017)  500-41-60.
Среда, 13 февраля 2019 13:07

Прямая линия (CMigrator copy 344)

16 февраля, в субботу, начальник Минского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Олег Вячеславович ЦАРУК проведет прямую телефонную линию с гражданами Минской области. pryamaya_liniya1-2 Вопросы, касающиеся деятельности Минского областного управления, предоставляемых услуг, перспектив развития, требований, предъявляемых к кандидатам на службу, можно задать по телефону (8-017) 308-16-99. Время проведения прямой телефонной линии с 9.00 до 12.00.
Унитарное предприятие Минское отделение Белорусской торгово-промышленной палаты приглашает жителей и гостей города Копыля посетить II Республиканскую выставку-ярмарку  Капыльскі кiрмаш. Снимок На выставке будут представлены: одежда, обувь, головные уборы, продукты питания,  кондитерские изделия, мёд, специи, украшения, косметика и другие товары. На ярмарке ожидаются скидки и распродажи. Выставка-ярмарка состоится с 6 по 9  февраля 2019 г. в г. Копыле (ул.Ленина, 4,  ГУК “Копыльский районный Центр культуры”). Время работы выставки-ярмарки с 10.00 до 19.00. Приходите сами, приводите друзей и удачных вам покупок!
На кантролі бяспека кожнага з нас, і асабліва тых людзей, якія самі не заўсёды належным чынам могуць надаць ёй увагу. Таму супрацоўнікі зацікаўленых службаў дапамагаюць састарэлым, адзінокім і адзінока пражываючым людзям, шматдзетным сем’ям знайсці і паправіць магчымыя недарэчнасці ў сістэме пажарнай бяспекі, каб захаваць жыццё. [caption id="attachment_74087" align="aligncenter" width="580"]■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас ■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас[/caption] На вуліцы зіма, надвор’е вымушае нас рабіць сваё жыллё цёплым і ўтульным. А для гэтага неабходна печка або якая-небудзь іншая сістэма ацяплення. Толькі патрэбна сачыць за яе станам. Вёска Мацкевічы. Сюды, каб дапамагчы жыхарам вызначыць недахопы, прыехалі супрацоўнікі Капыльскіх ТЦСАН і РАНС. У доме Ніны Васільеўны Лабазевіч цёпла ад добра напаленай печкі. Жанчына, нягледзячы на свой паважаны ўзрост (ёй ні многа ні мала, а ўсе 85), сочыць за парадкам у хаце. Сыны жывуць далёка: адзін у Самары, другі ў Мінску. Таму жанчына сама павінна надаваць больш увагі сваёй бяспецы. І гэта ёй удаецца: аўтаномны пажарны апавяшчальнік спраўны, у добрым стане і печка. Галоўны спецыяліст  інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка яшчэ раз нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дае бабулі рознакаляровыя лістоўкі на гэтую ж тэматыку.   Да дома Соф’і Іванаўны і Сямёна Сільвестравіча Сямашкаў вядзе расчышчаная дарожка. У хаце ўсё таксама ў належным стане. За парадкам дапамагае глядзець дачка падчас сваіх візітаў. Спецыялісты Капыльскага ТЦСАН Таццяна Раковіч і Марыя Матарас цікавяцца, ці назапасілі бабуля з дзядулем паліва, ці дапамагае ім сацыяльны работнік. На ўсялякі выпадак на стале ў сям’і Сямашкаў застаюцца тэматычныя памяткі. [caption id="attachment_74088" align="aligncenter" width="400"]■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку ■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку[/caption] Таксама ўсё добра ў хатах Марыі Сцяпанаўны Лапоткі і Раісы Васільеўны Касцялей. Абедзвюм жанчынам ужо за 80, таму сачыць за станам пячнога і супрацьпажарнага абсталявання ім дапамагаюць дзеці. Соф’я Іванаўна Міхалковіч — маці воіна-інтэрнацыяналіста, які загінуў у Афганістане. За шклом сярод іншых — і чорна-белы здымак Гена-дзя, якому назаўсёды так і засталося 20… Але за жанчынай даглядаюць астатнія трое сыноў, дарэчы, будаўнікі, таму і печка, і электрычная праводка, і АПА — усё ў належным стане. Наведвальнікаў дома Малеяў сустракае вясёлы сабачы брэх: гэта хатні гадаванец Муха радуецца гасцям. На сценах — шмат фотаздымкаў сваякоў, амаль уся гісторыя сям’і. Тамара Аляксандраўна і Уладзімір Уладзіміравіч ахвотна паказваюць печку, АПА, якія знаходзяцца ў кожным пакоі. Словам, за сваёй бяспекай гаспадары сочаць старанна.   Хата Веры Андрэеўны Сямашкі, 1939 года нараджэння, — сапраўдны музей. Тут шмат рознакаляровых вышыванак і чырвона-белых семежаўскіх «тканак». І не дзіва — жанчына нарадзілася ў названай вёсцы, а рукадзеллю яе даўным-даўно навучыла матуля. На стале — выпускі «Слава працы», якую Вера Андрэеўна выпісвае на працягу ўсяго жыцця і зараз чытае з ахвотай. — У газеце мне ўсё падабаецца, шмат цікавых допісаў змешчана на яе старонках, — дзеліцца ўражаннямі бабуля. Зноў-такі Андрэй Мацейка і сацыяльныя работнікі нагадваюць пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі, а каб падчас розных надзвычайных здарэнняў пенсіянерка  не разгубілася, даюць ёй памяткі-кніжачкі. І толькі так, наведаўшы кожную хату, дзе жывуць людзі, якія патрабуюць да сябе ўвагі, можна прадухіліць магчымасць розных здарэнняў. Агонь бесклапотнасці не даруе.   Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3894 из 5506